Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
ускінуць на свае навярэджаныя плечы такі цяжар. Пра гэта мусяць парупіцца і беларусы.
У полі зроку кожнай этнічнай супольнасці, якая не жадае стаць ахвярай культурнамоўнай асіміляцыі, павінна знаходзіцца яго маладое пакаленне, бо яно больш за ўсе іншыя ўзроставыя катэгорыі падпадае пад уплыў стандартызацыі духоўнага жыцця і побыту. Пераканацца ў праўдзівасці гэтых слоў можна на горкім шматгадовым досведзе беларусаў, дзеці якіх, пачынаючы з садкоў і канчаючы вышэйшымі навучальнымі ўстановамі, узгадоўваюцца не ў адпаведнасці з сваімі прыроднымі культурнамоўнымі традыцыямі, таму не маюць належнай павагі ні да матчынай мовы, ні да духоўнай спадчыны старэйшых пакаленняў. Вельмі ўсцешна, што нашыя татары, разумеючы гэта, стварылі ў лістападзе 1997 года Беларускае рэгіянальнае аб’яднанне татарскай моладзі, мэта якога адраджэнне старажытных традыцый і культуры татараў Беларусі, стварэнне ўмоў для ўсебаковага развіцця татарскай моладзі Беларусі.
Мы ўступілі ў новае, XXI стагоддзе. Яно будзе намнога больш складаным у параўнанні з папярэднімі ста гадамі ў сэнсе магчымага захавання на планеце Зямля не толькі нятытульных, але і шмат якіх тытульных народаў, асабліва калі іх дзяржавы не праводзяць разумнай нацыянальнай палітыкі. Да такіх суровых выпрабаванняў трэба ўжо зараз самым сур’ёзным чынам рыхтавацца, прычым не толькі беларускім татарам, але і самой тытульнай нацыі Рэспублікі Беларусь беларусам, бо няма аніякай радасці аказацца праглынутымі жыўцом большымі суседнімі народамі. Татарская супольнасць у тым адметным, непаўторным абліччы, у якім яна існавала на беларускай зямлі цягам стагоддзяў, зможа захавацца і развівацца толькі пры ўмове, калі беларускі народ дарэшты не даканае расейская культурнамоўная асіміляцыя. Выміранне беларусаў як самабытнай нацыі карэнным чынам зменіць этнакультурныя асновы жыцця татараў. У ім мала чаго застанецца з таго, што яны пранеслі праз стагоддзі жыцця на сваёй другой радзіме Беларусі.
ДАДАТАК
У ВЯНОК ПАМЯЦІ ЯКУБА ЯКУБОЎСКАГА
Іван Драўніцкі
Успамінаючы дзяцінства, школьныя гады мы з Якубам Адамавічам не раз згадвалі былую настаўніцу Яніну Пашкоўскую. Хаця былых настаўнікаў не бывае: яны ўсё жыццё з сваімі вучнямі, з'яўляюцца яркай паходняй, якая асвятляе жыццёвыя дарогі выхаванцаў.
Брутальны арышт нашай любімай настаўніцы пакінуў у памяці былых яе вучняў моцнае журботнае ўражанне. Неяк Якуб, нястомны генератар ідэяў, прапанаваў мне:
Ты, Янэчак, бліжэй да Камаяў, часцей бываеш там, паспрабуй сабраць звесткі пра Яніну Аніцэтаўну. Яна вартая таго.
Я згадзіўся. Але задача аказалася не з лёгкіх. Многія местачкоўцы пасля двух пажараў у вайну назаўсёды пакінулі Камаі, шмат хто памёр. Камайская школа вядзе летапіс сваёй навучальнай установы, але толькі з 1950 года. У 2008 годзе ў час наведвання Камаяў даведаўся, што да Ірэны Грыбоўскай з Польшчы прыязджалі людзі, фатаграфавалі хату, дзе жыла Яніна Пашкоўская. Ірэна Грыбоўская пацвердзіла, што ў яе сапраўды гасцявалі настаўнічыны дзеці, пераказала іхныя ўспаміны і дала адрас сыноў. Я распачаў з імі перапіску. На мае пытанні яны давалі вычарпальныя адказы, даслалі фотаздымкі. А яшчэ трапіла ў рукі кніга святара Камайскай парафіі за 1911 год, у якой змешчаны спісы ўсіх людзей парафіі, якіх ён наведаў у час калядавання, з пазнакай ступені сваяцтва і ўзросту. Вось гэтыя крыніцы далі мне магчымасць ажыццявіць задуму Якуба Якубоўскага напісаць пра настаўніцу артыкул. Аўтара ідэі ўжо не было сярод жывых, пасеенае ж ім зерне дало плён. Я напісаў артыкул «Інтэлігент у першым пакаленні» і лічу сваім абавязкам у памяць пра Якуба змясціць яго ў гэтай кнізе.
Вясковы інтэлігент. Яніна Гайдук (па мужу Пашкоўская) нарадзілася 2 чэрвеня 1902 года ў Камаях. Яна была адзінай дачкой Аніцэта і Марыі Гайдукоў. Ейны дзед Уладзіслаў Гайдук, які жыў у Буцаві
126 ♦ ДАДАТАК
чах з жонкай, меў 5 сясцёр і жанатага брата. Калі Аніцэт прывёў у хату сваю жонку з дачкой, то разам у доме аказалася дзевяць жанчын і трое мужчын. Стала цесна. Аніцэт вырашыў выехаць з жонкай і дзіцем у Пецярбург. Жылі там няблага, у дастатку, Аніцэт добра зарабляў. Але праз 2 гады ў 1904 годзе Аніцэт раптоўна памёр. Марыя Гайдук з дачушкай Янінай вярнулася ў 1906 годзе на радзіму, але ўжо не ў Буцавічы, а ў Камаі да бабкі Русак. Знайсці працу ў Камаях не ўдалося, і ў 1907 годзе яна зноў паехала з чатырохгадовай Янінай ў Пецярбург. Там Марыя працавала выхавальніцай дзяцей у доктара, які жыў на Неўскім праспекце пры самым касцёле Святой пакутніцы Кацярыны Александрыйскай. Пры касцёле на сродкі польскай дыяспары існавала дабрачынная школа для дзяцей з былой Рэчы Паспалітай.
Яніна была вельмі кемлівым дзіцем, у пяцігадовым узросце разам з дзецьмі лекара навучылася чытаць. Шасцігадовую Яніну маці ўладкавала ў парафіяльную польскую школу пры касцёле Святой Кацярыны. Там дзяўчатак рыхтавалі да педагагічнай працы быць выхавальніцамі або настаўніцамі. Вывучалі, апрача расейскай, польскую і французскую мовы, навучаліся спяваць і граць на скрыпцы. У 1914 годзе Яніна паспяхова здала экзамены за курс парафіяльнай школы і ўладкавалася на вучобу ў настаўніцкую семінарыю з казённым утрыманнем, якая рыхтавала настаўнікаў пачатковых класаў.
1 жніўня 1914 года пачалася Першая сусветная вайна. Умовы жыцця ў Пецярбурзе пагоршыліся, а вяртацца на радзіму не было магчымасці, бо ў верасні 1915 года Камаі занялі немцы. Маці прыклала ўсе намаганні, каб дачка вучылася, і Яніна паспела ў 1917 годзе скончыць семінарыю. У гэты час у асяроддзі каталіцкага духавенства і вернікаў назіраўся асабліва моцны патрыятычны настрой. У семінарыі Яніна пазнаёмілася з беларускімі газетамі «Дзянніца» і «Светач», якія выходзілі ў Пецярбурзе.
У кастрычніку 1917 года адбылася рэвалюцыя, якая перарасла ў грамадзянскую вайну. Доктара, у якога маці працавала, рэпрэсавалі, знайсці працу стала цяжка. He мела працы і Яніна. Перакідваліся выпадковымі заробкамі, галадалі і ў 1919 годзе вярнуліся ў Камаі.
У 1920 годзе Камайшчына ўвайшла ў створаную генералам Люцыянам Жэлігоўскім мінідзяржаву Сярэдняя Літва, улады якой пэўны час спрыялі беларушчыне: адчынілася Барунская настаўніцкая семінарыя, працавала Віленская беларуская гімназія, былі
У ВЯНОК ПАМЯЦІ ЯКУБА ЯКУБОЎСКАГА • 127
створаныя 186 беларускіх школ. Актыўна дзейнічала Таварыства беларускай школы. У 1920 годзе адчынілася беларуская школа і ў Камаях. Яніна ўладкавалася працаваць настаўніцай пачатковых класаў. Яна была таленавітым педагогам з грунтоўнай адукацыяй. Ведала пяць моваў. Беларускую засвоіла ад бабулі, у дабрачыннай парафіяльнай школе Святой Кацярыны вывучыла польскую, расейскую і французскую мовы і ігру на скрыпцы, а ў настаўніцкай семінарыі дадалася яшчэ нямецкая мова. Калі ў 1921 годзе ў вёсцы Мягуны адчынілася аднакамплектная пачатковая школа, дзе зусім не было настаўніка, Яніна згадзілася паехаць ў гэтую аддаленую вёску. Адна працавала з усімі класамі. Шмат увагі аддавала не толькі навучанню дзяцей, але і культуры паводзін, асабістай гігіене, вучыла іх быць гаспадарлівымі. Яна ў Мягунах была адзіным адукаваным чалавекам. Даводзілася выконваць функцыі акушэркі, медсятры, навучаць вясковых жанчын ручной працы і агародніцтву. Нават увосень ці ўвесну конна дабіралася па бездаражы. Гэта была цяжкая праца, але настаўніца з ёю спраўлялася, за што людзі яе любілі і паважалі.
Пасля рэферэндуму 1922 года Сярэдняя Літва была далучаная да Польшчы. Некаторы час польскія ўлады прызнавалі асветніцкія ініцыятывы мясцовай нашай інтэлігенцыі, мірыліся з наяўнасцю беларускіх школ, але потым беларушчыну сталі кваліфікаваць як частку падрыўной камуністычнай дзейнасці. Прэм’ерміністр Польшчы Грабскі заявіў: «Беларускія школы і гімназіі трэба ліквідаваць». Што і было зроблена. У 1924 годзе Яніна вярнулася працаваць ў Камайскую школу, якую ўжо зрабілі польскай паўшэхнай.
Яшчэ ў 1921 годзе, 13 лістапада, яна пабралася з Уладзіславам Пашкоўскім. Стала папаўняцца сям’я. У 1925 годзе нарадзілася дачушка Людвіка, у 1928м сын Генрык, у 1932м Багдан. Заробкі ў настаўніцы былі добрыя. Нарэшце Пашкоўскія пачалі жыць заможна, старэйшую дачку адправілі вучыцца ў Свянцянскую гімназію. Сам Уладзіслаў працаваў у кааператыве «Каса Стэфчыка», а пад канец 30х гадоў, ад 1935 да 1939 года, быў дырэктарам кааператыўнага банку ў Варнянах (цяпер Астравецкі раён).
Калі ў верасні 1939 года ў Камаі прыйшлі саветы, спадарыня Яніна працягвала настаўнічаць. У гэты час на сям'ю Пашкоўскіх абрынулася хваля сталінскіх рэпрэсій. Вывезлі ў Сібір дачку Людвіку, потым мужа Уладзіслава, a 25 красавіка 1940 года і самую Яніну з дзецьмі.
128 • ДАДАТАК
Запісы з успамінаў Генрыка Пашкоўскага. Праз шмат гадоў сын настаўніцы успамінаў пра падзеі пасля арышту маці:
«Калі мы прыбеглі з школы ў хату, там ішоў ператрус. Усё з шафы і куфра энкавэдысты параскідалі па падлозе, распаролі нават сяннікі і салому ператрэслі, шукалі каштоўнасці ці забароненую літаратуру, але нічога не знайшлі. Тым не менш начальнік групы даў загад збірацца на вываз. Hi нашы слёзы, ні маміна галашэнне спачування не знайшлі. Больш за тое раззлавалі начальніка, які, уставіўшы не чуты дагэтуль мат, закрычаў:
Быстрее собнрайтесь, польская сволочь!»
Успамінаючы гэту абразу, Генрык разважаў: «Не магу зразумець, чаму савецкі начальнік назваў нас польскімі сволачамі. Mae бацькі, дзяды, прадзеды і прапрадзеды, якія спрадаўна жылі на Камайшчыне, былі прыстойнымі людзьмі...
Бацька нарадзіўся тут у вёсцы Дубнікі ў працавітай шматдзетнай сям’і, вучыўся ў Камайскай школе, у 16гадовым узросце паехаў на заробкі ў Пецярбург, працаваў на розных работах. Пасля грамадзянскай вайны вярнуўся на радзіму, стаў працаваць у банкавай сістэме. У палітыку не ўмешваўся...
Развіталіся мы з улюбёным месцам, з домам, з усім набытым. I з рэчамі па 20 кілаграмаў на кожнага пасадзілі нас на калёсы і пад канвоем, як злачынцаў, павезлі на станцыю ў Гадуцішкі. Там пасадзілі ў таварны вагон, які не абаграваўся, і — у Сібір. У вагоне было каля сарака чалавек, у асноўным жанчыны і дзеці. Прыбіральні не было: адна з жанчын высекла ў падлозе дзірку і паставіла туды гаршок. Калі цягнік спыняўся, можна было пад канвоем набраць халоднай вады. Ехалі дзень і ноч. Есці нам нічога не давалі, а ўзятыя з сабой хлеб і сухары канчаліся. Галадалі. Праз два тыдні падарожжа ў сярэдзіне траўня загадалі пакінуць вагон. Апынуліся мы ў Казахста