Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
°м. Татары на зямлі Беларусі», можна сказаць, была перадвызначаная. Разалія перадала цёплыя вітанні ўдзельнікам ад народных паэтаў Ніла Гілевіча і Рыгора Барадуліна, якія па стане здароўя не маглі прысутнічаць.
Гісторык, даследчык нацыянальнага адраджэння на Беларусі прафесар Леанід Лыч выказаў занепакоенасць, што да гэтага часу не з’явілася асоба, якая змагла бы прадоўжыць справу Якуба Якубоўскага, што цяпер назіраецца пэўны заняпад нацыянальнакультурнага руху сярод татараў, аднак надзея на яго адраджэнне не згасае.*
Акадэмік Радзім Гарэцкі ўзгадаў аб плённай працы з Якубам Якубоўскім як загадчыкам рэдакцыі геаграфіі, геалогіі і геафізікі ў стварэнні «Энцыклапедыі прыроды Беларусі», ён ацаніў гэтае выданне як унікальнае; яно да гэтага часу не страціла сваёй вартасці як крыніцы звестак аб розных галінах прыродазнаўчай навукі ў Беларусі.
Калега па рэдакцыі ў БелСЭ Ігар Афнагель распавёў пра супольную працу, адзначыў, што спадар Якуб быў выключна дэмакратычным, эрудзіраваным, выдатна падрыхтаваным для энцыклапедычнай працы, з ім было цікава і павучальна працаваць.
* Адзначым, што ў 2014 годзе выйшаў з друку чарговы нумар часопісу «Байрам. Татары на зямлі Беларусі» як штогоднік. Адказны за выпуск Іосіф Якубоўскі (гл. на сайце www.tatbel.by).
ВЕЧАРЫНА 3 НАГОДЫ 80ГОДДЗЯ • 105
Ігар Яўгенавіч засведчыў, што ідэя стварэння «Энцыклапедыі прыроды Беларусі» належала менавіта Якубоўскаму, ён здолеў яе ўвасобіць паводле сваёй задумы. Паэт Васіль Жуковіч прачытаў свой шчымлівы верш «Быў святлом ён гаючым», прысвечаны светлай памяці Якуба Якубоўскага. На вечарыне гучала шмат паэзіі вершы Рыгора Барадуліна, Яўгена Гучка, пераклады Міхася Маліноўскага. Хоць на вечарыне абмяркоўваліся і сур’ёзныя пытанні, паэзія надавала дзеі лірычны настрой.
Міхась Маліноўскі ў сваім выступе распавёў пра сяброўства і дапамогу Якуба Адамавіча ў яго выдавецкіх справах, падараваў сям’і свае кнігі, у якіх ёсць успамін пра Якубоўскага.
Мастак Алесь Цыркуноў прэзентаваў створаны да 80х угодкаў з дня народзінаў партрэтЯкуба Якубоўскага, на якім усе ўбачылі ўзнёслы, светлы, духоўны вобраз шляхотнага інтэлігента, які з надзеяй углядаецца ў будучыню, а за ім на старажытным мізары пакаленні продкаў, што палеглі на зямлі беларусаў у змаганні за яе волю, з постаццю прывіда, які нагадвае Вялікага Беларуса, што ўсё яшчэ блукае ў пошуках лепшай долі.
Выступілі з успамінамі таксама сябры, што вучыліся разам з Якубам Якубоўскім ва ўніверсітэце, цяпер самі выкладчыкі ўніверсітэтаў Анатоль Лепешаў і Ядвіга Аношка, таварыш у палявых даследаваннях на азёрах геолагнавуковец Валер Ярцаў, калега па энцыклапедыі Галія Фатыхава, якую шанаваў Якуб як адзінаверку. Гісторык і старшыня суполкі «Спадчына» Пятро Русаў зацікавіўся набыткамі Якубоўскага як даследніка беларускататарскіх дачыненняў. Зарына Канапацкая распавяла пра сяброўскую супрацу яе бацькі Ібрагіма Канапацкага і Якуба Якубоўскага.
Многа цікавага аб сяброўстве з Якубам Адамавічам нагадаў Яўген Гучок, сваё цёплае стаўленне да сябра ён увасобіў у вершы: «Я сёння ў сне Якубоўскага бачыў...»
На заканчэнне вечарыны прагучаў гімн беларускіх татараў на словы Якуба Якубоўскага «Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі».
ДВА ЗНАКАВЫЯ ТВОРЫ
Алесь Цыркуноў
Добры дзень, спадару Якубе, звяртаюся так, бо чую і бачу Вас паранейшаму, хоць Вы ўжо і адыйшлі на вечны спачын. Абы толькі ўзгадаў чалавека, якога зведаў душою, як ён ужо цалкам перад табою, як адчуваеш ягоныя памкненні і думкі, быццам маеш трэцяе вуха і вока ці штосьці яшчэ.
106 • УСПАМІНЫ СЯБРОЎ I ПАПЛЕЧНІКАЎ
Зусім выпадкова сустрэліся мы ўпершыню на Круглай плошчы. Дакладней, Якубоўскі і мой даўні знаёмы і сябра, таксама татарын з Нарочча, мусілі, як у іх было прызначана, сустрэцца, а я быў тут «між іншага», але мы збольшага пазнаёміліся. Такая кароткая сустрэча пакінула досыць прыязны ўспамін пра Якуба Адамавіча як пра чалавека, з якім можна брацца за якую хочаш адказную справу. Потым, мусіць, праз год, я ўжо меў патрэбу згадаць пра яго. Прычынай гэтага была мая чарговая карціна на рэлігійную тэматыку, з рознымі выявамі і надпісамі сакральнага значэння, у тым ліку мусульманскага зместу. 3 кім толькі не давялося тады перазнаёміцца! Урэшце дарога з пытаннямізагадкамі прывяла мяне зноўку да гэтага чалавека: я проста змушаны быў звярнуцца да яго як да апошняй інстанцыі. Мала таго, што ён быў высокаадукаваны і высокакультурны чалавек і валодаў энцыклапедычнымі ведамі, у чым я хутка пераканаўся пры нашых узаемных дачыненнях, дык яшчэ і вызначаўся выключна высакароднымі душэўнымі якасцямі. Здзіўляла яго маторыка, ён лёгка, як кажуць, «з паўабарота» мог раптам загарэцца. Пераконваў з такім імпэтам і так доказна, што і спрачацца не выпадала, а хацелася толькі слухаць яго. Пытанняў у мяне па той карціне з трытвору «Адвечнае святло Беларусі» было даволі шмат. Нават не ведаю, ці знайшоў бы на іх адказы, каб не тая нашая сустрэча, не ягоная асоба. Для мяне было відавочна, што я маю справу з адным з найлепшых сыноў нашай Бацькаўшчыны.
Здзівіўся я дужа ў час нашай апошняй сустрэчы, якая адбывалася якраз на свята Масленіцы ў яго на кватэры, куды я забег літаральна на пару хвілін. Такая надзвычай далікатная ненавязлівая гасціннасць уласціва прыроджаным псіхолагам, знаўцам душы чалавечай, якім ён, бясспрэчна, і быў. Калі б вы паспыталі тых незвычайных блінцоў з прысмакамі, аздобленых ягонымі дасціпнымі жартамі ды прыгаворкамі, дык, можа, у тым гасцінным палоне заседзеліся б да поўначы...
Я быў здзіўлены ягонай зноў раптоўнай прапановай намаляваць карціну з выявай Адама Міцкевіча на татарскім старым мізары... Гэта мяне дужа ўзрушыла. А ён спакойна дадаў: «То хіба можна не аднаму маляваць, а з кімсьці яшчэ». Я зразумеў: можа атрымацца знакавы твор. Непахіснасць і лагічная паслядоўнасць яго разваг, бясспрэчна, мелі свой патаемны сэнс, раскрываць які яму не надта хацелася. Ну і я на тым не дужа настойваў, разумеючы, што да яго трэба дайсці самому. Вось гэтая здольнасць выказаць сваю думку
ДВАЗНАКАВЫЯ ТВОРЫ • 107
так, каб і іншыя прызнавалі яе за сваю, уласціва надзвычай рэдкім людзям. Таму ягоная прапанова доўга вярэдзіла маю памяць, не давала забыцца, прымушаючы разпораз вяртацца да яе, думаць і шукаць вырашэння.
Але ўсяму Божая воля. Напрыканцы мінулага стагоддзя маю сутнасць вольнага мастака стала займаць ідэя супольнага існавання на нашай Бацькаўшчыне розных паводле веравызнання супольнасцяў. Напачатку я засяроджваўся на хрысціянскай супярэчнасці, якая праяўлялася ў рознаканфесійнай падзеленасці. Пазней развагі вывелі мяне на больш шырокі абсяг, бо побач з хрысціянамі жывуць у нас і юдэі, і мусульмане. У выніку з’явіўся трытвор «Адвечнае святло Беларусі». Адна з частак яго цалкам прысвечаная мусульманам, дакладней, беларускім татарам...
Натуральна, гісторыя існавання татарскай меншасці ў нашай Бацькаўшчыне мне была амаль невядома. Дый дзе хто з нас мог штосьці ведаць пра беларускіх татараў і іх рэлігію, калі ўжо і самі зракліся сваіх прашчураў з іх вераваннямі і традыцыямі! Але ж чым складанейшы пошук, тым выразнейшая мэта.
Дзякуючы таму, што маю лецішча на Нарачы, я пазнаёміўся ў Кабыльніку з шчырым «бэнээфаўцам» Аляксандрам Якубоўскім, якога я звычайна называў спадар Алехна. На маё здзіўленне, хутка высветлілася, што ён татарын, адно прынцыпова беларускамоўны, і гэтая акалічнасць яшчэ больш надавала нашым размовам і сустрэчам імпэту. Калі я пачаў распытваць яго аб тых драбніцах, якія мяне цікавілі, ён толькі разводзіў рукамі. Але суцешыў тым, што ёсць у яго ў Менску брат*, надта адукаваны, і які здолее даць адказ на ўсе мае пытанні. Так праз Алехну я і пазнаёміўся з Якубам Адамавічам, без кансультацый і рознага роду дапамогі якога мне, бадай, не ўдалося б раскрыць гэтую тэму з той паўнатой, якая ўрэшце атрымалася. Акрамя змястоўналітаратурнага аспекту было знойдзена, што немалаважна для кожнага мастацкажывапіснага твора, і стылёвапластычнае рашэнне як ключ да яго прачытання. Бо раней ніхто, да каго мне даводзілася звяртацца, дакладна і адназначна адказаць на мае пытанні не мог.
Такім чынам, гэты твор, можна лічыць, у пэўнай ступені ўзнік у суаўтарстве з Якубам Якубоўскім.
* Заўважу, што Аляксандр Якубоўскі з Кабыльніка сапраўды быў раднёй Якубу. Пасяліўся на Нарачы пасля вяртання з Варкуты, дзе працаваў разам з Канстанцінам Якубоўскім. Ён часта наведваў Якуба ў Менску. Т. Я.
108 • УСПАМІНЫ СЯБРОЎ I ПАПЛЕЧНІКАЎ
Аднаго разу пры сустрэчы, калі збольшага істотныя пытанні былі развязаныя і засталіся толькі недастаткова высветленыя лра камяні і пліты на татарскім могільнікумізары, ён раптам спыніўся і, быццам асвечаны нейкім дзіўным месяцовым святлом, пачаў распавядаць пра Адама Міцкевіча. Сказаў мне: «А чаму б не намаляваць такую карціну, дзе ў ззянні поўні між надмагільных камянёў і пліт блукае самотная постаць нашага генія? Хіба ж гэта не кранальна?» Я быў уражаны ягонай раптоўнай імпрэсіяй, але адказаў: «Тут ёсць шмат розных момантаў, якія належыць высветліць».
Пазней, як мне давялося працаваць над вобразам самога спадара Якуба, калі яго ўжо не стала, я не мог абысці гэты сюжэт з постаццю паэта ў месяцовым святле, што нагадвае здань з ягоных «Дзядоў». Балазе, як пазней я даведаўся, Якуб Якубоўскі з асаблівай увагай і сімпатыяй ставіўся да творчасці Адама Міцкевіча, пра што сведчыць яго дыпломная праца пры сканчэнні філалагічнага факультэта, прысвечаная творчасці паэта. Калі ж верыць водгукам тых, хто быў знаёмы з Якубам Якубоўскім, у гэтым партрэце я патрапіў пазбегчы штучнай перадузятасці паказу і таму даволі поўна раскрыў саму ягоную асобу.
На заканчэнне хочацца паўтарыць думку прафесара Леаніда Лыча аб стасунках татарскай і беларускай культур: татары ў сваім культурным развіцці не гублялі свядомай повязі з тытульнай нацыяй, чым рабілі і робяць значны ўнёсак у скарб агульнасусветнай культуры і гэтым даюць прыклад служэння нашай агульнай Бацькаўшчыне.
ДАСЛЕДНІК ВОЗЕРА НАРАЧ
Іван Драўніцкі, Таццяна Якубоўская
Возера Нарач. Пра яго складзены легенды, яму прысвяч