• Газеты, часопісы і г.д.
  • Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі  Якуб Якубоўскі

    Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі

    Якуб Якубоўскі

    Выдавец: Тэхналогія
    Памер: 139с.
    Мінск 2015
    98.7 МБ
    алі і прысвячаюць вершы і паэмы, яго адлюстроўваюць на карцінах і здымках, яго даследуюць навукоўцы. Першыя крокі па вывучэнні Нарачы у наш час зрабіла Нарачанская біялагічная станцыя ў 1946 годзе. Але для глыбокага вывучэння возера не было добрай базы, патрабаваліся грунтоўныя даследаванні і энтузіясты. Такім энтузіястам быў Якуб Якубоўскі. Ранняй вясной 1966 года, калі «возера толькі ўзламала свой лядовы панцыр» (ягоныя словы), прыехаў ён у вёску Урлікі, каб збіраць матэрыял і рыхтаваць кандыдацкую дысертацыю. Тэмай навуковай працы Якуб Адамавіч абраў тэрмічны рэжым азёраў Беларусі, а кіраўніком дысертацыйных вышукаў быў
    
    ДАСЛЕДНІК ВОЗЕРА НАРАЧ • 109
    
    прафесар БДУ В.Р.Заўрыеў. Гэта крыху дзівіць, бо вядома, што на той час лімналагічныя даследаванні ўзначальвала Вольга Піліпаўна Якушка. Аднак відавочна, што кіраўніка дысертацыі прызначылі з яе згоды, яна тады інтэнсіўна працавала са сваёй доктарскай дысертацыяй. Менавіта ёй абавязаны Якуб Адамавіч цікавасцю да даследавання азёраў і першымі ўрокамі ў гэтым кірунку. Студэнтам геафака Якуб удзельнічаў у зімовых экспедыцыях, якія наладжвала Вольга Піліпаўна для свідравання на азёрах (лядовае покрыва гэтаму спрыяла), каб узяць пробы грунту, пробы вады для вызначэння хімічнага складу, утрымання кіслароду ды іншых рэчываў на розных глыбінях, паглядзець размеркаванне тэмпературы ў тоўшчы вады. У час гэтых няпростых палявых экспедыцый былі розныя выпадкі  і смешныя, і сумныя. Героем аднаго з іх быў і Якуб, пра што так успамінае Вольга Піліпаўна: «... позна ўвечары зімой мы з Я. А. Якубоўскім вярталіся дахаты. Ён не мог хадзіць хутка і адстаў ад групы. Наступіўшы ў лунку, кінутую рыбакамі, Якуб апынуўся ў вадзе, утрымаў яго цяжкі заплечнік з бутэлечкамі для адбору вады на кісларод. Дома ўсе, вядома, пасміхаліся, але хутка перапранулі яго ў цёплае і напаілі гарачай гарбатай». (О. Ф. Якушко «Моя судьба  географмческнй факультет». Мкнск, 2009, с. 22). Цяпер можна казаць, што гэта быў першы сігнал: не гэтая праца прызначана лёсам для Якуба.
        Як аспірантзавочнік Якуб Адамавіч уладкаваўся часова на працу на Нарачанскую гідраметэаралагічную станцыю, каб назапасіць як мага больш палявых назіранняў для дысертацыі. Начальнікам станцыі тады быў Уладзімір Ярмоленка, вельмі спагадлівы і зычлівы чалавек. Апрача даручаных Якубу абавязковых гідралагічных назіранняў можна было праводзіць дадатковыя, што было карысна і для станцыі, і для аспіранта. Назіранні вялі з вялікага плыта, усталяванага метраў за трыста ад берага над трохмятровай тоўшчай чысцюсенькай вады. Яшчэ трэба было ездзіць на катары на дзве самыя глыбокія мясціны возера (24,8 метра на Вялікім плёсе і на 18 метраў на Малым плёсе), каб рабіць замеры тэмпературы вады і браць яе пробы праз пэўныя інтэрвалы па вертыкалі. Так і казалі: «Едзем на вертыкаль».
        I тут у Якуба былі непрыемныя прыгоды. Ці праз тое, што быў сляпы на адно вока, ці хвалі разгуляліся занадта, але аднойчы ён вярнуўся дахаты з пераламаным вялікім пальцам рукі  так моцна яго заціснула паміж бортам катара і плытом. Але гэта ніяк не паўплывала на працаздольнасць даследніка. Магчыма, гэта было другое папярэджанне, што Якуб займаецца не той справай, што яму вызначана.
    
    110 • УСПАМІНЫ СЯБРОЎ I ПАПЛЕЧНІКАЎ
    
       Жыў тады Якуб Якубоўскі з жонкай у маленькім пакойчыку пры станцыі і да лютага наступнага года збіраў матэрыял па тэме дысертацыі. Рабіў замеры і параўноўваў тэмпературу вады Нарачы і меншых азёр  Мястра, Баторына, Рудакова, Мядзела, Бляда. Гэтыя разнатыпныя азёры былі вельмі зручным палігонам для правядзення фундаментальных і дастасоўных гідраэкалагічных даследаванняў.
       У выніку аспірант зрабіў значны ўклад у вывучэнне возера Нарач і папулярызацыю звестак пра яго. Вынікамі ягоных назіранняў, карысталіся пазней супрацоўнікі біястанцыі «Нарач» (цяпер Вучэбнанавуковы цэнтр «Нарачанская біялагічная станцыя імя Г. Г. Вінберга»), прыдаліся яны і лабараторыі азёразнаўства геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. На аснове сабраных матэрыялаў  вынікаў гідрабіялагічных даследванняў біяфака і лімналагічных геафака БДУ, гідралагічных назіранняў Нарачанскай гідраметэаралагічнай станцыі  Якуб Якубоўскі напісаў абагульняльны артыкул пра Нарач (разам з светлай памяці археолагам, гісторыкам, пісьменнікам Міхасём Чарняўскім) для 7га тома БелСЭ. Потым з мэтай папулярызацыі звестак пра Нарач больш падрабязны артыкул быў апублікаваны ў пяцітамовай энцыклапедыі «Прырода Беларусі».
       У 2002 годзе для біястанцыі на беразе Нарачы быў узведзены новы шматпавярховы корпус, які змяшчае сучасныя лабараторыі, навучальныя класы, канферэнцзалу, бібліятэку. Нарачанская біялагічная станцыя забяспечвае вучэбную і вытворчую практыку студэнтаў біяфака, выкананне дыпломных, магістарскіх і аспіранцкіх работ. На базе біястанцыі праводзяцца буйныя міжнародныя канферэнцыі. Дзякуючы шматгадовым мэтанакіраваным даследаванням азёры Нарачанскай групы ўлучаны ў міжнародны спіс азёр, якія вымагаюць асаблівай дзяржаўнай аховы. У гэтай справе ёсць і часцінка плёну Якуба Якубоўскага.
    
    
    
                ПРЫСВЯЧЭННІ
    
    
    Рыгор Барадулін
    
       Пасля таго, як Беларусь годна развіталася з Рыгорам Барадуліным, адным з лепшых паэтаў і таленавітым моватворцам, асаблівы сэнс набылі развітальныя словы самога народнага паэта да Якуба Адамавіча Якубоўскага. Вось гэтыя словы.
    
            ЧОРНАЯ ВЕСТКА
    
       Як абухом па галаве. Чорная вестка. Ня стала Якава, сына Адамавага, Якубоўскага.
       Ня стала, каб неставаць нам ягонае мудрасьці, ягонае ўсёдапытнасьці, ягонае дабрыні й любові да ўсяго роднага, вечнага, наскага.
       Спадар Якуб любіў свой народ, бескарысьліва слугаваў яму. Як сьвятую ваду ў прыгаршчах, нёс мову й веру продкаў сваіх. Множыў славу сумленнага, мужнага, працавітага татарскага народа. Асьветлены ведамі, супроцьстаяў цемрашальству ўсіх масьцей.
       Мала хто зь беларусаў гэтак шанаваў, гэтак энцыкляпэдычна ведаў Беларусь.
       У татарына Якава Якубоўскага бальшыні беларусаў трэба было вучыцца беларушчыне.
       У Беларусі не стала яшчэ аднаго ўлюбёнага сына.
       У мяне не стала панавітага брата.
       Хілю сваю сівую галаву перад сьветлай памяцьцю нястомнага спадзьвіжніка й асьветніка, рупліўца на духоўнай ніве  Якава, сына Адамавага, Якубоўскага.
       Хай будзе лёгкім табе беларускі пясок, мой татарскі браце!
    
    112 • ПРЫСВЯЧЭННІ
    
    
                           БЕЛАРУСКІЯ ТАТАРЫ
    
                                     Якаву сыну Адамаваму, Якубоўскаму
                           На Беларусь нашэсьце вашае Вітаю, Мірныя татары!
                           Вы дбалі  будавалі, важылі, Аблокаў пасьвілі атары.
                           Былі гароднікамі ўпартымі Кажушнікамі, макалямі, Прэч гора адганялі жартамі, Кулямі смутак затулялі.
                           Вы засланяліся правіцаю Кайданьнікамі на этапах Вы мову зьбераглі крывіцкую I ў сэрцах вашых, I ў Кітабах.
                           Пытаньне ўсім на вуха дыхае: Каму зашкодзілі, Скажэце,
                           Татарскія магілы ціхія, Маладзічковыя мячэці?
                           Хапіла ж нашым мовам Сьмеласці
                           Сышоўшыся, не разгубіцца А ў маладой паразумеласьці, Якдзьвюм крыніцам, Сьветла біцца.
                           На Шчары, Нарачы, на Сьвіцязі Схаўрусіць хай 3 салам алей кум.
                           Татары!
                           Множцеся й пладзіцеся, Вы нашыя.
                           Салям алейкум!
    
    РЫГОР БАРАДУЛІН • 113
    
    
                  БУДЗЬМА!
    
                   Нас суседзі пасварыць хацелі, Толькі мы праз доўгія вякі He счужыніліся, не ўлюцелі I як землякі, як сваякі. Нашы лемяшы і нашы шаблі Заадно стараліся здаўна. Разам мы і пекліся і зяблі, Чашу горкую пілі да дна.
                   Нас вучылі вы, як верыць трэба У сваё,
                   Як мову берагчы. Мы на сіта згоды Сьведкай неба Напіналі разам абручы.
                   I прасейвалі на гэтым сіце Пыцель на вясёлы каравай. Сонейка ўсьміхалася ў блакіце, 3 вышынёю заручала край.
                   Стане нам Гасподняй ласкі й кары, Пешчаў лета, гурбішчаў зімы. Будзьце доўга, наскія татары.
                   Будзеце 
                  I з вамі будзем мы!
    
                    САЛЯМ!ЧАЛОМ!
    
    Да 600годдзя з нагоды татарскага асадніцтва ў Вялікім Княстве Літоўскім
                     Над небам мячэці маладзічок Займаецца колькі стагоддзяў. Нібыта адкінуты ўздыхам Кручок 3 дзьвярэй, Каб блуканец заходзіў У храм, Дзе яго падпярэжа Алах 3 Карана суровай сурою.
    
    
    
    5. Якубоўскі.
    
    114 • ПРЫСВЯЧЭННІ
    
                     Блуканец імя сваё Знойдзе ў імглах I ўмые зарою сырою. I роспач сьляпая Захоча вачэць, I сподзеў ня ўпусьціць свой шанец. I будзе пакутна Глядзець на мячэць Апошні крывіцкі паганец...
    
    Васіль Жуковіч
       Паэт адгукнуўся на сыход з гэтага свету Якуба Якубоўскага шчымлівым вершам. Верш быў змешчаны ў «Байраме» (1998, № 3, с. 28), а паэт прачытаў яго на вечарыне, прысвечанай 70годдзю Якуба 29 красавіка 2002 года.
    
              БЫЎ СВЯТЛОМ ЁН ГАЮЧЫМ
    
                                          Светлай памяці Якуба Якубоўскага
               Вестку цяжкую мне за трывожнымі снамі Вечаровы эфір нечакана прынёс: Вас няма на Зямлі. Плача восень дажджамі, Плача сэрца маё  вочы поўныя слёз.
               Беларускі татарын Якуб Якубоўскі, Я любіў Вас  не смеў бы тут словам грашыць; Знаў свяшчэнны агонь  назаву яго Боскім Далікатнае вашай і мужнай душы.
               Той агонь саграваў, быў святлом ён гаючым, Быў стваральным на нашай гаротнай зямлі. Ён пранесены быў да мяжы немінучай Гэтак годна  інакш, знаю, Вы не маглі.
               Я трымаю «Байрам»  у жыццёвых нягодах Вамі ўзрошчаны плод самых добрых надзей, Мне падораны ён з дрэва дружбы народаў I сяброўства сардэчных і верных людзей.
    
    
    
                ЗАМЕСТ ЗАКАНЧЭННЯ
    
    
    ДЗЕЙНАСЦЬ ЯКУБА ЯКУБОЎСКАГА Ў ЛЮСТЭРКУ НАЦЫЯНАЛЬНАКУЛЬТУРНАГА АДРАДЖЭННЯ ТАТАРАЎ БЕЛАРУСІ
    Леанід Лыч
       Якія б важныя, вялікія праблемы ні вырашаў той ці іншы народ, у яго здзяйсненнях заўсёды вельмі яскрава вызначаецца адметная роля найбольш буйных асобаў. Гэтая роля падаецца яшчэ больш выразнай, калі размова датычыць невялікіх па колькасці народаў, нацыянальных меншасцяў. Да катэгорыі іх нал