Мы з Іманам жывём на зямлі Беларусі
Якуб Якубоўскі
Выдавец: Тэхналогія
Памер: 139с.
Мінск 2015
не».
У высылцы мясцовыя людзі ставіліся да рэпрэсаваных прыхільна, але матэрыяльна дапамагчы не маглі, бо самі жылі досыць бедна. Тубыльцамі былі казахі, з якіх кожны трэці памёр у час голаду ў 1933 годзе. Бальшыню насельніцтва складалі ссыльныя ўкраінцы, высланыя ў 19321933 гадах пад час Галадамору, расейцы, чачэнцы, грузіны, чаркесы, немцы з аўтаномнай рэспублікі Паволжа і шмат нашчадкаў высланых удзельнікаў антырасейскіх паўстанняў XIX стагоддзя. Сям’ю Пашкоўскіх і яшчэ дзве сям’і пасялілі ў пустым доме. He было за што харчавацца. Жанчыны змушаныя былі мяняць адзенне на ежу. Спадарыня Яніна выменяла на хустку вядро
У ВЯНОК ПАМЯЦІ ЯКУБА ЯКУБОЎСКАГА • 129
бульбы і выдзяляла дзецям па дзве бульбіны на дзень. Энкавэдысты намаўлялі яе зрачыся польскага грамадзянства і супрацоўнічаць з імі, абяцалі даць лягчэйшую працу. Яна не згадзілася. Тады ёй далі цяжкую фізічную работу, да якой яна не мела навыкаў. У выніку ў яе апухлі рукі і ногі. За працу ад усходу да змяркання атрымлівала 300 грам «галет» гэта штосьці накшталт высушанага хлеба.
Ад цяжкой працы і перспектывы памерці ад голаду Яніну выратавала добрае веданне расейскай мовы і матэматыкі, уменне друкаваць на канцылярскай машынцы. Яе прызначылі працаваць бухгалтарам.
Потым неяк удалося далучыцца да сям’і і Людвіцы. Пасля нападу немцаў на СССР пачалі пакрыху выпускаць вязняў, дазвалялі злучацца з сем’ямі. У кастрычніку 1941 года бацька Уладзіслаўдалучыўся да сям’і. Упецярых стала лягчэй. У 1944 годзе праз амерыканскі Чырвоны Крыж высланым стала паступаць дапамога. Маці атрымала два кілаграмы мукі і каву з цукрам у брыкетах, рыс, сукенку, бацька салдацкія боты і плашч. Там пражылі шэсць гадоў, да 1946 года.
Вяртанне сям’і Пашкоўскіх. У траўні 1946 года Пашкоўскім аддалі дакументы і дазволілі вярнуцца на радзіму. Бацькі не прынялі савецкага грамадзянства, таму ў Камаі вярнуцца нельга было. Паехалі ў Полынчу як найдалей ад мяжы з СССР, даехалі аж да Шчэціна. Тут атрымалі жыллё. Пачалі пошукі працы. Спадарыня Яніна ўладкавалася ў дзяржаўным банку ПКО (Польская ашчадная каса), а муж — рабочым на гарадскім водаправодзе. Польскія ўлады стварылі дзецям перасяленцаў умовы для вучобы: Людвіка скончыла Варшаўскі палітэхнічны інстытут, Генрык Шчэцінскі, Багдан Гданьскі.
13 лістапада 1981 года Пашкоўскія мелі святкаваць 60годдзе шлюбу, але за два дні да гэтага спадарыня Яніна занядужыла, пайшла да лекара, у яго кабінеце знепрытомнела і памерла. Мела 79 гадоў. Уладзіслаў Пашкоўскі пражыў 105 гадоў, памёр у Шчэціне ў 1993 годзе.
Продкі роду ПашкоўскіхГайдук. У бацькоў Уладзіслава Пашкоўскага Яна і Антаніны было дзевяць дзяцей: сем дочак і сыны Уладыслаў і Франак. Ян пяць гадоў служыў у царскім войску на Каўказе, даслужыўся да падафіцэра. Каб утрымліваць вялікую сям’ю, заробку было замала, таму ў Дубніках трымалі невялікую гаспадарку: мелі крыху лесу, сад, гадавалі кароў, свіней. Ян займаўся таксама кавальствам, сталярствам, шавецтвам, нават пашыў боты 16гадоваму сыну, калі той паехаў на заработкі ў Петраград.
130 • ДАДАТАК
Маці Уладзіслава Антаніна паходзіла з дому Мачульскіх. Яе бацька, Антон Мачульскі, быў жанаты з Зофіяй з дому Чыпчынскіх, быў шляхцічам, меў маёнтак. У 1863 годзе далучыўся да антырасейскага паўстання і загінуў у бітве. За ўдзел у паўстанні царскія ўлады канфіскавалі маёнтак Мачульскіх. Зофія была вымушана з трыма дзецьмі Разаліяй, Антонам і Антанінай перайсці жыць у Каралінова да старэйшай дачкі Эміліі, якая была замужам за шляхцічам Янкевічам, што арандаваў маёнтак.
Бацька Яніны Аніцэт Гайдук нарадзіўся ў Буцавічах у шматдзетнай сялянскай сям’і. У яго было пяць сясцёр і брат. У 1901 годзе ажаніўся з Марыяй Русак, якая жыла з сваёй рана заўдавелай маці ў Камаях.
Лёс нашчадкаў Яніны Пашкоўскай. У замежжы лёс Пашкоўскіх склаўся добра. Сын Яніны Багдан скончыў сярэднюю тэхнічную школу, потым суднабудаўнічы факультэт Гданьскага політэхнічнага інстытута і пайшоў працаваць галоўным канструктарам на Гданьскай верфі, дзе будавалі судны для шмат якіх краін свету. Ад 1986 да 1994 года працаваў на Стамбульскіх верфях (Турцыя) начальнікам групы польскіх кансультантаў. Абедзве яго дачкі, Ёанна і Аніта, маюць вышэйшую адукацыю.
Людвіка памерла ў 1973 годзе. Пражыла толькі 48 гадоў. Яе дачка Гражына спявачка Варшаўскай філармоніі, а Малгажата скрыпачка, жыве ў Іспаніі.
У Генрыка тры сыны: Збігнеў архітэктар, прафесар політэхнічнага інстытута ў Шчэціне, Мікалай інфарматыкэканаміст, Габрыель, чыя дачка скончыла Акадэмію спорту.
ЭПІЛОГ
У жыцці Якуба Якубоўскага, як і кожнага чалавека, было некалькі кругабегаў, адметных сваімі мэтамі і дасягненнямі. Мне бачацца найбольш выразных пяць такіх перыядаў.
Першы кругабег ад нараджэння да заканчэння вучобы ў школе (19321950 гг.) прыпадае на жыццё з бацькамі ў Камаях і Відзах. Нягледзячы на цяжкія выпрабаванні ваенных і паваенных гадоў, што выпалі на долю сям’і, Якуб паспяхова скончыў Відзаўскую дзесяцігодку і загартаваў свой характар.
Другі кругабег (19501958 гг.) — праца ў школах вёсак Далёкія і Тракішкі цяперашняга Браслаўскага раёна, завочная вучоба ў Менскім настаўніцкім інстытуце і на першым курсе геаграфічнага факультэта Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта. За гэты час дзякуючы не толькі вучобе, але і ўпартай самаадукацыі стаў эрудзіраваным чалавекам, набыў прафесію гісторыка.
Трэці кругабег (19581967 гг.) перыяд вучобы на дзённым аддзяленні геаграфічнага факультэта БДУ, завочная аспірантура тамсама і праца інжынерамглебазнаўцам у Беларускім навуковадаследчым інстытуце глебазнаўства Міністэрства сельскай гаспадаркі БССР. У выніку стаў кваліфікаваным спецыялістам ў фізічнай геаграфіі, асвоіў і правёў абследаванне глебаў у некалькіх гаспадарках раёнаў Беларусі ў рамках дзяржаўнай глебавай здымкі маштабу 1:10000, паглыбіў свае веды ў лімналогіі і азёразнаўстве, стварыў сям’ю.
Чацвёрты кругабег, самы працяглы і плённы, гэта праца ў Энцыклапедычным выдавецтве (19671992 гг.), з іх 24 гады загадчыкам галіновай рэдакцыі геаграфіі, геалогіі і геафізікі. Больш за 10 найменняў і больш за 35 тамоў энцыклапедычных выданняў створаныя з удзелам Якуба Якубоўскага. За выданне 12тамовай універсальнай «Беларускай Савецкай энцыклапедыі» ў 1976 годзе ўганараваны званнем лаўрэата Дзяржаўнай прэміі БССР. Свае веды географа ўвасобіў у пяцітамовіку «Энцыклапедыя прыроды Беларусі». Гэтым
132 • ЭПІЛОГ
часам скончыў завочнае навучанне на двух факультэтах Беларускага дзяржаўнага педінстытута (гістарычным і філалагічным), пачаў актыўна ўдзельнічаць у нацыянальным і рэлігійнакультурным адраджэнні татарскай супольнасці ў Беларусі. Адбыліся змены і ў сям’і: пайшлі ў іншы свет бацькі Якуба, выраслі дзеці. Дачка Аўгіння скончыла Беларускі дзяржаўны політэхнічны інстытут і стала архітэктарам, сын Канстанцін паступіў у Ліцэй Беларускага дзяржаўнага ўніверсітэта.
Пяты кругабег кароткі, але шчаслівы. Ён перакрываецца з папярэднім, бо пачаўся ў 1991 годзе і доўжыўся да канца жыцця (19911998 гг.). Адметны тым, што ўсе намаганні былі скіраваныя на адраджэнне гістарычнай і культурнай спадчыны беларускіх татараў. На гэты час прыпадае росквіт творчых сіл і здзяйсненне многіх мараў Якуба стварэнне Беларускага згуртавання татараўмусульманаў «АльКітаб» і яго перыядычнага выдання, квартальніка «Байрам», удзел ў аднаўленні зруйнаваных мячэцяў і арганізацыя міжнародных навуковапрактычных канферэнцый, прысвечаных гістарычнай спадчыне татараў Беларусі, Летувы і Польшчы, пытанням нацыянальнага адраджэння беларусаў і татараў ды інш. У гэты перыяд была распачатая праца па стварэнні «Энцыклапедычнага даведніка для татараў Беларусі», вынікам якой стаў слоўнік (рэестр) 10 000 тэрмінаў з дэфініцыямі і 350 узорных артыкулаў для гэтай энцыклапедыі, апублікаваных у «Байраме». Завяршаў вучобу ў Маскоўскім авіяцыйным інстытуце сын.
Кругабег спыніўся неспадзявана, і Якуб не змог ажыццявіць сваю самую запаветную мару выдаць энцыклапедыю для татараў Беларусі. Гэтую вялікую справу ён пакінуў сваім нашчадкам па духу і крыві, паслядоўнікам у татарскай справе. I надзея не згасае, пра што так аптымістычна і натхнёна напісаў Леанід Лыч у развітальным слове да Якуба Якубоўскага: «Добрыя справы не забываюць нашчадкі, не забудзецца, вельмі шаноўны Якубе, і зробленае табой для тваіх братоўтатараў. Цвёрда ўпэўнены, яны не спыняць самаахвярных намаганняў, каб адрадзіць культуру і мову старэйшых пакаленняў. У гэтым сённяшнія татары могуць разлічваць на дапамогу сваіх беларускіх сяброў...»
Таццяна Якубоўская
ЗВЕСТКІ ПРА АЎТАРАЎ
Александровіч Ісмаіл Мустафавіч па адукацыі інжынер. Нарадзіўся ў Клецку ў 1929 годзе. Скончыў Беларускі політэхнічны інстытут. У19942000 гадах муфцій, старшыня Праўлення Мусульманскага рэлігійнага аб’яднання Беларусі. Рэлігійную адукацыю атрымаў у сям’і: бацька быў імамам у Клецку да 1953 года, старэйшы брат імамам супольні польскіх, беларускіх і летувіскіх татараў у НьюЁрку (ЗША). Ісмаіл Мустафавіч ад 1991 года актыўна ўдзельнічаў у дзейнасці Беларускага згуртавання татараўмусульманаў «АльКітаб», пазней «Зікр ульКітаб», быў сябрам рэдактарскай группы часопіса «Байрам». 3 яго ініцыятывы і актыўным удзелам ствараліся мусульманскія супольні, аднаўляліся мячэці, адраджаліся мусульманскія святы і звычаі сярод татараў Беларусі. Жыве ў Менску.
Александровіч Разалія Адамаўна метадыст вышэйшай катэгорыі ў Нацыянальным інстытуце адукацыі. Магістр філалогіі (1984 г.). Сябар Саюза беларускіх пісьменнікаў. Нарадзілася ў Наваградку ў 1957 годзе. Скончыла аспірантуру НІА (2006 г.). Кола навуковых інтарэсаў методыка далучэння дзяцей да гісторыі і культуры свайго этнаса на прыкладзе сем'яў беларускіх татараў, гісторыя і культура беларускіх татараў. Mae шэраг публікацый у перыядычным друку, зборніках матэрыялаў навуковых канферэнцый, навуковых выданнях, у тым ліку ў часопісе «Байрам», газеце «Жыццё татарскае». Сябар рэдакцыйнай групы часопіса «Байрам». Аўтар кнігі «Зямля з блакітнымі вачыма» (у суаўтарстве з Т. Нескаромнай), эсэ пра свой радавод «Яе любіў Алах» (Дзяслоў, 2014, № 2). Жыве ў Менску,
Афнагель Ігар Яўгенавіч спецыяліст у фізічнай геаграфіі, выдавец. Нарадзіўся ў Менску ў 1938 годзе. Бацька ў час Другой сусветнай вайны быў у групе падпольшчыкаў, што выдавала газету «Звязда», загінуў у фашыстскай катавальні пры разгроме менскага падполля ў пачатку 1944 года. Гадаваўся ў дзіцячым доме. Скончыў геафак БДУ (1961 г.). На пенсію вышаў у 2002 годзе з пасады вядучага навуковага рэдактара галіновай рэдакцыі геаграфіі ў выдавецтве «Беларуская Энцыклапедыя імя Петруся Броўкі». Рыхтаваў груÐ