• Газеты, часопісы і г.д.
  • На крыжовай дарозе  Аўген Калубовіч

    На крыжовай дарозе

    Аўген Калубовіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 318с.
    Мінск 1994
    69.2 МБ
    Аўген Калубовіч
    НА КРЫЖОВАЙ
    Аўген Калубовіч
    НА КРЫЖОВАЙ ДАРОЗЕ
    Аўген Калубовіч
    НА КРЫЖОВАЙ ДАРОЗЕ
    ТВОРЫ
    3 ЭМІГРАЦЫІ
    МЕНСК
    ВЦ «БАЦЬКАЎШЧЫНА»
    1994
    <
    ББК 84Бел7
    K17
    УДК 882.6-054.72-3
    Укладаньне й прадмова
    Яўгена Децкі
    Друкуецца па выданьнях:
    Калубовіч А. На крыжовай дарозе. Клыўлэнд, 1986.
    Калубовіч А. «Айцы» БССР і іхны лйс. Клыўлэнд, 1985.
    Калубовіч А. Акт 25-га Сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры // The Byelorussian Times—Час. № 53—54, 56.
    Выдадзена старанызем і коштам Яўгена Лецкі
    к 4702120000
    © А. Калубовіч, 1994
    АПОВЯД ПРА ЛЁС ЧАЛАВЕКА Й НАРОДА НА КРЫЖОВЫХ ДАРОГАХ ПСТОРЫІ
    Імя Аўгена Калубовіча на Беларусі пакуль што малавядомае. I гэта зразумела — на працягу свайго існаваньня, за выняткам 20-х гадоў, камуністычная БССР, праводзячы імпэрскую палітыку Масквы, была павернута сьпіною да беларускага замежжа, у выніку чаго ўся наша сьвядомая эміграцыя аб’яўлялася «клясава варожай». KaAi пра яе й прасочваліся зьвесткі ў друк, дык толькі дзеля таго, каб у чарговы раз абліць брудам «клясавай нянавісьці» так званых белбурнацаў — беларускіх буржуазных нацыяналістаў. Аўген Калубовіч кваліфікаваўся яшчэ й як актыўны ідэалягічны праціўнік. Ён, аўтар некалькіх кніг, на сваім горкім вопыце, на вопыце свайго народа (гаркаты тут таксама праз край!) паказаў, як пад цяжкім сталінскім ботам была раструшчана чалавечая й нацыянальная годнасьць, парасткі беларускай дэяржаўнасьці.
    А. Калубовіч нарадзіўся ў мястэчку Ціхінічы на Рагачоўшчыне 5 сакавіка 1910 года. Тут закончыў пачатковую школу, пасьля ў Рэчыцы вучыўся ў сямігодцы, у Бабчынскім педтэхнікуме Хойніцкага раёна. У маі 1930 года быў арыштаваны за ўдзел у тайнай арганізацыі альтруістых. Тры гады пакараньня адбыў у канцэнтрацыйным лягеры на Далёкім Усходзе. Працаваў на радзіме настаўнікам, вучыўся ў Менскім педінстытуце. 3 1939 года быў на пасадзе кансультанта-метадыста ў Народным Камісарыяце Асьветы БССР. У гады вайны ўзначальваў Беларускае культурнае згуртаваньне. Быў сябрам Беларускай Рады Даверу, сябрам Беларускай Цэнтральнай Рады. Эміграваў на Захад, жыў у ЗША.
    За гэтымі скупымі радкамі жыцьцяпісу — няпросты, пакручасты лёс чалавека, за якім праглядваецца й лёс народа, лёс Беларусі. Калубовіч пачаў выступаць у друку яшчэ ў даваенны час, але ў сапраўднага дасьледчыка, пісьменьнікапубліцыста сфарміраваўся на эміграцыі. У сваёй творчасьці арыентаваўся як на ўласна перажытае, так і на дакладныя зьвесткі й факты, што паказвалі здратаваны лёс народа на крыжовых дарогах гісторыі.
    Зразумела, літаратуры такога зьместу было вельмі цяжка, практычна немагчыма, праз надзейную жалезную заслону забаронаў прасачыцца сюды на Беларусь. Становішча крыху памянялася ў гады васьмідзесятыя, калі ў Польшчу ня толькі пачала трапляць з Захаду забароненая літаратура, але й перавыдавацца тут у падпольных друкарнях. Такім чынам былі выдадзеныя дзьве працы Аўгена Калубовіча — «Айцы» БССР і іхны лёс» і «Акт 25-га Сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры». Пэўная частка накладу трапіла й на Беларусь, але гэта былі ўсяго лічаныя асобнікі. I вось, нарэшце, частка з напісанага Калубовічам законным шляхам вяртаецца на Бацькаўшчыну.
    У кнігу ўвайшлі ўспаміны «На крыжовай дарозе» й два ўжо згаданыя творы аўтара. Яны аб’яднаныя адзінствам аўтарскага погляду на перажытае ім самім і народам, напоўненыя трывогай за лёс Беларусі й яе дзяржаўнасьці, лёс дэмакратыі, звычайных правоў асобы. Гаворка пра гады трыццатыя, але хіба названыя праблемы не застаюцца й па сёньня актуальнымі, менавіта цяпер, калі Беларусь і яе народ зноў апынуліся перад гістарычным выбарам, на драматычным раздарожжы паміж былым і наступным?! Скажаце, выбар зьдзейсьнены! Але хіба менш рашучы крок быў зроблены «Актам 25-га Сакавіка», калі Беларус-
    кая Дзяржава аднавіла сябе ў этнічных межах і ўзяла курс на незалежнае дэмакратычнае існаваньне, арыентуючыся на агульнаэўрапейскі й сусьветны вопыт. Але варыянту Фінляндыі не наканавана было сьцьвердзіцца на нашай зямлі: на, туральны ход падзей быў гвалтоўна перапынены.
    Тое, што ў кнізе Калубовіча агульны лёс народа падсьвечаны ўласным вопытам аўтара, надае аповяду большай эмацыянальнасьці й праўдзівасьці. Значнасьць перажытага ўдала тут спалучаецца зь літаратурным талентам пісьменьнікапубліцыста, які дасканала валодаў родным словам, сакрэтамі стылёвай зграбнасьці, уменьнем эканомна й разам з гэтым уражліва падаць цяжкі матэрыял з турэмнай і лягернай рэчаіснасьці. Эпізоды, карціны, што стройка выстройваюцца ў цэласнае апісаньне, хвалююць, абуджаюць суперажываньне за нявінна засуджаных на зьдзек, на катаваньні тольр за тое, што яны людзі. Перад намі праходзяць дзясяткі, сотні чалавечых лёсаў прадстаўнікоў розных нацыянальнасьцяў, пазбаўленых усяго, сагнаных у адзін лягер,
    Лягерная доля не абмінула ні такіх, як Аўген Калубовіч, непрыкметных на той час працаўнікоў нацыянальнага Адраджэньня, ні тых, хто стаяў ля дзяржаўнай кіраўніцы. «Айцы» БССР і іхны лёс» — гэта амаль статыстычная выкладка фактаў станаўленьня нацыянал-камунізму на Беларусі, які прыйшоў на зьмену нацыянал-дэмакратызму. Дэкляратыўна абмяжоўваючыся ад сваіх папярэднікаў нацыянал-камуністы, аднак, па сутнасьці, імкнуліся працягваць ранейшую палітыку, як маглі адстойвалі незалежнасьць роднага краю, арыентуючыся ў сваёй дзейнасьці не на Маскву ці Варшаву, а на свой народ, на яго нацыянальнае Адраджэньне й дзяржаўнае самавызначэньне.
    Факты, падзеі, даты, лёсы, дзейнасьць кан-
    крэтных асобаў, іх характары — усё гэта наша, беларускае, не ізалявана ад агульнасаюзных падзей: тут і закулісныя гульні такіх дзеячоў «сусьветнага пралетарыяту», як Ленін і Сталін, што непасрэдна прычыніліся да сапраўды эпапейных акцый па перакройваньню тэрыторыі Беларусі, якая станавілася разьменнай манэтай у «вялікай» палітыцы. Чым трывалей усталёўвалася ў краіне дыктатура, тым паболыпвалася трагічных момантаў: харакіры, вар’яцтва, расстрэл і самастрэл, згубства й самагубства лепшых людзей нацыі, безьліч пакарэжаных лёсаў. Так пісала сваю гісторыю ашалелая ад крыві імпэрыя, без разбору нішчачы ўсіх і ўсё, у чым бачыла, °уяўляла хоць якую пагрозу для свайго існаваньня.
    «Акт 25-га Сакавіка й адраджэньне нацыянальнай беларускай культуры» напісаны Аўгенам Калубовічам у той час, калі тутэйшыя гісгорыкі адмахваліся ад БНР як ад чагосьці нязначнага, нявартага ўвагі. Аднак дзейнасьць БНР ха* ця й прызнаецца многімі сымпатычнай, але пераважна дэкляратыўнай, а ня рэальнай. Варта перачытаць працу Калубовіча, дзе, як звычайна, аўтар апелюе да нас ня словамі, а фактамі, якія наглядна паказваюць, як імкліва закладваўся трывалы падмурак пад нацыянальнае Адраджэньне, як вярталася народу яго мова, культура, традыцыі, гісторыя. I няма сумненьня, каб Беларуская Народная Рэспубліка здолела сябе абараніць і замацавацца, мы мелі-б зусім іншы стан сьвядомасьці народа й нам нябрыдка было-б перад сьветам і самімі сабой за, на працягу стагодзьдзяў здабытыя, а потым панішчаныя й зганьбаваныя, духоўныя каштоўнасьці.
    Тое, што БНР паўстала й існавала, і надалей заставалася вялікім стымулам нацыянальнага Адраджэньня, бо яе ідэалы, насуперак накінутай нам імпэрскай маскоўскай палітыцы, яшчэ на
    працягу цэлага дзесяцігодзьдзя жылі, супраціўляліся, зьдзяйсьнялі сябе пад шыльдай нібыта цалкам альтэрнатыўнага адміністрацыйнага ўтварэньня пад назвай БССР.
    Сёньня, калі паадчыняліся патаемныя сховы, сталі вядомыя многія факты, дакладныя даты — напрыклад, даты арыштаў, расстрэлаў... Але штосьці ўдакладняць ці дапаўняць мы палічылі непатрэбным, бо гэтая кніга — факт ня толькі літаратурны, але й гістарычны. Чытач сустрэне пэўныя паўторы, і гэта таксама зразумела — пад адной вокладкай тры асобныя творы аўтара. Друкуюцца яны з захаваньнем асаблівасьцяў правапісу, стылю, лексікі аўтара. Розныя формы напісаньня аднаго й таго ж слова да адзінай нормы не дастасоўваліся.
    Вяртаецца на Бацькаўшчыну імя, вяртаюцца творы...
    Яўген Лецка
    НА КРЫЖОВАЙ ДАРОЗЕ
    АД АЎТАРА
    Я ўсё жыцьцё адчуваў, што ня споўніў аднаго свайго абавязку: расказаць пра масавую гібель беларусаў у савецкіх турмах і канцэнтрацыйных лягерох. Колькі разоў браўся за пяро яшчэ дома, у Менску. Укладаў пляны, рабіў чарнавыя накіды. Ды далей гэтага не пайшоў. Мо яя толькі таму, што пісаць было сьмяртэльна небясьпечна, хаваючыся, а перахоўваць напісанае цяжка. Галоўна — ад сьведамасьці, што друкаваць усё адно няма дзе.
    Сваіх нататак я ня зьнішчаў, вывез іх на эміграцыю. Яны цяпер мне дужа дапамаглі, асабліва даты, імёны. Нажаль, частка тых нататак, зробленых на сьвежую памяць па вызваленьні зь лягеру, а таксама ўсе асабістыя турэмныя й лягерныя дакуманты й лісты, у пачатку 2-ой сусьветнай вайны згарэлі ў агні. Разам зь імі загінулі для ўспамінаў некаторыя імёны й дэталі.
    3 таго часу мінула шмат бурлівых год. Але многія сцэны зь перажытага й бачанага стаяць перада мною й сёньня так сьвежа й ярка, як-бы гэта было ўчора.
    Упяршыню ўспаміны друкаваліся ў эміграцыйным часапісе «Беларуская Думка». Цяпер пры выданьні іх афсэтным друкам кніжкаю аўтару бескарысьліва дапамагалі Сп. Сп. Ю. Наумчык і К. Калоша — дадатковым наборам некаторых тэкстаў, Ю. Каляда — выкананьнем картаў канцэнтрацыйных лягероў, В. Радзюк і С. Карніловіч — у падрыхтове балонак матрыцаў. Усім ім аўтар выказвае глыбокую ўдзячнасьць.
    1976 год, Клыўлэнд, ЗША
    Прысьвячаю
    маім сябрам-альтруістым, усім беларусам, якія прайшлі праз жорны савецкіх турмаў, ссылак, канцэнтрацыйных лягероў, і асабліва ПАМЯЦІ ТЫХ, каму не пашчасьціла жывымі стуль выйсьці.
    Ужо аддаўна ведама, што аб кожнай дзяржаве трэба судзіць ня столькі паводля ейнага тэхнічнага прагрэсу й нат ня столькі паводля ейнага матар’яльнага дастатку (хоць гэта й вельмі важна!), колькі паводля таго, якое месца ў гэтай дзяржаве займае чалавек і як у ей паважаецца чалавечая годнасьць.
    «I жаўнеры завялі Яго на панадворак, званы Прэторыя, і склікалі ўвесь іюлк і білі Яго па галаве трысьцінай, і плявалі на Яго... I, калі насьмяяліся... павялі яго, каб укрыжаваць... на... Галгофу, што значыць: Лобнае месца».
    Эвангельле Сьв. Марка. XV: 16, 19-20, 22.
    Дарога гэтая йшла да самае Сібіры.