• Газеты, часопісы і г.д.
  • На крыжовай дарозе  Аўген Калубовіч

    На крыжовай дарозе

    Аўген Калубовіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 318с.
    Мінск 1994
    69.2 МБ
    Малады, гадоў 30-ці, настаўнік із Случчыны Мяцельскі.
    Разам зь ім, па аднэй і тэй-жа палітычнай справе, была група моладзі. У нашай «клетцы» з гэтае групы было двох юнакоў па 16 год, Шмаль і Заблоцкі.
    «Польскі шпіён» — таксама случчак, студэнт Менскага Белпэдтэхнікуму Жукоўскі. Гэта ён расказаў нам гісторыю пра вайсковую арганізацыю П. Люцко.
    Спакойны й стрыманы камандзер роты Чырвонай арміі, бабруйчанін Царык.
    Старэйшы дзядзька, селянін із Койданаўскага раёну. Прозьвішча ягонага ў маіх нататках я не знайшоў. Аднак добра памятаю, за што ён арыштаваны: чытаў у царкве Апостала.
    Янка Петрыкаў із Брагінскага раёну. Цяпер яму 17 год. Летась, раньняй восеньню 1929 г., сям’ю ягонага бацькі «раскулачылі». Самога бацьку забралі ў турму, і яны ня ведаюць — расстралялі яго ці вывезьлі куды ў канцэнтрацыйны лягер. Рэшту сям’і — маці, малодшую сястру, яго, дзеда й бабу — выслалі ў Котлас. Там іхны эшалён выладавалі й пагналі ў перасыльны лягер, раскінуты за местам, недалёка ад р. Паўночная Дзьвіна. Гэта кавалак поля, абгароджаны калючым дротам. Падлога ў ім — голая зямля, дах — адкрытае неба. Будынак — толькі для адміністрацыі. Тут было да 20.000 і болей «кулакоў». Амаль штодня' адных сюды прыганялі, другіх —
    выганялі на далейшы этап, трэціх, памерлых, выносілі за дрот у ямы.
    Праз колькі дзён партыю, у якую трапіла сям’я Петрыкава, заладавалі ў трум баржы й Паўночнай Дзьвіной павезьлі далей на поўнач. У перапоўненым труме, бяз уборных і параш, мужчыны, жанчыны, старыя, бацькі й дзеці — усе разам. А над імі, на доку, вартавыя з карабінамі. Ніякае абслугі, ніякіх харчовых пайкоў.
    Так ехалі да раённага цэнтру Верхняя Тойма. Адтуль пехатою іх пагналі на ўсход, у тайгу. Частку рэчаў везьлі ззаду на конях, другую — яны самі несьлі на сабе. Hi дарог, ні населеных пунктаў. Адно — лес і балоты. Калі пераправіліся на другі бок ракі Пінегі, ім абвесьцілі, што яны болей не грамадзяне, а «спецпереселенцы» й павінны будаваць тут для сябе «спецпоселок». Для рэгістрацыі і ўліку іх была створана камэндатура з камэндантам і міліцыянэрамі.
    Так у глухой тайзе (да бліжэйшага населенага пункту трэба йсьці колькі дзён) яны змушаныя былі пачынаць новае жыцьце. Бяз жыльлёвых будынкаў, без інструмэнтаў працы, бяз хлеба й іншых прадуктаў харчаваньня, бяз... амаль бязь нічога, як у каменным веку. У дадатак: без дакумантаў, без усялякіх правоў, а ў тым і бяз права руху. Нікуды адсюль ня мелі права ні йсьці, ні ехаць. Жыць толькі тут, сярод зьвяроў і камароў, або выміраць.
    Удзень працаздольныя павінны былі йсьці на працу — пілаваць лес, траляваць яго да р. Пінегі, вязаць плыты — а вечарамі амаль голымі рукамі, бяз рыдлёўкі й сакеры, будаваць сабе зямлянкі. Харчаваліся галоўна ягадамі й рыбаю.
    Хутка надышла суровая зіма. Да голаду далучыўся люты холад. Пачаліся павальныя хваробы й мор. А яны... без лекароў, бяз лекаў, бяз шпіталю. Да вясны бальшыня зь іх вымерла, дзеці блізу пагалоўна. Зь ягонае сям’і — маці й сястра.
    Тады дзед ягоны сказаў яму: «Мы тут усе загінем ад голаду, холаду й хваробаў. Але мы хоць троху пажылі. А ты?.. Спрабуй, унучак, свайго шчасьця. А ну-ж удасца табе вырвацца із гэтага пекла. Кіруйся да цёткі. Яна прыме цябе».
    I Янка ўцёк. Ішоў і ехаў, хаваючыся, галодны — як дзе мог. Яму пашчасьціла: ён дацягнуўся да свае цёткі ў суседняе ад іхнага сяло, куды яна выйшла замуж. Колькі тыдняў пажыў там спакойна. Тады пачаліся гутаркі: «кулацкі сынок» уцёк із ссылкі. Цётцы парадзілі, каб пляменьнік публічна адрокся ад свайго бацькі-«кулака».
    — Я плакаў, не хацеў гэтага рабіць,— казаў нам Янка,— але зрабіў. Мяне пакінулі ў спакою. Ды ненадоўга. Хтось напісаў у газэту, што маё адрачэньне ад бацькі — гэта «манэўр клясавага ворага». I мяне арыштавалі зноў.
    Апошні незнаёмец у нашай «клетцы» — перабежчык із Заходняй Беларусі, Вярбіцкі. Малады хлапец, але дужа худы — адна скура й косьці. Ня меў бядак ні ад каго перадачаў, жыў на адным турэмным пайку.
    Дома, будучы парабкам у якімсь двары каля Радашковічаў, наслухаўся радыё зь Менску, паверыў, што «там будуецца Беларускі Дом», і людзі жывуць шчасьліва. I вось у 1928 г. ён нелегальна перайшоў у Савецкую Беларусь. На мяжы савецкія пагранічнікі яго затрымалі й перавезьлі ў Менскае ГПУ. Там, праверыўшы, праз нейкі час яго звольнілі й накіравалі на працу ў саўгас. У саўгасе яму не спадабалася, і ён пачаў прасіць дазволу вярнуцца назад, у Заходнюю Беларусь. Такога дазволу яму ніхто ня даў. Таму ён вырашыў уцякаць без дазволу. На мяжы яго затрымалі ізноў, пасадзілі ў Менскую «Амэрыканку». I ўжо цяпер як «польскі шпіён» едзе з намі ў канцэнтрацыйны лягер.
    Усю дарогу ён не даваў нам супакою сваім бедаваньнем:
    — Божачка мой! Які я дурань!.. Які ідыёт!.. Паверыў радыю. Бацькі адгаворвалі, а я пайшоў. Яны цяпер думаюць, што я мо й праўду шчасьлівы. А я, балда, гіну тут...
    Найболыпыя пакуты на этапе — нястача вады й недаступнасьць уборнай.
    Вады даецца толькі 3 «кружкн» на суткі, a
    зьсдзсны селядзец жадае плаваць. Дзсля таго ў вагоне амаль ня спыняюцца мольбы:
    — Канваір, вады!
    — Вады!.. Вады!..— нясецца із усіх «клетак».
    I цьверды адказ канваіра:
    — Ты получнл свое. Болыпе не получншь.
    Яшчэ горшая пакута з уборнаю. «На оправку» водзяць усяго 2 разы: па чарзе — «клетка» за «клеткаю», па аднаму. Прычым, дзьверы ў уборную адчыненыя (каб вязень ня мог выскачыць праз вакно), а перад дзьвярыма стаіць канваір і кожнага падганяе:
    — Быстро! Быстро!.. Расселся как! Другне ведь ждут.
    Па-за чаргою ня пускаюць нікога, нават хворага на расстройства органаў страваваньня. Прасі, не прасі — хоць ты лопні. I ў вагоне 24 гадзіны стогны й літаньні:
    — Канваір, пусьці «на апраўку»!
    — «На апраўку»...
    — Жывот...
    I спакойны голас канваіра:
    — Пойдешь в свое время.
    — Канваір, даражэнькі, пусьці-ж...
    — Ждн своей очередн. He сдохнешь!
    — He магу трымацца болей...
    — Катай в сапог!
    I так усю дарогу.
    У які лягер нас вязуць, нам не абвесьцілі, а канвой трымае гэта ў сакрэце. Пэўным ёсьць адно, што вязуць, згодна прысуду, у якісь лягер «особого назначення ГПУ». Што гэта за лягер, ніхто із нас ня ведае. Наагул-жа было чуваць, што ў гэтым часе ў царстве ссылак і лягероў — на гэтай вялічэзнай Галгофе народаў СССР — ГПУ, на дырэктыву ЦК партыі, із шалСнай хуткасьцю разбудоўвае ненажэрныя людабойні, займаючы імі агромністы абшар ад Мурманску й Карэліі і да Уладзівастоку й Японскага мора.
    Мы ўжо мінулі Маскву, Вятку, Перм. Тут нас болей не хаваюць, вязуць адкрыта — і ўначы, і ўдзень. Праз краты й абледзянелае вакенца мы
    бачым аднастайны, пануры краявід: лес і сьнег, сьнег і лес. Толькі зрэдку прамільгне чыгуначная станцыя зь невялічкім селішчам пры ей.
    ...Турма — за намі. А што — перад намі? Ці выжывем? Ці вернемся назад?.. Няма сумніву: многіх із нас цягнік вязе назаўсёды, без звароту ў Беларусь, а то й зусім без звароту «на волю». Каму із нас які лёс, пакажа будучыня.
    ВІШАРСКІЯ ЛЯГЕРЫ
    Пасьля Пермі наш цягнік мінуў Чусавой, Кізел, яшчэ колькі невялікіх местаў і раніцою 1-га лістапада спыніўся ў полі за кілямэтр перад станцыяй Усольле Пермскай чыгункі.
    He прайшло й паўгадзіны, як нам загадалі выходзіць з вагонаў.
    Адзін па адным саскакваем з прыступак проста ў сьнег. У руках сьціскаем свае «рэчы» — розныя торбы, вузлы, скрыначкі, абдзбртыя па этапах і камэрах куфэркі, часта з паабрыванымі ручкамі й абы-чым паперавязваныя. Стаяць на нагах амаль ня можам: ад язды ў «клетках» і слабасьці кружыцца галава. Мы хістаемся, бы п’яныя. Тупаем па сьнезе, разьмінаем зацёкшыя ногі й спіны.
    Круціць сьнежная завея. Рве вецер.
    — По пятеркам разбернсь! — чуецца каманда начальніка канвою.
    Нам чытаюць сьпіс, хто із нас застаецца тут, у Усольлі, а хто едзе далей. Затым нас пасоўваюць убок, бліжэй да станцыі, дзе мы бачым, побач нашага, другі, такі-ж, як і наш, эшалён, як пазьней выявілася, з Воршы (з Аршанскай перасыльной турмы). Эшалбн той прыйшоў сюды ўчора ўвечары, а «разгружаюць» яго разам з нашым сёньня, дзелячы таксама, як і наш, паміж Усольлем і неназваным іншым лягерам.
    Усіх тых, каго павязуць кудысь далей, «пагрузілі» ў вагоны аршанскага эшалёну, а нас дзьвюма асобнымі групамі злучылі ў адну калбну й пагналі ў лягер, скуль за намі быў прысланы дадатковы «нарад» канвою.
    Месім нагамі сьнег. Цягнсм на сабе свае «рэ-
    чы». Пад рукі вядзем слабых і хворых... А вецер і сьнежная замяць зьбіваюць з ног.
    Калі-б хто збоку наглядаў гэтую даўгую працэсію (нас было ўсіх разам каля 2.000 вязьняў), бачыў-бы, як зь неба зьвісае густая сетка грубых, кручаных ветрам сьнежных вяровак, а праз яе ў павольнай хадзе прарываюцца абвітыя-аблепленыя тымі белымі вяроўкамі нястройныя рады дзіўных постацяў. На адных із іх з-пад сьнежнага покрыва можна распазнаць польты, кажухі, курткі; на другіх — толькі кашулі зь перакінутымі праз сьпіяу «коцамі» ці іншымі шматамі. На нагах — у каго боты, чаравікі, а ў каго камашы й лёгкія сандалі. На галовах — дзе якаясь шапка, пераважна летняя; дзе ануча ў ролі хусткі; а дзе камяк сьнегу, прыліплы да каротка абстрыжаных валасоў. Блізу ні ў каго рукавіцаў.
    Сьнег падае й падае, а фантастычная працэсія жывых «сьнежных бабаў», падганяная канвоём і сабакамі, рушыцца ў кірунку лягеру.
    Вось мы ўжо падыходзім да яго. Маладыя, густа параскіданыя хвойкі расступіліся, і нашым вачам адкрыўся вялізны мураваны будынак у форме літары «п». Вакол яго яшчэ няма калючага дроту, адно цясьнейшы ланцуг лягернай аховы. 3 трох бакоў будынка — хваёвы лес, з чацьвертага, уваходнага — пляц, у цэнтры каторага ледзь відаць засыпаны сьнегам даўгі просты стол, зьбіты з дошак.
    Галаву калёны завярнулі, правялі ўздоўж стала, спынілі. Тады рэшту калёны дзялілі на часткі й ставілі іх адну за аднэй перад сталом. А за сталом, як за прылаўкам крамы, стаялі лягерныя «прыёмшчыкі жывога тавару»: камэндант Усольскага «лагпункту» Строганаў — круглатвары, тлусты нашчадак тутэйшых расейскіх магнатаў-соляпрамыслоўцаў; камэндант гэтага будынка Савельлеў — рыжавусы з густым рабаціньнем на чырвоным твары канакрад-рэцэдывісты з-над Волгі; памочнік ягоны ў шапцы-«будзёнаўцы» й з даўгім кантовым дрынам у руцэ, за вочы званы мянушкаю Арап; начальнік УРЧ^ Новікаў, нашы будучыя ротныя камандзеры, яшчэ колькі дроб-