• Газеты, часопісы і г.д.
  • На крыжовай дарозе  Аўген Калубовіч

    На крыжовай дарозе

    Аўген Калубовіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 318с.
    Мінск 1994
    69.2 МБ
    Чарпака гэтых сьвіных памыяў для 10 асобаў ды яшчэ бяз хлеба (хлеб дадуць толькі ўвечары) занадта мала. Дзеля таго ў першыя дні, пакуль на карантыне панаваў хаос, некаторыя із найбольш галодных адважваліся запісацца на «баланду» ў
    два ці нат і тры 10-ткі й сьнедаць па два й тры разы. Але было боязна: а ну-ж правераць сьпісы, тады прапаў за 2—3 лішнія лыжкі гэтае сьмярдзючае поліўкі. I былі выпадкі, што рызыкантаў выкрывалі, валаклі ў камэнданцкі пакой і моцна білі.
    A 5.30 раніцы абвешчана «санобработка». 3 Усольскага «лагпункту» прыйшлі цырульнікі, і ў каго нястрыжаная галава або хто мае бараду й вусы, павінны йсьці на калідор 1-га паверху ў чаргу. (Зь нястрыжанымі галовамі былі рэдкія адзінкі. 3 бародамі й вусамі было болей, галоўна сьвятары й старэйшыя «кулакі».)
    3 тых, хто ўжо пасьнедаў і не патрабаваў ісьці да цырульніка, пачалі фармаваць групы па 50 асобаў. Кожнаму з групы выдаюць абруч зь дзьвюма біркамі — маленькімі фанэрнымі дошчачкамі зь дзіркай, праз якую прывязаны хвосьцік шпагату. На абедзьвюх бірках напісаны адзін і той-жа [нумар]. Да абруча з аднэй біркай трэба прывязаць усю сваю вопратку (апрача тае, што апранута) і тут-жа кінуць у кучу для адпраўкі на дэзынфэкцыю. Другую бірку пакінуць сабе як квіток на атрыманьне вопраткі з дэзынфэкцыі. Пасьля таго групе прыдаецца канвой, і яе строем гоняць у лазьню Усольскага «лагпункту». Групу за групаю, паротна — праз кожныя 10 хвілінаў.
    Крочым рэдкім маладым хвойнікам па слаба пратоптанай на глыбокім сьнезе сьцежцы. Ля брамы лягсрнай «вахты» «дзяжком»эо пералічае нас, запісвас ў свой «табель» і ўпускае за дрот на тэрыторыю «лагпункту».
    Перад лазьняю спыняемся й чакаем: там яшчэ мыецца папярэдняя група. Калі яна выйшла, нас уводзяць у перадлазьнік. У ім цесна, халодна, падлога мокрая. На мыцьцё нам даюць 10 хвілінаў. Абутак загадваюць паставіць на падлогу пры сьцяне, а верхнюю вопратку зьвязаць у вузлы й здаць на пражарку ў «вашабойку».
    У самой лазьні «баншчык» выдае кожнаму «цукерку» (маленькі кавалачак мыла) і адну шайку гарачай вады. Халоднай бяры колькі хочаш, алс перад кранам чарга, а час абмежаваны. Хутчэй намыльваемся, размазваем на целе гразь.
    I яшчэ не пасьпелі змыць яе, як краны з вадою выключаныя, вады няма. Нам камандуюць выходзіць — на вуліцы ўжо чакае наступная група.
    Выходзім назад у перадлазьнік, шукаем свой абутак і верхнюю вопратку. Вузлы нашыя выкідаюць праз вакенца на падлогу. Бяда, калі ў каго зьніклі боты, штаны ці паліто. Тузаніна. Крыкі. A нас выганяюць ужо на вуліцу. Мокрыя (ніякіх рушнікоў тут няма), амаль на хаду апранаемся, выскакваем на мароз. Усю дарогу да Бальнічнага Гарадка дрыжым ад холаду, ляскаем зубамі.
    А 9-ай гадзіне раніцы часткамі пачалі прывозіць назад із «санобработкн» нашу вопратку. Яе звальваюць у кучу на калідоры 1-га паверху. Пры кучы стаіць дзяжурны санітар, які спраўджвае [нумары] бірак — прывязанай да абруча з прынесенай уласьнікам вопраткі.
    Адшукаць абруч із сваёй вопраткай — справа нялёгкая. Куча вялізная. Да яе не даступіцца: вакол — натоўп і валтузьня. Самыя вузлы пераблытаныя, напалову паразьвязваныя, паасобныя рэчы зусім адарваныя ад абручоў, на некаторых абручох няма бірак... Поўнае бязладзьдзе.
    А калі хто знаходзіць свой абруч з вузлом, толькі дзівіцца: вузел ягоны так старанна «обработанный» і «продезннфнцнрованный», што лепшых рэчаў у ім няма. Зь некаторых абручоў зьнята ўсё, а да іх абы-як прычэпленыя якіясь пару латаных анучаў. Асабіста ў мяне зьніклі дажджавы плашч, штаны й дзьве верхнія кашулі.
    Усеагульнае абурэньне. Лаянка. Пагрозы скаргаў вышэйшаму начальству. Ды ўсё надарма: пакрадзеных рэчаў ужо ніхто болей ніколі не пабачыў.
    Пасьля гэтага нам абвесьцілі, што «санобработка» нас поўнасьцю закончана. Цяпер мы мусім ісьці на «медосмотр», дзе нам будзе ўстаноўлена катэгорыя працаздольнасьці.
    На калідор 2-га паверху з пакояў ротных і «хлебарэзак» вынесьлі сталы, лаўкі й табурэты. Пры сталох селі сябры Мэдычнае камісіі — лекары зь лягернага лазарэту. Усе яны — вязьні, у бальшыні добрыя людзі, якія стараліся кожнаму хвораму дапамагчы, але мелі для гэтага абмежа-
    ваныя мэдычныя сродкі й былі зьвязаныя па руках і нагах рознымі інструкцыямі Санітарнага Ўпраўленьня ГУЛагузі.
    Да Бальнічнага Гарадка пад’ехаў вазок. Зь яго выйшаў досыць шчуплы чалавек сярэдняга веку — у шапцы «будзйнаўцы», валенках і шынялю зь пісталетам на рамяні. Гэта быў Залкінд, начальнік Санчасьці 2-га аддзяленьня ВЛОН ОГПУ. Як старшыня Мэдычнай камісіі ен пайшоў на 2-гі паверх, дзе на ягоны прыезд чакалі.
    На «медосмотр» нас вядуць ротамі. Распранаемся. Стаім голыя ў лінію перад сталамі. Па чарзе, якая рушыцца вельмі хутка, падыходзім да камісіі. Сьпярша ў сьпісе запаўняюцца пэрсанальныя дадзеныя. Тады — сам «осмотр». Толькі ў рэдкіх выпадках камісія затрымліваецца, калі перад ею стаіць відавочны калека, напаўсьляпы ці глыбокі старац. Па-за імі «осмотр» вельмі просты. Залкінд, часта нават і не глядзіць на падышоўшага, пытаецца:
    — Рукн, ногн есть?
    — Ёсьць,— адказвае падышоўшы.
    — 1-ая категорня.
    — Гражданін начальнік, у мяне...
    — Можете вдтн. Следуюіцнй!
    Наступна нас вядуць на 1-шы паверх, да «Веіцевого склада». Тут мы павінны атрымаць лягерную ўніформу. У лягеры забаронена насіць сваю вопратку, якую па атрыманьні лягернае трэба зараз-жа здаць на «храненне» ў лягерны склад, каб пры вызвальненьні з-пад арышту, як нам тлумачаць, было ў чым ехаць дадому.
    Перад складам мы стаім у чарзе, мераем і атрымліваем бушлат і шапку-вушанку аднаго із трох колераў — шэрага (як жаўнерскі шынель), чорнага ці хакі; падобныя да жаўнерскіх кашулю й штаны, грубыя чаравікі з анучамі да іх і «варежкн»з2. Усе гэта ўпісваецца ў іменную «Арматурную карточку», выдаваную кожнаму на рукі. Пры гэтым (як мы агледзеліся пазьней) робяцца злоўжываньні: нам выдаюць ужо ношаныя рэчы, а ў «Арматурную карточку» іх упісваюць як новыя. Новыя-ж рэчы працаўнікі складу потым «по блату» абменьваюць на старыя ротнаму, кухару,
    урадоўцам УРЧ і іншым з адміністрацыі (паводля лягернас прыказкі «Свой — своему»), каб гэтым купіць і сабе прывілей ад іх.
    Апрануўшы казбнную вопратку, мы ўпакоўваем сваю ўласную для здачы яе ў лягерны склад. Ужо цяпер у нас ня было надзеі атрымаць яе калі-небудзь назад. Але што-ж ты зробіш: загад ёсьць загад, ня выканаць яго мы ня можам'. Ды й пасьля «санобработкн» ўжо й ня было чаго здаваць, хіба што тое, што было яшчэ на нас. Да свайго пакуначка мы прывязваем бірку, на каторай самі пішам сваё ймя й прозьвішча. Ніякага квітка на здадзеныя рэчы нам не выдаюць.
    A 5—7-ай гадзіне вечара нам далі першы ў лягеры абед: у вадзін «бачок» — чарпак тэй-жа «рыбнай баланды», у другі — лапатку кашы. Па абедзе я з маімі сябрамі выправіліся да камэнданта Бальнічнага Гарадка із скаргаю аб пакражы нашых рэчаў пры «санобработке». Ідзем калідорам, ледзь валочым ногі. Ня толькі рэчы нашыя, самі за дзень былі ўжо так «обработанные», што нашы і фізычныя, і псыхічныя сілы былі на вычарпаньні. Аднак мы яшчэ неяк трымаліся. Сотні іншых, пераважна старэйшых, патрабавалі неадкладнай мэдычнай дапамогі. Вось мы цягнемся ўздоўж даўгой чаргі, што стаіць перад пакоем «лекпома»зз. Найбольш тут, відаць, з прастудаю. Яны на ўсе лады кашляюць, харкаюць, хрыпяць. Да «адбою» «лекпом» прыме зь іх толькі нязначную частку.
    Зусім нечакана ў чарзе пазнаем айца Аляксандра Табанькова й Шэрэшэўскага. Шэптам яны тлумачаць нам, што прыехалі сюды ў нашым-жа эшалёне й абодва ў суседняй да нас, 4-ай роце.
    Набліжаемся да дзьвярэй камэнданцкага пакою. Чуем адтуль сьпеў. Запявала (пазнаем голас Савельлева) высокім пісклявым тэнарам зацягвае:
    Царь Нйколай захотел воевать, а хор колькіх галасоў падхоплівае —
    Э-э-х, ты...
    Мы зьбянтэжыліся. Спыніліся перад дзьвярыма й ня ведаем, што рабіць — заходзіць ці вяртацца назад.
    Песьня працягваецца:
    Барышня, барышня, что й сказать, Эх, ты...
    Пакуль мы нараджаліся, А. Лантас пасьпяшыўся й пастукаў у дзьверы.
    — Ввалнвай! — пачулі мы з пакою.
    Адступаць ужо было позна, і мы «ввалмліісь». Бачым, у камэнданта банкет, на якім сядзіць Арап і іншыя ягоныя лягерныя сябры-«белоручкн» із «соцнально-блнзкнх». Яны, праўдападобна, «спустнлн» дзесь «налево» пакрадзсную вопратку, накупілі сабе па-за лягерам адэкалёну й закусак і цяпер банкятуюць — п’юць (адэкалёняцца, паводля лягсрнае тэрміналёгіі).
    На стале й пад сталом стаяць і ляжаць поўныя ці парожнія бутэлькі й бутэлечкі. На рассьцеленай газэце — селядцы, каўбаса, хлсб.
    Сьпевы спыніліся, і мы выказалі камэнданту сваю скаргу.
    — Это что? Бунт протнв советской властн? — пытаецца ён у нас п’яным языком.— Вам не нравнтся советская власть? А знаете лн вы, что за это до вашего срока заключення вы можсте достать новый срок? — усё павышаючы голас пагражае нам камэндант.— Ннкакнх жалоб! — стукнуў ён кулаком па сталу.— Понятно?..
    Тады ўстаў і ўжо скамандаваў:
    — А ну давай, сматывай отсюда свон удочкн, пока мы не составнлм рапорта!
    ПЕРШЫ ДЗЕНЬ ПРАЦЫ
    Паднялі нас чыгунным звонам а 5-ай гадзіне ночы. Некаторыя 10-ткі яшчэ ня ўправіліся «праглынуць» сваё сьнеданьне, як пачалася «разнорядка». У роту із сьпісамі рабочых брыгад увайшоў «нарядчнк» УРЧ. Ён ускочыў на прынесеную яму табурэтку й пачаў чытаць сьпісы брыгад. Кожная брыгада складаецца з ЗО-ці вязьняў і мусіць зараз-жа станавіцца на паказанае ёй месца. Із роты ў роту з дрынам у руцэ ходзіць Арап. Калі хто з выкліканых, будучы заняты сьнедань-
    нем, не дачуў свайго прозьвішча ці хто спазьніўся вярнуцца з уборнай і ня ведае, да якой брыгады ен належыць,— Арап сьпярша «аддрынуе» небараку па сьпіне, а тады ў нарадчыка папытаецца, дзе ягоная брыгада.
    Пазьней УРЧ створыць з нас на якісь час больш-менш сталыя брыгады, і штодзённыя зьдзекі разнарадак скончацца. Але цяпер, пакуль мы тут, на карантыне, кожнага дня з нас фармуюць новыя брыгады — нібы дзеля таго, каб мы не маглі хутчэй зьблізіцца між сабою й змовіцца на ўцёкі зь лягеру.
    Усіх вязьняў, каму ўчора Мэдычная камісія прызнала 1-ую, 2-ую і 3-юю катэгорыі працаздольнасьці, гоняць на г. зв. «обіцне работы». Асабліва гэта тычыцца «каэраў» — тых, хто засуджаны па 58-му артыкулу карнага кодэксу РСФСР. Паводля інструкцыі ГУЛагу, усе яны мусяць працаваць фізычна. Ці ты малады, ці стары, здаровы ці хворы — гінь, але для цябе толькі «обіцне работы». Праўда, колькім асобам із нашага эшалёну якімсь цудам удалося выкруціцца ад іх: так фабрыканта-мільянэра Шэрэшэўскага Залкінд забраў у аптэку Санчасьці.