• Газеты, часопісы і г.д.
  • На крыжовай дарозе  Аўген Калубовіч

    На крыжовай дарозе

    Аўген Калубовіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 318с.
    Мінск 1994
    69.2 МБ
    «Молйтва». Загад начальніка канвою перад маршам канвойнай калёны.
    «Органы». ГПУ.
    «Параша». Чутка. Найбольш «парашаў» у лягсры было пра які.чсь тіраекты амністыі. Але гэта былі толькі «парашы».
    «Рабсйла». Тэрмін-скарот. Пішацца ў лягерных дакумантах аднолькава, а чытацца можа роз-
    на: для ЦК Камуністычнай партыі СССР і ГПУ — «рабская снла», для камуністычных партыяў Захаду — «рабочая снла».
    «Размаляваць». Беларусізм: зьнявечыць твар вязьня пры допыце ці спробе ўцёкаў зь лягеру.
    «Тройка». Да Кастрычніцкай рэвалюцыі — трос коней, з цуглямі, запрэжаных у сані ці брычку, «с бубенцамн» пад дугою. Пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі гэта трох чалавск-«невнднмок» (кажуць: адзін — ад ЦК партыі, другі — ад ГПУ, трэці — ад пракуратуры), якіх бсз «бубенцов» запрагаюць у якісь таямнічы пакойчык у Масквс, дзе яны, нс закілзаныя ніякімі цуглямі, завочна выносяць «каэрам» прысуды, прысуды, прысуды...
    Гамонім із новым значаньнем на пісьме бярэцца ў двукосьсс.
    СЫНОНІМЫ
    Наадварот, розныя словы на адно й тое-ж значаньнс даюць мажлівасьць выбіраць зь іх тос, якос ў кожным выпадку лепей вам падыходзіць.
    Крыміналісты: урка, уркаган, блатной (ці блатняк), шпана, шнрмач (карманіцнк), белоручка, свой в доску (ці свой с прнсыпкою), соцнально блнзкнй.
    Пагібель: труба, амба.
    Памерці: загнуться, накрыться.
    Расстрэл: BMHso, вышка, шлёпка.
    Твар: ряжка, харя, храпа.
    Вось прыклад сынонімаў у сказе:
    Ноч: Мы сьпім. Нас будзяць. Праціраем вочы: бачым, прыгналі папаўненьне — нсвялікую партыю каўказцаў. Каб знайсьці ім мссца на нарах, нас трэба пацясьніць. На розных бакох нашас салі ротны камандуе:
    — А ну давай, на рсбро!
    — А ну давай, сократмсь!
    Сынонімы на ребро й сократйсь азначаюць «лсгчы на бок», заняць на нарах вузейшас месца.
    ПЭРЫФРАЗЛ
    Яшчэ большыя мажлівасьці дае пэрыфраза, якая цэлым словазлучэньнсм вобразна характарызуе патрэбны вам прадмст ці дзеяньне:
    Без пересадкй до классйков марксйзма — памерці ці быць расстраляным.
    Егйпетскйе пйрамйды — «гмганты пятнлеткм», якія будуюць «зэкі».
    Навесйть фонарй — набіць сінякі пад вачамі.
    Посчйтать ребра — моцна пабіць.
    Пустйть на колбасу — пазабіваць.
    Спйсать в расход — расстраляць.
    Найболып пераканальна пэрыфраза гучыць у сказе:
    — Да я нз тебя мокрое место сделаю... Понятно?
    Мокрое место сделаю — заб’ю насьмерць.
    ПРЫДАТАК
    Без яго сказ як-бы незакончаны. Вуха «зэка» адразу чуе, што ў сказе чагось бракуе. Больш ветлівас ці больш «паэтычнае» формы выказваньня.
    Усіх прыдаткаў зь іхнымі камбінацыямі за маіх часоў было тры. Гэта:
    1)	Слова а ну (ці а ну-ка) на пачатку сказу. Будучы выклічнікам, ну, як мы ведаем із школьнае граматыкі, выказвае «заахвочаньне» да дзеяньня, а -ка пры ім — узмацняльная часьціца.
    — А ну, замолчать!..
    — А ну, ко мне — пулей!..
    2)	Слова давай — таксама на пачатку сказу:
    — Давай, выходн!
    — Давай, стройся!
    — Давай, в барак!
    Часьцей за ўсб ўжываецца камбінацыя з гэтых двух прыдаткаў:
    — А ну давай, вкалывать!
    — А ну давай, быстрее!..
    Падамо жывы прыклад:
    На другім паверсе нараў у сваім куце моляцца знабмыя нам эвангелістыя. У іншым куце на ніж-
    ніх нарах «уркі» рэжуцца ў карты. Раптам адзін зь іх зрываецца зь месца, падскаквае да эвангелістых і крычыць:
    — Эй, вы там — небесная канцелярня!.. А ну давай, заткннсь!..
    3)	Аднак самым разьвітым тыпам усялякіх камбінацыяў трэба ўсе-ж прызнаць прыдатак з «матамі». «Маты» бываюць:
    а) аднапавярховыя, двухпавярховыя, трохпавярховыя й шматпавярховыя; б) з «Богом» ці бяз «Бога». Загнуць у колькі паверхаў такі прыдатак — асаблівае майстэрства ў мове лягернага «дворянства».
    Прыкладаў прывесьці, нажаль, не хапае адвагі.
    СЫНТАКС
    Просты сказ
    Гэта сынтаксычная форма, зусім дастатковая для лягернага ўжытку. У мове лягернай адміністрацыі Сю амаль выключна й паслугоўваюцца. Прычым, у сказе пажадана мець як наймсней слоў.
    — А ну встать!..
    — А ну давай, прекратнть разговоры! (Яшчэ лепей: Раз-го-вор-чіікн!)
    Характэрным тут ёсьць дадаваць пасьля простага сказу другі аднаслоўны сказ-прыдатак «Понятно?».
    — А ну давай, не рассуждать!.. Понятно?
    Сказы апавядальныя, пытальныя й клічныя
    3 тас-ж граматыкі мы ведаем, што сказы падзяляюцца на апавядальныя, пытальныя й клічныя.
    У гутарках паміж «зэкамі» й адміністрацыяй лягеру апавядальнымі сказамі звычайна карыстаюцца тыя, што належаць да «рабсклы». Мы не ' даем іхных прыкладаў. бо сказы гэтыя амаль нічым нс розьняцца ад такіх-жа сказаў «на волі».
    Хіба што: пры вымове апавядальнага сказу «на волі» голас на ўсіх словах роўны, спакойны й толькі ў канцы сказу паніжаецца. У лягсры ён паніжаецца ад першага й да апошняга слова.
    Пытальнымі й клічнымі сказамі карыстаецца пераважна адміністрацыя лягеру й, наагул, «уркі». Пры гзтым дзейнік і выказьнік у іх заўсёды (без выключэньняў!) у 2-ой асобе адзіночнага ліку (на «ты»), а інтанацыя голасу ў шмат разоў больш павышаная, чымся ў падобных сказах «на волі». Вось прыклады пытальных сказаў:
    — Куда прешь?..
    — Ты чпго — хошь достать в ряжку?
    Клічныя сказы выражаюць пачуцьці ці загад:
    — Да брось ты Лазаря разыгрывать!
    — Ану, провалйвай отсюда!..
    На Усольскім «лагпункце» ў нас быў знаёмы — былы ўласьнік Пецярбурскага выдавецтва «Сьятель». Аднойчы ен скардзіўся нам, што да Кастрычніцкай рэвалюцыі яго клікалі «Господнн-ь Высоцкій!», пасьля рэвалюцыі «Нзнкнль Внкторовнч!», а ў лягеры:
    — Эй, Высоцкнй!..
    Каб глыбей зразумець ягоную крыўду, мы павінны тут дадаць, што там, дзе ў нас пастаўлена шматкроп’е (як і ў многіх іншых прыкладах), у запраўднасьці ставяцца прыдаткі-«маты», з «Богом» ці бяз «Бога» і ў любую колькасьць паверхаў.
    Дыяляг
    Але нідзе так ярка не выяўляюцца тыповыя рысы стылю лягернае мовы, як у дыялягу. Уявеце сабе: стаіць, выцягнуўшыся «в струнку», вядомы прафэсар перад нікчэмным «уркам» і нясьмела зварочваецца:
    — Гражданнн старшнй помоіцннк младшего начальннка!зі Разрешнте обратнться!
    — А ты кто такой? Нсбось снова какой-ннбудь задрнпанной профессорншка. Ну, каково хрена тебе нужно от меня? Давай говорн! Да быстро, пока по затылку не достал!..
    А вось звычайны дыяляг «на разводе»:
    «Нарадчнк» паказвае афіцэру ВОХРа на вязьня:
    — Какой-то там пнсатель нлн еше почшце «батя»52, мать ево... болтается перед вахтою...
    Кульгаючы, з кійком, да іх наблізіўся гэты «болтаюіднйся»:
    — Гражданнн нарядчнк, разрешнте обратнться!
    — Сколько еіце там вас, фіілонов... этакнх да разэтакнх... обратнться да обратнться! Чнво тебе?
    — Да вот, самн внднте, больной. На работу не могу вдтн.
    — Увольннтельную от лекпома нмеешь?
    — Да нога-то распухла ночью, а лекпом еіце не прнннмает.
    — Врешь, валяй на работу! Вечером к лекпому пойдешь.
    Адсутнасьць усіх названых тут (і яшчэ болей — неназваных!) лексэмаў, стылістычных фігураў і сынтаксычных асаблівасьцяў у мове лягернага начальніка (ад вышэйшага да ніжэйшага) прамаўляе толькі пра ягоную прафэсыйную недасьведчанасьць.
    ДАВАЙ, ДАВАЙ!..
    Вязьняў Вішарскіх канцэнтрацыйных лягероў ганяюць на розныя працы, але галоўнае іхнае заданьне — будова двух «гнгантов» 1-ай пяцігодкі, Краснавішарскага папярова-цэлюлознага камбінату й Беразьнікоўскага хэмічнага камбінату, Дадаткова: будова двух местаў пры іх — Краснавішарска й Беразьнікоў. Папярова-цэлюлозны камбінат і Краснавішарск будуюць вязьні 1-га аддзяленьня Вішарскіх лягероў. 2-ое аддзяленьне (а фактычна Ўсольскі «лагпункт») будуе Беразьнікоўскі хэмічны камбінат і Беразьнікі.
    Каля станцыі Усольле паміж чыгуначным палатном і ракою Кама колькі квадратных кілямэтраў займалі спрадвечныя дзірваны, балоты й лес. Гэтае месца, паміж двума транспартнымі шляхамі — чыгуначным і водным — было выбрана пад пабудову камбінату. Лес трэба было зваліць, ба-
    лоты й нізіны засыпаць зямлёю, усю паверхню зраўнаць. Праца пачалася ад восені 1929 году. Лес пілавалі ручнымі піламі. Зямлю капалі рыдлёўкамі. Вазілі яе тачкамі, насілі насілкамі й нат мяшкамі. Час быў абмежаваны плянам. Каб укласьціся ў яго, вязьняў падганялі:
    — Давай, давай!..
    Калі нас сюды прывезьлі, на ўжо зраўнаным груньце мы пачалі капаць катлаваны для фундамэнтаў і будаваць гмахі камбінату. I тут абмежаваны час, і тут падганяюць:
    — Давай, давай!..
    На другім (усходнім) баку чыгуначнага палатна перад нашым этапам стаяў густы хваёвы лес. У ім нашымі папярэднікамі збудаваны толькі адзін будынак — вялізная камяніца Бальнічнага Гарадка. Тут мы маем валіць дрэвы, расчышчаць месца пад вуліцы й плошчы, будаваць мураваныя, пераважна двухі трохпавярховыя, дамы новага места Беразьнікі. Калі камбінат будзе пабудаваны, для працаўнікоў ягоных патрэбныя будуць кватэры. Таму й тут пакрыкваюць:
    — Давай^ давай!..
    У раёне Усольля — Салікамска пад зямлёю залягаюць агромністыя паклады калійных соляў. Каб пераапрацоўваць іх, мы будуем хэмічны камбінат. Хоць ён яшчэ толькі будуецца, капальні ўжо адкрытыя, і вязьні нашага «лагпункту» капаюць у іх соль. I тут, пад зямлёю, таксама гоняць у карак:
    — Давай, давай!..
    На Ўсольскім «лагпункце» УРЧ сфармавала з нас сталыя брн-ады. Па-за выпадкамі, калі хтось у брыгадзе памёр ці кудысь выбыў, а яго замянілі іншым, брыгада была больш-менш сталая. Як правіла, у ёй 30 вязьняў — тры дзясяткі для кухоннага катла.
    У брыгадзе, да каторай належу я — каля 20ёх беларусаў; за выключэньнем Юрэвіча, усе з нашага этапу. Настаўнік Юрэвіч — з Аршанскага этапу. Увесну 1930 году «раскулачылі» сям’ю ягонае сястры. Перад вывазам яе на поўнач ён па-
    ехаў разьвітацца зь ёю й забраў да сябе 5-цігадовую пляменьніцу. Пашкадаваў малую, хацеў выратаваць яс ад нямінучае гібелі ў ссылцы. Ды хутка «кулацкае дзіця» ў яго адабралі, а самога «за сувязь з кулакамі» звольнілі з працы й арыштавалі. Маскоўская «тройка» абвінаваціла яго ў «антысавецкай агітацыі» й, паводля п. 10, арт. 58 КК РСФСР, засудзіла на 3 гады канцэнтрацыйных лягероў.
    Зь небеларусаў — гэта «буржуазныя нацыяналістыя»:
    Украінскі настаўнік Анатоль Кахоўскі. Ня думаю, што ён перад лягерам дзесь друкаваўся й ведамы на Украіне. Але цікавы паэта-гумарысты, які для ўжытку ў вузкім коле сяброў піша вершы, пераважна на розныя выпадкі зь лягернага жыцьця. Засуджаны быў як «пятлюравец», хоць пятлюраўцам ніколі ня быў. У 1918 годзе зусім выпадкова з С. Пятлюрам кароткі час сядзеў у ваднэй камэры Кіеўскай турмы. Пазьней меў неасьцярожнасьць пахваліцца гэтым. Хтось данёс у ГПУ. Гэтага было досыць для арышту.