• Газеты, часопісы і г.д.
  • На крыжовай дарозе  Аўген Калубовіч

    На крыжовай дарозе

    Аўген Калубовіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 318с.
    Мінск 1994
    69.2 МБ
    Двох каўказцаў — чэркес Тліпіеў Алі й азэрбайджанец Джамалбэкаў Ізмаілбэк. Апошні (сацыял дэмакрат з царскіх часоў і сябра С. Арджанікідзе) перад арыштам займаў становішча сакратара Саўнаркому Азэрбайджанскай ССР.
    Казанскі татарын, бухгальтар з прафэсіі, Мустаф’еў.
    Зь іншых лепей запомніліся —
    Стары немец Карл, зь нямецкага сяла ў Нараўлянскім раёне БССР. Усё ягонае сяло адмовілася йсьці ў калгас, і іх усіх паразганялі.
    Малады ўральскі казак з Кургана, Валянтын Кучын, які, як і А. Кахоўскі й наш А. Лантас — паэта.
    Брыгадзіраў мы мелі колькі. Сьпярша кароткі час — «урку», каторы бясконца пакрыкваў: «Давай, давай!», але нормы працы ў яго мы выканаць не маглі. Яго зьнялі й замянілі другім «уркам». Гэны таксама доўга ня быў — пракраўся: у часе працы яго злавілі «на гарачым учынку», прадаваў вольным крадзеныя ў лягеры рэчы. Цяпер трэцім ужо даўжэйшы час маем былога «кулака» з-пад
    Менску, Дразда. Ён кожнага з нас, незалежна ад веку, заве «сынок», а мы яго — «бацька».
    Сям’ю «бацькі» «раскулачылі» ўвосені 1929 году. У Менску, разам зь іншымі «раскулачанымі», заладавалі ў таварны эшалён і праз Маскву павезьлі на поўнач. У Маскве яго й шмат іншых мужчынаў з эшалёну зьнялі, із сем’ямі разлучылі, пагналі ў Бутырскую турму, а стуль — у Вішлаг. Куды вывезьлі сям’ю, ён ня ведае, хоць і перакананы, што ў Котлас. А куды далей із Котласу й ці разам уся сям’я, ці ўсе здаровыя й жывыя — таксама ня ведае. Ня мае ні іхнага адрысу, ні лістоў ад іх. Гэтак-жа, як і сям’я ягоная нічога ня ведае пра яго.
    Напачатку «бацька» працаваў на «обіцнх рабстах». А калі ўжо працаваць быў няздольны — стары, хваравіты, спрацаваны — яго маглі яшчэ выкарыстаць або ў інваліднай роце (была такая на «лагпункце»), або на брыгадзірстве. Брыгадзіраў якраз не хапала, і іх прызначалі ня толькі з «уркаў», але й зь іншых, ужо бывалых лягернікаў, гаспадарліва-кемлівых людзей. Плян-жа будаўніцтва выконваць трэба было!
    Брыгадзір ён добры. Стала рупіцца дастаць для брыгады выгаднейшую працу. Умее «заряднть туфту» — здаць дзясятніку працу так, каб было болей, чымся зроблена: із 50—75% зрабіць усе 100. Хоць і далёка не заўсёды гэта яму ўдаецца, мы бачым, як ён стараецца, каб непасільны воз нашае працы, разьлічаны не на чалавека (нават дужага, здаровага й сытага), а на каня ці вала, быў па мажлівасьці лягчэйшы. I як былы зарадны селянін-гаспадар, ён лепей ад іншых ведае, як гэта зрабіць.
    Ён ня лаецца, ня курыць і казаў, што ня п’е. У хвіліны найбольшага суму па сям’і, па родным краі, калі дужа цяжка на сэрцы, любіць паціху, пра сябе, напяваць песьню. Нязьменна — адну й тую-ж («Чаму-ж мне ня пець?..») і нязьмснна — толькі першыя ейныя звароткі.
    Наша брыгада працуе на аб’ектах газгэнэратара, газгольдэра, ЦЭЦ, заводаў азотнай і аміячнай кіслаты, места Беразьнікі. Мы капаем катлаваны, катаем тачкі; выладоўваем з вагонаў цэглу, цэ-
    мэнт, дрэва; мяшаем рыдлёўкаю цэмэнтную рошчыну й «окарёнкамм» разносім яе да.арматуршчыкаў; цягаем на кожны паверх дошкі, брусы, цэглу; лес пілуем і пні выкарчоўваем на будове новага места... Усё гэта робім блізу голымі рукамі, без аніякае тэхнікі, быццам у дагістарычным часе. Нам выдаюць адно рыдлёўку, пілу, «казу» й некаторыя іншыя прымітыўныя інструмэнты,
    Аднак гэта ня будова эгіпэцкімі рабамі піраміды Хэопса ў XXVIII стагодзьдзі перад Народзінамі Хрыста. Гэта 48 стагодзьдзяў пазьней маскоўскія рабы тэй-жа «тэхнікай» будуюць адну із камуністычных пірамід 1-ай пяцігодкі.
    Шансаў выжыць тут мала. Невялікія шансы маюць маладыя, здаровыя. Усе старэйшыя, із слабым здароўем ці зь вялікім тэрмінам — ніхто зь іх адсюль ня выйдзе. Іхная дарога, калі ня сёньня, то заўтра — у яму за лягерам.
    Але тым часам неяк працусм, нібы аўтаматы з накручанай спружынаю. 6 дзён у тыдзснь па 10 гадзінаў у дзень. Сюды не ўваходзяць 2 гадзіны дарогі ў два бакі. Іншым разам самі дзівімся, адкуль бяруцца яшчэ сілы пры сталым голадзе й фізычным вычарпаньні. Як на крыжовай дарозе — гнемся пад цяжарам свайго крыжа, падаем; адны падымаюцца і йдуць далей, друтія ня маюць сілаў падымацца й гінуць.
    НА КАТЛАВАНЕ
    Праглынуўшы «баланду», мы пакідаем барак і займаем чаргу каля лягернай брамы. Перадраньнс яшчэ ў абдымках начы. Буйныя яркія зоры на цёмным небе дрыжаць ад холаду. Калючы вецср ірве полы бушлатаў, прабіваецца да цела. Каб ня мерзнуць, мы памалу варушымся, пастукваем абцасам па абцасу ды час-ад-часу пасоўваемся наперад.
    «Развод» ужо пачаўся: праз адчыненую браму калёны брыгадаў выходзяць на працу. Калі чарга дайшла да нас, «бацька» называе «дежкому» сваё прозьвішча й колькасьць вязьняў у брыгадзе. Той
    прапускае нас у браму, пералічае й запісвае ў свой «табель». За брамаю брыгаду прымае канвой.
    Гадзіна часу дарогі, і мы на месцы працы пры будове газгэнэратара. Найперш нас вядуць да складу інструмэнтаў. Перад складам гарыць невялікае вогнішча, каля якога, як і заўсёды, з прыветлівай усьмешкаю сядзіць і грэецца маладая вольнанаёмная дзяўчына-комі — загадчыца складу. Яна хутка падымаецца, адмыкае склад і выдае нам нашы інструмэнты — «канцелярскме прннадлежностн».
    Першы раз гэтыя інструмэнты нам выдаваў дзясятнік аб’екту. У мінулым — адзін з тых, хто ў Кастрычніцкую рэвалюцыю крычаў «Далой грамотных!»; а цяпер тут — як «соцнально-блнзкнй» недалюблівае «каэраў», і «гннлую» інтэлігэнцыю. Ён расчыніў дзьверы складу й ні то жартам, ні то з насьмешкаю абвесьціў: «Здесь вашн канцелярскне прннадлежностй». Тады пальцам паказаў на рыдлёўку й назваў: «Это ручка для гшсанйя». Пасьля «ручкн» кожны з нас атрымаў «перья» (па два жалезныя кліны), «чернйльнйцу» (вядро — адно на колькі асобаў), «карандаш» (лом)... і, урэшце, «автомобйль» (тачку) «для служебного пользованйя». Калі мы «канцелярскйе прйнадлежностн» паўкладалі ў свае «автомобйлм» й намерыліся «ад’яжджаць», ён дакінуў: «А бумагу, на которой вы будете распйсываться, вам выдаст брйгадйр».
    Як і тады, першы раз, рушымся із усім гэтым набыткам да свайго катлавану. Тут кожнаму «бацька» выдае «бумагу» — асобную дзялянку паверхні зямлі. Брыгада расьцягваецца па лініі катлавану й пачынае «канцелярскймй прйнадлежностямй распйсываться». Дзённая норма пры капаньні зямлі — ад 2-ух да 6-ці кубамэтраў. Колькасьць кубамэтраў залежыць ад пары году, характару грунту, глыбіні катлавану й адлегласьці для адвозкі зямлі тачкаю. На нашым катлаване цяпер, узімку, норма — 2 кубамэтры. Гэта ўважаецца горш, чымся 6 кубамэтраў мяккага грунту ўлетку. Таму ня так-та й лёгка тут «распйсываться».
    Зямля мёрзлая. У дадатак — перамяшаная з каменьнем і дрэвам, умёрзлымі ў грунт. Рыдлёўка ў яе ня лезе. Ёю можна адно зьбіраць адбітую ці адкрышаную іншымі інструмэнтамі зямлю й кідаць у тачку. Капаць зямлю трэба чымсь іншым.
    Бяру жалезны клін і кувалду. Станаўлюся на калены й прыстаўляю клін да зямлі. Левай рукою прытрымліваю яго, а правай зьлёгку б’ю кувалдаю. Калі клін пасьля колькіх удараў крышачку ўгрызься ў зямлю й без мае дапамогі трымаецца, я ўстаю й з усяе сілы б’ю па ім, каб ён далей лез у зямлю. А ён, нягоднік, ад моцнага ўдару кувалды, нібы ад гумы, падскаквае ўгару й валіцца на бок. Я зноў станаўлюся на калены й спрабую ўсё нанова. Пасьля колькіх такіх спробаў клін адламвае якісь кавалачак зямлі. Кліны, трэба заўважыць — тупыя, і іх ня востраць. Часам завостраны іхны канец крышыцца, ламаецца ці гнецца. Тады працаваць зь ім амаль немажліва.
    Бяру кірку. 3 усяго размаху б’ю ейнай дзюбаю па зямлі. Яшчэ якіясь крошкі адбіваюцца. Але біць трэба моцна... Ды вось у ёй адламалася ручка. Мушу йсьці да «бацькі», прасіць яго замяніць зламаную кірку на цэлую.
    Аднак толькі такімі мэтадамі за дзень працы я ня выберу й аднаго кубамэтру зямлі. 3 нашай тэхнікай патрэбцыя больш эфэктыўныя мэтады й спосабы. I мы іх ужо ведаем.
    Мы раскладаем па лініі катлавану колькі вогнішчаў. Над імі падвешваем вёдры з вадою й грэем яе да кіпеню. У вагонь кладзем ламы, распальваем іх дачырвана. Тады кожны на сваей дзялянцы распалены лом забівае кувалдаю ў зямлю, а ў выпаленыя ім дзіркі льле кіпень. Ад такое апэрацыі ў гэтым месцы зямля трохі адтайвае, і мы зноў б’ем тут клінамі й кіркамі. За дзень паўтараем так шмат разоў.
    Бяда, калі натрапіш на большы камень. Выбіць яго клінам, ломам ці кіркаю нельга. Трэба калупаць і адколваць зямлю вакол яго, а ўжо потым з дапамогаю сяброў неяк цэлы выцягнуць і адкаціць набок.
    Так працуем ад 7-ае гадзіны раніцы да 5-ае гадзіны вечара. I хоць працуем без перапынку; стараемся, як толькі можам; выбіваемся із апошніх сілаў, каб дастаць поўную, «неабрэзаную пайку» хлеба,— нормы выканаць ня можам. Hi я, ніхто іншы. Выканаць — немажліва! А тымбалей сёньня, калі здарыўся трагічны выпадак, які моцна нас усіх усхваляваў.
    Блізка канца працы Юрэвіч тачкаю адвозіў ад катлавану зямлю. He ад’ехаў і колькіх мэтраў, як, разам з тачкаю, паляцсў у сьнег. Мы зьдзівіліся, што ён не падымаецца. Да яго падбег «бацька», а за ім — старшы канваір. Было падобна, што Юрэвіч ляжаў мёртвы. Але канваір пачаў правяраць, ці ня прыкінуўся ён мёртвым, каб пазьней уцячы зь лягеру. Прыставіў да твару Юрэвіча штых і скамандаваў:
    — А ну, прнтворннк! Давай, подымайся!
    «Прнтворннк» не падымаецца.
    Канваір цітурхнуў яго колькі разоў нагою.
    «Прнтворннк» ляжыць нярухома.
    Толькі тады канваір кінуўся да тэлефону.
    Мы ўжо зьбіраліся йсьці здаваць інструмэнты, як да катлавану падкаціў вазок. Зь яго выйшаў начальнік Санчасьці Залкінд. Падышоў да це/а Юрэвіча, паторгаў яго наском валёнка, пастаяў. Потым нахіліўся над целам, чыркнуў запалку й паднёс яе да мёртвых вачэй. Зрэнкі ў іх ня рушыліся. Ён сьцьвердзіў сьмерць ад сардэчнага ўдару й ад’ехаў.
    Транспарту забраць адсюль цела нябожчыка няма. Брыгада сама павінна даставіць яго 5 лягер. Таму ў складзе інструмэнтаў мы выпрасілі дошку й вяроўку. Дошку расьпілавалі на два роўныя кавалкі, злажылі іх побач, злучылі папярэчкамі. Да папярэчак прымацавалі канец вяроўкі.
    На зьбітыя дошкі мы перанесьлі цела Юрэвіча. Самі пастроіліся ў два рады, і кожны аднэй рукою ўзяўся за вяроўку. РаЗдалася каманда канвою, і мы пацягнулі нябожчыка ў лягер.
    ВЫХАДНЫ ДЗЕНЬ
    Агульнага выхаднога дня для ўсіх вязьняў у лягеры няма. Усе 7 дзён тыдня тут працоўныя, але кожная брыгада мае ў тыдні адзін дзень, вольны ад працы на будаўніцтве: адны брыгады — у панядзелак, другія — у аўторак... а некаторыя і ў нядзелю.