На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
Выхадны дзень афіцыйна ўважаецца за дзень адпачынку. У запраўднасьці-ж адпачынку нам не даюць. Уставаць мы мусім а 5-ай гадзіне начы. Ня толькі таму, што гоман, крыкі, рух тых, што йдуць на працу, нас будзяць яшчэ й дзеля таго, каб не праспаць сьнеданьня.
Пасьля сьнеданьня, як працуючыя брыгады пакінуць барак, мы кладземся на нары крыху паляжаць — адпачыць ці паспаць. Аж тут раздаецца каманда ўзводнага:
— А ну давай, бернсь за работу!
Калі хто ўжо заснуў, ён хутка падыме яго з нараў.
Мы становімся ў строй, і ўзводны тлумачыць нам нашую працу. Наўперад мы павінны чысьціць у бараку падлогу. Адным ён выдае мётлы падмятаць яе, другім — вёдры насіць у барак ваду, трэцім — дзеркачы шараваць падлогу, аблітую вадою, чацьвёртым — анучы й вёдры мыць падлогу, зьбіраць зь яе ваду й выціраць насуха.
Працуем мы не сьпяшаючыся, бо ведаем: калі скончым гзтую працу, нам дадуць другую. Кожны раз — іншую.
Прошлай ночы йшоў сьнег. Уся вуліца й дарожкі да яе з баракаў, з вуліцы да кухні, складаў, адміністрацыйных і санітарных будынкаў завалены сьнсгам. Сёньня нам выдаюць драўляныя лапаты й мётлы чысьціць сьнег. Сьпярша — каля свайго бараку, тады — вуліцу й дарожкі ад яе да тых іншых будынкаў.
Так кожны выхадны працуем у лягсры 4—5 гадзінаў.
Апрача таго, на гэты дзень мы адкладасм розныя свае справы: памяняць, палатаць або направіць штось з вопраткі ці абутку, схадзіць да
лекпома, адведаць сяброў... і самае галоўнае — напісаць ліст.
Ліставаньнс лягерніка кантралюецца аддзелам цэнзуры Опэрчасьці. Туды з пошты дастаўляюцца ўсе лісты, адрасаваныя ў лягер. Цэнзары іх адкрываюць і чытаюць. Адны лісты яны зусім канфіскуюць, у другіх замазваюць паасобныя словы ці сказы й ставяць штэмпель «проверено». Толькі з гэтым штэмпелем ліст у вадкрытым канвэрце накіроўваецца ў роту да адрасата.
Зь лягеру нам дазволсна пасылаць адзін ліст у месяц. Некаторыя гэтага права ня маюць: ці паводля зазначэньня прысуду («без права перспнскн»), ці часова — на паўгода або на год за якуюсь лягерную правіну, паводля пастановы Опэрчасьці. Ёсьць і такія, што самі ня пішуць лістоў, бо ня маюць каму пісаць: у бальшыні гэта «раскулачаныя» сяляне, якія ня маюць адрысу свае сям’і; ня ведаюць, куды яе выслалі. А пісаць лісты дазволена толькі блізкім сваякам і нікому болей.
Кожная рота мае свой сталы дзень у месяцы для здачы лістоў ротнаму. Калі ты не скарыстаў гэтага дня, чакай свайго дня ў наступным месяцы. На «вячэрняй паверцы» ротны ўсю пачку лістоў здае «дежкому», а той адносіць іх у цэнзуру. Цэнзура вымагас, каб канвэрт ліста быў адкрыты, а на нутраным баку ягонага трохкутнага адвароту было напісана тваё ймя, прозьвішча й [нумар] роты.
Ліст трэба пісаць толькі парасейску — коратка, ясна й нічога дрэннага пра лягер. Іначай твой ліст у лепшым выпадку цэнзар выкіне ў кош, у горшым — перадасьць у сьлсдчы аддзел Опэрчасьці, які можа пачаць супраць цябе новую справу.
Наш дзень для здачы лістоў — на наступным тыдні. Таму ізноў адкладаць яго пазьней я ўжо не магу. Мушу абавязкава пісаць сёньня. Але пісаць ліст у мяне няма папсры. Давядзецца йсьці ў КВЧ, прасіць у Высоцкага.
КВЧ займас цэлы барак каля лягернае брамы. У ім, апрача канцылярыі для ўрадоўцаў гэтае ўстановы, галоўна г. зв. «воспнтателей» — вялі-
кая саля, дзе 1—2 разы на год бывае кіносэанс ці канцэрт мастацкай самадзейнасьці. Асобны пакойчык — рэдакцыя лягернай газэты «Перековка» (орган 2-га аддзяленьня ВЛОН ОГПУ). TasaTa — дзьве балонкі нсвялікага фармату, адбіваная на шклографе. Hi Лантас, ні Насеньнік, ні Кахоўскі, ні Кучын і ніхто іншы з маіх сяброў ніякага ўдзелу ў ёй не бяруць. Ды й наагул кажуць, што амаль усю яе, «ад коркі да коркі», піша й адціскае сам рэдактар — малады невядомы расейскі паэта. У газэце — вернаподданыя, лёкайскія артыкульчыкі й вершыкі, у якіх праслаўляецца ГПУ, каторае «герончно» «трудом перековывает преступннков» на «честных» грамадзянаў СССР. Газэта выходзіць раз на тыдзень і нікім ня чытаецца.
Заходжу ў чытальню. Тут газэты, часапісы, кніжкі — таксама толькі расейскія. Пакой, як і заўсёды, пусты. Адзіныя сталыя дзяжурныя тут — Сталін, Ягода й Максім Горкі на партрэтах. Высоцкі дае мне папсру й прапанус пісаць тут. Ёсьць сталы з лаўкамі, ручкі, чарніла. Я выбіраю месца й саджуся.
Напачатку пішу звычайны зварот да бацькоў «Мон дорогне...» і г. д. тады спыняюся. А што пісаць далей? Падымаю галаву й думаю. Ды ня надта думаецца: перашкаджаюць сьцены. Вось паглядваюць зь іх Ягода й Сталін. Паглядваюць, нібы сочаць за табою — пра што ты пішаш, пра што думаеш... Ну, напішу яшчэ заўсёднае «Я жнв н здоров». А далей? Мо напісаць пра сьмерць Юрэвіча? Цэнзура гэта напэўна выкрэсьліць. Зноў-жа: бацькі мае Юрэвіча ня ведаюць. Я зноў адрываю вочы ад паперы, каб думаць... a з-пад Ягоды, на сьцяне, бы знарок — пагрозьлівы лёзунг: «ВЧК—ОГПУ — меч пролетарской днктатуры». Пільнуйся, раб Божы, каб гэты мсч не адсек табе галавы!.. Пра што-ж пісаць? Адварочваю галаву ад Ягоды й мяча да другое сьцяны, а там, з-пад Сталіна — таксама лезунг: «Выполнмм пятнлетку в четыре года»... He! Ніколі болей я ня сяду тут пісаць. Лепей — у сваім бараку.
Mae разважаньні перабіў скрып дзвярэй. У чы-
тальню заходзіць яшчэ адзін «чытач». Гэты прыпільнаваў, калі стары й глухаваты бібліятэкар Высоцкі адышоўся ў дальні кут, тады хуценька рвануў шмут аркушаў з кнігі й сунуў іх у кішэню. Папера да «махры» на пару дзён здабыта.
Із КВЧ мы выходзім разам. Ужо вяртаюцца брыгады з працы, і на кухні пачалі выдаваць абед.
«ПРАЎДА» «ПРАВДЫ» АБ <БУРЖУАЗНОЙ КЛЕВЕТЕ»
Аднаго ранку, дзесь у канцы 1930 — пачатку 1931 году, калі нас прывялі на склад інструмэнтаў па «канцелярскнс прннадлежностн», дзяўчына-комі, хаваючыся ад вачэй канваіраў, дала нам сьвежы [нумар] газэты «Правда» й паказала ў ім артыкул пра наш лягер.
Газэта адразу прайшла па руках брыгады.
Увечары пра артыкул «Правды» ўжо ведаў увесь «лагпункт»: як і мы, на працы ад вольнанаёмных яго чыталі іншыя брыгады; у канторах прарабаў — інжынэры, тэхнікі; рэшта даведалася зь «лягернае пошты» (адзін аднаму «па сакрэту»).
Пасьля вячэрняй «баланды» ўсе кінуліся шукаць яго ў ротныя «Ленннскне уголкн». Нідзе гэтага [нумару] «Правды» ня было. Тады многія, асабліва з тых, што на працы, на свае вочы газэты ня бачылі, а хацелі абавязкава артыкул перачытаць, рушылі ў чытальню КВЧ. Чытальню літаральна штурмавалі. Відаць, гэта быў адзіны выпадак за ўсю гісторыю яе існаваньня. Зьдзіўлены Высоцкі ўсім ім адказваў: — Сёньня «Правды» нам ня прыносілі, і я яе ня бачыў.
Гэты [нумар | галоўнага органу ЦК КП СССР у лягеры быў канфіскаваны.
Нажаль, цяпер мне покуль што не ўдалося адшукаць таго артыкула тут, каб зрабіць зь яго фотаадбітку для кніжкі й прывесьці дакладны тэкст, які ў мяне згарэў з маімі нататкамі ў Менску ў пачатку вайны.
Добра памятаю, што артыкул быў маленькі, із загалоўкам накшталт «Буржуазная клевста». У ім паведамлялася, што ў заходняй прэсе зьявілася
публікацыя аб тым, што ў Паўночным краі СССР нібы ёсьць якіясь Вішарскія канцэнтрацыйныя лягсры, вязьняў каторых ганяюць на прымусовыя працы. Галоўныя пункты гэтых лягероў — Краснавішарск і Ўсольле. У першым зь іх за дротам трымаецца 30.000 вязьняў, у другім — 10.000. Артыкул «Правды» канчаўся прыблізна так: Нмкакнх Вншсрскнх концснтрацнонных лагерей в СССР нст уже хотя бы потому, что в Северном крае даже нст такнх населенных пунктов.
Хоць у вартыкулс заходняй прэсы й была дапушчана гсаграфічная памылка (Краснавішарск і Ўсольле ў тым часе налсжалі не да Паўночнага краю, а да Ўральскай вобласьці), аднак, чытаючы яго, мы былі вельмі ўражаныя. Чыталі й ня всрылі сваім вачам. Няўжо можна так публічна й бяссорамна хлусіць? Джамалбэкаў ушчыпнуў нават сябе за нос — ці ня сон гэта?
Ад гэтага выпадку мы часьцей пачалі заглядаць у «Правду» й зьдзівіліся, што там друкуюцца й іншыя падобныя матар’ялы — галоўна пратэсты супраць «гнусной клсветы буржуазной прессы» «о будто бы прнмененнм прннуднтельного труда в СССР». Дзень па дні мы чытаем у ёй усё новыя й новыя артыкулы й рэзалюцыі, «едяногласно» прынятыя на шматлікіх мітынгах рабочых, калгасьнікаў і інтэлігенцыі СССР. У іх выказваецца абурэньнс й рашучае запярэчаньнс «злостной капнталнстнчсской лжн». Вось тыповыя загалоўкі рэзалюцыяў і артыкулаў: «Ріностранные рабочнс должны знать нстннную подоплску гнусной клевсты о «прннуднтельном труде на лссозаготовках»5з, «90 страннц нднотнзма н наглостн» (даклад камісіі Фіша ў Кангрэсе ЗША)Ч «Курс на срыв советско-амсрнканской торговлн»зз й г. д.
Да акцыі савецкіх пратэстаў далучаюцца камуністычныя партыі Заходняй Эўропы й Амэрыкі, а таксама й «прагрэсыўныя» пісьмсньнікі Захаду: Бэла Ілеш, Мартын Андэрсэн-Нэксэ, Анры Барбюс, Луі Арагон, Поль Ваян-Куцюр’е, Іяганэс Бэхэр, Бэртольд Брэхт і іншыя.
Пратэсгы сыплюцца як зь мяшка. Таму ад 2ой паловы студзеня для іх «Правда» ўводзіць асобны разьдзел.
5-га сакавіка да хору пратэстуючых далучаецца «велнкнй пролетарскнй пнсатель» Максім Горкі. Зь італьянскага абтоку Сарэнта ён падае ў «Правду» свой голас пратэсту — артыкул «По поводу одной легенды». «Легендой» называе ён інфармацыі заходняй прзсы пра ўжываньне «прннуднтсльного труда в СССР». «Прннуднтельный труд выдуман в целях органнзацнн экономнческой блокады Союза Советов... в целях помешать осуіцествленню пятнлеткн, коллектнвнзацнн деревнн...»
Аднак... праз шэсьць дзён пасьля публікацыі артыкула М. Горкага ў тэй-жа «Правде» публікуецца «Отчет правіітельства Союза ССР. Доклад предсовнаркома СССР т. Молотова VI Сьезду Советов»5б. У ім у справе рабскае, прымусовае працы й канцэнтрацыйных лягероў у СССР галава савецкага ўраду, наўсуперак акцыі пратэстаў, заявіў, што «труд заключенных... у нас прнменяется... Мы делалн это раньше, делаем теперь н будем делать впредь». «Какой бы вой нн подннмала буржуазная пресса за граннцей, мы не откажемся от... прнменення труда заключенных...» Гэтая заява Молатава афіцыйна пацьвердзіла праўдзівасьць «буржуазной прессы» аб прымусовай працы ў СССР і тым самым скампрамітавала ўсю акцыю пратэстаў «Правды» і ўсіх у ёй пратэставаўшых.
Дзякуем Вам, «товарніц предсовнаркома СССР» за такую адвагу. Але прабачце нам за новую «клевету»: і ў Вашых інфармацыях аб прымусовай працы ў савецкіх канцэнтрацыйных лягерох такая-ж самая «праўда».