На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
ральная ўборка» ўсяго «лагпункту». У сярэдзіне баракаў чысьцілі, скраблі, мылі. Аасабістае «барахло», каб ня разіла вока, загадана было хаваць пад нары. 3 усяе тэрыторыі «лагпункту» зьбіралі хлам, бруд, сьмецьце ў расстаўленыя скрозь скрыні, якія вывозілі зь лягеру на звалку. Вуліцы й дарожкі падмяталі, пасыпалі жоўтым пясочкам, які на цяжароўках прывозілі ў лягер. Ахрыплыя ў гэтай катавасіі камэндант «лагпункту», ротныя, узводныя... як ашалелыя, лёталі па бараках і вуліцах, лаяліся, падганялі да працы. Усюды было чуваць:
— Давай, давай!..
Па лягеру папаўзьлі «парашы». Адны выказвалі прыпушчэньне, што на інспэкцыю з Масквы прыедзе якаясь высокая камісія. Другія — што з Г'УЛагу чакаецца начальства для праверкі дзеяньняў лягернага кіраўніцтва. Ад былых салаўчан тут ведама, што ўвесну 1930 году, калі весткі пра жорсткасьці рэжыму на Салаўках дайшлі да Захаду, такая камісія прыяжджала на Салаўкі. Яна пераарыштавала або парасстрэльвала там усё кіраўніцтва лягеру із славутым начальнікам перасыльнога пункту «Попов остров» Курылкам, паставіўшы над лягерам ня менш жорсткае новае кіраўніцтва. Трэція — як і заўсёды ў такіх выпадках, спадзяваліся камісіі, што прывязе ў лягер амністыю. Аднак ніхто з нас нічога пэўнага ня ведаў, а начальства лягеру маўчала.
Наступнае раніцы, калі лягер ужо быў ня толькі вычышчаны, а вылізаны, незразумелыя дзівосы працягваліся далсй. Вокны бараку іцвалідаў і «дахадзягаў» пазабівалі драўлянымі шчытамі, дзьверы замкнулі на замок і павесілі шыльду «Склад». Із усіх вежаў па лініі калючага дроту паздымалі «попкаў». Каля вахты на разводзе зьявілася духавая аркестра, якая пачала йграць маршы. Брыгады выходзілі на працу без канвою. (Праўда, вязьні — ня дурні: яны ведаюць, што канвой, напэўна, ёсьць, толькі прыхаваны, расстаўлены дзесь крыху далей — і вакол лягеру, і раёну працы, і дарог да іх. Мо нат у цывільнай вопратцы.) Зноў: нас вялі чамусьці не на будаўніцтва Беразьнікоўска-
га камбінату, а на розныя іншыя працы. Нашу брыгаду й цэлы шэраг іншых — у поле выбіраць з капцоў бульбу. Мы зьдзівіліся, што капцоў было так шмат, бо ў лягеры мы ніколі бульбы ня елі й ня бачылі. I тут таксама йграла для нас аркестра.
Тым вязьням, што вярталіся ў лягер з начное зьмены, не дазволілі класьціся спаць. Пасьля сьнеданьня іх пагналі ў кіно КВЧ, дзе цэлы дзень дэманстраваліся фільмы — адзін за адным. У бараках былі пакінутыя адно ротныя, узводныя, капцёры й днявальныя. Дадаткова — выяўленыя напярэдадні гарманістыя, якім КВЧ раніцою прывезла зьнекуль гармоні й загадала цэлы дзень іграць на іх.
Усё рыхтавалася на аблудны паказ, каб кагось ашукаць, увесьці ў зман, паводля старога, ведамага ў расейскай гісторыі мэтаду. Ужо ў 1787 годзе, калі Кацярына 2-ая падарожнічала праз Украіну й Крым у асысьце аднаго із сваіх каханкаў, гэнэрал-фэльдмаршала Р. Пацёмкіна,— апошні з мэтаю схаваць ад вачэй царыцы запраўдны, убогі выгляд сёлаў, блізка ад дарог, па якіх яна праяжджала, загадаў загадзя пабудаваць штучныя, дэкарацыйна-паказныя сёлы, якія ў гісторыі й завуцца «Пацёмкінскімі сёламі».
Пакуль мы выбіралі з капцоў бульбу й слухалі маршы духавое аркестры, з Бэрліну ў Усольле прыехала дэлегацыя нямецкіх камуністых. Яна мела заданьне спраўдзіць публікацыі нямецкай прэсы пра «якіясьці Вішарскія канцэнтрацыйныя лягеры» й будову Беразьнікоўскага хэмічнага камбінату «быццам-бы» вязьнямі гэтага лягеру, каб па звароце ў Нямеччыну выступіць у прэсе й рашуча запярэчыць «буржуазнай хлусьні». Мажліва, нават, што публікацыі тыя былі зьвязаныя із згадваным намі артыкулам у маскоўскай «Правде». У Нямеччынс яны маглі зьявіцца на аснове прыватных інфармацыяў нямецкіх інжынэраў, якія, на запросіны савецкага ўраду (пры ўдзеле ангельскіх і амэрыканскіх інжынэраў), кіруюць будаўніцтвам камбінату. Інжынэры жывуць тут у адумыслова пабудаваным для іх гатэлю, вольна
ходзяць па будаўнічых аб’ектах, штодня бачаць брыгады падканвойных вязьняў, а на вакацыі выяжджаюць дадому.
У Масквс бэрлінскай дэлегацыі прыдалі вялікую сьвіту ўрадоўцаў, высокіх афіцэраў ГПУ, «перакладчыкаў» і пэрсанал абслугі. Тут да сьвіты былі далучаныя Берзін, Стукаў, начальнік будаўніцтва М. Граноўскі, раённыя й меставыя кіраўнікі — усе, бязумоўна, у цывільнай вопратцы. Дэлегацыя была ў такім коле сьвіты, што да яе ніхто ня мог падысьці.
Яе вазілі й вадзілі па будаўніцтву. Сама яна нічога не глядзела й не правярала. Тымбалей, што ў ейным складзе ніхто ня ведаў расейскай мовы. Яна глядзела толькі тое, што ёй паказвалі; слухала тос, што ёй гаварылі праз «перакладчыка'ў».
Ніякіх вязьняў і канваіраў на будаўніцтве яна ня бачыла к не магла бачыць: там іх ня было. У гэты дзень туды былі мабілізаваныя на «субботннк» камуністыя, камсамольцы, беспартыйныя Усольля й бліжэйшых населеных пунктаў. У колькіх месцах ім ігралі аркестры. Яны працавалі з «савецкім энтузіязмам». Дэлегатам было дазволена гутарыць зь імі праз «перакладчыкаў» колькі яны хочуць.
Нямсцкія камуністыя былі ў такім захапленьні ад усяго бачанага й чутага пра «грандыёзнае» будаўніцтва аднаго із «гнгантов» 1-ай пяцігодкі, што нікуды болей і не пажадалі йсьці, пераканаўшыся «на свас вочы» ў буржуазным паклёпе на «гераічнас» будаўніцтва камунізму ў СССР. Таму ў лягеры яны й ня былі зусім, і мы ня мелі гонару бачыць іх, ня толькі што гутарыць, хоць і тут (на ўсялякі выпадак) для паказу ім усё было старанна падрыхтавана.
У сталоўцы Ўсольля, пасьвяточнаму ўдэкараванай для высокіх гасьцей, дэлегацыі пасьля агледзінаў будаўніцтва камбінату далі ўрачысты банкет з прамовамі й канцэртам скульсьці прывезеных прафэсійных артыстых.
Увечары, калі мы пра ўсё гэта даведаліся, дэлегацыя, гордая сьведамасьці так шчасьліва выка-
нанага партыйнага абавязку, у раскошных, царскіх салён-вагонах з маскоўскай сьвітаю імчалася назад на Маскву й Бэрлін.
Як гэта падобна на «пацёмкінскі» спэктакль, дзе ў ролі Кацярыны — нямецкія камуністыя, a Пацёмкіна — ГПУ!
ІЗАЛЯТАР
Я чуўся вельмі стомленым ад працы. Таму пасьля вячэрняе «поверкн» адразу прылёг на нары адпачыць. He пасьпеў і вачэй заплюшчыць, як чую зычны голас узводнага:
— Заключенный Колубовмч!
— Я! — адказваю яму, хутка саскочыўшы з нараў.
— Давай, быстро к ротному!
Заходжу. Спыняюся ля дзьвярэй; дакладваю, што зьявіўся. Бачу: у ягоным пакоі сядзіць пры стале незнаёмы ў форме «опэра». Прыглядаюся да яго: не, ня той, што затрымаў мяне ў сталоўцы для вольнанаёмных...
— А ну, блмже к столу,— перарваў ён мае думкі. Выцягнуў з кішзні кашулі малснькую паперку й прачытаў: «...за самовольную отлучку с работы... 6 суток нзолятора без вывода на работу н лмшенне перепнскн на 6 месяцев». Схаваў паперку й загадаў:
— Валяй, соберн свон веіцн н с ннмн жнво сюда назад!
Мы выйшлі на вуліцу. Быў цёплы чэрвеньскі вечар.
На душы ў мянс і цяжка, і ўсьцсшна. Цяжка, бо давядзсцца 6 сутак «аддзяжурыць» у ізалятары й 6 мссяцаў пахваляваць сваіх дома, не адказваючы на іхныя лісты. Усьцсшна, бо магло быць горай. Мянс адразу не пасадзілі ў ізалятар і не выклікалі на новыя допыты ў Опэрчасьць. Старажылы лягсрныя казалі, што гэта дрэнны знай. У Опэрчасьці думаюць, як мяне пакараць; абмежавацца ізалятарам ці «прышыць» новую справу — «попытку к побсгу». Мо пераслалі нат маю справу на канчальнас вырашэньнс Опэраддзелу ў
Краснавішарск. Час ішоў, а мяне не турбавалі. Хоць пра ізалятар па лягеру ходзіць дрэнная слава, лепей усё-ж адпакутаваць у ім, чымся новая справа й новы тэрмін. Ізалятар закрыты быў толькі на адзін дзень, калі тут чакалі нямецкую дэлегацыю.
Я цягну свой куфар, гнуся, перакладаю яго з аднае рукі ў другую. Ззаду мяне крочыць «опэр». А нас абодвых із усіх бакоў праважаюць цікаўныя вочы.
Лягерны ізалятар у вадрозьненьне ад ізалятара-турмы (г. зв. «цэнтрала») — карны ізалятар, род карцэра (паводля пазьнейшае тэрміналёгіі — ШНзо64). Гэта ўстанова Опэрчасьці. Аднак сюды пасылаюць на кару і начальнік аддзяленьня, і камэндант «лагпункту», і іншы лягерны ўрадовец. У ім — колькі камэраў, дзе сядзяць незастрэленыя ў часе ўцёкаў «беглецы», абвінавачаныя ў «попытке к побегу», за адмову ад працы (індывідуальную ці групавую, як перад тым — хойніцкія эвангелістыя), за ўсялякага роду «самовольную отлучку», непадпарадкаваньне якомусь лягернаму начальніку ці непашанаваньне яго й за кожнае парушэньне лягернага рэжыму.
Вось ён ужо й відаць. Стаіць у самым канцы галоўнае лягернае вуліцы зьлева, на ізаляваным месцы, адгароджаным ад рэшты лягеру калючым дротам. Круглы, з вугламі. Падобны на царкву, але без царкоўных галоў.
Уваходзім у калідорчык. Ён цёмны, без вакон. Із столі зьвісае электрычны дрот зь цьмянай лямпачкай, пад якой пры сьцяне стаіць столік з табурэткаю. За столікам сядзеў дзяжурны й піў «чай». Ён устаў перад «опэрам» і атрымаў ад яго на мяне тую самую маленькую паперку, каторую «опэр» чытаў мне ў пакоі ротнага.
Калі «опэр» выйшаў, дзяжурны замкнуў за ім вонкавыя дзьверы ізалятара, адчыніў невялікую баковачку, выцяінуў стуль мяшок і прынёс да мяне. Перада мною стаяў ні то мядзьведзь, ні то гарыла. Шмат вышэйшы ад мяне. Шырокі. На плячах бяз шыі квадратовая галава із скуластым тварам. Увесь нахілены наперад, няўклюдны. У лягеры казалі, што ўдарам кулака можа за-
біць насьмерць... Дзе яны знайшлі такую бамбізу?
Раскрыўшы мяшок і вачыма паказаўшы на мой куфар, ён прабасіў:
— Давай, толкай сюда свое барахло.
Калі я ўсунуў у мяшок куфар, ён загадаў мне скідаць абутак і распранацца, пакінуўшы на сабс толькі кальсоны.
— 14 это барахло толкай в мешок.
Наступна дае мне дзьве біркі з адным і тымжа нумарам і прапануе адну бірку прывязаць да мяшка, а другую — «покрепче» да мае нагі.
— Еслн ты эту бнрку утеряешь, не увндншь барахла, как свонх родных ушей.
Мяшок занёс у баковачку. Сам вярнуўся. Цяпер у вадных кальсонах я выслухоўваю ягоныя загады. Вязень ізалятара павінен адбыць увесь свой тэрмін кары ў камэры: бяз вываду зь яе «на оправку» й бяз «прогулок». Харчаваньне: 200 грамаў хлеба на суткі й адна «кружка» вады; на 3-ці й 6-ты дзень — дадаткова місачка «баланды».
Пасьля ўсіх гэтых уступных працэдураў ён адамкнуў адны зь дзьвярэй і ўпусьціў мяне ў ка^мэру.
Насьцярожана аглядаюся на ўсе бакі. У камэры я адзін. У куце пры дзьвярах — параша. Справа ад яе й дзьвярэй — невялікае закратаванае вакенца ў поле. Насупраць вакенца, як у лазьні — палок пад стольлю на ўсю даўжыню камэры зь дзьвюма прыступкамі-лаўкамі да яго.