На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
сама цэлая сыстэма «спецпосслков» для «раскулачаных» у БССР. Дачка пісала, што маці памерла, брата забралі на якоесь будаўніцтва, а яна выходзіць замуж. У лісьце была й фотакартка дачкі з нарачоным.
«Бацька» плакаў ад двух процілсглых пачуцьцяў, якія авалодалі ім: ад пачуцьця жалю па памсрлай жонцы й ад радасьці за дачку. Пабедаваўшы колькі дзён па жонцы, сёньня, пасьля працы, ён дзссь раздабыў бутэльку гарэлкі й добра выпіў за шчасьце дачкі. Хацсў адчуць сябе хоць на часінку шчасьлівым бацькам. Але... да «лагпункту» бедалага не дайшоў. Яго знайшлі на паўдарозе: няпрытомны, ён ляжаў на сьнезе.
3 «палаты» яго зараз-жа забралі ў апэрацыйную. Адну нагу ампутавалі вышэй калена, на другой — ступню. Абедзьве забінтавалі й прынссьлі назад.
Каб быць побач яго, я папрасіў суседа ягонага па тапчану памяняцца са мною месцамі.
«Бацьку» было то лепей, то горай. Дзяжурны лекпом прыходзіў да яго колькі разоў із шпрыцам і калоў руку. Аднак ад сьмерці пакутніка ня выратавалі: гангрэна пайшла далей, і наступнага дня, пад вечар, ён памйр.
Перад сьмерцю спрабаваў яшчэ слабым і дрыжачым голасам зацягнуць апошні раз сваю песьню, ды сілаў на гэта ўжо не ставала. Ён прапяяў толькі словы:
Чаму-ж мне... ня пець...
Тады закінуў правую руку на лоб, каб перахрысьціцца. I так яна там засталася. Вочы зрабіліся шклянымі, нярухомымі й зусім патухлі.
Вакно пры маім тапчане выходзіць у хваёвы лясок, які прымыкае да лазарэту. Лясок цягнецца вузкай (ня болсй за 50 мэтраў ушыркі) паласою ўздоўж калючага дроту. А за ляском відаць паляну з пахавальнымі ямамі.
Я часта паглядаю на лясок і на паляну — на дарогу, якая з лазарэту вядзе на «той сьвет». Часта бачу, як двох санітараў валакуць туды на насілках чарговага нябожчыка. Праз вакно я праважаў туды й «бацьку».
У лазарэтныя ямы скідаюць таксама голыя
целы. Але ад ямаў за лягерным дротам яны адрозьніваюцца тым, што тут у вадну яму всрнуць целы і мужчынаў, і жанчынаў — усіх у вадну кучу.
ЭТАП У ЗАБАЙКАЛЬЛЕ
У пачатку красавіка мяне выпісалі з лазарэту. К гэтаму часу наш «лагпункт» сваё заданьне выканаў: закончыў будаўніцтва Беразьнікоўскага хэмічнага камбінату, пабудаваў места Беразьнікібб, залажыў капальні калійных соляў. Таму «лагпункт» пачалі «расфарміроўваць».
На працу нас ужо не пагналі. 3 нас камплектавалі партыі на новыя этапы. Як мы даведаліся пазьней: адны — у БелБалтлаг на будаўніцтва Беламорска-Балтыцкага каналу, другія — у Дальлаг на будаўніцтва вадаправодаў да чыгуначнага палатна Транссібірскай магістралі. Трэціх пакідалі яшчэ на мссцы. Зь іх і з рэштак іншых «лагпунктаў» і «камандыровак» 2-га аддзяленьня Вішлагу, дапоўненых сьвежымі вязьнямі, хутка будзе створаны новы лягер — Усольлаг (із «лагпунктамі» ў Усольлі, Салікамску й інш.). У Беразьніках яны пабудуюць (мо нат і ня ведаючы пра гэта) адну із новых (сацыялістычных!) турмаў — славуты Беразьнікоўскі цэнтральны ізалятар. (Царскіх «цэнтралаў» «рабоча-сялянскім правадырам» ужо не хапала, дармашто ў Кастрычніцкую рэвалюцыю яны дэкляравалі — «Тюрьмы сравнясм с землей!»)
Я трапіў на этап у Дальлаг. Mae сябры-альтруістыя Я. Кузьменка, А. Лантас і В. Турчын пакідаліся на месцы, бо тэрмін іхнага зьняволеньня канчаўся, і яны чакалі на вызваленьне. Я. Кузьменку ня было куды ехаць: сям’ю ягонага бацькі (хоць яна ня была ні «кулацкай», ні нат «серадняцкай») «раскулачылі» й кудысь вывезьлі. Куды? Янка ня ведаў і адрысу ейнага ня меў.
3-га красавіка 1932 году мы ўжо сядзелі ў вагонах. На гэты раз — у таварных. Некалі вагоны гэтыя былі разьлічаны на перавоз 8 коней ці 8 кароў. На некаторых вагонах яшчэ ня сьцерліся й
старыя напісы пра гэта. Нас-жа, «людскую скотннку», пхалі па 40 галоў у вагон.
Налева й направа ад дзьвярэй у вагоне — нары. 10 вязьняў на нарах, 10 — пад нарамі. Так на абодва бакі. Над нарамі закратаваныя вакенцы бяз шкла. Каля цэнтру вагона ў падлозе выразана невялікая дзірка, абітая жалезам. Гэта — уборная, каля якой на хаду цягніка часа.м зьбіраецца чарга.
Каб выключыць усялякую мажлівасьць уцёкаў з этапу, у міжчасе былі ўведзены дадатковыя сродкі «аховы» вязьняў: кожны другі ці трэці вагон цяпер мае тамбур з драбінамі на дах і двума канваірамі, на некаторых дахах пастаўлены пражэктары, на тамбуры апошняга вагону — пражэктар і кулямёт. А пад вагонамі інсталяваны новы вынаход савецкай тэхнікі — «драгі» (мэталёвыя пліты з восгрымі зубамі нізка над шпаламі), якія ў часе руху эшалёну балюча калечаць і разьдзіраюць насьмерць таго, хто змог-бы із вагону прадрацца праз падлогу на чыгуначнае палатно.
Позна ўвсчары ад’яжджаем у невядомую дарогу.
Вагоны не абаграюцца. У іх холадна, асабліва ўначы. Мы мусім сядзець ці ляжаць ня скідаючы зь сябе бушлатаў, шапак і абутку. Харчаваньне: 400 грамаў хлеба на дзень, 70 грамаў салонае рыбы, праз дзень — чарпачок «баланды». 3 вадою яшчэ горш: усяго два вядзерцы на вагон — па кубку на асобу. Хочаш — мыйся ёю, хочаш — пі. Прычым, часта вады зусім ня маем: сырая для нас забаронена, а кіпеню для цэлага эшалену на станцыях не хапае.
...Едзем ужо дзён 10. Мінулі Кізел, Чусавой. Перасеклі гару Благадаць галоўнага хрыбта Уральскіх гор і ўехалі ў Азію. Мінулі Ніжні Тагіл, Сьвярдлоўск, Цюмень, Омск.
Эшалён пасоўваецца павольна. Доўга стаім на станцыях. Едзем блізу праз усю Сібір. Паабапал дарогі — тайга. Перасякаем рэкі Табол, Іртыш, Об, Янісей. Мінаем Новасібірск, Краснаярск, Іркуцк. Ад станцыі Байкал уяжджаем на Кругабайкальскую чыгунку.
Дарога, па каторай нас вязуць, увесь час ідзе па шляху царскіх ссылак і катаргаў. Назвы местаў на ёй ці на поўнач і поўдзень ад яе — жывая гісторыя трагічнага лёсу Беларусі пад Расеяй, якая спрадвеку была дэспатычнай дзяржавай як для сваіх уласных падданых, так і ў яшчэ большай ступені для захопленых і паняволеных ёю іншых народаў. Кожны расейскі цар душыў іх, гнаў на далёкую поўнач і Сібір. Дарога нашая выклікае з памяці то адны, то другія вобразы тых, хто раней ці пазьней перад намі цягнуў у гэтых нешчасьлівых мясьцінах лямку сасланца. Паасобныя ймёны іхныя й постаці, як цені мінулага, няясна вырысоўваюцца ў думках, стукаюцца ў сэрца.
Усіх іх зь бясконцага ланцуга народных змагароў за нацыянальнае вызваленьне з-пад Расеі вылічыць тут немажліва, ды й усіх іх мы й ня ведаем. У бальшыні гэта былі «нзмЬнннкн отечеству» ў напаляонаўскую вайну 1812 году, паўстанцы 1794, 1831 і асабліва 1863—64 гг.
Із апошніх 853-ох паўстанцаў зь Беларусі й Літвы пагналі на катаргу, a 11.502 — у ссылку «во внутреннія губернін Россін», пераважна ў Сібір і на Урал. У Сібіры на розных катаргах і ў ссылцы пакутавалі бліжэйшыя паплечнікі К. Каліноўскага ў падрыхтоўцы й кіраўніцтве паўстаньнем — сакратар паўстанчага цэнтру Фэлікс Зянковіч, сябры цэнтру Францішак Далеўскі, Жыгімонт Чаховіч, Алесь Аскерка (із суседняга да Бабчына Рудакова), магілёўскі паўстанчы ваявода — граф Ігнат Бжастоўскі; беларускія паэты й пісьменьнікі — Арцём Вярыга-Дарэўскі, Альгерд Абуховіч, Ялег Вуль; выдатныя навукоўцы — др. заалёгіі Бэнэдыкт Дыбоўскі, які ў ссылцы дасьледаваў жывёльны сьвет возера Байкал і Прыбайкальля, а па звальненьні з-пад арышту (1877 год) адкінуў ідэю Расейскага Гэаграфічнага Таварыства аб далучэньні да ягонага прозьвішча прыдатка «Байкальскі», адмовіўся ад прапанаваных яму катэдраў у Томскім і Пецярбурскім унівэрсытэтах, эміграваў у Аўстрыю; Янка Чэрскі, гэоляг і гэограф, дасьледчык гор і рэкаў Сібіры, чыім імем названыя перавал і даліна ў Саянах, гара пад
Іркуцкам, краж у Забайкальлі, горная сыстэма ў паўночна-ўсходняй Якуціі й места ў нізоўях ракі Калымы, дзе ў 1892 годзе ён памёр... Шмат паветавых паўстанчых кіраўнікоў, камандзераў паўстанчых аддзелаў і шэраговых паўстанцаў.
Каля 1.500 зь іх (беларусаў, летувісаў і палякоў) працавала на будове Кругабайкальскай дарогі, па якой пазьней (у 1899—І904 гг.) праклалі чыгуначныя рэйкі. 25-га чэрвеня 1866 году яны паднялі тут паўстаньне, жорстка здушанае: болей за 500 паўстанцаў было пагнана ў Іркуцкую турму й аддадзена вайскова-палявому суду. Галоўныя кіраўнікі іхныя К. Арцімовіч, Л. Ільляшэвіч, Г. Шарамовіч, Э. Уронскі, Н. Цэлінскі, Я. Райнэр і У. Каткоўскі былі засуджаныя на кару сьмерцЬ?, рэшта (а ў тым і А. Вярыга-Дарэўскі) атрымала дадатковыя прысуды — пажыцьцёвую катаргу ці ссылку.
На пачатку нашага стагодзьдзя сюды быў сасланы Ўсевалад Ігнатоўскі, пазьней — першы прэзыдэнт Беларускай Акадэміі Навук. Ужо згадваныя намі Язэп Лёсік (у 1911 —17 гг.) і паэт Алесь Гарун (у 1908—17 гг.І.Апошні да 1914 году із сякерай у руках здабываў сабе хлеб на поўначы Іркуцкай губэрні, ад 1915 году — на Ленінскіх капальнях золата ў Бадайбо. У 1914 годзе, будучы на рацэ Лене вадалівам, плаваў да Якуцку, на баржы № 18 рыхтаваў да друку кніжку сваіх вершаў «Матчын дар»...
Рушымся далей па Кругабайкальскай чыгунцы. Праз мізэрныя вакенцы вагону, да якіх ня так лСгка дастацца, можна бачыць цудоўныя краявіды. Справа ад нас — увесь час горы, большыя ці меншыя. Зьлева, унізе — Байкал. Дарога вісцца па вузкай каменнай істужцы, высечанай на скалс над самым возерам. Скачам з тунэлю ў тунэль, з маста на мост. Колькі працы пакладзена вязьнямі, каб прабіць гэтую дарогу ў 260 кілямэтраў праз горы!
Ад станцыі Мысавая наш кірунак ідзе на сталіцу Бурацкай АССР, Улан-Удэ, ад яе — на Чыту й далей на ўсход. Перасякаем Забайкальскія горы, Ябланавы хрыбет, краж Чэрскага... Як доўга сдзсм, дакладна ня ведаем: у нас няма ні
календароў, ні гадзіньнікаў. Толькі калі прыехалі на месца прызначэньня, на станцыю Ерафей Паўлавіч Забайкальскай чыгункі, даведаліся, што гэта дзень 5-га травеня. Значыць, ехалі 32 дні, пакрыўшы за гэты час адлегласць у болей-меней 6.000 кілямэтраў.
ДАЛЬЛАГ
У кілямэтры на поўнач ад станцыі Ерафей Паўлавіч брыгады цесьляроў з Дальлагу будавалі для нас «лагпункт». Большасьць баракаў ужо была гатовая, і ў іх з нашага эшалёну перасялілі прывезеных. Тыя-ж, каму на «лагпункце» месца яшчэ ня было, засталіся ў вагонах. У гэтай групе быў і я. Нашыя 10 вагонаў адчапілі ад эшалёну, загналі на «запасную лннню» й абставілі жаўнерамі лягернай «аховы». Тут мы жылі каля двух тыдняў. Адсюль з наступнае раніцы нас (як і тых, каго ўжо разьмясьцілі ў бараках) пагналі на працу.