На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
...Ерафей Паўлавіч... Што за дзіўная назва? — ня выходзіла ў нас з галавы. Адкуль яна такая? Усіх нас пытаньне гэтае інтрыгавала. Пачаліся розныя варожбы-здагадкі, роспыты. I прайшло нямала часу, пакуль адказ быў знойдзены. Аказваецца, назва станцыі зьвязана зь цікавай гісторыяй гэтага краю.
У даўгім працэсе захопу й калянізацыі Сібірскіх краёў Расеяй Даурскі край з прыморскім раёнам на поўдзень ад Ахоцкага мора не належаў ёй да сярэдзіны XVII стагодзьдзя. Гэта была частка Манчжурыі, правінцыі Кітаю, у якім ад 1644 году кіравала якраз манчжурская дынастыя Цынаў, дзеля чаго й цэлы Кітай зваўся тады Цынскай імпэрыяй.
У 1649 годзе прыбылы з Масквы новы якуцкі ваявода Д. Францбэкаў высылае сюды з мэтаю «прннска новыхь землнць» для Расеі аддзел стральцоў на чале зь Ерафеем Паўлавічам Хабаравым. Аддзел гэты ў 1649—51 гг. у крывавым змаганьні заваяваў Даурскі край і пачаў зьбіраць ад падбітых ім народаў манчжурскай і палеазій-
скай групаў «государеву дань» — «ясакь». Пасьля рапартоў Хабарава ў Якуцк, а адтуль у Маскву, у Даурскі край, на загад цара Аляксея Міхайлавіча, Сібірскі прыказ выслаў ваяводу із 3.000 стральцоў. Ваявода той (Дз. Зіноўеў) у 1653 годзе адабраў ад Хабарава нарабаваную ім у новадалучаных да Расеі народаў маёмасьць, а яго самога арыштаваў і як «нзм^нннка» адправіў у Маскву. У чалабітнай на ймя цара Хабараў апраўдаваўся, што «кровь свою пролнвал-ь н раны терп%ль н четыре землн прмвель подь государеву руку».
Даурскага краю аднак Расея ўтрымаць тады ня здолела. У 1689 годзе Кітай вярнуў яго назад. 1 толькі праз два стагодзьдзі, у 1858—60 гг., Расея ізноў адарвала яго ад Кітаю й для праслаўленьня першага заваёўніка й калянізатара гэтага краю ймем ягоным назвала места Хабараўск і станцыю Ерафей Паўлавіч.
Цяпср тут жывуць пераважна рассйцы. Далучыўшы манчжурскія землі да свае імпэрыі, яны самі сяліліся тут у лепшых месцах, адпіхаючы заваяваныя імі народы далсй у тайгу, у горшыя ўскраіны, на хутчэйшас выміраньне. Выжыла зь іх на сеньня дужа мала, асабліва ўдэгэйцаў (1.400), арочаў (1.100), нягідальцаў (500) і айнаў (невядома колькі)*«. Шмат болей тут карэйцаў і кітайцаў. Праз краты вакснцаў з нашага вагону мы бачым на паўднёвым баку ад чыгуначнага палатна станцыі цэлую кітайскую вСску, якая на «лагпункце» будзс звацца «Шанхай».
Наш новы лягср — Далёкаўсходні (у скароце — Дальлаг). Перад тым, як сюды, на розныя станцыі Забайкальля й Прыамур’я, перакінута дзясятак эшалёнаў зь Вішлагу, ён ужо меў 3 аддзяленьні. Нашае, новае аддзяленьнс — 4-ас. Сваімі «лагпунктамі» й «камандыроўкамі» Дальлаг займаў тэрыторыю Прыморскага й паўдзённую частку Хабараўскага краёў. Цяпер ён пашырыўся на Амурскую і ўсходнюю частку (пазьнсй створанае) Чыцінскае вобласьцяў. Сталіца лягсРУ — Уладзівастск, цэнтар 4-га аддзялсньня — Ерафсй Паўлавіч.
НА ВАДАПРАВОДЗЕ
u Раён чыгуначнага палатна Забайкальскай і Усурыйскай чыгунак, у якім заснавага 4-ас аддзяленьне Дальлагу — самы паўночны. У ім была праблема вады: крыніцаў грунтовых вод тут мала, дробныя рэчкі ўзімку вымярзаюць да дна. Таму на адлегласьці прыблізна 500 кілямэтраў (ад станцыі Магоча да станцыі Магдагачы) было дужа мала калодзезяў, і ваду, як для патрэбаў саміх цягнікоў, так і для станцыяў і прыстанцыйных населеных пунктаў, цягнікі мусілі вазіць у спэцыяльных цыстэрнах. Такі ненармальны стан забясьпечаньня вадою гэтага адрэзку адзінае тут чыгункі ў мірным часе тармазіў эканамічнае разьвіцьцё ўсёй Усходняй Сібіры, а на выпадак вайны ставіў ейную абарону пад пагрозу..
ГПУ даручылі праблему гэтую разьвязаць. Яно загадзя ^вышукала сабе патрэбных інжынэраў-гэолягаў, гідролягаў, хэмікаў і будаўнікоў, арыштавала іх, абвінаваціла па справе «Промпартнн» ў шкодніцтве, засудзіла на розныя тэрміны канцэнтрацыйных лягсроў і выслала ў Дальлаг. Такія, прынамся, гутаркі хадзілі па лягеру, відаць, ад саміх інжынэраў, якія ніякімі шкоднікамі ня былі й не маглі належаць да неіснаваўшай «Промпартнн».
Калі нас сюды прывезьлі, гэтая група спэцыялістых ужо знайшла ў адлегласьці ад 6 да 12 кілямэтраў ад чыгуначнага палатна падземныя крыніцы вады, дасьледавала ейную якасьць, вылічыла прыпушчальныя запасы, улажыла ўсе тэхнічныя пляны будовы вадаправодаў. Колькі ўсіх вадаправодаў было ўплянавана, ня всдаю: гаварылася — быццам 12. Столькі-ж было заснавана й «лагпунктаў» нашага аддзяленьня: яны былі пры чыгуначных станцыях Магоча, Амазар, Ерафей Паўлавіч, Арачонскія» Ключы, Уруша, Скаварадзіно й некаторых іншых.
Крочым на працу. Склад нашае брыгады новы. Хоць тут і былі мае сябры з Усольля (А. Кахоўскі, М. Доўнар, Джамалбэкаў Ізмаілбэк і
шмат іншых). усіх нас параскідалі па розных брыгадах, каб зьмсншыць мажлівасьць згавору да ўцСкаў. Адсюль блізка да манчжурскае мяжы — усяго каля 60 кілямэтраў. Дзсля гэтае акалічнасьці брыгадам тут прыдалі таксама большы канвой.
Сярэдзіна травеня. Уначы мы мерзьлі ў неапальваных вагонах. I цяпср, раніцою, яшча колькі ступеняў марозу. Там-сям ляжыць сьнсг. Алс дзень сонсчны. Куды ні глянь — сопкі, касагоры, тайга.
Дарога нашая каля 5 кілямэтраў. Брыгады расстаўленыя ў лінію ад 3-га да 6-га кілямэтра. Капаем роў для вадаправоду ад крыніцы вады да чыгуначнага палатна станцыі. Наш вадаправод у Ерафсй Паўлавіч — 6 кілямэтраў даўжыні.
Тэхніка нашас працы тая-ж, што і ў Усольлі — ручная. РыдлСўка, лом. кірка, кліны, кувалда. Але тут новыя праблсмы, зьвязаныя із раСнам спрадвсчнай мярзлоты. Апрача апоўзьняў (наземных і падзсмных зрухаў зямлі) — адклады лёду ў грунце. Воды грунтовыя, што ўлстку нс пасьпсюць выцячы ў рэчкі, замярзаюць, утвараючы «наледзі» ці ўздуваючы глсбу ў бугры. Зямля 7 зімовых мссяцаў (кастрычнік — красавік) мсрзлая, а ўлстку адтайвас толькі тонкая корка ейнай паверхні.
Норма працы ў нас — ад 3 да 6 кубамэтраў на дзснь. Калі траплясм у зямлі на лед, выбіваем яго да канца. Выбітас месца ніжэй патрэбнай глыбіні рову засыпасм зямлёю. Таксама выбівасм «наледзі» й «грунтовыя бугры», камні ці цэлыя камяністыя пласты. А всцср (гэты шалёны веснавы амурскі всцср’І засыпае вочы зямлёю.
Часу для выкананьня заданьня ў нас мала. Пабудову ўсіх вадаправодаў загадана закончыць за 7 мссяцаў. Галодныя, мы дзяўбсм мёрзлую зямлю, лСд, камснь. I норму мусім выконваць. Бязумоўна, з «туфтаю». Хто нормы ня выконвае рэгулярна, карасцца ізалятарам. Або яшчэ горш: абвінавачвасцца ў сабатажы, на яго Опарчасьць заводзіць справу, і ён можа дастаць новы тэрмін. За адмову ад працы — расстрэл.
СПРОГ.А ГРУПАВЫХ УЦЁКАЎ
Аднойчы ў ліпені 1932 году лягерны звон у рэйку падняў наш «лагпункт» а 4-ай гадзінс начы. Хутка выбягаем з баракаў і строімся на пляцы па ротах.
Перад нашымі вачыма нязвычайнас відовішча. Зь всжаў над калючым дротам сьлспяць нас пражэктары. На пляцы ў розных мссцах гараць газавыя паходні. Ля вахты — вялікі аддзсл канвойных жаўнсраў із стрэльбамі. У цэнтры пляцу — памочнік начальніка 4-га аддзяленьня Балашоў, начальнік ВОХРа, цэлая група «опэраў» із начальнікам Опэрчасьці, начальнік УРЧ Віжаіхін, начальнік КВЧ Янсон, камэндант «лагпункту» Бялснка. А псрад імі на зямлі — куча трупаў.
Над трупамі начальнік Опзрчасьці пачаў чытаць нам загад, зь якога мы зразумелі, што ўчора адна брыгада казахаў, якая на ўзбоччы станцыі разладоўвала таварныя вагоны, напала на свой канвой, раззброіла яго, забрала з сабою як палонных у тайгу й рушыла да манчжурскай мяжы. Аддзслам ВОХРа й групам Опэрчасьці праз якісь час удалося выявіць іх на паўдарозе да ракі Амур, абступіць з усіх бакоў і ў псрастрэлцы ўсіх 28 забіць. Дзеля таго аднак, што казахі пазабівалі ў тайзс палонных канваіраў, Опэрчасьць паўгадзіны таму назад расстраляла з нашага «лагпункту» трох былых кіраўнікоў гэтых казахскіх паўстанцаў.
У загадзс былі пералічаныя прозьвішчы і ймСны 28-мі забітых «прн побсгс» й 3-ох расстраляных у лягеры. Пасьля папераджальных пагрозаў у наш бок, нас распусьцілі па бараках, бо на кухні ўжо пачалі выдаваць ранішнюю «баланду».
Праз колькі дзСн усіх казахаў з нашага «лагпункту» вывезьлі. Куды? Ніхто з нас ня всдаў.
«АНЭКДОТЧЫКІ»
Масавыя арышты за якуюсь «правіну» ў СССР ідуць хвалямі. Прычым, «правіны» гэтых хваляў заўседы мяняюцца: то йдзс хваля «шкоднікаў», то
золатаманэтчыкаў», то «кулакоў», то «буржуазных нацыяналістых», то «шпіёнаў» і «дыверсантаў», то «тэрарыстых», якія рыхтуюць замах на жыцьцё Сталіна... і г. д. Ствараецца ўражаньнс, што «правіны» гэтыя для арыштаў плянуюцца згары; калі не ў самім Палітбюро ЦК Камуністычнай партыі, то не без ягонай апрабаты.
Неўзабаве пасьля вывазу з нашага «лагпункту» казахаў да нас прыйшоў новы этап. У лягсры яго назвалі «анэкдотчыкі». Вязьні з гэтага этапу засуджаныя псраважна за антысавецкія анэкдоты. Пачыналася хваля «анэкдотчыкаў».
У гісторыі вуснай народнай творчасьці сьвсту нсвядомыя выпадкі, каб творцаў ці перакажчыкаў народных твораў судзілі й каралі турмою й канцэнтрацыйным лягерам. Унікальнае выключэньнс — СССР.
Пасьля адбыцьця карантыну «анэкдотчыкаў» параскідалі па розных ротах. Па лягеру пайшлі сьвежыя анэкдоты. Вось некаторыя зь іх:
Селянін із калгасу прыйшоў у раённы цэнтар. Ідзс вуліцаю й чытас шыльды: Райком партыі, Райвыканком, Райміліцыя, Рай...
Ён скінуў шапку й псрахрысьціўся:
— Нарэшце, я вырваўся із пекла.
Ідзе ўрачысты калгасны сход. Старшыня калгасу чытае пастанову праўленьня пра ўзнагароды лепшых калгасьнікаў.
Трэцяя прэмія — даярцы Ганьнс Красулі — хустка.
Другая прэмія — конюху Якубу Хвасту — патэфон.
Першая прэмія — сьвінарцы Прузыне Парсюк — Поўны збор твораў Леніна.
Голас у залі:
— Так ёй, сьцервс, і трэба!
Рыбак сядзеў на беразе ракі з вудаю і ўбачыў, што топіцца чалавек. He разважаючы, ён кінуўся ў ваду й выцягнуў тапсльца.
— Ты выратаваў мнс жыцьцё,— сказаў тапелец. — Чым я магу табе адудзячыцца?
— А хто вы будзеце?
— Я — Сталін.
— Тады найбольшая мая просьба: нікому не кажэце, што я вас выратаваў.
На экзаміне па гісторыі ў 7-ай клясе экзамінатар пытае вучня:
— Што такое СССР?
— СССР — гэта наша дарагая маці-радзіма.
— А кім ёсьць для нас таварыш Сталін?
— Таварыш Сталін — наш любімы айцец.
— Добра. А кім-жа ты хочаш быць, калі вырасьцеш?
— Сіратою.
Упяршыню анэкдоты гэтыя (і шмат іншых') я пачуў у лягеры. Калі вярнуўся зь лягсру «на волю», пачуў усе іх і тут — яны шырака хадзілі ў народзе.