На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
вайсковых арганізацыяў Заходняга фронту бяз удзелу свабоднага волявыяўленьня беларускага народу». Заміж іх, у межах этнаграфічнае карты Беларусі акад. Я. Карскага й «на правох самастойнасьці ў сваім дзяржаўным і палітычна-эканамічным жыцьці» мусіць быць створаная «Беларуская вобласьць». Як такая, падкрэсьліваецца ў «Запісцы», яна павінна існаваць толькі часова, «да скліканьня Ўсебеларускага Устаноўчага Зьезду», каторы (на аснове арт. 11 Канстытуцыі РСФСР) канчальна ўжыцьцёвіць права беларускага народу на самавызначэньне, пастанавіўшы пра будучы «дзяржаўны лад і кіраўніцтва Беларускае Нацыянальнае Рэспублікі». Да «Запіскі» былі прыкладзеныя копіі рэзалюцыяў зьезду ўцекачоў, работнікаў Пуцілаўскага заводу й маракоў Кранштатузі.
На ўсе гэтыя рэзалюцыі, праект і тлумачальную запіску, як і на ўсе іншыя справаздачы, інфармацыі й дакладныя запіскі Белнацкому ў Народны Камісарыят нацыянальных справаў РСФСР, ні з боку СНК РСФСР і ягонага старшыні Леніна, ні з боку наркома ў нацыянальных справах Сталіна ня было ніякага рэагаваньня ці адказу (прынамся, іх няма ў дасюлешніх публікацыях дакумантаў, у чым Камуністычная партыя СССР была-б зацікаўленая).
Яшчэ большую няпрыхільнасьць да ўсяго беларускага выказваў Смаленскі абласны цэнтар і ягоны кіраўнік — старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) і Абласнога Выканаўчага Камітэту (Аблвыкамзаху) А. Мясьнікоў. Тут нат не пажадалі мець аддзелу Белнацкому і ў пачатку чэрвеня 1918 г. яго зьліквідавалі. Прэсавы орган гэтага цэнтру, газ. «Зв^зда» (адным із рэдактароў якое быў А. Мясьнікоў), у вартыкуле «Самавызначэньне народаў і дыктатура пралетарыяту» ([нумар] за 12.6.1918 г.) даў і тэарэтычнае ўгрунтаваньне такой сваёй пазыцыі. У вартыкуле сьцьвярджаецца, што ўсялякае патрабаваньне самавызначэньня народаў у Расеі ў інтарэсе буржуазіі. Адбудова нацыянальных дзяржаваў paHeft прыгнечаных народаў — зьява рэакцыйная. «Нтак: лозунг самоопределення народов мы дол-
жны вычеркнуть нз программы Советской Росснл»з2. Калі дэлегацыя Белнацкому на чале із Я. Лагуном прыехала ў Смаленск із прапазыцыяй перайменаваць Заходнюю вобласьць у Беларускую, то «пленум Заходняга Абласнога Камітэту РКП (б)... 13-га верасьня 1918 г. адкінуў прапанову Лагуна й перайменаваў Заходнюю вобласьць у Заходнюю камуну»зз. Такая пазіцыя Смаленскага цэнтру выклікала ў верасьні—кастрычніку 1918 г. палеміку ў нацыянальным пытаньні паміж газэтамі «Дзяньніца» й «Звйзда»з«.
Таксама й Камуністычная партыя Беларусі й Летувы, што нелегальна існавала ў БНР і Летувіскай манархіі, у рэзалюцыі свае 1-ае канфэрэнцыі, скліканай Паўночна-Заходнім абласным камітэтам РКП(б) у Смаленску 8—11.8.1918 г., клясавае змаганьне супрацьпаставіла нацыянальна-вызвольнамузз, а ейны 1-шы Устаноўчы зьезд (1—3.10.1918 г., Вільня) самавызначэньне народаў прызнаў дробна-буржуазным лёзунгамзб.
Тым часам, у канцы верасьня — пачатку лістапада нямецкія войскі выпроставаюць лінію фронту й пакідаюць Лепельскі й часткі Сеньненскага й Аршанскага паветаў, Магілёў і Шклоў. 3.11.1918 г. у Нямеччыне выбухае рэвалюцыя, і нямецкі ўрад змушаны адклікаць свае войскі з усходняга фронту, у выніку чаго савецкія войскі пачалі далей пасоўвацца на захад, займаючы тэрыторыю БНР.
Прыход расейскай камуністычнай улады ў Беларусь выклікаў масавыя антысавецкія забурэньні. Ужо ад вясны 1918 г. на землях, што знаходзіліся на савецкім баку, «былі раскрыты і ліквідаваны розныя контррэвалюцыйныя змовы й мяцяжы, арганізаваныя... эсэрамі, меншавікамі, буржуазнымі нацыяналістымі»з7. Згодна із савецкімі крыніцамі, яны ўзьніклі ў Воршы, Сеньненскім, Віцебскім і Полацкім паветах Віцебскай і Горацкім, Клімавіцкім, Чэрыкаўскім і Мсьціслаўскім паветах Магілёўскай губэрняўзз. Найбольшыя зь іх — Аршанскае й Сеньненскае паўстаньні ў жнівені месяцызэ. «У Воршы... мяцежнікі (да якіх далучыўся вайсковы гарнізон) разагналі мясцовы савет, іншыя савецкія ўстановы й два дні ўтрым-
лівалі ўладу ў горадзе»^. «У Сеньненскім павеце... (паўстанцы) на чале з Закрэўскім і Прышчэпавым4і часова захапілі ўладу»«. На падаўленьне паўстаньня, галоўнай сілай якога быў 2-гі полк 2-ой Смаленскай дывізіі«, былі кінутыя «атрады Віцебскага губЧК і латыскага палка»«.
Яшчэ большыя забурэньні ўзьняліся ад мамэнту, калі сьледам за адыходам немцаў Чырвоная армія пачала рухацца далей на захад. Тады «па некаторых павстах Заходняй вобласьці пракацілася хваля мяцяжоў. (Паўстаўшыя) разганялі выканкомы, нападалі на ваенныя камісарыяты... спрабавалі ўводзіць свае парадкі. Воласьці й паветы, ахопленыя выступленьнямі, аб’яўляліся на ваенным становішчы»«.
11-га лістапада паўстаў Вяліскі павет. На 7-мы дзень змаганьня, пасьля разьбіцьця 3.000-га паўстанчага злучэньня ў Сямічоўскім лесе пад Вяліжам і коннага паўстанчага аддзелу ў самім Вяліжы, паўстаньне было псраможанас. Паводля прысудаў выязной «тройкі» Віцебскага губЧК, Рэўтрыбуналу 15-ай арміі й штабу ЭКО46, на Пакроўскім полі за Вяліжам колькі дзён і ночаў расстрэльваліся паўстанцы47. Калі 10-цігадовага сына аднаго із кіраўнікоў паўстаньня ЧК змусіла капаць магілу для бацькі, бацька, дыякан Ільлінскай царквы ў Вяліжы, Ціхан Абрадзін, спазіраючы на сына й чакаючы расстрэлу, сьпяваў над сваёй магілай пахавальныя песьнясьпевы4».
27-га лістапада 1918 г. смаленская газэта «Западная Коммуна»4’ паведамляла, што «ад 11 да 17 блізу ўся Віцебская губэрня была ахоплена контррэвалюцыйным паўстаньнем, каторас выбухла ў Вяліскім павеце й перакінулася ў іншыя месцы... У Гарадоцкім павеце паўстаньне ўжо канчальна здушанае. У іншых паветах ліквідуецца»50. У паўночнай частцы Полацкага павету (дзе паўстанцы захапілі Расоны) «раззбраеньне працягваецца, адабрана каля 1.500 стрэльбаў»зі.
Аднак, не зважаючы на ўсё гэта — на дасюлешнюю акцыю беларускіх нацыянал-камуністых, заняцьце Чырвонай арміяй новых тэрыторыяў
БНР і спрычыненае гэтым незадаволеньне беларускага насельніцтва,— беларускае нацыянальнае пытаньне на савсцкім баку фронту ўсё не вырашаецца, ні ў якай форме. Гэта выклікала падозраньні й недавер з боку Беларускіх сэкцыяў РКП(б) і Белнацкому да маскоўскага цэнтру. Падозраньні й недавер зь дня на дзень паглыбляюцца, пагражаючы канфліктам і разрывам.
19.11.1918 г. у газэце «Дзяньніца» зьяўляецца распачлівы, але, разам з тым, рашучы й выклікаючы артыкул пад вымоўным загалоўкам «Як-жа зь Беларусьсю?». У ім у адрыс Народнага Камісарыяту нацыянальных справаў РСФСР і кіраўніцтва Заходняй камуны робяцца адкрытыя папрокі, што ў іх дагэтуль няма аніводнага праекту дзяржаўнага ўладжаньня Беларусі. Артыкул патрабуе ад цэнтральных маскоўскіх уладаў «выразна паставіць пытаньне аб лёсе Беларусі»5*.
27.11.1918 г. склікаецца паседжаньне камітэту маскоўскай Беларускай сэкцыі РКП(б). На ім абмяркоўваецца паўсталая сытуацыя; для большае апэратыўнасьці выбіраецца бюро камітэту (3. Жылуновіч — старшыня, П. Клыш — заступнік старшыні, 3. Чарнушэвіч — сакратар і Я. Дыла — скарбнік); прымаецца пастанова аб скліканьні зьезду ўсіх беларускіх сэкцыяў РКП(б) (для хутчэйшае падрыхтовы яго ў Петраград камандыруюцца 3. Жылуновіч і А. Чарвякоў, у Саратаў, Тамбоў і іншыя мссты Расеі — А. Дзедзя, у Беларусь — П. Клыш і В. Майзель); выбіраецца дэлегацыя ў складзе Я. Дылы, I. Няцецкага й 3. Чарнушэвіча для перамоваў із Сталіным«.
2.12.1918 г. на паседжаньні Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) прымаецца пастанова аб скліканьні 27.12.1918 г. у Смалснску 6-ай абласной партыйнай канфэрэнцыі. У парадку дня канфэрэнцыі (апублікаваным у газэце «3Bt3aa») пытаньня пра абвешчаньне БССР няма5< Калі дзень канфэрэнцыі пачаў набліжацца, А. Мясьнікоў высылае ў Маскву на ймя сакратара ЦК РКП(б) і старшыні ЦВК РСФСР Я. Сьвярдлова тэлеграму: «Некоторые мсстные работннкн буднруют вокруг вопроса о так называемой Белоруссйй. Как передают, по этому поводу Вам нз Мнн-
ска была послана телеграмма. Нзложенное в ней является частным мненнем. Ставшая на очередь лнтовская проблема как будто бы может стать обшей н для Запобластя. Ввнду того, что в некоторых кругах местных Советов н на областной партнйной конференцнл вопрос этот может всплыть, проснл бы сообгцнть, как обстонт дело с лнтовской властью, не обьясняется лн ее появленне нсключнтельно полнтнческнміі апітацноннымн мотнвамн?..»55
Які адказ А. Мясьнікоў атрымаў ад Я. Сьвярдлова, мы ня ведаем, але ў газ. «Западная Коммуна» (орган Аблвыкамзаху) 21.12.1918 г. (г. зн. за 6 дзён перад адкрыцьцём 6-ай абласной партыйнай канфэрэнцыі) публікуецца рэдакцыйны артыкул «Нацнональные республнкн Советов». У вартыкуле даводзіцца патрэба захаваць вобласьці й немэтазгоднасьць тварыць нацыянальныя рэспублікі, якія, калі й творацца, то вылучна дзеля тактычных меркаваньняў. «Спрашнвается, зачем эта нгра в советскле республнкн?.. Ведь для нас ясно, что Советская власть ставнт своей задачей... не созданне нацнональной обособленностн в рамках маленькнх нацнональных государств, a снесенне всякнх нацмональных рогаток .. Провозглашенйе Советской Республйкй Белоруссйй не только не служнло бы ннтересам борьбы с нацноналнстнческнмн тенденцнямн мелкой буржуазнн, но как раз развлвало бы простор этнм тенденцням. А это не в йнтересе соцйалйстйческой революцйй. To, что мы прнзнаем допустймым в одном месте в сллу тактйческйх соображенйй, не должно быть перенесено в другйе места, где таковых практнческм соображеннй нет н быть не может»».
У той самы дзень, 21.12.1918 г., у Маскве адкрываецца канфэрэнцыя Беларускіх сэкцыяў РКП(б), на якую прыслалі сваіх дэлегатаў 6 сэкцыяў — Маскоўская, Петраградзкая, Саратаўская, Тамбоўская, Менская й Невельская. Канфэрэнцыя, якая працягвалася да 23.12.1918 г., выбірае ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б) — 3. Жылуновіч, Ф. Балбека, А. Чарвякоў, I. Няцецкі, М. Драко-Дракан, Я. Дыла; пастанаўляе
склікаць Усебеларускі зьезд Беларускіх сэкцыяў РКП(б) у намеры заснаваць сваю асобную Беларускую Камуністычную Партыю (БКП) і самае галоўнае — ідучы за прыкладам толькі што праклямаваных Эсгонскай (29.11.1918 г.), Летувіскай (16.12.1918 г.) і Латвійскай (17.12.1918 г.) ССР, 22.12.1918 г. прымае пастанову пра абвешчаньне БССР. Пасьля канфэрэнцыі ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б) інфармуе Сталіна пра ейны прабег і прынятыя на ёй пастановы^.