На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
23.12.1918 г., г. зн. на другі дзень па прыняцьці канфэрэнцыяй Беларускіх сэкцыяў РКП(б) пастановы пра абвешчаньне БССР, ЦВК РСФСР (за подпісам Я. Сьвярдлова) прымае пастанову пра «абласныя аб’яднаньні». Згодна з гэтай пастановаю, на хадайніцтва Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) і Аблвыкамзаху, падтрыманых Народным Камісарыятам нутраных спраў РСФСР, Заходняя камуна як тэрытарыяльна-адміністрацыйная адзінка РСФСР зацьвярджаецца й надалей вобласьцю ў складзе Смаленскай, Магілёўскай, Віцебскай, Менскай і Горадзенскай губэрняў (частка Віленскай і Ковенская губэрні ў сувязі із паўстаньнем Летувіскай ССР зь яе выключаюцца)58.
Толькі 24.12.1918 г. у беларускім пытаньні прымаецца якаясь пастанова ЦК РКП(б). Дагэтуль яна не апублікаваная, і мы ня ведаем дзеля якіх мэтаў была прынятая. Пастанова ЦК прадухіліла канфлікт і разрыў паміж Беларускімі сэкцыямі РКП(б) і маскоўскім бальшавіцкім цэнтрам ды сталася паваротнай у справе зрэалізаваньня абвешчаньня БССР.
25.12.1918 г. Сталін запрасіў да сябе на нараду кіраўнікоў Белнацкому й прапанаваў ім вылучыць кандыдатаў ува Ўрад БССР і на старшыню ўраду. У Белнацкоме зараз-жа склікаецца надзвычайнае паседжаньне супрацоўнікаў Белнацкому, ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б) і камітэту маскоўскай сэкцыіз». У тым-жа дні Сталін выклікае «к аппарату для разговора по очень важному вопросу» А. Мясьнікова й паведамляе яму, што «ЦК napmuu по многнм соображенням, о которых теперь говорнть не прнходнтся, согла-
сйлся с белорусскймй товарйіцамй на образованйе Белорусского советского правйтельства...60 Очеввдно, прндется на несколько дней отложнть вашу областную конференцню. Все это абсолютно необходнмо для того, чтобы в будуіцем нзбежать возможных недоразуменнй. Говорю все это по порученню ЦК партнн»бі. Сказанае ён паясьніў, што ў сутнасьці «Необходчмо пронзвестн только некоторые йзмененйя конструкцйй Облйскомзапа»^. Таму для вырашэньня «вопросов, нмеюіцнх громадное практнческое значенне», А. Мясьнікову прапанавана неадкладна выехаць у Маскву».
27.12.1918 г. Сталін тэлеграфаваў у Менск прадстаўніку СНК РСФСР: «Сегодня я договорнлся с Мясннковым м Калмановнчем. С белорусамм тоже. Вопрос не вызовет на конференцнн ннкакнх тренмй, йбо конференцйя будет йметь дело с решенйем ЦК партйй... Все вопросы перестройкй Облйскомзапа уже решены»м.
6-ая Паўночна-Заходняя абласная канфэрэнцыя РКП(б), на каторую Беларускія сэкцыі РКП(б) дэлегавалі 3. Жылуновіча, Я. Лагуна, П. Клыша й В. Ханіна^, была перанесеная з 27-га на 30-ае сьнежаня. Парадак дня канфэрэнцыі застаўся той самы, што быў прыняты 2.12.1918 г.
Асобнага пытаньня пра абвешчаньне БССР на парадку дня ня было. Адно, на дырэктыву ЦК РКП(б), у даклад А. Мясьнікова па пытаньню «Бягучы момант» устаўлены пункт «Беларуская Савецкая Рэспубліка»«>. 30.12.1918 г. канфэрэнцыя прымае агульную рэзалюцыю пра абвешчаньне БССР (дакладней: ССРБ — Савецкай Сацыялістычнай Рэспублікі Беларусі) із цэнтрам у Менску. На прапазыцыю адумысловай камісіі, выбранай канфэрэнцыяй, прымасцца асобная пастанова ў справе тэрыторыі БССР, куды ўлучаюцца Менская, Магілёўская й Горадзенская губэрні цалкам, Віцебская бяз частак Дзьвінскага, Рэжыцкага й Люцынскага паветаў, Смаленская бяз Гжацкага, Сычаўскага, Вяземскага й Юхнаўскага паветаў, а таксама Вялейскі й часткі Ашмянскага й Сьвяцянскага паветаў Віленскай губ., частка Нова-Аляксандраўскага пав. Ковен-
скай губ., Аўгустоўскі пав. Сувалкаўскай губ., Сураскі, Мглінскі, Старадубскі й Навазыбкаўскі паветы Чарнігаўскай губ/’.
Канфэрэнцыя «дала отпор» прадстаўнікам Беларускіх сэкцыяў РКП(б), «пробовавшнм протянуть постановленме о созданнн незавйсймой компартнн Белорусснн»®. 31.12.1918 г. яна пастанавіла ператварыць Паўночна-Заходнюю абласную арганізацыю РКП(б) у Камуністычную партыю (балыпавікоў) Беларусі (КП(б)Б), але як «составную й неотьемлемую часть РКП(б)», якая «н впредь всецело будет руководствоваться днректнвамн ЦК РКП(б), счнтая его свонм высшнм партнйным органом»б9.
Наўсуперак прадбачаньням Сталіна, пастановы Смаленскай канфэрэнцыі (яна пераназвалася ў 1-шы зьезд КП(б)Б) ня ўсунулі ўсіх супярэчнасьцяў і ня спынілі далейшага змаганьня паміж Беларускімі сэкцыямі РКП(б), з аднаго боку, і ЦБ КП(б)Б і ЦК РКП(б), з другога.
Змаганьне разгараецца на самой канфэрэнцыі, асабліва ў часе выбараў ЦБ КП(б)Б, а яшчэ болей як толькі канфэрэнцыя закончылася, і ЦБ КП(б)Б, разам із прадстаўнікамі ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б), прыступілі да фармаваньня Ураду БССР на аснове г. зв. «Умоваў утварэньня БССР», выстаўленых 27.12.1918 г. ад ЦК РКП(б) і СНК РСФСР70. He зважаючы на тое, што «Умовы...» гэтыя й так робяць Урад БССР не самастойным (п. 6 «Умоваў...» пакідае бязь зьменаў правы ЦБ партыі й наркаматаў ураду такіміж, як былі правы Абласнога Камітэту партыі й аддзелаў Аблвыкамзаху — г. зн. поўнасьцю ўзаляжняе цэлы ўрад і кожны ягоны наркамат ад ЦБ КП(б)Б, а праз яго й ад ЦК РКП(б),— у Смаленску «Умовы...» парушаюцца на яшчэ большую некарысьць ураду. Найперш старшыня ўраду 3. Жылуновіч ня выбраны адначасна старшынёю ЦБ КП(б)Б, як таго патрабус п. 5 «Умоваў...» (ім стаўся А. Мясьнікоў). На аснове п. 1 «Умоваў...», 3. Жылуновіч дамагаецца для Беларускіх сэкцыяў РКП(б) 10 месцаў ува ўрадзе із усіх 16-ці, а яму даюць 7 із 17-ці (10 мссцаў аддаецца групе Заходняй камуны):
ад Беларускіх сэкцыяў РКП(б) —
1) 3. Жылуновіч — старшыня ўраду,
2) У. Фальскі — нарком замежных спраў,
3) А. Чарвякоў — нарком асьветы,
4) 3. Чарнушэвіч — нарком сацыяльнага забясьпечаньня,
5) Я. Дыла — нарком працы,
6) А. Квачанюк — нарком юстыцыі,
7) I. Пузыроў — нарком аховы здароўя;
ад групы Заходняй камуны —
8) А. Мясьнікоў — нарком вайсковых справаў,
9) Р. Пікель — нарком саўнаргасу,
10) I. Рэйнгольд — нарком фінансаў,
11) М. Калмановіч — нарком харчаваньня,
12) А. Андрэеў — нарком земляробства,
13) С. Іваноў — нарком нутраных справаў,
14) К. Розэнталь — нарком пошты й тэлеграфу,
15) I. Савіцкі — нарком шляхоў зносінаў,
16) С. Бэрсан — нарком дзяржаўнага кантролю,
17) Ф. Шантыр — нарком сацыяльных справаў (ён — беларускі нацыянал-камуністы, які стаяў на пазіцыях Беларускіх сэкцыяў РКП(б))’і.
(7.1.1918 г. ува ўрад уводзяцца яшчэ 2 асобы ад групы Заходняй камуны —
18) Г. Найдзёнкаў — старшыня Калегіі ў справах палонных і ўцекачоў і
19) В. Яркін — старшыня ЧЮО
Такім чынам, Урад БССР камплектуецца із 7-мі (з Ф. Шантырам — із 8-мі) прадстаўнікоў ад Беларускіх сэкцыяў РКП(б) — ініцыятараў абвешчаньня БССР, і 12-ці (11) ад групы Заходняй камуны — фактычна праціўнікаў БССР. У сувязі з гэтым група 3. Жылуновіча ставіць пытаньне пра зьліцьцё ЦБ КП(б)Б і ЦБ Беларускіх сэкцыяў РКП(б) у вадзін партыйны цэнтар на парытэтных пачатках7з, бо ў ЦБ КП(б)Б ад Беларускіх сэкцыяў РКП(б) на канфэрэнцыі было выбрана ўсяго 2-ох прадстаўнікоў (3. Жылуновіч і Я. Лагун74) на ўсіх 15 сяброў, прычым, і ў самім урадзе на аднаго 3. Жылуновіча ад праціўнага боку іх 6”. Калі ж [група Жылуновіча ] не магла дамагчыся й
гэтага, 3. Жылуновіч заявіў, што Сн ня будзе падпарадкавацца ЦБ КП(б)Б?б.
Каб разьвязаць канфлікт, у той-жа дзень, 1.1.1919 г., А. Мясьнікоў тэлеграфуе ў Маскву із скаргаю на супраціў 3. Жылуновіча й ягонае групы, зазначаючы, што 3. Жылуновіч не згаджаецца ўключыць у склад ураду яго (Мясьнікова), Калмановіча й Пікеля ды адмаўляецца публікаваць маніфэст ураду пра абвешчаньне БССР77. Адказ із Масквы рашуча падтрымаў групу Заходняй камуны: «Предложенне Жнлуновлча о невключеннн трех членов нахожу дезорганнзаторскнм н в корне протмворечаіцмм решенням партан. Ннкакнх особых решеннй группы Жнлуновнча не может быть. Спнсок членов, всего 17, является окончательным. Я требую от Жнлуновнча, его группы категорнческого ответа на вопрос, подчнняется лм он беспрекословно решенню ЦК партнн. Жду срочного ответа. По поручснню ЦК партлн Сталнн»7».
3. Жылуновіч падпарадкаваўся. Маніфэст із спазьненьнем быў падпісаны (у пасьпеху толькі 5-цю сябрамі ўраду із 17-ці — Жылуновічам, Мясьніковым, Івановым, Чарвяковым і Рэйнгольдам), уначы з 1-га на 2-ое студзеня 1919 г. апублікаваны7’. 2.1.1919 г. на плснуме Аблвыкамзаху была прынятая пастанова пра ліквідацыю Заходняй камуны.
5.1.1919 г. Урад БССР пераехаў із Смаленску ў Менск.
Так, бяз удзелу самога беларускага народу, на абласной партыйнай канфэрэнцыі, паводля дырэктывы ЦК РКП(б) з Масквы й нат «несмотря на полное несочувствне делегатов»во гэтай канфэрэнцыі, была праклямаваная БССР.
Абвсшчаньне БССР ня спыніла расейскага вялікадзяржаўнага шавінізму ў КП(б)Б. Побач МагілСўскага губэрнскага камітэту КП(б)Б, які «еднногласно прнсосднняется к мненню ЦК н ЦБ о необходнмостн выделенля Белорусснн в самостоятельную республмку»8і; з боку іншых — паасобных сяброў партыі, цэлых партыйных арганізацыяў і іхных прэсавых органаў — гэты шавінізм і далей выяўляе сябе ў вадкрытай ваяўнічай варо-
жасьці да права беларускага народу на нацыянальнае самавызначэньне ў кожнай форме, хоцьбы сабе й такой фікцыі беларускай дзяржаўнасьці як БССР.
Вось колькі прыкладаў таму. 7.1.1919 г. у «йзві&стіях Внтебскаго Сов^та» друкуецца артыкул, у якім кіраўніцтва былой Заходняй камуны абвінавачваецца ў зрадзе сваім ранейшым прынцыпам. I «что, собственно, пнкантного в этом вопросе, так это то, что нашн областннкн раньше велн упорную борьбу с нацноналнзмом белорусов. Мы вмделн в «Звйздй» ряд статей по этому вопросу. Прмбывшне на 3-й областной сьезд белорусыкоммуннсты получнлм должный отпор. Прнбывшне с целью добнваться перенменовання Западной областн в Белорусскую, онн не только не добнлнсь этого, но даже не смоглн поставнть этого вопроса. Больше того, товарншн областннкн обвнннлн внтебскнх товаршцей за связь с белорусамн». Адзін із прамоўцаў на меставай партыйнай канфэрэнцыі ў Віцебску ў 1-ай палове студзеня 1919 г. заявіў, што самавызначэньне Беларусі ў інтарэсе толькі мясцовай інтэлігэнцыі, «выдумываюіцей Белоруссню». Другі катэгарычна цьвердзіў, што «нн одйн рабочйй й крестьянйн так называемой Белорусснм белорусом ссбя не счнтает, а йсконй знает в себе русского... а поэтому н речн быть не может о самоопределенйй Белоруссйй». Таксама й Віцебская губернская канфэрэнцыя КП(б)Б у сярэдзіне студзеня 1919 г. у сваей рэзалюцыі «самым решйтельным образом высказывается протйв расчлененйя Советской Россйй на ряд мелкйх «самостоятельных» республйк». Абвешчаньне БССР канфэрэнцыя разглядае «как йнтеллйгентскую затею, обязанную свойм пройсхожденйем нацйоналйстйческому увлеченйю пюварйіцей (йз) Белорусского комйссарйата». Партыйныя й савецкія кіраўнікі Віцебскай губ. зварочваюцца ў ЦК РКП(б) з патрабаваньнем: БССР зьліквідаваць, а ЦБ КП(б)Б распусьціць^.