На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
У нашай роце, спаміж іншых «анэкдотчыкаў», быў трамвайны кандуктар зь Віцебску, Кавалёў. Фактычна, ён і не «анэкдотчык», хоць і засуджаны, як усе «анэкдотчыкі», паводля арт. 58, п. 10, КК РСФСР. Гісторыя ягоная для СССР ня была нязвычайнаю.
На кастрычніцкім банкеце ў трамвайным парку ўсе добра выпілі. Языкі іхныя разьвязаліся, і яны пры стале пачалі расказваць анэкдоты, жарты, загадваць загадкі. Нічога антысавсцкага пры гэтым ня было.
Кавалёў загадаў такую загадку:
— Адны сядзяць, а другія трасуцца й чакаюць на сваю чаргу сесьці.
Адказ павінен быць вельмі просты: пасажыры трамвайнага вагону. Але іначай думалі ў ГПУ, куды хтось ужо пасьпеў пра загадку данесьці. Кавалёва праз колькі дзён арыштавалі.
На допытах ён бараніўся як толькі мог.
— Да ты брось отлнвать мне пулн! — крычаў на яго сьледчы. — Ты что думаешь, советская власть — дурочка? Да ведь здесь каждый ндйот поймет, что речь мдет не о каком трамвае, а о нашей дорогой соцмалнстнческой роднне!
— Алс-ж я гэтага нс казаў. Гэта вы так кажацс.
— Нс рассуждать! — стукнуў кулаком па сталс сьледчы.
Хутка маскоўская «тройка» дала КавалСву тры гады канцэнтрацыйных лягсроў. Нсбарака мсў яз•ву страўніка. I пры лягсрным харчаваньні й умовах тэрміну не дацягнуў і да паловы. Памср у бараку «дахадзягаў».
ЗАСНОЎВАЕМ БАМ.іаг
...Ты чуў няра:)
Чыгунку ш Найкалйм,
Ды м<> ня чуў
Чра ікііекі і прымус:
Ho mym цяпер
Лмаль nat) кожнаіі шпалай
Ляжыць ш.чўчаны
Ў выгнаньні беларус.
Т. Лсбяда. Лісг друп
У сярэдзінс сьнсжаня 1932 году вадаправод да станцыі Ерафсй Паўлавіч поўнасьцю пабудаваны. Вада па ім пайшла да чыгуначнага палатна. Праўдападобна, былі закончаныя й іншыя вадаправоды. Таму з ГУЛагу прыйшоў загад: «псрсброснть чсловечсскнй матсрнал» на новую будову.
Нас ізноў заганяюць у таварныя вагоны й вязуць яшчэ далей на ўсход. Гэтым разам нсдалСка — усяго 150 кілямэтраў. Ад Ерафсй Паўлавіч мы мінулі колькі станцыяў і нс дасхаўшы да Скаварадзіно спыніліся на разьсзьдзс Тахтамыгда Усурыйскай чыгункі.
Марозная ноч. Нас строяць у калену, вядуць ад разьсзду полем. Як вокам кінуць — сьнсг. Пранізьлівы да касьцей всцер нажамі рэжа, скрабс па скуры твару. засьцілае сьлязамі вочы. Калена расстрайвасцца, расьцягвасцца. To там, то сям крычаць канваіры, кідаюцца й брошуць сабакі. Кілямэтраў праз два-тры на сьвітаньні набліжа-
емся да лесу. Спыняемся ля слупа, на якім прыбіта дошка з напісам: БАМлаг.
Пакуль нас разьбівалі на часовыя брыгады, з разьезду прывезьлі інструмэнты й брэзэнт. Нам раздаюць рыдлСўкі, сякеры, пілы, скрынкі зь цьвікамі й загадваюць ставіць палаткі.
Расчышчаем месца ад сьнегу. Высякаем у лесе жэрдкі, зьбіваем зь іх аснову палатак, нацягваем брэзэнт. Із сырых бярвснцаў-круглякоў, насьпех і абы-як абчасаных ад сучкоў і кары (на лепшае ачышчэньнс іх няма часу), робім насьціл нараў і падлог.
Палаткі (памерам 7 на 20 мэтраў) разьлічаныя на 100 вязьняў. Дзеля таго, што іх не хапае, нас селяць па 150 і 200. Палаткі без вакон. У іх цёмна, хоць і капцяць па два газавыя каганцы ў кожнай.
Спаць кладземся позна: адны на нарах, другія — пад нарамі, трэція — у праходзе. Заснуць нсмажліва: круглыя бярвснцы й сучкі >іуляюць нашы худыя целы. Даймае холад. У «буржуйцы» сырыя дровы сіпяць і дымяць, алс тэмпэратура ў палатцы толькі каля нуля градусаў па Цэльсію.
Назаўтра сюды прыехала ўся адміністрацыя былога 4-га аддзяленьня Дальлагу на чале з Ульлінскім. Недалёка ад нашых палатак, як мы даведаліся, ужо стаялі збудаваныя перад намі два баракі: адзін — для адміністрацыі, другі — для лазарэту. Тут фармуецца цэнтар аднаго із аддзяленьняў БАМлагу.
Сталіца ўсяго БАМлагу — мсста Свабодны. За царскіх часоў, калі там жылі псраважна амурскія казакі, яно звалася Аляксееўск у гонар царэвіча Аляксея, сына апошняга расейскага цара Мікалая 2-га. Цяпер, за савецкіх часоў, калі казакі кудысь зьніклі, а места ператворана ў суцэльны канцэнтрацыйны лягер (тут разьмсшчана галоўнае кіраўніцтва БАМлагу; пры ім — розныя інжынэрна-тэхнічныя аддзелы і лябараторыі із сотнямі інжынэраў, хэмікаў, навукоўцаў; лягер СКОЛП?» з 2-ма турмамі; аддзелы ВОХРа й г. д.),— яно завсцца Свабодны(І).
Брэзэнтавыя палаткі былі нашым часовым жыльлём. Таму ад першых-жа дзён на новым месцы мы пачынаем будаваць баракі, куды паступова перасяляемся з палатак.
Асабіста я пілую тупой пілою ў лесе дрэвы на будаўнічы матар’ял. Дзённая норма на двух — ад 10 да 14 кубічных мэтраў. Пры гэтым трэба зваліць дрэва, абрубіць на ім усё гальлё, пазносіць яго ў кучу й спаліць, а абчышчаны ствол расьпілаваць на патрэбны разьмер. Усё гэта мусім рабіць стоячы блізу па пояс у сьнезе. Другая мая праца — цягаць гэты матар’ял зь лесу да месца будовы баракаў. Цягаем мы вяроўкаю. Залежна ад вагі матар’ялу — па аднаму ці ўдвох, упрогшыся праз плячо ў «ярмо». (Так завецца ў лягеры пятля вяроўкі, абкручаная анучамі.) Тут есьць таксама нормы працы на кожную адлегласьць дарогі. Калі-нікалі я расьпілоўваю розныя брусы ля самой будовы ці падношу матар’ял да будаўнікоў. Усюды працуем па 12 гадзінаў у дзень — і ў мароз, і ў сьнежную завсю.
Галоўныя заданьні Байкала-Амурскіх лягероў ОГПУ — будова другога палатна Транссібірскай чыгункі там, дзе было толькі адно палатно (ад станцыі Карымская каля Чыты да Хабараўска — болсй-меней 2.500 кілямэтраў) і будова зусім новай чыгункі — Байкала-Амурскай магістралі (БАМу).
Пра БАМ казалася, што яна павінна пралсгчы ад станцыі Тайшэт Іркуцкай вобласьці на Кірэнск і Бадайбо паўночней Байкала, а адтуль далсй на ўсход, раўналежна Транссібірскай магістралі, да Ціхага акіяну. Агульная працягласьць дарогі — каля 4.000 кілямэтраў. За маіх часоў для гэтай будовы распрацоўваліся тэхнічныя праекты, у горы й тайгу высылаліся гэалягічныя партыі шукаць для БАМу трасу.
Будова другога палатна Транссібірскай магістралі пачалася адразу, ад сьнежаня 1932 году. Каб праца йшла адначасна на ўсёй лініі 2.500 кілямэтраў, БАМлаг хутка разрастасцца. Да перададзеных яму «лагпунктаў» 4-га аддзялсньня Дальлагу дадаткова засноўваюцца шматлікія новыя ды працягваюцца ад Магочы да Карымскай
на захад і ад Скаварадзіно да Хабараўска на ўсход. У 2-ой палове 1930-ых гг. у БАМлагу было 21 аддзяленьне, кожнае зь якіх дзялілася на «калёны» ад 150 да 600 вязьняў. У некаторых аддзяленьнях колькасьць «калёнаў» даходзіла да 100. Мы ня ведаем дакладна, колькі ўсяго тут было вязьняў. Але сярэдняе арытмэтычнае із названых лікаў дае нам лічбу 393.750’Ц акругляючы яе — 350— 400 тысяч. Сярод іх было шмат беларусаў”.
У студзені 1933 году будова баракаў на нашым «лагпункце» была закончана, і нас пагналі к разьезду на будову другога палатна чыгункі. Тут працуем па 10 гадзінаў у дзень. Дзьве гадзіны йдзем на працу й з працы. Калсем на марозе ў 30—40 градусаў па Цэльсію й ніжэй на сіберным вятры. Харчаваньне нашае дужа марнае. Зеляніны — ніякае, калі ня браць на ўвагу «баланды» із сухіх лупінаў ад бульбы, дастарчаных у лягер із кухняў «Особой Краснознаменной Дальневосточной Армнн», рэзыдэванай у раёнс Ўладзівастоку й Прыморскага краю. Найчасьцей-жа «баланда» з рыбы, заўсёды заляжалай на складах і так салонай, што разьядае нам кішкі.
ВЫЗВАЛЕНЬНЕ
Хто ня быў тут — будзе; .4 хто быў — не забудзе.
Лягерная прыказка
Я ўжо чакаю вызваленьня зь лягеру. Ня всдаю дакладна, калі яно прыйдзе, але павінна прыйсьці дзесь у красавіку месяцы.
Лстась у лягерох былі ўведзеныя г. зв. «залікі рабочых дзён»: упрывілсяваным крыміналістым за 3 рабочыя дні залічаліся 4 дні тэрміну зьняволеньня, а «каэрам» за 4 дні — 5 дзён тэрміну. Аднак «залікі» рабіліся вылучна за рэальныя рабочыя дні, а нс за каляндарныя. За няпоўны год, адкалі яны былі ўведзеныя, я меў каля 50 дзён «выхадных». 23 дні быў у шпіталі, 32 дні — у
дарозе із Урала ў Забайкальле. Гэта ўсё не рабочыя дні. Колькі мне залічылі рабочых дзён, я ня ведаю.
Чаканы дзень прыйшоў 17-га красавіка 1933 году. Раніцою наш ротны адвёў мяне да начальніка УРЧ Віжаіхіна. Той выцягнуў із шуфляды свайго стала невялікую паперку й абвесьціў мне, што із «залікам рабочых дзён» (мне залічана 34 дні) учора тэрмін майго пакараньня скончыўся. Сеньня УРЧ будзе вырабляць дакуманты для майго вызваленьня зь лягеру. Ён запытаўся ў мяне, куды я зьбіраюся ехаць, каб упісаць гэта ў маю «Справку» аб вызваленьні, выпісаць мне квіток у касу чыгуначнай станцыі на дармовы білет, а з прадуктовага складу — падарожнае харчаваньне. Тады накіраваў да лягернага фатографа зрабіць для «Справкн» фотакартку й вярнуцца да яго назад.
Наступна атрымліваю ад яго «Обходной лнсток». У ім — сьпіс розных лягерных установаў, якія я мушу абысьці, разьлічыцца зь імі й ад кіраўніка кожнае ўстановы дастаць на гэтым «лнстку» пацьвярджальны подпіс.
Наўперад іду на рэчавы склад атрымаць сваю вопратку, якую здаў туды, калі быў прывезены ў Бальнічны Гарадок Вішлагу. Як і трэба было чакаць, на складзе не знайшлі ні маіх рэчаў, ні нат біркі ад іх. Тут працуюць адны «ўркі», каторыя да таго-ж бясконца мяняюцца — знайдзі, хто зь іх крадзе. А на рукі нам ня выдалі ніякіх дакумантаў на здадзеныя рэчы. Дзеля гэтага мне пакінулі добра зношаную мною лягерную ўніформу й абутак, у якіх давядзецца ехаць у такую вялікую дарогу праз Маскву й Гомель да самых Хойнікаў. У бухгальтэрыі мне абмянялі лягерныя грошы на звычайныя савецкія (сабралася іх за ўвесь час працы ў лягеры 32 рублі!) і выпісалі квіток на дармовы білет на цягнік. Бязумоўна, не на кур’ерскі, а на просты пасажырскі... У прадуктовым складзе прапанавалі прыйсьці заўтра, перад атрыманьнем «Справкм».
Усю ноч ня спаў: заснуць не давалі неспакойныя думкі. За сьцяною выў вецер. Сьнежным шротам біла па вакну. Раніцою я апошні раз ад-
сёрбаў лягерную «баланду» й разьвітаўся з маімі сябрамі.
У прадуктовым складзе мне выдалі на 14 дзён дарогі хлеб па 400 грамаў на дзень і салоную рыбу (гарбушу) па 100 грамаў. Дужа мала гэтага на 2 тыдні. Але-ж я маю ў кішэні 132 рублі грошай! Да 32-ох, заробленых працаю, 100 рублёў неспадзявана мне падаравалі на дарогу сябры з брыгады. У лягеры я яшчэ ня ведаў, што 100 рублёў — гэта тут, у Сібіры, цяпср цана аднас буханкі хлеба на чорным рынку (па дзяржаўнай цанс хлсб у краме выдаецца толькі на хлебную картку).