На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
Ямы! Незабыўныя лягерныя ямы! Колькі іх тут у кожным лягеры? Каля кожнага «лагпункту» й «камандыроўкі»?
Сьпісы іхныя нікім не ўкладаюцца. Над імі ня ставяцца ніякія знакі — ні крыжы, ні таблічкі. Болей таго: яны хаваюцца ад людзкога вока й гісторыі. Таму зямля над імі зраўноўваецца з агульным узроўнем павсрхні. I нішто тут ні ўлетку, ні ўзімку не паказвае, што гэта яма. Улетку месца зарастае травой, бур’яном, кустамі. Узімку — пакрываецца сьнежнай коўдраю. Бо-ж... гэта — ня «брацкія магілы», а проста ямы, куды скідаюцца «людзкія адходы» із савецкіх «фабрыкаў сьмерці».
Скідаюцца без аніякага пахавальнага абраду. Бяз труны. Без сваякоў і сяброў. Без сьвятара.
У лясных мясьцінах, пакуль ямы яшчэ не запоўненыя й адкрытыя, да іх уначы прыходзяць зграі галодных ваўкоў. Яны разьдзіраюць людзкія целы на кавалкі, аб’ядаюць зь іх скуру й уцалелае на касьцях мяса.
Ці даведаецца калі гісторыя, кольКі ў гэтых ямах «пахавана» людзсй? Хіба што толькі прыблізна. Спадзявацца афіДыйнай і дакладнай статыстыкі няма падставаў. У «совершенно секретной» дырэктыве Лсніна для Палітбюро ЦК РКП(б) ад 20.3.1922 году з нагоды ўрадавага рабунку царкоўных і манастырскіх каштоўнасьцяў і зламаньня супраціву ў гэтай акцыі з боку духавенства такая статыстыка была забаронена6^. Таму за прыкладам іншых аўтараў і спэцыяльных дасьледчыкаў мы можам назваць тут усяго прыпушчальныя лікі.
Паводля прыблізнай ацэны бальшыні аўтараў, мінімальны [процант] сьмяротнасьці вязьняў у лягерох — 10% у год (паводля некаторых — 12% і больш). За нашыя тры гады
(1930—33) у абсалютных ліках сьмерцяў мусіла быць:
У 1930/31 гадох 10% ад 1.000.000 лягернікаў — 100.000 у 1931/32 гадох 10% ад 2.000.000 лягернікаў — 200.000 у 1932/33 гадох 10% ад 3.000.000 лягернікаў — ЗОО.ООО.
Разам 600.000
Да гэтае лічбы трэба дадаць яшчэ лічбу сьмерцяў ад эпідэміяў. ■ Нажаль, у нас няма пра іх ніякіх дадзеных із усіх у тым часе лягероў, чаму мы можам назваць прыпушчальную лічбу толькі для Ўсольскага «лагпункту» Вішлагу, дзе на пераломе 1931/32 гадоў колькі месяцаў лютавалі эпідэміі плямістага тыфусу й крываўкі.
Як мы ўжо сказалі вышэй, з нашае брыгады ад тых эпідэміяў памерла 6 вязьняў із 30, г. зн. 20% усяго складу брыгады. У іншых брыгадах памірала і болей, і меней. Калі наша брыгада была ў гэтым тыповай, на нашым «лагпункце» 20% ад 13.000 вязьняў дае лічбу 2.600 сьмерцяў. (Варта згадаць тут хаця-б у дужках, што ў лясных «камандыроўках» нашага аддзяленьня сьмяротнасьць была вышэйшай, бо там ня было ні лазарэту, ні лекара, а толькі лекпом, які найцяжэйшых хворых, калі было яшчэ ня позна, накіроўваў у лазэ~ рэт пры нашым «лагпункце». Тыя хворыя казалі, што ў іх ад эпідэміяў памірае кожны 3-ці вязень ці 33%.)
Вось-жа на нашым «лагпункце» пры ўмеркаваных падліках усіх за 2 гады (1930/31 і 1931/32) памерла:
20% (па 10% у год) ад 13.000 вязьняў — 2.600,
20% ад эпідэміяў 1931/32 гадоў — 2.6OO.
Разам — 5.2OO ці 40% усіх вязьняў. За 3-ці год 1932/33 сьмяротнасьць перакрочыла 50%.
«Дахадзягі» ня здольныя былі «хаваць» столькі памерлых, і для лазарэту ямы капалі спэцыяльныя санітары-«погребалыцнкн».
Высокі [процант] сьмяротнасьці ў лягеры не
зьмяншае агульнае колькасьці вязьняў на «лагпунктах» і «камандыроўках», бо ўсіх памерлых зараз-жа замяняюць жывымі. Дзеля таго ў лягер няспынным патокам ідуць новыя этапы.
«САНГОРОДОК»
Здароўе «рабснлы» ў лягеры пільнуюць лекпом і лазарэт. Але інструкцыя Санітарнага Упраўленьня ГУЛагу, адсутнасьць патрэбных лекаў, мэдычнага абсталяваньня й лепшага харчаваньня хворых працу іхную зводзяць да невялікага эфэкту.
Лекпом на «лагпункце» ці «камандыроўцы» мае тры абавязкі: прымаць хворых і лекаваць іх; тых, хто ня можа йсьці на працу — часова звальняць ад яе; найбольш цяжкіх — накіроўваць у лазарэт.
Для прыйма хворых ён мае «амбуляторыю», перад якой два разы на дзень пасьля звароту вязьняў з працы выстрайваецца даўгая чарга. Ня ўсіх зь яе ён можа прыняць, а каго прыме — ня мае чым лекаваць.
Што ён мае ў «амбуляторыі» для хворых?
Із лекаў:
«от сердца» — валяр’янку;
«от головы» — асьпірын;
«от жнвота» — якіясь кроплі;
«от ревматнзма — жоўтую сьмярдзючую мазь;
на распухлыя й гнойныя, пераважна на шыі (блізу ў кожнага каўказца й туркестанца), лімфатычныя залозы — другую, чорную, яшчэ больш сьмярдзючую «нхтнолку».
Штось падобнае на ёд — для кожнае раны.
Мытае разьзё ад зношанае бялізны — заміж бінтоў.
Яшчэ мае: тэрмомэтар, драўляную трубку слухаць сэрца й лёгкія, скальпель разразаць нарывы й шкляначку для кропляў.
Звальняць ад працы ён можа ў рэдкіх выпадках, ня вышэй дазволенага інструкцыяй ГУЛагу [процанту ]. Яшчэ большыя абмежаваньні — накіраваць хворага ў лазарэт. Залкінд, які строга
сочыць за гэтымі звальненьнямі й накіраваньнямі, пры нагодзе хворым паўтарае:
— Нам нужна ваша работа, а не болезнь.
Трапіць у лазарэт — мара кожнага лягерніка. Там можна ня толькі падлскавацца, а й крыху адпачыць і адаспацца — пабольшыць шанс жывым выйсьці зь лягеру. Нскаторыя зь вязьняў, што даходзяць да роспачы, ідуць дзеля гэтага на ўсё: п’юць разбаўленае мыла ці махоркавы настой (гэта выклікае высокую тэмпэратуру й розныя расстройствы); сьведама калечаць сябе — адсякаюць пальцы на руках, глытаюць кавалачкі шкла, адзін цьвіком прапароў сабс вока.
Хоць у кожным із такіх выпадкаў ёсьць рызыка (Опэрчасьць вядзе дазнаньне, заводзіць новую справу й часта засуджае на новы тэрмін), зь ёю не заўсёды лічацца тыя, хто спадзяецца праз самакалецтва зьмяніць сабс катэгорыю працаздольнасьці й дастаць пасьля лазарзту лягчэйшую працу.
Адзіны лазарэт для ўсіх «лагпунктаў» і «камандыровак» 2-га аддзялсньня Вішлагу разьмешчаны ў двух-трох кілямэтрах ад нашага «лагпункту — у г. зв. «Сангородку».
Як я туды трапіў?
Гэта было ў першай паловс сакавіка 1932 году. К таму часу я ўжо быў хворы на цынгу. Зубы мае хістаюцца, вось-вось павысыпаюцца. На дзёснах — раны. Укусіш хлеб — кроў на ім ад кожнага ўкусу. Ды гэта толькі пачатковая стадыя хваробы. Яна не дае права на лазарэт. Туды кіруюць цынготнікаў 2-ое стадыі з адкрытымі й гнойнымі ранамі на руках і нагах. Калі-ж да мае цынгі далучылася бронхапнеўманія з высокай тэмпэратураю, кашлем і задышкаю, лекпом выпісаў мне накіраваньне ў лазарэт. Ротны адвёў на вахту, выклікаў праз «дежкома» канваіра, і той даставіў мяне ў «Сангородок».
Стаіць ён на водшыбе, ізаляваны ад усяго жывога навакольля. 7 баракаў, адгароджаных калючым дротам. Уваходная брама з вартавым.
Дзяжурны лскар прыняў мяне ў лазарэт і здаў
дзяжурнаму лекпому хірургічнага бараку. Праз даўжыню гэтага бараку йдзе калідор, а зь яго налева й направа — дзьверы ў «палаты», апэрацыйную, «перавязачную», у пакой лекпомаў і сясьцёр, у невялічкую ўборную. Адны «палаты» — мужчынскія, другія — жаночыя.
Дзеля таго, што эпідэміі плямістага тыфусу й крываўкі яшчэ ня скончыліся (хоць і йшлі ўжо на спад), а для хворых на тыфус і крываўку было занята два баракі, асобны барак быў для сухотнікаў і яшчэ адзін для іншых заразных хворых,— строгае клясыфікацыі баракаў паводля хваробаў у гэтым часе ня было. Апрача заразных хворых, у іншыя два баракі клалі хворых там, дзе было вольнае месца. Таму й мяне паклалі ў «палату», у якой ляжалі і хірургічныя, і тэрапэўтычныя» хворыя. Усіх разам — да 30-ці асобаў.
У «палаце» цёпла. Кожнаму хвораму — асобны тапчан. На ім матрац і падушка, набітыя саломаю, шэрая суконная коўдра. Каля дзьвярэй на круку вісяць чатыры халаты для тых, хто выходзіць на калідор.
Тут лепшае харчаваньне. Хлеба, праўда, толькі 400 грамаў, але для «выздоравлнваюшнх» лекар мае права прыбавіць. На сьнеданьне даецца шклянка салодкае гарбаты. На абед і вячэру — зацірка. На другое — каша (як і на «лагпункце»), а іншым разам і катлета із кашы, падсмажаная на алею. Цынготнікам дадаткова — «цынготны паёк» (сподачак вінэгрэту — два-тры кавалачкі зваранае бульбы, пару лыжак сырой квашанай капусты, пакрапаных зьлёгку журавінавым сокам). «Дыетнікам» — якісь бульён на касьцях, невядома чыіх. Малавата, бязумоўна! Але ўсё-ж лепей, чымся на «лагпункце». Ды яшчэ і ў асобную для кожнага алюмініевую талерачку.
Наагул, пасьля «лагпункту» ўсё тут здаецца раем зямным.
Маімі суседзямі ў «палаце» аказаліся грузін Журулі, былы рэжысэр МХАТу (у яго так адмарожана рука, што ад яе ампутавалі ўсю далонь) і грэк Барыс Кордзі, малады манах з Каўказу (із пакалечанай на працы нагою). Ад іх я ўпяршыню
й даведаўся, што 6 баракаў у «Сангородку» займае лазарэт, 7-мы, пры браме — адміністрацыйна-гаспадарчая служба, дзе месьціцца Санчасьць, аптэка, кухня, харчавы й рэчавы склады. Тут-жа жыльлё для мэдычнага й тэхнічна-гаспадарчага пэрсаналу. Начальнікам лазарэту — доктар Розэнфэльд з Масквы. Іншыя лекары — Штоф (былы санітарны лекар у Бранску), Крылоў (былы вайсковы лекар), Дзешавая (хірург), Папоў і яшчэ колькі. Усе яны ўважлівыя, чулыя, асабліва Дзешавая (у нашым бараку) і Штоф. Спаміж мэдычных сясьцёр тут ёсьць тры маладыя манахіні, усе тры Марыі: адна, Марыя Іванаўна — сакратарка Санчасьці, дзьве другія, Марыя Іванаўна й Марыя Сьцяпанаўна — сёстры ў нашым бараку. He магу не згадаць і яшчэ дзьвёх сясьцёр — сястру Тацяну зь Цюменю й другую (ня памятаю ймя ейнага й ня ведаю, скуль яна). Абедзьве працавалі ў тыфозным бараку, самі заразіліся ад хворых на тыфус і памерлі.
Прайшло колькі дзён. Позна ўначы ў нашу «палату» прыносяць на насілках «бацьку». У яго, бяспамятнага, адмарожаныя ногі.
Як гэта здарылася? Дзе? Пры якіх акалічнасьцях?
Пачатак гэтай трагічнай гісторыі быў у нашым бараку на «лагпункце» напярэдадні накіраваньня мяне ў лазарэт. На ніжніх нарах сядзеў «бацька», трымаючы ў руках ліст. Рукі ягоныя трэсьліся. Голасам, які перарываўся ўсхліпамі, ён чытаў. Чытаў і... плакаў. Ніколі перад тым мы ня бачылі, каб «бацька» плакаў. Заўсёды, калі яму было цяжка на сэрцы, ён ціхім, глухаватым голасам напяваў сваю пссьню «Чаму-ж мне ня пець?..». A тут буйныя кроплі сьлёзаў каціліся па ягоным шэрым, зямлістым твары, ізрэзаным глыбокімі маршчынамі. Як гэта былс нязвыкла: убеленая сівізною галава... і плач на скажоным, пакутлівым твары!
Мы ўжо ведалі, што якімсь невытлумачальным цудам у лягер прыйшоў ліст ад ягонай дачкі. Хоць «бацька» не сумняваўся, што сям’ю вывезьлі ў Котлас, ліст прыйшоў з-пад Поцьмы ў Мардоўскай АССР, дзе ў лясных гушчарах была Tax-