• Газеты, часопісы і г.д.
  • На крыжовай дарозе  Аўген Калубовіч

    На крыжовай дарозе

    Аўген Калубовіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 318с.
    Мінск 1994
    69.2 МБ
    Вы заяўляеце, што «Мы ннкогда не думалн скрывать того факта, что труд заключенных... у нас прнменяется...». Відаць, наадварот: «скрывалм» й запярэчвалі. Найлепей пра гэта сьведчыць акцыя пратэстаў у «Правде» й іншых газэтах.
    Пацьвярджаючы факт ужываньня прымусовае працы ў СССР, Вы ў справаздачы VI Зьезду Саветаў прызнаеце, што — «В ряде северных райо-
    нов, o которых так много пншут теперь в буржуазных газетах в связн с компанней о «прннуднтельном труде» в СССР, у нас действнтельно на некоторых работах прнменялся н прнменяется труд заключенных...
    По Карелмн уже проведен трудом заключенных тракт Кемь — Ухта протяженнем 208 кнлометров н, кроме того, тракт Парандово — Кнкшозеро на расстоянне 190 кнлометров... Особое значенне ммеет развертываюіцееся теперь в Карелнн стронтельство Беломорско-Балтнйского канала. Этот канал протяженнем в 914 клм... должен соеднннть Балтнйское море н Белое море... В данный момент ведутся работы в районе Выг-озера...
    В Северном крае намн также ведется ряд дорожных н стронтельных работ трудом заключенных. Так, в Северном крас проводнтся тракт Сыктывкар — Ухта длнною в 313 клм., прнчем пройдено уже 160 клм... Кроме того, в Северном крае проводнтся трудом заключенных железная дорога Сыктывкар — Пмнюг длнною 305 клм... Пройдено полотно 97 клм».
    Пры гэтым Вы падкрэсьліваеце, што праца «у нас прнменяется на некоторых коммунальных й дорожных работах». I толькі? А на зусім не названых Вамі лесанарыхтоўках у Карэліі, Паўночным краі й Мардоўскай ССР? А хто будуе Краснавішарскі папярова-цэлюлозны камбінат? А Беразьнікоўскі хэмічны камбінат? А Сьвірскую гідраэлектрастанцыю? А хто працуе ў капальнях апатытавай руды на Кольскім паўабтоку?.. Ці гэта таксама «коммунальные н дорожные работы»?
    «Вссго на этнх работах во вссх указанных районах,— працягваеце Вы,— заняло около 60 тысяч человек». Вы добра ведаеце, што ў часе Вашае справаздачы на прымусовых працах у канцэнтрацыйных лягерох СССР ужо працуе блізка 1.000.000 лягернікаў.
    «Могу ете добавмть,— дакладвасце Вы зьезду,— несколысо слов об условнях труда н быта заключенных в этнх районах. Продолжнтельность рабочего дня установлена во вссх лагерях заключенных в 8 часов». Вязьні маюць «обеспеченные
    пайкн н вообіце достаточное снабженне». «Лагеря представляют собой поселення людей, свободно, без охраны, передвнгаюшнхся н работаюіцнх...»
    I Вам ня сорамна так ілгаць ды яшчэ з такое высокае трыбуны?
    Дзіўна таксама, што ў сваёй справаздачы Вы не назвалі ніводнага канцэнтрацыйнага лягеру па ймені, не сказалі — колькі іх ёсьць усіх, дзе яны й калі паўсталі. А як старшыня ўраду Вы не маглі пра ўсё гэта ня ведаць. Якую-б прыслугу Вы зрабілі для гістарычнай навукі, калі-б, згодна Вашае заявы, Вы запраўды «не думалн скрывать» факта прымусовае працы ў СССР і раскрылі-б усю гісторыю савецкіх канцэнтрацыйных лягероў, маючы пад рукою патрэбныя для гэтага ўрадавыя дакуманты з дакладнай статыстыкай. Але Вы чамусьці гэтага не зрабілі, змусіўшы рабіць гэта нас, былых вязьняў канцэнтрацыйных лягероў. Што-ж, будзем спрабаваць.
    Дагэтуль ужо ёсьць сотні публікацыяў пра савецкія канцэнтрацыйныя лягеры. Публікацыяў у розных мовах: ня толькі ў мовах народаў СССР і народаў краёў-сатэлітаў СССР, але і ўва ўсіх галоўных мовах сьвету. Успамінаў і дасьледаваньняў. У іх багаты матар’ял да гісторыі лягероў. Але гэта яшчэ ня гісторыя. Гісторыя лягероў (як і савецкіх турмаў і ссылак) яшчэ не напісана й невядома, ці будзе калі напісана. Мы маем адно шматлікія фрагмэнты яе ці спробы гісторыі, не абапёртыя на архіўныя дакуманты й афіцыйную статыстыку, якія, мажліва, на ведамы наказ Леніна, будуць зьнішчаныя, каб чалавецтва не даведалася ўсяе праўды пра найболыны крыміналізм XX стагодзьдзя.
    Нашая даведка да гэтай гісторыі аснаваная ў бальшыні сваёй на ўласным дазнаньні — на тым, што перажылі самі, што бачылі на свае вочы, чулі на свае вушы. Акрамя таго, мы былі ў трох лягерох і ў кожным зь іх спаткалі вязьняў блізу із усіх лягероў, існаваўшых у тым часе. Калі злажыць разам свае асабістыя назіраньні з апавяданьнямі лягернікаў іншых лягероў (асабліва «ля-
    герных старажылаў», хто гады й гады ўжо адстукаў у іх) і сьведчаньнямі ведамых нам публікацыяў — із усяго гэтага можа паўстаць, хоць і няпоўная, эскізная схэма гісторыі савецкіх канцэнтрацыйных лягероў ад ейных пачаткаў да 1934 году.
    Сьпярша мусім удакладніць — што такое канцэнтрацыйны лягер. Гэта ня лягер ваеннапалонных (дзе ў часе вайны часова трымаюцца жаўнеры праціўніка), не іміграцыйны лягер (дзе чужыя грамадзяне праходзяць адпаведную іміграцыйную працэдуру) і ніякі іншы, у якім няма вязьняў. Канцэнтрацыйны лягер — гэта карны лягер, дзе ўрад паліцыйна-таталітарнае дзяржавы трымае пад вартаю пэўныя катэгорыі сваіх грамадзянаў, засуджаных ці незасуджаных на пэўны тэрмін зьняволеньня, галоўна сваіх рэальных ці патэнцыяльных палітычных праціўнікаў, каторых Сн эксплСатуе на прымусовых працах.
    Як сбньня нам ведама, да 1934 году (гэта апошняя мяжа нашых успамінаў) канцэнтрацыйных лягероў нідзе ў сьвеце ня было, апрача СССР. Канцэнтрацыйныя лягеры — гэта вынаход Расейскай камуністычнай партыі, Леніна й Сталіна. Запазычыўшы саму ідэю лягероў із айчыннай практыкі царскай катаргі, першы заснаваў іх, другі ўдасканаліў. Ім і належыць гэтая пальма пяршынства ў гісторыі.
    Савецкія лягеры паўсталі хутка пасьля Кастрычніцкай рэвалюцыі 1917 году. Найранейшая дагэтуль ведамая дырэктыва старшыні СНК РСФСР Леніна пра канцэнтрацыйныя лягеры — ягоная тэлеграма ўпаўнаважанай ЦК на Пензенскую губэрню А. Буш ад 9-га жнівеня 1918 году: «Провестн беспоіцадный массовый террор протнв кулаков, попов н белогвардейцев; сомнйтельных запереть в концентрацйонный лагерь...»57. 5-га верасьня таго-ж (1918) году СНК РСФСР «узаконіў» канцэнтрацыйныя лягеры, прыняўшы спэцыяльнае «Постановленне о красном терроре». У ім чытаем: «...Необходнмо обезопаснть Советскую республнку от классовых врагов путем нзолнровання нх в концентрацйонных лагерях, подлежат расстрелу все лнца, прнкосновенные к белогвар-
    дейскнм органнзацням, заговорам н мятежам...»58.
    Канцэнтрацыйныя лягеры 1918—23 гг. — гэта 1-шы, ленінскі, пэрыяд іхнай гісторыі. У канцы 1920 году ў 43-ох губэрнях РСФСР ужо было 84 канцэнтрацыйныя лягеры із 25.336 вязьнямі. У кастрычніку 1923 году — 355 лягероў із 68.297 зьняволенымі ў іх59. Усе гэтыя невялікія лягеры былі параскіданыя па розных раёнах СССР і былі ў веданьні розных урадавых установаў (ВЧК — ОГПУ, нквд, нкк».
    У 1923 годзе ўсе іх перадалі ў веданьне ОГПУ, якое, заміж шматлікіх дробных лягероў, пачало разбудоўваць напачатку адзін буйны канцэнтрацыйны лягер на Салавецкіх абтоках у Белым моры. Адгэтуль можна датаваць 2-гі пэрыяд гісторыі лягероў, пачаты яшчэ Леніным. У гэтым пэрыядзе РКП(б) робіць далейшыя пошукі больш дасканалай формы лягернай структуры. Ад сярэдзіны 1920-ых гг. на Салавецкіх абтоках лягеру ўжо было зацесна, і ў сваім разросьце ён пачаў рушыцца із абтокаў на мацярык, усё далей і далей ад Салаўкоў, засноўваючы свае новыя аддзяленьні й «лагпункты» на тэрыторыі Карэльскай АССР, Кольскага паўабтоку, Паўночнага краю, Уральскай і Ленінградзкай вобласьцяў.
    Ад восені 1929 году, калі ў СССР разгарнулася шырокая акцыя «ліквідацыі кулацтва як клясы», пачаўся 3-ці, сталінскі, пэрыяд. Пэрыяд хуткага росту лягернай імпэрыі, заснаваньня новых і новых лягероў, масавасьці іх. У гэтым часе Сталін і ЦК КП СССР вырашылі запрэгчы ў прымусовую працу мільёны сваіх грамадзянаў, каб будаваць камунізм таннай «рабснлой»; а рэжымам агульнага масавага тэрору ў лягерох і «на волі» зламаць народам СССР хрыбет, вырваць у іх язык, каб паралізаваць гэтым усялякі супраціў.
    Колькі ўсіх лягероў было ў 1929—33 гадох, дакладна невядома. Поўнага іхнага сьпісу яшчэ ніхто не ўлажыў. Лепей ведамыя:
    1)	Салавецкія, пра якія тут ужо была гаворка;
    2)	Вішарскія ўва Уральскай вобласьці (цэн-
    тар — Краснавішарск), ад сярэдзіны 1920-ых гадоў — аддзяленьне Салавецкіх лягероў, ад восені 1929-га — самастойныя;
    3)	Паўночныя (ці СевДвннлаг)&і у вобласьці Комі (пазьней Комі АССР) і Паўночным краі (цэнтар — сталіца Комі, Усьць-Сысольск, у 1930 годзе пераназваны ў Сыктыўкар) ад лета 1929 году;
    4)	Поцьмінскія ў Мардоўскай АССР, ад 1929 году;
    5)	Куйбышаўскія ў Куйбышаўскай вобласьці, ад 1929 году;
    6)	Карагандзінскія ў Казахскай АССР, ад 1929 году;
    7)	Ухта-Пячорскія ў вобласьці Комі (цэнтар — Чыб’я), ад 1930 году;
    8)	Сьвірскія ў Ленінградзкай вобласьці (цэнтар — Ладзейнае Поле), ад 1931 году — аддзяленьне Салавецкіх лягероў, ад 1931 году — самастойная;
    9)	Беламорска-Балтыцкія (БелБалтлаг) у Карэльскай АССР (цэнтар — Мядзьведжая Гара), ад пачатку 1931 году;
    10)	Далёкаўсходнія (Дальлаг) на Далёкім Усходзе і ў Забайкальлі (цэнтар — Уладзівасток), ад 1930-га ці 1931 году;
    11)	Байкала-Амурскія (Бамлаг) напачатку ў Амурскай вобласьці (цэнтар — Свабодны), ад канца 1932 году;
    12)	Калымскія (у сыстэме лягероў Дальстрою) на Далёкім Усходзе (у цяперашніх Хабараўскім краі і Якуцкай АССР, цэнтар — Магадан), ад 1933 году.
    Усе яны — ня лягерныя пункты, а самастойныя лягерныя сыстэмы, падначаленыя ГУЛагу, із сваімі аддзяленьнямі, «лагпунктамі», «камандыроўкамі» (у БелБалтлагу, дзе было 11 аддзяленьняў, яны дзяліліся на «квадраты»).
    Колькі было вязьняў у гэтых лягерох — таксама дакладна невядома. Можна толькі выказаць прыпушчэньні:
    У 1930/31 гадох — каля 1.000.000,
    у 1931/32 гадох — каля 2.000.000,
    у 1932/33 гадох — каля 3.000.000.
    Прыпушчэньні нашыя апіраюцца на лікі «раскулачаных» сялянаў. Лічба каля 3.000.000 лягернікаў у 1932/33 гадох можа быць выведзена наступна: 1) да канца 1933 году акцыя «раскулачаньня» была закончана; 2) на афіцыйную (паводля асьведчаньня Сталіна) лічбу 10.000.000 «раскулачаных» каля 2.000.000 было галоў сем’яў, якіх, згодна із цьверджаньнем тых «кулакоў», што былі ў лягерох, блізу пагалоўна (калі не расстралялі) аддзялілі ад сем’яў і накіроўвалі ў лягеры (із сем’ямі пакідаліся толькі самыя старыя мужчыны — дзяды); 3) дадаткова із «раскулачаных» сем’яў у лягеры забіраліся й старэйшыя сыны (возьмем тут мінімальную лічбу — ад 500.000 да 1.000.000); да гэтых лічбаў трэба дадаць сотні тысяч іншых палітычных вязьняў зь інтэлігэнцыі, духавенства, служачых, студэнтаў, вайскоўцаў, паўстанцаў і г.д., урэшце, крыміналістых і «бытавікоў». Пры ўсім гэтым трэба не выключаць яшчэ й тае мажлівасьці, што лічба 10.000.000 «раскулачаных» хутчэй заніжаная, чымся рэальная (шэраг аўтараў называюць лічбу 15.000.000).