На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
Паводля ГУЛагаўскіх нормаў галодны паёк лягерніка крышку лепшы. Але гэта толькі на папе-
ры, бо пакуль ен, і без таго мізэрны, дойдзе да лягернага катла й «бачка» 10-тка, яго абкрадзе цэлая зграя адміністрацыі, пачынаючы ад начальніка «лагпункту» ці «камандыроўкі»... і да ротнага капцёра.
Вязьні ў лягеры падзяляюцца на дзьве клясы — «уркаў» і «фраераў» (паводля неафіцыйнае лягернае тэрміналёгіі).
Першыя — крыміналістыя й «бытавікі»: забойцы, рабаўнікі, зладзеі, жулікі, гвалтаўнікі, «растратчыкі» й г. д. Іх ня болей 5% ад агульнае колькасьці. Усе яны мелі суд і ведаюць свае вырокі. Гэта кляса «белоручек», лягернага «дворянства». Зь яе як «соцнально-блнзкой» да савецкай улады рэкрутуецца адміністрацыйны й гаспадарчы апарат — кіраўніцтва й абслуга лягеру.
Другія — «каэры». Каля 2/3 зь іх — «раскулачаныя» сяляне. Рэшта: «буржуазныя нацыяналістыя» нерасейскіх наіюдаў; паўстанцы-казахі, узьбекі, таджыкі, туркмены, асеціны; уяўныя «шкоднікі», «шпіёны» й г. д. усіх народаў СССР. Наагул, рэальная ці толькі патэнцыяльная апазыцыя да камуністычнай партыі й савецкай улады. Паводля прафэсіі й занятку — сьвятары, настаўнікі, навукоўцы, аграномы, пісьменьнікі, працаўнікі мастацтва, інжынэры, лекары, студэнты й іншыя. Бальшыня — беларусы, украінцы, народы Сярэдняй Азіі й Каўказу. Гэтых тут 95%. Ніхто зь іх ня меў ніякага (нават савецкага) суда, але адны мелі хоць якоесь сьледзтва, ведаюць свой артыкул абвінавачаньня (пагалоўна — ленінскі^ 58 КК РСФСР), ім абвешчаны вырок, завочна вынесены ў Маскве, а другія ня мелі й гэтага. Усе яны — кляса лягернае «рабснлы» для «ободнх работ».
Кляса «ўркаў» у лягеры ўпрывілеяваная: яна мае ня толькі лёгкую працу, але й лепшыя жыльлёвыя ўмовы, лепшую вопратку й абутак, індывідуальнае харчаваньне ў асабісты кацялок зь лепшымі («по блату») порцыямі; некаторыя зь іх маюць сталыя ці часовыя прапускі для бесканвойнага выхаду зь лягеру.
Прамежнае палажэньне паміж «уркамі» й «фраерамі» займае інжынэрна-тэхнічны й мэдычны пэрсанал — інжынэры, тэхнікі, эканамістыя, бухгальтары, лекары, фэльчары й некаторыя іншыя фахоўцы з «каэраў». Іх мусяць браць на працу паводля фаху, бо ня могуць знайсьці адпаведных кандыдатаў спасярод «уркаў». Гэтая група вязьняў, хоць і ў меншай ступені, таксама ўпрывілеяваная.
Пэрсанальны склад кіраўніцтва 2-га аддзяленьня Вішлагу (і адначасна Усольскага «лагпункту»), як ужо часткава згадвана намі, наступны: начальнік аддзяленьня — Стукаў (дадамо тут толькі ў дужках, што цяжка падабраць на гэтае становішча кандыдата з больш адпаведным прозьвішчам!); заступнік ягоны — Балашоў («гэрой грамадзянскай вайны» хадзіў па лягеру заўсёды з ордэнам Баявога Чырвонага Сьцягу на грудзёх); начальнік ВОХРа — Наскоў; начальнік ЎРЧ — Федарэнчык, які заступіў толькі-што звольненага зь лягеру Новікава; начальнік КВЧ — Гатоўчык (таксама толькі-што кагось замяніў); начальнік Санчасьці — Залкінд і інш.
Камэнданту «лагпункту» (Строганаву) падпарадкаваны ротныя, кожны зь якіх мае двух узводных, капцёра й днявальнага. Аднойчы нашым ротным быў палкоўнік Цюцькін. (Таксама ўмела падабранае прозьвішча! Маленькі, жывы, дужа рухавы. Казалі, перад арыштам займаў пасаду «начальннка особых порученнй» у Будзённага.)
Найвышэйшы кіраўнік усіх Вішарскіх канцэнтрацыйных лягероў (ЎВЛОН ОГПУ) — Рэйнгольд Берзін. Прыяжджаў із Краснавішарска на інспэкцыю нашага «лагпункту» колькі разоў. Аднаго paay бачыў яго.
На ўсялякі выпадак зноў гартаю БелСЭ. 0, дзіва! Згадваецца 10 разоў у розных (2, 3, 4, 9, 12) тамах, а на балонцы 302, т. 2, пра яго ёсьць асобны артыкул з партрэтам.
Углядаюся ў партрэт: так, гэта ён, начальнік Вішарскіх лягероў «особого назначення» ГПУ.
Як-жа ён мог трапіць у беларускую энцыкляпэдыю? За якія заслугі перад беларускім народам?
Ды вось вельмі проста: паміма таго, што так часта згадваецца тут, нідзе ня сказана, што ад саменькае рэвалюцыі 1917 г. і да канца свае жыцьцёвае кар’еры займаў адказныя пазыцыі ў карных органах ВЧК—ГПУ—НКВД. Будучы сябрам Расейскай камуністычнай партыі ад 1905 г., у 1917—27 гг. ён, зрусыфікаваны латыш — быццамбы «савецкі ваенны дзеяч»«5. у сьнежані 1917 г. Урад РСФСР прызначас яго камандзерам «атрадаў чырвонагвардзейцаў, рэвалюц(ыйных) салдат і матросаў», накіраваных у Беларусь «на дапамогу мясцовым Саветам у барацьбе з контррэвалюцыяй»^. «3 пачатку ням(ецкай) інтэрвэнцыі галоўнакамандуючы Зах(одняга) рэвалюц(ыйнага) фронту (таксама.— А.К.) па барацьбе з контррэвалюцыяй»*?. Як ведама, заданьнем гэтых вайсковых фармацыяў было душыць у Беларусі нацыянальна-вызвольны рух і ўсялякі супраціў навязаньню й замацаваньню тут савецкай улады; у першую чаргу — падаўляць антысавецкія паўстаньні, расстрэльваць паўстанцаў. «Пазьней (камандаваў) 2-й рэвалюц(ыйнай) арміяй у барацьбе супраць Цэнтр(альнай) рады на Украіне»«. У 1924 годзе, як расказвалі ў лягеры паўстанцы-таджыкі, кіраваў «ліквідацыяй» паўстаньня «басмачоў» у Туркестане. А «з 1927 г. на гасп(адарчай) рабоце»4«: гэта калі ён загадваў... слыннымі людабойнямі — Еішарскім аддзяленьнем Салавецкіх канцэнтрацыйных лягероў (1927—29 гг.), Вішарскімі (1929—32 гг.) і Калымскімі (1932—37 гг.) лягерамі, дзе крывавымі рукамі гэтага «ваеннага» й «гаспадарчага» «дзеяча», на наказы Масквы, вынішчаліся ў «брацкай» сям’і іншых «шчасьлівых» народаў СССР новыя тысячы й тысячы беларусаў, украінцаў і туркестанцаў.
ЛЯГЕРНАЯ МОВА
Напачатку мусім сьцьвердзіць, што ленінскасталінская нацыянальная палітыка ў лягсры не абавязвае: ува ўсіх лягерох афіцыйнай, урадавай
моваю есьць «велнкнй н могучнй русскнй язык», дарма што ў лягсрох псраважаюць нерасейскія народы, некаторыя зь якіх (таджыкі, туркмены, узьбскі, казахі й іншыя) блізу пагалоўна парасейску не гавораць і расейскае мовы не разумеюць. У кожным выпадку лягернага жыцьця (у канцылярыі, на працы, на прыбме ў лекпома й г. д.) зь імі паразумяваюцца праз перакладчыка.
Аднак чытач ужо, відаць, заўважыў, што лягерная расейская мова (тут маецца на ўвазе галоўная мова лягернага «дворянства») адрозьніваецца ад тае, якая была яму ведама на другім баку калючага дроту. У лягеры свая лексыка, стылістыка й сынтакс. Прынагодна мы ўжо прыводзілі прыклады. Калі яны былі ў бсларускім тэксьце, мы бралі іх у двукосьсе, як і розныя іншыя нсбеларускія тэрміны й выразы.
У мове розных лягероў і ў розным часс Осьць шмат агульнага: гэта сьведчыць аб тым, што на ўсіх этапах разьвіцьця сацыялістычных лягероў фармавалася адна агульналягерная мова, хоць у ей і маюцца нскаторыя тэрытарыяльныя й сацыяльна-групавыя дыялектныя адрозьненьні. Апошняе будзе зразумслым, калі ўзяць на ўвагу, што тэрыторыя канцэнтрацыйных лягсроў у СССР шмат большая за тэрыторыю ўсСй «гннлой» капіталістычнай Эўропы разам узятай; а клясы ў лягерох ня толькі што не адмерлі, як прадбачваў Уладзімер Ільліч, але, наадварот, абвастрыліся із фэадальнай палярызацыяй.
Прабацькаўшчынай лягернае мовы ўважаюцца Салаўкі. Стуль, паводля сьведчаньня салаўчан, пачаткі ейныя перайшлі ў іншыя лягеры, разам із перакінутымі туды вязьнямі й працаўнікамі лягернай адміністрацыі. ■
За маіх часоў лягерная мова была яшчэ маладая, у пачатковай стадыі фармаваньня — усё ад таго-ж Вялікага Кастрычніка. Але ўжо й тады мела ў сабе шмат устойлівых спэцыфічных асаблівасьцяў; і ня было сумніву, што пройдуць гады, a праз іх мільСны лягернікаў, і яна канчальна сфармуецца. Таму ў нас тут пра яе толькі кароткія й няпоўныя ўвагі.
ЛЕКСЫКА
Да ўжо прыведзеных намі слоў папярэдне дадамо тлумачальны слоўнічак некаторых іншых паняцьцяў (абяцаючы пазьней пабольшыць іх):
Блат. Сувязь, якая выкарыстоўваецца для асабістае выгады. Лягсрная прыказка вучыць: «Блат — махлярам і зладзеям сват і брат». Бяз «блату» ў лягеры цяжка выжыць кожнаму. Ды й «на волі» ў СССР ён пашыраны. I тут пра яго ёсьць прыказка: «Блат выше Совнаркома».
Вкалывать. Працаваць.
Доходяга. Фізычна вычарпаны непасільнай працаю, голадам і холадам лягернік, які на яшчэ больш галодным пайку ў бараку дахадзягаў безнадзейна даходзіць да апошніх дзён свайго існаваньня.
Дрын. Кій у руках лягернага гайдука. Ад назоўніка «дрын» утвораны дзеяслоў «дрыновать» — біць вязьня дрынам.
Зэк. (Афіцыйна на пісьме — «з/к»). Этымалягічна — скарот із слова «заключенный» (пабеларуску — вязень). «Зэк» — ніякага «роду»: ён — не «гражданнн», нс «товарніц» і наагул — не чалавек. Гэта зусім новая, да Кастрычніцкай рэвалюцыі невядомая ў натуральнай гісторыі двуногая (і двурукая!) чалавекападобная істота, прызначаная дарма будаваць камунізм.
Опер. Працаўнік Опэрчасьці, лягернага ГПУ. Знаёмства зь ім вядзе або ў лягерны ізалятар, або яшчр лепей — да новае справы й тэрміну.
Туфта. Ашуканства. Пераважна — пераўвялічэньне ў выкананьні дзённае нормы працы. Найлепшая якасьць брыгадзіра абдурыць дзясятніка. Калі брыгадзір ня здольны «зарядмть туфту» — пагібель для цэлае брыгады. «На волі» «туфта» завецца «очковтнрательством». Злыя языкі кажуць, што на «блате» й на «туфте» трымаецца ўся гаспадарчая сыстэма СССР. 1 яшчэ невядома: ці яны паўсталі ў лягеры й стуль перайшлі «на волю», ці, наадварот, «з волі» перайшлі ў лягер. Канчальна ўстановяць гэта будучыя дасьледчыкі лягернае мовы.
Фйлон. Гультай. Фйлонйть — гультаяваць.
Фраер. Лягернік, які не належыць да «ўркаў».
ПАЭТЫЧНАЯ СТЫЛІСТЫКА
Для ўзбагачэньня й расфарбоўкі стылю мовы ўжываюцца вобразныя «паэтычныя» сродкі — «увеснстые», «сочнстые» слоўцы, стылістычныя фігуры й словазлучэньні. Яны надаюць лягернай мове сьвсжасьць, яркасьць, адчувальнасьць.
эпітэты
У вадрозьненьне ад звычайных слоў-лексэмаў эпітэты маюць азначальную фарбу.
Прыклацам: заміж бясколернага «канвонр» — «архангел» ці «попка»; заміж «опер» — «лягавый»; заміж «начальннк лагеря» — «фараон».
ГАМОНІМЫ
Гамонімы выконваюць тую-ж самую стылістычную функцыю, але яны, супадаючы ў вымове й на пісьме із словамі са старымі, ведамымі значаньнямі, надаюць ім зусім новае, часта нечаканае значаньне.
«Дышло». Першапачатна — шост сьпераду воза для парнай запрэжкі. Цяпер тут «дышло» — закон. Ёсьць і прымаўка пра закон-«дышло»: «куды павярнуў, туды й выйшла». (Гэты гамонім на Матушцы-Русі быццам-бы ведамы быў аддаўна, a ў лягерную мову толькі адаптаваны.)