На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
Абвяшчаецца трывога. Па тэлефону зь лягеру выклікаюць «опэра» й дадаткова двох канваіраў. Брыгаду здымаюць з працы й пад узмоцненым канвоем гоняць у лягер.
Ідзем зь непакоем у сэрцы. Хвалюемся: ня ведаем, што нас чакае. Раззлаваны канвой груба падганяе йсьці хутчэй, амаль подбегам.
Падыходзім да Бальнічнага Гарадка. Бачым убаку ад уваходных дзьвярэй — Стукаў, начальнік Опэрчасьці, Строганаў, Савельлеў, Арап, наш ротны. Спыняемся. Выраўніваем строй.
Раздаецца каманда «смнрно». Уперад, бліжэй да нас, выходзіць Стукаў.
— Будете так стоять на морозе до тех nop, noKa беглец не будет пойман. Я прмказываю конвою стрелять... еслн кто нз вас пошевелнтся. Позамерзаете, как свііные хвосты!.. Вам же русскнм языком было сказано: однн за всех н все за однаво. йлн вы не понпмаете русскаво языка?
Мы маўчым. Адзін Сохіеў Сусламбэк (каго тыдзень таму назад із групаю асецінскіх паўстанцаў прывезьлі ў лягер) за ўсіх нас адказаў:
— Моя очын корошо понымайт.
Колькі мы стаялі на марозе, мы ня ведалі. Мажліва, гадзін 2—3, пасьля чаго нам дазволілі йсьці ў роту. Аднак абеду й «пайкі» хлеба нас пазбавілі.
Прайшло тры дні. Гутаркі пра ўцёкі Петрыкава ў Бальнічным Гарадку паволі заціхлі. Балыпыня камэнтатараў не сумнявалася: калі яго не схапілі ў першыя два дні, яму пашанцавала ўцячы. Тымбалей, што гэта ўжо другія ягоныя ўцёкі, і ён мае ў гэтым дасьведчаньне. На чацьверты дзень гутаркі ня толькі што спыніліся, але пра Петрыкава наагул ужо пачалі забываць. У лягеры кожны мае столькі штодзённых клопатаў і турбот, што агульныя падзеі ў гэтым моры хутка тонуць.
Таму, калі на зьмярканьні ўдарылі ў рэйку й роты вывелі з будынка на пляц, мы ня ведалі, што за прычына.
Стаім на холадзе, чакаем. Асобна ад нас — аддзел канваіраў.
Вось паказаўся знаёмы вазок зь белым канём. За вазком... быццам штось валачэцца. Камэндант Савельлеў даў каманду нам, а сам з рапартам выскачыў напярэймы вазку.
Вазок уразаецца ў цэнтар пляцу й спыняецца. Калі фурман завярнуў яго на бок і адчапіў вяроўку, усе роты (хоць і ня было каманды «вольно») ахнулі: за вяроўку былі прычэпленыя санкі, на якіх ляжыць труп чалавека.
Вочы нашы прыкаваныя да санак. Хто-ж гэта там?.. Няўжо Петрыкаў? Ды здалёк нельга разгледзець.
Стукаў стаў на сядзеньне вазка й прамовіў:
— Внднте этот труп? Это беглец Петрнков возвратнлся в лагерь... Так будет н с каждым нз вас, кто посмеет бежать нз лагеря... Понятно?
— Панятна,— паўтарылі роты.
Для большага постраху труп Петрыкава пакінулі на пляцы, і дарога да яго была вольная.
Таго-ж вечару я пайшоў да нешчасьліўца, каб разьвітацца зь ім. Над трупам застаў колькі асобаў, спаміж якіх і айца Аляксандра. Высокі й яшчэ больш худы. На твары ягоным ледзьве варушыліся вусны: ён, мабыць, маліўся.
Цяпер зблізку добра відаць, што труп да санак прывязаны ланцугом. Ногі босыя, зьвісаюць у сьнег. Вопратка падраная й акрываўленая. Твар так зьнявечаны, што не пазнаць: суцэльнае крывяное месіва з чырвоных і цёмных кавалкаў скуры й мяса. Адно вока выбіта. Чэрап праламаны.
Усё гэта знакі пабояў і зьдзекаў. Невядома толькі: ці сьпярша ён быў застрэлены і ўжо мёртвым так «размаляваны»; ці быў яшчэ жывы, паранены й парваны зацкаванымі сабакамі, а дабівалі яго жывога.
Што-ж, наш дарагі Янка! Тое, што сталася, ніхто ня можа зьмяніць, перайначыць. Твая крыжовая дарога скончана. Як і сястры твае, і маці.
Тры дні йшлі брыгады на працу паўз труп Петрыкава, чыё адно нявыбітае вока ўсё так-жа нярухома глядзела ў неба.
ЗА КАЛЮЧЫ ДРОТ
Праз чатыры тыдні УРЧ разьмеркавала нас па «лагпунктах» і «камандыроўках» 2-га аддзяленьня Вішлагу. Адных накіравала ў Салікамск, другіх — у Чусавой, трэціх — у Кізел на каменяломні (там, у кар’еры, пры падрыве дынамітам скалы В. Турчыну зламала нагу), чацьвертых — у лясныя «камандыроўкі» (куды трапіў А. Насеньнік, пра якога пазьней да нас дайшлі чуткі, што на лесапавале яго забіла сыіілаванае дрэва).
Некаторыя лясныя «камандыроўкі» былі «штрафнымі»: у іх ссылалі часова ці настала за якуюсь лягерную правіну. У вадну з такіх «камандыровак» саслалі й групу эвангелістых. За адмову ад працы з Бальнічнага Гарадка іх хутка перавялі ў ізалятар Усольскага «лагпункту», а, калі не дапамог і ізалятар (на працу йсьці яны адмовіліся катэгарычна), тады іх выслалі ў лес на «штрафную камандыроўку». Стуль яны назад не вярнуліся. У лягеры ўважалася, што ўсе яны там загінулі — або галоднай сьмерцю, або былі расстраляныя.
Болыпую палову аднак перавялі ў Усольскі «лагпункт». Сюды, апрача мяне, прыгналі Я. Кузьменку, А. Лантаса, М. Доўнара, айца Аляксандра, Шмаля, Заблоцкага, Сохіева Сусламбэка.
«Лагпункт» выглядае на вайсковае селішча. Ад уваходнае брамы з «вахтаю» праз яго йдзе шырокая вуліца. Налева й направа ад яе — баракі, баракі... На адзін бок у два рады й на другі. Толькі... вакол селішча — слупы, калючы дрот, асьветлены ўвечары і ўначы моцнымі рэфлектарамі. Па кутох і лініях калючае агароджы — вартавыя вежы, а на іх — «попкі»42 із стрэльбамі ці кулямётамі. Паміж калючым дротам і баракамі — 50 мэтраў «забароненая зона». Калі хто зойдзе на гэтую зону (сьведама ці нясьведама), зь вежы будзе
застрэлены без папярэджаньня. Калючы дрот ня любіць, каб да яго тут набліжаліся.
Калючы дрот...
Адкуль ён тут? Хто яго, абрыдлага, вынайшаў? Калі? Для якое мэты?
Бяру Беларускую Савецкую Энцыкляпэдыю (БелСЭ), том 5, на літару «к». Шукаю артыкул «Калючы дрот». Няма. Што-ж гэта: такі важны й патрэбны вынахад і ў энцыкляпэдыі прапушчаны. Беларускі пісьменьнік Калюга Лукаш, які якраз і загінуў «за калючым дротам», ёсьць (бб. 282—283 — хоць пра ягоную загібель тут ні слова), але «Калючага дроту» няма. А мо ёсьць артыкул пра «Дрот» і там згадка пра «калючы дрот»? Бяру том 4, на літару «д». He, няма й тут. Ніякага «дроту» няма. Ёсьць... якіясь «Дронты» (даўно вымерлыя птушкі, што некалі жылі на якіхсьці Маскарэнскіх абтоках — б. 275). Ёсьць «Дроцік» (бб. 275—276) — невялікае кап’ё, якім карысталіся старажытныя грэкі, рымляне й скіфы. А «Дроту» няма. Раз няма «калючага дроту», не павінна быць і ніякага. «Понятно?..» Ды й навошта савецкаму беларусу пісаць пра калючы дрот? Ён і без энцыкляпэдыі пра яго ведае.
А вось... у капіталістычных энцыкляпэдыях (агульных і вынахадаў) есьць і пра «дрот», і пра «калючы дрот». Аказваецца, патэнт на вынахад калючага дроту быў выдадзены ў 1867 г. у ЗША ілінойскаму фармэру Люсьену Сьміцу, а шасьцю гадамі пазьней Джозэф Глідэн із штату Ню Гампшайр вынайшаў машыну для прадукцыі калючага дроту, паклаўшы пачатак гэтай індустрыі. Калючы дрот прадукаваўся для зусім сьціплых гаспадарчых патрэбаў: для агароджы фармэрскіх сядзібаў і пашаў свойскае жывёлы.
Бедныя вынаходнікі! Яны памерлі й ня ведалі, што вынахад іхны так далёка пойдзе ў сьвет. Ім і ў голаў ня прыходзіла вар’яцкая думка, што калючы дрот некалі так спатрэбіцца для будаўніцтва камунізму ў «аднэй шостай сьвету», дзе ўжо цяпер толькі на поўначы РСФСР ім абкручаныя тысячы кілямэтраў для загароды... чалавечае «скотннкн».
Усіх баракаў за калючым дротам — 36. 31
зь іх — жылыя, 5 — адміністрацыйна-гаспадарчыя (Опэрчасьць, КВЧ, кухня з прадуктовым складам, лазьня, амбуляторыя, склад вопраткі й абутку). Дадаткова — дзьве ўборныя й ізалятар. Па-за дротам, справа псрад уваходнай брамай — барак УРЧ. Далей ад «лагпункту», у іншых месцах — асобныя баракі для ВОХРа«, «Сангородка» й офісы начальніка аддзяленьня й ягонага заступніка. Зусім ізаляваная ад «лагпункту» й жаночая рота. 3 жанчынамі-вязьнямі ніякіх кантактаў: іх нат нідзе ня відаць, адно ў ізаляваным ад «лагпункту» Сангарадку.
Разьмер жылога барака прыблізна 75 х 10 мэтраў. У ім пасярэдзіне на ўсю даўжыню — праход, у якім стаяць дзьвс «буржуйкі» й тры сталы з лаўкамі. На абодва бакі ад праходу — двухпавярховыя нары. Па канцох бараку, пры ўваходзе ў яго, адбіта шэсьць пакойчыкаў: адзін — для ротнага й ягонай канцылярыі, другі (звычайна — no634 пакойчыка ротнага) — для ротнай «капцёркі» й «хлсбарэзкі»; насупраць іх, праз калідор — умывальня; на другім канцы бараку — два пакойчыкі для колькіх вышэйшых урадоўцаў з адміністрацыйна-гаспадарчага ці інжынэрна-тэхнічнага пэрсаналу й самы большы — «Ленннскнй уголок» КВЧ.
Кожны барак — рота, у каторай тут прыблізна 400 вязьняў. Усіх ротаў (із жаночаю) — 32. Адна зь іх (15-ая) завецца «молодежной»: у яе сабраныя вязьні ў вску 15—17 год. (Пазьней яе расфармуюць, параскідаўшы па іншых ротах.) Агульны лік вязьняў на «лагпункцс» — болей-меней 13.000. Колькасьць гэтая бязупынна мяняецца ў сувязі із прыбыцьцСм новых этапаў і адпраўкаю партыяў з «лагпункту» на іншыя «камандыроўкі» аддзялсньня. Тут мы спаткалі шмат беларусаў, прывезеных сюды псрад намі, некаторых — яшчэ ў 1929 годзе.
Пра бытавыя ўмовы ў бараку могуць сьведчыць такія дэталі. Сьціснутасьць: калі адкінуць пакойчыкі, даўжыня нараў будзе каля 60 мэтраў, і на іх мусяць мясьціцца 100, часам болей асобаў. Адсутнасьць пасьцельнай бялізны: нікому ў роцс не выдаецца ні матраца, ні падушкі, ні коўдры, ні
прасьціны; спаць трэба, не распранаючыся, на голых дошках, пад галаву класьці свае «рэчы», a накрывацца бушлатам. У вопратцы кожнага — вошы, у шчылінах нараў — клапы. Ёсьць умывальня з халоднай вадою, але няма ні мыла, ні рушніка. Паветра — едкі дымок ад «буржуек» зь вільготным кіслым смуродам ад мокрых анучаў і абутку, усюды разьвешаных ці раскладзеных для прасушкі.
Як і ў Бальнічным Гарадку, на Ўсольскім «лагпункце» няма ні сталоўкі пры кухні (ежу трэба несьці ў барак), ні індывідуальнага харчаваньня (тая-ж самая сыстэма «бачкоў», «чарпакоў» і «лапатак» на 10-так. Дзеля таго што лыжак нам ня выдалі й тут, мы мусім набываць іх самі, галоўна ў «уркаў», выменьваючы за «пайку» хлеба ці якуюсь іншую рэч.
Харчаваньне складаецца з «пайкі» хлеба й «прыварка». Вага «пайкі» залежыць ад [процанту] выкананьня дзённае нормы працы: за 100% нормы выдаецца 600 грамаў хлеба, за вышэй 100% — 800, за ніжэй — 400. За хлебам па звароце з працы трэба станавіцца ў чаргу каля ротнай «хлебарэзкі». Хлеб, як і ў турме, з рознымі дамешкамі да мукі й з прыпёкам да 50% — ліпкі, вадзяністы. «Прыварак» — агульны для ўсіх, без падзелу на «катлы» ў залежнасьці ад выкананьня нормы. Два разы ў дзень (на сьнеданьне й абед) — «чарпак баланды» на 10-так аднас й таеж, рыбнае, дзень-у-дзень бязь зьмены. Прычым, калі колькі брыгадаў спозьніцца з працы (ці часта й бяз гэтага), а ў катле «баланды» мала — тады бухнуць туды пару вядзер вады, пабоўтаюць чарпаком із тым, што там засталося на дне, ды раздаюць далей. «Людзі — ня сьвіньні, усё зьядуць»,— кажа лягерная прыказка. Дадаткова на абед даюць «лапатку» кашы ў другі «бачок» на 10-так. Яе так мала, што ўсю кашу зьеў-бы кожны адзін з 10-тка. Каша — рэдзенькая размазьня з «пшонкай», аўсянкі ці магары, палітай зьверху чайнай лыжачкай якогась горкага алею чорнага колсру.