На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
Брыгада за брыгадаю нас выводзяць з будынка «на развод». 3 аднаго боку ад дзьвярэй на падворку бачым даволі вялікую групу брыгадзіраў, з другога — яшчэ болыпую каманду «архангелов храннтелей»я із «сьвечкамі»зз на плячах. Стаім на марозе, чакаем свае чаргі. Ад групы брыгадзіраў аддзяліўся якісь асабень з падбітым вокам і, праходзячы паўз нас, нізкім пракураным голасам працадзіў скрозь зубы:
— Тут вам всем — «труба»!з«
Сьледам за ім ля нашае брыгады зьявіліся брыгадзір і трох «архангелов» зь «дзяжкомам» Бальнічнага Гарадка. Нас пастроілі ў калёну, пералічылі й пасьля «малітвы» старшага «архангела» пагналі на працу.
Наперадзе крочыць брыгадзір, ззаду — старшы канвою, па бакох — два іншыя із «сьвечкамі» ў руках. Хутка выходзім на большую дарогу ў адкрытым полі. Дарога тут добра вытаптаная нагамі вязьняў, бо яна злучае Усольскі лагпункт з
будаўніцтвам Беразьнікоўскага хэмічнага камбінату, куды нас вядуць. Паварочваць галаву назад нам забаронена, але наперадзе, перад намі, як толькі можа сягаць наш зрок на дасьвецьці, відаць жывы ланцуг калёнаў. Ланцуг гэты хістаецца й выкручваецца па няроўнай зьвілістай дарозе.
Вакол сінеюць глыбокія сьнягі. Трашчыць пад нагамі мароз. Ад ледзянога ветру коцяцца сьлёзы з вачэй.
Мы мінаем станцыю з колькімі дамкамі й бярозкамі. Крочым яшчэ з кілямэтр і спыняемся.
У карантыйным часе мы ня маем сталае працы, і нас кідаюць зь месца на месца. Сёньня паставілі на земляную працу — капаць катлаван. Атрымалі інсгрумэнты, капаем. «Архангелы» з трох бакоў занялі свае пазыцыі.
Гадзіны праз дзьве адкульсьці ўзяўся незнаёмы дзядзька й пачаў на нас крычаць:
— Каково хрена вы здесь ковыряетесь? Где ваш брнгаднр?
Брыгадзір высоўваецца яму насустрач:
— Чево орешь? Зачем суешь сюда свою харю?
— Я здесь десятннк! Й ты не прнкндывайсь казанской снротой. Кто тебя здесь поставнл?..
— Да брось пузырнться. Ты что думаешь, у меня зайчнкн в голове?
Дыяляг упрыгожваецца больш важкімі й квяцістымі сродкамі мовы з матам. Завяршаецца тым, што нам загадваюць засыпаць назад усё тое, што мы выкапалі, пасьля чаго брыгаду пераводзяць капаць на іншае месца.
На схіле дня, калі мы ўжо добра напрацаваліся й зь нецярплівасьцю чакалі, калі, нарэшце, нас павядуць у лягер,— нас пагналі ў адваротным ад лягеру кірунку. Набліжаемся да прыстані ля ракі Кама. За складзкімі будынкамі бачым даўжэзны мост праз раку, на другім беразе да якой туліцца невялічкае места Усольле.
Нас ставяць ладаваць із складу на прычаленую да берагу барку якіясь, пудоў па 4—5, бочкі, быццам з алеем. Насіць іх трэба па трапу зьверху ўніз.
Бярэм бочку ўдвох, адзін — сьпераду, другі — ззаду. Нязручна, ліха на яе: пальцы рук у
задняга высьлізгваюцца з-пад бочкі. Спрабуем завярнуцца, каб стаць бокам і йсьці разам. Таксама нязручна: адна нага ніжэй, другая — вышэй; ды й трапы вузкаватыя — можна аступіцца й зьляцець зь іх на зямлю ці ў ваду. Як мы ні бярэм бочку й як ні становімся, трымаць і несьці яс амаль нсмажліва. Галодныя, мы ўжо вычарпалі свае сілы на першай працы. А тут яшчэ й пальцы на руках мерзнуць, не дапамагаюць і «варсжкн». Круцімся з гэтымі ідыёцкімі бочкамі, бясконца спыняемся, мяняем рукі й пазыцыю, ледзь ступаючы па трапу. Каля самае-ж баркі пальцы рук зусім ня слухаюцца, расчапляюцца, і бочка восьвось сарвецца й паляціць у Каму. Ня праца — адна пакута!
Выбіліся із апошніх сіл. А нам загадваюць ісьці на трэцюю працу. Мы заяўляем брыгадзіру, што ўжо ня здольныя болей працаваць.
— А кто же будет за вас работать? Пушкнн? Нлн я? — і вядзе нас да адкрытых чыгуначных вагонаў-пляцформ із цюкамі сена.
Мы мусім адчапляць кожную пляцформу ад іншых вагонаў, цэлай брыгадай пхаць яе па рэйках да складаў прыстані, а тады выладоўваць сена ў склад. Працуем ужо ў цсмры. Ня рухаемся — сланяемся, бы цені. Старэйшыя й слабыя так-сяк яшчэ брыдуць, трымаючыся за пляцформу (не папіхаюць яе, самі за яе трымаюцца, каб неяк рухацца), а ўжо насіць цюкі ня могуць.
Ад стомы баліць крыж. Рукі вісяць, як мёртвыя, і не падымаюцца. Ногі адзервянелі й ня гнуцца ў каленах. Наагул чуемся так зьнясіленымі, што ня ведаем, ці дойдзем да лягеру.
Брыгадзір пайшоў у кантору прарабазт «здаваць» нашу працу — выпаўняць «рабочнй рапорт» (колькі й чаго мы зрабілі за дзень), а нас канвой выстраіў у калёну, пералічыў і пагнаў у лягср.
Цягнсмся, ледзь перастаўляючы ногі. Некаторыя падаюць. Калёна расстрайваецца, расьцягваецца. Старшы канвою камандуе:
— Псреднне, короче шаг! Заднне, подтяннсь!
Праз колькі хвілінаў — ізноў тое самае. Аднак нам пашчасьціла: канвой аказаўся людзкім. Ён
бачыў, што мы ня можам ісьці, зьдітаваўся над намі й дазволіў два разы адпачываць. На ўзбоччы дарогі мы садзімся ці кладземся на сьнег на 2—3 хвіліны. На сьнезе й бяз руху яшчэ болей мерзьнем, качанеем, але лепшага выбару ў нас няма. Тады ўстаем і йдзем далей. Тых, хто сам ня можа ўзьняцца на ногі — падымаем. Божа мой! Як мы ўдзячныя нашым «архангелам»!
Так цягнемся памалу й марым: хутчэй-бы даплесьціся да лягеру, пагрэцца гарачай «баландой», дастаць сваю «пайку» хлеба, заваліцца на голыя нары й заснуць каралеўскім сном. Неадчэпна сьвідруе й другая думка, чорная: гэта толькі адзін дзень працы, а як-жа выцягнуць тут усе гады? Ды што — гады. Як будзем працаваць заўтра? Як выцягнем заўтрашні дзень? Калі так будзе штодня, як сёньня, мы ня толькі да канца сваіх тэрмінаў не дацягнем, мы ўсе тут за паўгода выцягнем ногі. Запраўды, будзе нам «труба»!
СЬВЯТКАВАНЬНЕ 13-цігодзьдзя КАСТРЫЧНІЦКАЙ РЭВАЛЮЦЫІ
Дзень 7-га лістапада ў Бальнічным Гарадку абвешчаны сьвяточным. На працу пагналі толькі тыя брыгады, дзе была неадкладная праца.
Пасьля несьвяточнай «баланды» я вырашыў адведаць маіх сяброў. Хоць мы (параскіданыя па розных ротах і паверхах) былі недалёка адзін ад аднаго, аднак усе дні працы ня бачыліся. Так за дзень стамляліся, што нам было не да спатканьняў.
Найперш іду ў суседнюю на нашым паверсе, 4-ую, роту. Там з маіх сяброў В. Турчын і айцец Аляксандар Табанькоў. Знайшоў іх на сваім месцы. Айцец Аляксандар спаў, і мы яго не турбавалі. Сьвятара і ўжо немаладога чалавека, яго ганяюць на працу ў капальні калійнае солі.
Сядзім на ніжніх нарах, гутарым. Да нас даносяцца ледзь чутныя сьпевы.
— Гэта эвангелістыя сьпяваюць свае набожныя песьні-малітвы,— тлумачыць мне Турчын.— Яны з нашага Хойніцкага раёну. Іх тут цэлая група.
На працу йсьці адмовіліся. Заявілі, што «на антыхрыста працаваць ня будуць». Ім не даюць ні «баланды», ні хлеба. Але яны паціху сьпяваюць і сьпяваюць. «Уркі»з8 гарланяць на іх, каб змоўклі. Пагражаюць расправай. Сёньня кідалі ў іх нажы.
Калі сьпевы спыніліся, мы падышлі да іх і, як блізкія землякі, прывіталіся. Яны займалі самы далёкі кут салі на верхніх нарах. Іх відаць там да 20-ці асобаў. На разьвітаньне я запытаўся:
— А дзе-ж вашыя сем’і?
— А Бог Сьвяты іх ведае,— адказаў адзін з групы.— 3 дому яны былі забраныя разам з намі. У Хойніках нас разлучылі. Куды іх, бедных, вывезьлі, мы ня ведаем.
Пад вечар ударылі ў рэйку. Усе вязьні, што ня былі на працы, мусілі выходзіць на калідор. Хто спаў — будзілі, сьцягвалі з нараў. Тады строем вялі на 1-шы паверх. Хоць калідор тут шырокі й даўгі, стаяць дужа цесна.
У цэнтры калідору, паміж вакон, на кагось чакаў столік з табурэткамі. Ззаду, на сьцяне, крывавай плямаю зіяў чырвоны сьцяг.
Праз колькі хвілінаў зьяўляюцца камэндант Савельлеў, памочнік ягоны Арап, «воспнтатель» з КВЧ39 Гатоўчык і начальнік Опэрчасьцво. Яны рассаджваюцца пры стале, а мы далей стаім у страі.
Праграма сьвяткаваньня, як і заўсёды ў такіх выпадках, складаецца з 2-ух частак — урачыстай і мастацкай. У 1-ай частцы з «дакладам» на тэму дня выступіў Гатоўчык. Завучанымі казённымі сказамі крыміналісты тлумачыць нам, што савецкая ўлада, «кровью завоеванная» ў Кастрычніцкай рэвалюцыі, «на свонх штыках» прынесла «настояіцую» свабоду й справядлівасьць. «Как родная мать», яна дала ўсім нам, «злостным преступннкам», магчымасьць «нсправнться» й стаць «честнымн» людзьмі. А што мы мелі за царскіх часоў? Беззаконьне й свавольства ўлады.
У мастацкай частцы праграмы быў толькі адзін нумар — выступ начальніка Опэрчасьці. Ён аадняўся з-за стала і ўрачыста абвесьціў, чіто для тых, хто яшчэ ня ведае, за што савецкая ўлада яго пакарала й на які тэрмін, ён зараз адчытае
два сьпісы. У 1-ым сыіісе будуць названыя тыя, хто атрымаў 5 год канцэнтрацыйных лягероў, у 2-ім — 3 гады. Артыкул абвінавачваньня для ўсіх — адзін і той-жа: 58-мы КК РСФСР ці контррэвал юцыя.
— Понятно? — запытаўся ён.
— Панятна,— адказаў строй.
Я зьдзівіўся, што сьпісы так даўгія. У іх былі ўпісаныя г. зв. «бястэрміньнікі», каторых прывезьлі ў лягер бяз сьледзтва, бяз суда й бяз прысуду. I яны ня ведалі: за што іх арыштавалі? і на які тэрмін засудзілі? Пераважна гэта былі «раскулачаныя» сяляне, але сюды належыла й група эвангелістых.
Калі «опэр» скончыў чытаць свае сьпісы, запытаўся, каго ён із «бястэрміньнікаў» не назваў. Паднялося колькі дзесяткаў рук. Ён забавязаў камэнданта ўлажыць іхны сьпіс і перадаць яму. (Пазьней я спатыкаў і такіх, што бяз прысуду былі ў лягеры даўжэйшы час, а некаторыя й паміралі, не даведаўшыся — за што? і на-колькі засуджаныя?)
Сьвяткаваньне Кастрычніка закончылася тым, што «опэр» загадаў усім «бястэрміньнікам», каторых ён назваў у сваіх сьпісах, застацца на калідоры. Яны павінны стаць у чаргу, па аднаму падыходзіць да яго, каб расьпісацца, што прысуд ім абвешчаны. А рэшту нас распусьцілі.
УЦЁКІ
Сёньня я працую на будаўніцтве ЦЭЦ41. Брыгада муляроў кладзе сьцены вялізнага будынка, мы носім для іх цэглу. Насіць трэба «казой» на 3ці паверх па трапу. На «казу» нас змушаюць класьці ня меней за 20 цаглін. У пачатку трапу із сьпісам брыгады стаіць «табелыцнк». Ён запісвае, колькі хто прынёс. Калі вы спрабуеце пакласьці на «казу» меней, «табелыцнк» ня пускае вас на трап, а «казу» з цэглаю выварочвае ў сьнег.
«Каза» муляе нашы худыя плечы. Праз колькі гадзінаў працы яны ад «казы» пухнуць, гараць. Ногі млеюць. Але мы памалу носім.
Раптам (дзесь папаўдні) раздаецца прарэзьлівы сьвісток старшага канвою. Нам загадваюць спыніць працу й пастроіцца. Стаім. Нас лічаць: 29. Пералічаюць: зноў 29. Аднаго няма. Каго-ж? Правяраюць па сыіісу: Янкі Петрыкава.