На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
ных урадоўцаў і асобна ўбаку аддзел лягернага канвою. Строганаў, Новікаў, Савельлеў і Арап, перакінутыя сюды із Салаўкоў, дзе яны набылі прафэсію лягерных адміністратараў.
Этапны канвой нас здае, а лягернае начдльства прымае; сьпярша — «аршанцаў», а потым — нас, «мянчанаў».
На стол ускочыў якісь пісар УРЧ, Яму пачалі падаваць пачкі канвэртаў, і бн зь іх грамавым голасам выгукваў прозьвішчы. Кожны выкліканы падбягае з «рэчамі» да стала, называе сваё ймя і ймя па бацьку, год народзінаў, артыкул абвінавачваньня й тэрмін засуду. Канвэрт ягоны з пэрсанальнымі дадзенымі кідаецца ў скрынку, а сам ен сьпяшаецца ў строй на другі бок стала. Калі хто дзе зазяваецца ці рушыцца недастаткова таропка, дастае ад Арапа дрынам па сьпіне.
Такая працэдура цягнецца болей за дзьве гадзіны. Пасьля таго нас «разьбіваюць» на роты.
Сьнежная завея ня сціхае. Мы пазамярзалі да немажлівага. Бровы, вусы, бароды абледзянелі. Ногі, рукі — як чужыя. Некалькі чалавек упала, іх занесьлі ў будынак. А нас усе яшчэ ня пускаюць туды. Строганаў узьлез на стол і абвесьціў, што будзе вучыць нас спатыкаць начальніка аддзяленьня лягеру, які хутка мае сюды прыехаць. Мы павінны навучыцца на прывітаньне начальніка дружна адказаць «Здра». I гэты «отпрыскь» былых царскіх апрычнікаў, паводля завучаных ім салавецкіх рэцэптаў, пачаў вучыць нас гэтаму «Здра».
— Здорово, преступная «братня»!
Цішыня. Адно колькі выпадковых галасоў сарвалася з вуснаў.
— Ах, так?! Я научу вас (такую ды разгэтакую вашу маць...). Как мнленькнх, науЧу... нлн котлеты сделаю мз вас! Ротные, займнте вашн места.
I ён пачаў нанова:
— Здорово, «контрыкн»!»
Дужа слабое «Здра».
— He слышу!
Крышку мацнейіпае.
— Громче!
Яшчэ трохі мацнейшае.
— Дружнее!
— Здра!
— Еше раз!
— Здра!
— Веселее!
— Здра!
Строганаў ужо сам ахрып, а ўсё вучыць і вучыць нас. А мы, акачанелыя ад марозу й сьнегу, із апошніх сілаў стараемся крычаць гэтае праклятае «Здра», каб хутчэй толькі скончыўся зьдзек.
Ды вось паказаўся й чаканы вазок із запрэжаным у яго сівым стаеньнікам. У перадку — фурман.
Строганаў скамандаваў:
— Для прнветствня начальннка отделення... смнрно!
Куляй сарваўся са стала й бягом кінуўся насустрач вазку. Стаў перад ім на зважай і павайсковаму адрапартаваў, што этап прыняты.
Начальнік аддзяленьня, Стукаў, стары чэкісты із Сьвярдлоўска й былы салаўчанін, у даўгім чорным скураным плашчы, з ромбамі на пятліцах і маўзерам на баку, стаў на сядзеньне вазка й гаркнуў:
— Здорово, рабочне роты!
— Здра! — адказалі мы.
Ён выйшаў з вазка й пад эскортам Строганава, Савельлева, Новікава й ротных пайшоў аглядаць сярэдзіну будынка, змусіўшы нас ізноў чакаць на сябе. Калі прыйшоў назад, яму падставілі табурэт узьлезьці на стол; і ён зьвярнуўся да нас з «прывітальнай» прамоваю:
— Вы сюда не в гостм к теіце прнехаліі... Н зарубнте себе на носу: здесь вы нмеете только одно право — беспрекословно н безоговорочно нсполнять все прнказання н распоряженмя лагернаво начальства... М еше запомннте: за невыполненне норм работы нлн за побегн нз лагеря — круговая порука. Будете отвечать всс за одново н однн за всех... А каждово беглеца н таво, кто не захочет здесь нсправнться, ждст заслуженное наказанне. Как говорнт наша русская пословнца — горбатаво могнла нсправмт.
Да какая там черта могмла — яма собачья... Понятно?..
— Панятна,— паўтарылі слабыя галасы.
Пасьля «прывітаньня» нас ротамі павялі ў сярэдзіну будынка. Нашу роту вядуць на 2-гі паверх. Ідзем даўжэзнымі калідорамі, зь якіх дзьверы ў вялікія салі й меншыя пакоі. Салі яшчэ не перагароджаныя на пакоі, дзьверы ў іх не паўстаўляныя, сьцены скрозь цагляныя, не паштукатураныя — на ўсім ляжыць адбітак незакончанасьці.
Дзеля таго, што ўжо вечарэе, з рэдкіх электрычных лямпачак, што зьвісаюць із столі, падае слабае сьвятло. Востры смурод ад карболкі пасьля дэзынфэкцыі будынка дзярэ горла.
Уваходзім у прызначаную нам салю. Пасярэдзіне яе — праход, у каторым стаяць дзьве невялікія бляшаныя печкі-«буржуйкі» з трубамі ў вокны. На два бакі ад праходу — 2-ухпавярховыя нары.
Нам даюць гадзіну часу «разабрацца» на нарах. Займаем на сырых негабляваных дошках вузкія месцы. Як і ў турме — без аніякае пасьцельнае бялізны. Халаднавата: печкі болей дымяць, чымся грэюць, ад вакон дзьме. Цесна: на нарах для ўсіх не хапае месца; тыя, што йшлі ззаду, свае «рэчы» кладуць у праходзе й пад нарамі. Перад «адбоем» нас будуць яшчэ цясьней сьціскаць, каб уціснуць на нары ўсіх.
Пачуўся рэзкі чыгунны звон... На дварэ, блізка ад уваходу ў будынак, стаіць слуп. На ім за дрот падвешаны кавалак рэйкі, па якой 4 разы на дзень б’юць малатком — на «пад’ём», на пачатак і канец «вячэрняй паверкі» й на «адбой». Цяпер гэта сыгнал на пачатак «вячэрняй паверкі».
Выскакваем на калідор, дзе кожная рота выстрайваецца асобна.
Зьяўляецца Арап, Ротны камандуе:
— Для сдачм рапорта, 3-ья рота, смнрно!
Падыходзіць да Арапа, здае яму вусны й пісьмовы рапарт аб колькасным складзе роты. Із вуснага мы даведваемся, што з нашае роты сёньня двох вязьняў памерла, а трох із адмарожанымі нагамі й рукамі накіраваныя ў лягерны лазарэт.
Калі Арап адышоў, ротны даў нам некаторыя інфармацыі. Ён сказаў, што наш лягерны пункт завецца «Больннчный Городок». Пазьней мы будзем тут валіць лес, расчышчаць поле для вуліцаў і будаваць места Беразьнікі. Бальнічны Гарадок — першы будынак будучага места й завецца так таму, што ў ім будзе шпіталь. Цяпер ён — карантынны пункт 2-га аддзяленьня Вішарскіх лягероў асобнага прызначэньня ГПУ (у скароце — ВЛОН ОГПУ ці Вішлагу). У карантыне мы прабудзем 4 тыдні, пасьля чаго УРЧ разьмяркуе нас па «лагпунктах» і «камандыроўках» 2-га аддзяленьня. Самы блізкі ад нас «лагпункт» — Усольскі. Да яго каля двох кілямэтраў. Пры ім і Ўпраўленьне 2-га аддзяленьня на чале із Стукавым. Закончыў ротны інфармацыю паведамленьнем, што заўтра мы будзем мець «санобработку» й «медосмотр».
Да «адбою» мы даведаліся, што другую частку нашых эшалёнаў (менскага й аршанскага) накіравалі ў Краснавішарск — «лагпункт» 1-га аддзяленьня Вішлагу. Ад станцыі Ўсольле паўз р. Каму яны будуць ехаць цягніком яшчэ кілямэтраў 30, да м. Салікамск. Там канец Пермскай чыгункі, і адтуль іх лагоняць пехатою кілямэтраў 120 у тайгу. Паўночней Салікамску, з усходняга боку ў Каму ўпадае ейны прыток — р. Вішара, імем якой і названы наш лягер. На беразе гэтай ракі каля 1925 г. было заснавана Вішарскае аддзяленьне Салавецкіх канцэнтрацыйных лягероў, у 1929 г. ператворанае ў самастойны лягер. Там вязьні пабудавалі м. Краснавішарск, дзе, апрача «лагпункту», месьціцца Ўпраўленьне 1-га аддзяленьня й Галоўнае Ўпраўленьне ўсіх Вішарскіх лягероў.
Із нашае «клеткі» ў Краснавішарск павезьліпагналі Сталовіча, Мяцельскага, Штаненку, Жукоўскага й Вярбіцкага.
Цяпер мы ўжо ведаем, куды нас прывезьлі. Гэта раён на мяжы Паўночнага й Сярэдняга Ўралу, зямля комі-пермякоў і комі-зыранаў, улучаная ў РСФСР. Пасуседзтву жывуць удмурты, татары,
башкіры, мансі й іншыя фугра-фінскія й цюрскія народы. У местах — шмат расейцаў і ссыльных. Клімат тут жорсткі: доўгая (6 месяцаў) зіма зь вялікімі марозамі (да -40’ С і ніжэй) і сьнежнымі завеямі.
У гэтыя мясьціны Паўночнага Уралу: у Перм, Чусавой, Салікамск, Чэрдынь і інш.— 1863— 65 гг. было саслана шмат паўстанцаў К. Каліноўскага. Спаміж іх, у Салікамск — згадваную намі дачку В. Дуніна-Марцінкевіча, Камілу. Толькі ў 1880 г. яна вярнулася із ссылкі ў Беларусь і хутка пасьля таго, у тым-жа годзе, памерла. Праз паўгода сюды прывязуць: у Краснаўфімск — А. Цьвікевіча, на другі бок Уральскага хрыбта, у Шадрынск — Язэпа Пушчу.
«САНОБРАБОТКА» Й < МЕДОСМОТР>
А 5-ай гадзіне перадраньня нас разбудзіў звон «пад’ёму». Першае, пра што мы даведаліся, мы — блізу ўсо нямыя. Ад учарайшае прастуды й карболкі ахрыплі й згубілі голас. На ўсе нашы ранішнія зборы, улучна зь сьнеданьнем, нам дадзена адна гадзіна часу. Таму трэба сьпяшацца. Кіруемся сьпярша ў уборную. Яна, хоць і халодная, зьбітая з дошак на дварэ, ды дарога да яе, нарэшце, вольная. Але на 2.000 вязьняў уборная толькі адна, і перад ёю чарга. Пасьля ўборнай трэба йсьці памыцца. Нам кажуць: умывальняў у Бальнічным Гарадку няма. I мы з бруднымі рукамі й нямытымі тварамі йдзем на сьнеданьне.
Індывідуальна ні сьнеданьня, ні абеду, як гэта было ў турме, тут не даюць. На гэта быццам-бы няма ні посуду, ні часу. 3 посуду есьць толькі «бачкі» — мэталёвыя місы, якія нармальна ўжываюцца для мыцьця ног. Адзін такі «бачок» на 10 асобаў. Кожны мусіць запісацца ў якісь 10-так, пазьней — сталы (у рабочай брыгадзе, звычайна з 30 вязьняў — іх 3).
«Бачкоў» мала. I калі на кухні яны ўжо разабраныя, адзін зь 10-тка за «бачком» мусіць стаць у чаргу каля 10-тка, каторы ўжо сьнедае. Тады, схапіўшы звольнены «бачок» у вадну руку, a
сьпіс 10-тка ў другую хутчэй ляцець у іншую чаргу — на 1-шы паверх, на кухню. Прычым, «бачок» ні перад намі, ні пасьля нас ня мыецца; мыць яго няма дзе й на такую раскошу (жартам казалі — «буржуазный предрассудок») зноў-жа брак часу: пакуль мы будзем есьці, над нашым каркам на «бачок» будзе чакаць хтось з наступнага 10-тка.
На кухні кухар ці ягоны памочнік апусьціць чарпак на даўгім кію ў кацбл і выверне яго ў падстаўлены «бачок». Дзеля таго аднак, што пры кухні сталоўкі няма, «бачок» хутчэй трэба несьці назад у ротную салю, у якой таксама няма ні сталоў, ні лавак і ніякае іншае мэблі. «Бачок» ставіцца на край нараў, дзе ўвесь 10-так зь нецярплівасьцю й хваляваньнем чакае на яго.
У «бачку» — «рыбная баланда». Зь яе яшчэ йдзе пара. Ад «чаю» яна адрозьніваецца тым, што «чай» — чыстая вадзіца, а «баланда» — мутная. Праўда, у «баландзе» могуць быць рыбныя косьці, часам — хвост ці 1—2 галавы, а на паверхні абавязкава плаваюць вочы.
Тут новая праблема: есьці «баланду» няма чым. Лыжкі ў нас паадбіраў этапны канвой, запэўніўшы, што нам іх у лягеры дадуць. Засталіся яны рэдка ў каго, калі былі, драўляныя. Таму чэрпаць «баланду» з «бачка» мы ў пасьпеху падрыхтаваліся чым толькі хто мог — выпрашанымі ў кагось драўлянымі лыжкамі, кубкамі, бляшанкамі ад кансэрваў, адбітым ад бутэлькі дном і іншымі чарапкамі.
Мы адразу абступілі «бачок» з усіх бакоў і са здабытымі інструмэнтамі рынуліся ў атаку — хто стоячы, хто седзячы, а хто лежачы. Як сьвіньні, із супольнага й бруднага карыта хапаем адзін перад адным навыперадкі гарачую юшку, абліваемся йю, апальваемся, давімся касьцямі... Хутчэй, хутчэй. Часу для гутарак цяпер няма. Народжаная ў лягеры 11-ая «запаведзь» вучыць: не зявай!