• Газеты, часопісы і г.д.
  • На крыжовай дарозе  Аўген Калубовіч

    На крыжовай дарозе

    Аўген Калубовіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 318с.
    Мінск 1994
    69.2 МБ
    (Дадамо тут у дужках, што гісторыя савецкіх канцэнтрацыйных лягероў на 1933 годзе ня спыняецца. Лягеры будуць разьвівацца далей: будзе расьці іхная колькасьць, займаючы ўсё новыя й новыя абшары СССР, адпаведна гэтаму павялічваецца колькасьць вязьняў у іх. Трапіўшыя за дрот у тым часе ўрадоўцы ГУЛагу назавуць лічбу лягернікаў у 1938—41 гг. у 10.000.000, інспэктар ВОХРа ў часе 1934—41 гг. — ад 12.000.000 да 14.000.000, а чэкістыя з НКВД — 15.000.000w.
    Ад 1934 году із СССР вынаход канцэнтрацыйнага лягеру пачнуць псраймаць некаторыя іншыя краі, наўпсрад Нямеччына й Польшча. Польшча створыць адзін нсвялікі лягер у заходня-беларускім месьцс Бяроза Картуская, які праіснуе 5 год. Больш лягсроў паўстане ў Нямеччынс, хоць Гітлср — вучань Леніна й Сталіна ў гэтым — далёка адстанс ад сваіх маскоўскіх настаўнікаў. Пра колькасьць вязьняў у нямецкіх канцэнтрацыйных лягсрох захавасцца афіцыйная статыстыка. Паводля яс, у мірным часе, да канца 1939 году лік вязьняў там дойдзс толькі да 21.000. У ча-
    се вайны, як у самой Нямеччыне, так і на акупаваных ёю землях, пачнецца рост лягероў, і лік вязьняў у іх (немцаў, грамадзянаў акупаваных краёў, а найбольш — жыдоў) у 1945 годзе дасягне 714.000«. Пра ўмовы жыцьця й працы ў іх у мірным часе прывядзем сьведчаньне із кнігі ўспамінаў Ю. Б. Марголіна «Путешествне в страну зэ-ка» (Ню Ёрк, 1952): «В боковушке (на 48-ым «квадрате» савецкага БелБалтлагу.— A. К.)... собмрался кружок евреев послушать дневального Поппенгеймера. Под этой шмллеровской фамнлней скрывалось больное сушество, молодой немецкмй еврей, разбмтый, волочашмй ногу, замка, с мертвенно-бледным лмцом. Поппенгеймер рассказывал нам про гнтлеровскмй концлагерь Дахау, гдс он просмдел 7 месяцев... «Тогда я еіце был здоров’ — рассказывал Поппенгеймер.— Волшебная жмзнь была в Дахау до войны. Работа бсз нормы. Сорок пять ммнут работай, четвсрть часа отдыхай. Хлеба кмло трнста, колбаса, мармелад, на обед гуляш — «настояшмй гуляш»! Н у каждого кровать! Прмходя с работы, все обязательно мылмсь, снммалм рабочее платье м одсвалм войлочные туфлм, которые стоялм под кроватью. В лагерной кантмнс каждый мог купмть на 70 марок в месяц, м чего только нс было в кантнне!..» Часамм рассказывал калека, трясясь м жуя губамн, про хорошес врсмя в Дахау. Охотно слушалм его сврсм м всрмлм в немсцкмй рай в Дахау! Каждый мз нмх тосковал нс по свободе — куда уж! — по свропейскому концлагсрю, гдс кроватм, кантнна н хлсба «кмло трмста». Еврсм тосковалм по Дахау!.. Каждый мз нмх готов был хоть ссйчас псрсмснмть 48-ой квадрат на гмтлсровскмй лагсрь 1937 года. 14 хотя я нс мог раздслмть с нммн это восхміцснне Дахау, но м я бы тогда помснял охотно совстскмй лагерь на добрую старую польскую тюрьму, где полмтмческмх содсржалм отдсльно, нс прмнуждалм к рабскому труду, где былм у нмх не только кнмгм м еда, но м возможность учмться м смслость не скрывать свомх мненмй» (с. 144—145). У часе вайны ўмовы гэтыя ў нямецкіх канцэнтрацыйных лягерох шмат пагоршацца.
    Пасьля 2-ой сусьветнай вайны лягеры заста-
    нуцца ізноў вылучна ў СССР, як да 1934 году. Пазьней новыя будуць заснаваныя ў новых камуністычных краёх — Албаніі, Паўночнай Карэі, Кітаі, В’етнамс...)
    ГАЛОДНЫЯ КРОКІ
    Нашу брыгаду перавялі на начную зьмену. Мы працуем ад 7-ае гадзіны вечара да 5-ае начы. Сёньня брыгада разьбіта на некалькі групаў, і кожная група мае іншую працу. Я з Тліпіевым скідаем зь цяжаровых аўтаў шуфлямі шлак, які пад сьцяну газгэнэратара падвозяць вольнанаёмныя шофэры. Вольнанаёмных на будаўніцтве камбінату вельмі мала: іх бяруць сюды адно за такую працу, куды вязьняў ставіць ня могуць.
    Працуем мы цяжка: ледзьве ад’едзе ад нас выладаванае аўта, як зараз-жа пад’яжджае другое, наладаванае. Праўда, шофэры нас не падганяюць. Яны падкрэсьлена ветлівыя. Адзін зь іх, калі мы саскочылі з пустога кузава, падыходзіць да мяне й прапануе свой талёнчык на вячэру. (Для вольнанаёмных, якія працуюць на будаўніцтве, тут ёсьць сталоўка.)
    — Талёнчык — аплачаны. Садзіся за столік, пакладзі талёнчык перад сабою й чакай. Прыйдзе дзяўчына, забярэ яго й прынясе табе талерачку бульбяное кашы. Гэта і ўся вячэра.
    Нас моцна даймаў голад. Таму такая прапазыцыя — шчасьлівая нагода. Ад нечаканасьці я не знаходжу слоў, каб падзякаваць шофэру за такі шчодры падарунак.
    — А ці ня пільнуе ўваходу ў сталоўку наш «опэр»? — пытаюся я.
    — Так. Іншы раз бывае. Стаіць пры сьцяне калідору, недалёка ад дзьвярэй. Але дужа рэдка калі. Найчасьцей яго няма.— Ужо йдучы ў кабіну аўта, дадае: — Вячэру выдаюць ад 8-ае да 10-ае гадзіны.
    Усё гэта сталася так неспадзявана, што я ня мог як сьлед асэнсаваць. Толькі тады, калі шофэр ад’ехаў, я пачаў раздумваць, разважаць.
    Першае, што прыйшло мне ў галаву, гэта асо-
    ба шофэра, мілага мне дабрадзея. Я ня ведаю ні ягонага ймя, ні хто ён такі. Былы лягернік, які застаўся тут жыць, адбыўшы свой тэрмін? Ссыльны? Спэцперасяленец? I скуль родам?.. Сам ён нічога пра сябе не сказаў. А пытацца ў яго я й часу ня меў, так хутка гэта ўсё здарылася... А мо гэтак яно й лепей у нашых акалічнасьцях? Што ён мог падумаць, калі-б я ў яго папытаўся? Ён-жа не выключае, што мяне можа спаткаць няўдача; і ад мяне будуць дамагацца сказаць, дзе я ўзяў талёнчык. А што, калі я яго выдам? У мяне-ж на ілбу не напісана, што я гэтага не зраблю. За сувязь зь вязьнямі ці за якоесь садзеяньне ім вольнанаёмных караюць. Зноў-жа, ці я хоць падумаў: а як-жа ён сам — мае іншы талёнчык ці з-за мяне застанецца без вячэры. Як я мог так хутка згадзіцца? I мне зрабілася сорамна за самога сябе.
    Другое: бяручы талёнчык ад шофэра, я не ўсьведамляў сабе цэлы ланцуг праблемаў, зьвязаных з гэтай вячэраю: ці згодзіцца «бацька» адпусьціць мяне з працы? ці ўдасца мне адлучыцца незаўважаным з-пад канвою? ці магу я ў вопратцы лягерніка зьявіцца ў сталоўку для вольнанаёмных? і г. д.
    Аднак усе гэтыя праблемы й перашкоды ў абліччы неадольных пакутаў голаду й, здавалася, такой блізкай мажлівасьці павячэраць выдаюцца мне проста нічым. Есьці так хочацца, што я ня маю сілы ўстрымацца ад прынаднай спакусы. I я цьвёрда наважыўся паспрабаваць свайго шчасьця, зарызыкаваць.
    Адразу кіруюся да «бацькі». Той выслухаў мяне, сказаў:
    — Ідзі, сынку, толькі памятай: калі цябе затрымаюць, я пра гэта нічога ня ведаю.
    — Аб гэтым ня можа быць і гутаркі,— адказаў я.
    Вяртаюся назад разладоўваць шлак. Галаву непакоіць думка: а што, калі сёньня «опэр» будзе дзяжурыць у сталоўцы? ці ня лепей было-б бушлат замяніць на якоесь цывільнае паліто, каб схаваць пад ім лягернае адзеньне?.. Ды дзе яго ўзяць, тое паліто?.. А Тліпіеў падказвае мне:
    — Ідзі да Джамалбэкава. Ён-жа мае.
    Запраўды, той пад бушлат часта апранае сваё паўпаліто, якое ня здаў на склад. (Яму, каўказцу, тут халадней, чымся нам, пад адным бушлатам. Цяпер, у травені месяцы, удзень ужо цеплавата, але ночы яшчэ халодныя, з марозам.) Джамалбэкаў ахвотна згаджаецца. Я запэўняю яго, што на выпадак няўдачы, скажу, што паліто — маё.
    Хвілінаў праз 15 ужо можна йсьці. Але час рушыцца так марудна.
    Голад, голад... Толькі галодны чалавек ці чалавек, які аднойчы быў галодным, здольны зразумець, што значыць для вечна галоднага лішні раз зьесьці, няхай сабе й нядосыта, а каб хоць «замарыць чарвячка», каб ён ня грыз цябе зь сярэдзіны. Ня дзіва, што лягернікам сьняцца галодныя сны, а ў вольны ад працы час зьбярэцца кампанія на ніжніх нарах, і пачнуцца бясконцыя апавяданьні-згадкі пра ежу. Пра часы, калі «пілося, елася й болей не хацелася». Пры гэтым пералічаюцца ўсялякія стравы й закусь на фэстах, вясельлях. На Колядную Куцьцю, Вялікдзень... Размовы-згадкі цягнуцца, пакуль хтосьці зь верхніх нараў ня прыкрыкне: «Досыць ужо! Спыніце гэтыя гутаркі».
    Шофэр казаў мне, што на вячэру будзе нішчымная бульба, без аніякіх прысмакаў. Ды для лягерніка й гэта дэлікатэс. I чым бліжэй падыходзіў мой час — ні пра што іншае я ня мог думаць. Бульба! Адна яна займала ўсю маю ўвагу. Ніякая рызыка «самовольной отлучкн с работы» мяне не палохала. Чорт з вамі! — думаў я.— Пайду.
    Урэшце, мне пара. Мяняю бушлат на паліто. Сачу за канваірамі. Бачу: яны грэюцца ля вогнішча, не глядзяць у мой бок. Я асьцярожна, з аглядкаю зьнікаю. У дарозе да сталоўкі трэба быць уважным, абмінаць канвой іншых брыгадаў, які можа западозрыць і затрымаць цябе.
    Хутка мінаю ЦЭЦ. Тут ужо зусім блізка. Шчасьцю свайму проста ня веру. Іду й ня чую зямлі пад нагамі. Каб толькі «не нарвацца на «опэра»! О, Божа мой! Як я ўдзячны Табе, што Ты падаслаў да мяне добрага чалавека!
    Вось і сталоўка. Псрад дзьвярыма ў ейны калідор забілася сэрца. Апошні бар’ер. Зараз выясьніцца, што мяне чакае — вячэра ці арышт. Я павінен быць гатовым на кожную мажлівасьць. На выпадак, калі «опэр» будзе тут дзяжурыць, я мушу зрабіць спакойны выгляд, каб нічым ня выдаць свайго хваляваньня; сьмела й рашуча прайсьці праз калідор у сталоўку, не зьвяртаючы на яго ніякай увагі.
    Падрыхтаваўшы сябе да такое ролі, я рвануў за вонкавыя дзьверы й пераступіў парог. На імгненьне нічога ня было відаць: густая пара ад марозу з двара, як дымам, усё засланіла. Я зачыніў дзьверы, спыніўся, замер. Калі пара разьвеялася, мае вочы ўпёрліся ў іншыя вочы, якія з другога канца калідору застылі на мне. «Лягавы! Ніякага сумніву!» — мільганула ў маёй галаве. Аднак я не разгубіўся, сьмела крочу да дзьвярэй сталоўкі. Мінаю «лягавага» і ўжо працягваю руку да клямкі... як пачуў за сваёй сьпіною загад:
    — А ну давай, остановнсь!
    Ад гэтых слоў мне здалося, што на мяне абваліўся дах.
    «Лягавы» падышоў бліжэй, расхінуў маё паліто. Тады выцягнуў з кабуры рэвальвэр і скамандаваў:
    — Давай, пошлн!
    НЯМЕЦКАЯ ДЭЛЕГАЦЫЯ
    Ад аднаго дня ў тым-жа часе на нашым «лагпункце» пачаліся такія дзівосы, што ўсе былі зьбітыя з панталыку, і ніхто не разумеў, што тут дзеецца.
    Пачалося з таго, што немцаў (і толькі іх адных!) із усіх ротаў сабралі ў асобную калёну й пад канвоем пагналі (як мы даведаліся пазьней) у вадну із лясных «камандыровак». 3 нашае брыгады ў тую калёну трапіў бедны Карл. На другі дзень «расфармавалі» ізалятар і на ягоных дзьвярах павесілі замок. Па ротах пачалі бегаць «воспнтателн» КВЧ і ў сьпешным парадку выяўляць гарманістых. Была абвешчана «гене-