• Газеты, часопісы і г.д.
  • На крыжовай дарозе  Аўген Калубовіч

    На крыжовай дарозе

    Аўген Калубовіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 318с.
    Мінск 1994
    69.2 МБ
    «АЙЦЫ» БССР I ІХНЫ ЛЁС
    Нарыс «Айцы» БССР і іхны лёс», які мы прапануем увазе нашых паважаных чытачоў, ставіць мэту выясьніць, як паўстала БССР і які лёс спаткаў ейных творцаў, выясьніць праўдзівую гісторыю ў адрозьненьне ад фалыпывай прапагандовай вэрсіі афіцыйнай савецкай гістарыяграфіі.
    За «айцоў» БССР мы ўважаем беларусаў нацыянал-камуністых, якія, апынуўшыся па-за межамі БНР (на савецкім баку лініі фронту), гуртаваліся ў свае нацыянальна-аўтаномныя беларускія сэкцыі РКП(б)і і ў Белнацкоме. Яны былі левымі беларускімі патрыётамі, каторыя шчыра верылі, што, апіраючыся на савецкую ўладу ў Расеі й камуністычную дактрыну, можна будзе адрадзіць беларускую дзяржаўнасьць — хутчэй і лепей, чымся на аснове іншых палітычных канцэпцыяў. Як сьведчаць факты й дакуманты, гэта яны былі ініцыятарамі абвешчаньня БССР і першымі ейнымі будаўнікамР.
    1
    Адсунем стрэлкі гадзіньніка назад і праэкзамінуем гісторыю паўстаньня БССР. Пачнем ад гісторыі беларускіх сэкцыяў РКП(б) і Белнацкому.
    Пачатак Беларускім сэкцыям РКП(б) дало левае крыло Петраградзкага (пераважна работніцкага, каля 500 усіх сяброў) і Гэльсінскага (матроскага Балтыцкага флёту, каля 200 усіх сяброў) аддзелаў Беларускай Сацыялістычнай Грамады
    (БСГ), каторае, адкалоўшыся ад свае партыі, увосені 1917 г. засноўвае Беларускую СДРП. На чало новае партыі выбіраецца камітэт у складзе был. сябры ЦК БСГ — А. Чарвякова, А. Усьціловіча, Сосны, Гурыновіча, Лаўрэцкага, Паляцка й Я. Лагуназ. У сьнежані 1917 г. БСДРП высылае дэлегатаў ад свае партыі (А. Чарвякоў*, Я. Лагун, А. Усьц,іловіч, У. Скарынка, Сосна5 й інш.) на 1-шы Ўсебеларускі Кангрэс у Менске. Пасьля 7-га зьезду РСДРП(б) (сакавік 1918 г.), які перайменаваў сваю партыю ў РКП(б), БСДРП пераймяноўваецца ў Беларускую сэкцыю РКП(б)Л Зь яе ініцыятывы ў верасьні—лістападзе 1918 г. такія-ж сэкцыі паўстаюць у Саратаве й Маскве, a за імі — і ў іншых беларускіх перасяленскіх і ўцякацкіх асяродках Расеі, а таксама й у самой Белавусі (Казань, Тамбоў, Казлоў, Менск, НевельН Дзеля ўплываў маскоўскай сэкцыі на арганізацыйнае жыцьцё іншых назавем пэрсанальны склад ейнага камітэту, выбранага 24.11.1918 г.: 3. Жылуновіч, П. Клыш, 3. Чарнушэвіч, А. Чарвякоў, А. Дзедзя, I. Няцецкі, Я. Дыла, I. Мазур, У. Фальскі’.
    На прапазыцыю БСДРП, 7/20.1.1918 г. у Петраградзе склікаецца нарада прадстаўнікоў левых беларускіх арганізацыяў — БСДРП, Петраградзкага аддзелу БСГ, левых эсэраў і вайсковых групаў Кранштату й Фінляндыі. На гэтай нарадзе выбіраюцца кандыдаты ў г. зв. Беларускі Нацыянальны Камісарыят (Белнацком). У кіруючы склад Белнацкому выбраныя: А. Чарвякоў (БСДРП) — на становішча камісара, У. Скарынка (БСДРП) — ягонага заступніка й 3. Жылуновіча (тады яшчэ БСГ) — сакратара. 31.1/13.2.1918 г. Белнацком із прапанаванымі кандыдатамі ў ягоны кіруючы склад зацьвярджаецца дэкрэтам СНК РСФСР як аддзел Народнага Камісарыяту ў нацыянальных справах РСФСР («Камісарыят у беларускіх справах», паводля тэрміналёгіі дэкрэту10)11, падобна такім-жа аддзелам (камісарыятам) для іншых народаў (палякоў, летувісаў, армянаў і г. д.), створаным з мэтаю кантраляваньня нацыянальных рухаў нерасейскіх народаў Расеі. Хутка па пераезьдзе СНК
    РСФСР і Белнацкому ў Маскву (канец сакавіка 1918 г.) месца А. Чарвякова, змабілізаванага ў палітаддзел Чырвонай арміі, займаюць сыіярша левы эсэр зь Беларускага Абласнога Камітэту пры Ўсерасейскім Савеце сялянскіх дэпутатаўіг, тады выкліканы із Петраграду А. Усьціловіч, а ад 23.12.1918 г.— 3. Жылуновічіз.
    Беларускія сэкцыі РКП(б) і Белнацком сваю актыўнасьць у падрыхтове абвешчаньня БССР (яны мелі ўжо прыклад — УССР, праклямаваную 25.12.1917 г.) разгортваюць у трох кірунках: у кірунку зьбіраньня сваіх сілаў і прапаганды сярод іх ідэі БССР, у кірунку інсьпірацыі падтрымкі ідэі БССР зьнізу і ў кірунку плянаваньня абвешчаньня БССР і націску ў гэтай справе на маскоўскі бальшавіцкі цэнтар.
    Падобна БСГ і эсэрам, яны, апрача беларускіх работнікаў Петраграду (пуцілаўцаў, абухоўцаў, артылерыйскага заводу й інш.н) ды маракоў Балтыцкага флёту, асаблівую ўвагу зварочваюць на сотні тысяч беларускіх уцекачоў 1-ай сусьветнай вайны й іхныя асяродкі ў РСФСР. Каб мець на іх большы ўплыў, у сьнежані 1917 г. тады яшчэ як БСДРП рэвалюцыйным парадкам яны ліквідуюць Беларускі ўцякацкі камітэт у Петраградзе (Камітэт Беларускага таварыства арганізацыі дапамогі пацярпелым ад вайны), а, заміж яго, паклікаюць свой у складзе А. Чарвякова, А. Усьціловіча, Я. Лагуна, Сосны, 3. Жылуновіча (БСГ)і5. Ужо ад імя Белнацкому арганізуюць сетку сваіх эмісараў пры беларускіх уцякацкіх асяродках Калугі, Саратава, Тамбова й г. д., а ў Петраградзе й местах занятай РСФСР часткі БНР — у Смаленску, Віцебску, Воршы — закладаюць мясцовыя аддзелы Белнацкому'в.
    1.3.1918 г. Белнацком пачаў выдаваць пад рэд[акцыяй] 3. Жылуновіча ў Петраградзе (ад № 6 — у Маскве) свой прэсавы орган — тыднёвую газэту «Дзяньніца» (ад № 40 за 3.12. 1918 г.— орган Белнацкому й маскоўскай Беларускай сэкцыі РКП(б)п, а ад 19.7.1918 г. у Петраградзе пад рэд[акцыяй] А. Вазілы — двухмоўны (беларуска-расейскі) часапіс «Чырвоны Шлях» (орган Петраградзкага аддзелу Белнацкому), у
    якіх сыстэматычна, з розных нагодаў, побач прапаганды супраць БНР папулярызуецца ідэя БССР (у «Дзяньніцы» ўжо ў № 8 артыкул — «Беларусь як частка Савецкай Фэдэрацыйнай Рэспублікі»ів).
    У Петраградзе, Маскве й іншых перасяленскіх і ўцякацкіх асяродках РСФСР Белнацком адчыняе свае клюбы, бібліятэкі, школы, творыць розныя палітычныя й культурна-грамадзкія гурткі й таварыствы. Для падрыхтовы кіруючых кадраў арганізуе Вышэйшыя курсы беларусаведы ў Петраградзе, а ў Маскве — Беларускі Народны Ўнівэрсытэт, дзе для слухачоў (пераважна беларускіх настаўнікаў і культурна-асьветных працаўнікоў) праф. У. Пічэта, праф. 3. Анучын, праф. М. Янчук, праф. А. Ясінскі, этнограф У. Дабравольскі, П. Растаргуеў, А. Канчар і інш. чытаюць курсы з геаграфіі, гісторыі, этнаграфіі й эканомікі Беларусі, беларускай мовы й літаратурыіэ. У кан. 1918 г. Белнацком выдае альманах «Зажынкі» з творамі Я. Купалы, Я. Коласа, Цёткі, А. Гаруна, У. Галубка, X. Чарнышэвіча, а ў тым і сваіх супрацоўнікаў — Ц. Гартнага (3. Жылуновіча), Я. Нёманскага (Пятровіча) і Ф. Шантыраго.
    Падтрымка зьнізу ідэі БССР, інсьпіраваная Беларускімі сэкцыямі РКП(б) і Белнацкомам, выяўлялася галоўна ў прыняцьці адпаведных рэзалюцыяў беларускімі сходамі, канфэрэнцыямі й зьездамі. Рэзалюцыі гэтыя дзеля таго й маюць у розных варыянтах адну й тую-ж схэму з трох тэзаў: няпрызнаньня пазафррнтавай БНР і яе кіруючых органаў — Рады і Ураду БНР; дэклярацыі ў адданасьці савецкай уладзе й Расеі; супрацьстаўленьня БНР ідэі БССР (фэдэрацыі ці саюзу Беларусі з Расеяй) як спосабу вырашэньня права беларускага народу на нацыянальнае самавызначэньне. Першыя дзьве тэзы вымагаліся ад маскоўскага цэнтру, трэцяя дадавалася ад сябе.
    «Адзіны беларускі народ ня можа й не павінен быць падзелены на часткі, ён павінен застацца цэлым; і яму павінна быць дадзена, як і іншым народам, права вызначыць сваю долю»,— яшчэ нясьмела заяўляе рэзалюцыя беларусаў-уцекачоў з Горйдзеншчыны ў Казанскай губ. 23.4.1918 г.2і. «Няхай жыве Беларуская Фэдэрацыйная Савец-
    кая Рэспубліка зь вялікай працоўнай свабоднай Расеяй!» — завяршаецца рэзалюцыя Каралеўскай воласьці Віцебскага пав. 14.5.1918 г.22.
    Такія-ж рэзалюцыі прымае скліканы Белнацкомам у Маскве 17—21.7.1918 г. Усерасейскі зьезд уцекачоў зь Беларусі: «Прэч незалежнасьць, накінутую немцамі з дапамогаю беларускіх паноў! Няхай жыве адзіная вольная работніцка-сялянская Беларусь у цесным братнім саюзе з Расейскай Савецкай Рэспублікай!» (рэзалюцыя ў пытаньні «Бягучы момант»)23 і «...прызнаючы, што Беларусь павінна ўвайсьці ў будучым у склад саюзу свабодных народаў на аснове аўтаномнасьці ў фэдэрацыі з Расейскай Савецкай Рэспублікай, зьезд вызнае за канечнае, каб на будучай мірнай канфэрэнцыі народаў былі прадстаўнікі ад працоўнага беларускага народу для абароны ягоных інтарэсаў...» (рэзалюцыя ў пытаньні «Аб прадстаўніцтве Беларусі на будучай мірнай канфэрэнцыі народаў»)24.
    23—24.8.1918 г. зь ініцыятывы Петраградзкага аддзелу Белнацкому ў Петраградзе склікаецца «Першая канфэрэнцыя беларускіх савецкіх арганізацыяў і партыяў, у якой бяруць удзел прадстаўнікі ўсіх лякальных аддзелаў Белнацкому, маракоў Балтыцкага флСту, работнікаў Петраграду й Кранштату, петраградзкай Беларускай сэкцыі РКП(б), сацыял-дэмакратаў інтэрнацыяналістых і эсэраў. Па абмеркаваньні дакладаў камісара Петраградзкага аддзелу Белнацкому Я. Лагуна на тэму «Палітычны стан Беларусі» й старшыні Беларускага Абласнога Камітэту пры Ўсерасейскім Савеце сялянскіх дэпутатаў эсэра А. Канчара на тэму «Чым павінна быць Беларусь» канфэрэнцыя «прыйшла да аднадушнае пастановы, што Беларусь павінна быць шырока-аўтаномнай дзяржаўнай адзінкай, павінна... увайсьці ў вялікі фэдэрацыйны Расейскі Саюз раўнапраўным сябрам»25.
    Актыўнасьць беларускіх нацыянал-камуністых і іхных прыхільнікаў у кірунку да абвешчаньня БССР ад самага пачатку спаткалася із маўклівым ці адкрытым супрацівам і няпрыхільнасьцю з боку маскоўскага балыйавіцкага цэнтру і ўсіх іншых кіруючых органаў РКП(б) і савецкай улады,
    якія ў нацыянальным пытаньні стаялі на пазіцыях расейскага вялікадзяржаўнага шавінізму.
    19.7.1918 г. група дэлегатаў згадванага Зьезду беларускіх уцекачоў у РСФСР на чале з камісарам Белнацкому А. Усьціловічам бьіла прынятая Леніным. Дэлегацыя не пачула ад галавы РСФСР ніякіх запэўненьняў ці хоць-бы абяцанак у справе будучага ўладжаньня Беларусі, над чым так шмат дыскутаваў зьездгв. I гэта тымбалей дзіўна, калі ўзяць на ўвагу факт, што група левых эсэраў выступіла на зьезьдзе ў абарону БНР і ейных кіруючых органаў^, а зьезд у сваім прывітаньні ЦВК РСФСР «выказаў упэўненасьць, што... (ЦВК) пойдзе насустрач зьезду й дапаможа беларускаму народу ў вырашэньні ягоных надзённых патрэб і абароне ягоных інтарэсаўгв».
    4.8.1918 г. беларусы-работнікі Пуцілаўскага заводу ў Петраградзе на сваім сходзе прымаюць рэзалюцыю із дамаганьнсм перайменаваць 3?ходнюю вобласьць (куды ўваходзіла Беларусь) у Беларускую й пастанаўляюць паслаць у гэтай справе ў Маскву, у СНК РСФСР, дэлегацыю із двох работнікаў заводуг’. 13.8.1918 г. беларусы-маракі Балтыцкага флёту ў Петраградзе прымаюць у тэй самай справе рэзалюцыю, адрасаваную ў СНК РСФСР. Паводля рэзалюцыі маракоў, «Саветам народных камісараў павінен быць выданы дэкрэт пра ўтварэньне Беларускай вобласьці... цэнтрам якое ў будучыні мусіць стацца Полацак — гэты старажытнейшы асяродак самастойнага дзяржаўнага жыцьця бсларускага народу», а «часовым адміністрацыйным цэнтрам ’— Смаленск»». Амаль адначасна з гэтай ініцыятывай Белнацком падае ў Наркамнац РСФСР апрацаваны ім канкрэтны «Праект дэкрэту пра ўтварэньне Беларускай вобласьці» як часовай «аўтаномнай палітычнай адзінкі» ў складзе РСФСР і далучае да яго «Тлумачальную запіску». Белнацком просіць дэкрэтам СНК РСФСР зьліквідаваць Заходнюю вобласьць, якая «ў складзе Расейскай Савецкай Рэспублікі цяпер ня творыць нат асобнай вобласьці з нацыянальным назовам, афіцыйна мянуючыся «Заходняй»; ды распусьціць сйныя кіруючыя органы, «паўсталыя прьт выпадковых акалічнасьцях із