На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
Такія настроі ў КП(б)Б змусілі кіраўнікоў КП(б)Б, бліжэй утаямнічаных у запраўдныя мэты нацыянальнай палітыкі ЦК РКП(б), раскрыць карты. Ужо на самой 6-ай абласной канфэрэн-
цыі дакладчык у пытаньні абвешчаньня БССР А. Мясьнікоў (ён толькі-што вярнуўся з Масквы, куды яго ў гэтым пытаньні выклікалі), каб «местные товарніцн согласнлнсь с доводамн центра... в целесообразностн созданйя нового положенйя»^, хоць і разглядаў абвешчаньнс БССР як якуюсь уступку Беларускім сэкцыям РКП(б), за галоўкы матыў абвешчаньня выстаўляў міжнародны фактар. Заходнія дзяржавы даюць народам «буржуазнае самавызначэньнс» (у раСне Заходняй камуны — гэта БНР і Летувіская манархія), яму трэба супрацьпаставіць самавызначэньне на базе савецкай улады. «Нужно протйвоядйе «союзным начйнанйям», каторае-б із большым шансам магло «замкнуть проход», праз які «сйлы черного йнтернацйонала устремляются на Советскую Россйю»ы. Іншымі словамі: калі-б ня было БНР, не тварылася-б і БССР; БССР — гэта супрацьвага («протнвоядне») БНР, клін супраць БНР і прытым напачатку вылучна прапагандовы, без запраўднага жаданьня тварыць яс. Тымі-ж матывамі палітычнай кан'юнктуры мамэнту тлумачыў абвешчаньне БССР на згадванай Віцебскай губэрнскай канфэрэнцыі КП(б)Б сябра ЦБ (і Ўраду БССР ад групы Заходняй камуны) Р. Піксльвх; a таксама й другі сябра ЦБ (і Ўраду БССР ад тэйжа групы) С. Іваноў на Смаленскай губэрнскай канфэрэнцыі КП(б)Б. заявіўшы, што абвсшчаньне БССР — гэта тактычны манэўр партыі з мэтаю паралізаваць палітыку вільсонаўскага лёзунгу самавызначэньня народаў, ужываную Заходнімі дзяржавамі^. 24.9.1919 г. сакратар ЦК КП(б) Летувы й Беларусі В. Кнорын у газэце «Зв^зда» ў гэтай справс пісаў, што «Коммуннстмческая партня... мотйвйровала свой шаг йсключйтелыю прйчйнамй международного характера»іі.
Hi А. Мясьнікоў, ні іншыя кіраўнікі КП(б)Б не паклікаліся пры гэтым на самас галоўнас: на права беларускага народу на нацыянальнае самавызначэньне.
Зусім натуральна, што расейскі вялікадзяржаўны шавінізм у КП(б)Б ня мог не насьцярожваць беларусаў нацыянал-камуністых, якія ня зьбіралі-
ся складаць зброі. У сваім намеры пераняць кантролю над БССР з рук КП(б)Б «яны (зноў.— A. К.) абмяркоўвалі пытаньне аб арганізацыі ў процівагу ёй беларускай Камуністычнай партыі... Разьбітыя ў пытаньні аб утварэньні свае Камуністычнае партыі, яны прабавалі арганізаваць асобна прыяжджаючых з Савецкае Расеі беларусаў-камуністых і тварыць нацыянальна-беларускія сэкцыі»^. Але ЦБ КП(б)Б 15.1.1919 г. прымае пастанову пра ліквідацыю й Беларускіх сэкцыяў89. 17.1.1919 яно публікуе ў гэтай справе ў газэце «Зв4зда» афіцыйнае паведамленьне. У ім гаворыцца, што «некаторыя сябры партыі працягваюць называць сябе «беларускімі камуністымі»... Яны вядуць нацыяналістычную агітацыю, уносяць дэзарганізацыю ў партыйную й савецкую працу. Таму мясцовым партыйным арганізацыям прапануецца лічыцца толькі з ЦБ і мясцовымі камітэтамі Кампартыі Беларусі... а Беларускія камуністычныя сэкцыі ліквідуюцца, выдадзеныя імі партыйныя сяброўскія білеты губляюць сваю сілу»*».
16.1.1919 г. (праз 2 тыдні па абвешчаньні БССР) ЦК РКП(б) пастанаўляе адарваць ад БССР 3 губэрні — Віцебскую, Смаленскую й Магілёўскую — ды далучыць іх да РСФСР^. Каб правесьці пастанову ў жыцьце, з Масквы ў Менск камандыруецца прадстаўнік ЦК Іофэ'«.
Маскоўская пастанова ў Менску здалася нагэтулькі неверагоднай і няпрымальнай, што ніякія аргумэнты Іофэ на спэцыяльным паседжаньні ЦБ КП(б)Б 22.1.1919 г. не маглі пераканаць нават прамаскоўскае ЦБ, якое ў поўнасьці з пастановаю ЦК не згадзілася. Калі пра гэта было паведамлена ў Маскву, стуль 26.1.1919 г. ад Я. Сьвярдлова прыйшла тэлеграма: «...Цэка пацьвярджае сваю папярэднюю пастанову, выказаную тав. Іофэ...»93. Тады ЦБ КП(б)Б 27.1.1919 г. дэлегуе ў Маскву 2ох сяброў ЦБ да Леніна. Ленін, які на паседжаньні ЦК РКП(б) 16.1.1919 г. сам галасаваў за гэтую пастанову, у просьбе дэлегацыі адмовіў*. Дэлегацыя не пасьпела даехаць да Менску, як ад Я. Сьвярдлова 30.1.1919 г. на ймя старшыні ўраду 3. Жылуновіча прыйшла новая тэлеграма ў дыктатарскім тоне: «Дэлегатам Цэбэ было рашуча ад-
моўлена ў адмене пастановы Цэка. Пацьвярджаю; Віцебская, Магілёўская, Смаленская губэрні адыходзяць; у Беларусі застаюцца дзьве губэрні — Менская й Горадзенская’\ Дадаю пастанову Цэка правесьці на зьезьдзе Беларусі аб'яднаньне зь Летувою...С&ньня па прамым провадзе ў мяне пыталіся з Магілёва са зьезду пра пастанову Цэка аб іхнай губэрні. Паведамілі тэлеграмы Вашы й Цэбэ. Лінія Цэка і там пройдзе бясспрэчна. У Віцебску таксама. Смаленск пад сумнівам, але падпарадкаваньне будзе бязумоўнае, як і на зьезьдзе ў Менску»96.
Ужо ў канцы студзеня 1919 г. Магілёўская, Віцебская й Смаленская губэрні, а таксама 4 паветы Чарнігаўскай, адышлі да РСФСР. Гэты бесцырымонны акт гвалту й грубага парушэньня сувэрэнных правоў беларускага народу й новая, на прапазыцыю Леніна’Л пастанова ЦК РКП(б) пра аб’яднаньне рэшты БССР зь Летувіскай ССР у вадну г. зв. ЛітБел, што фактычна ёсьць ліквідацыяй БССР, выклікалі ўва Урадзс БССР крызыс. На знак пратэсту супраць такіх мэтадаў паступаваньня Масквы зь Беларусьсю (як і папярэдніх забаронаў тварыць БКП, роспуску Беларускіх камуністычных сэкцыяў, недапушчэньня ў БССР беларускае прэсы«8 й г. д.) у канцы студзеня 1919 г. Урад БССР пакідаюць тры наркомы — Ф. Шантыр, У. Фальскі й Я. Дыла^.
ЦБ КП(б)Б і сябры ўраду ад групы Заходняй камуны ў духу патрабаваньняў Леніна й Сьвярдлова арганізоўваюць старанны падбор дэлегатаў на 1-шы Зьезд Саветаў БССР. Таму на зьсзьдзе, які адбыўся 2—3.2.1919 г. у Менску, былі дэлегаты ня выбраныя дэмакратычным спосабам і ў няправільнай прапорцыі ад паасобных губэрняў (121 — ад Менскай, 11 — ад Горадзенскай, 25 — ад Вялейскага пав. Віленскай), а таксама ад губэрняў, якія ўжо адышлі ад БССР (48 — ад Смаленскай, 10 — ад Магілёўскай, 0 — ад Віцебскай) і 7 — ад уцекачоў. 213 зь іх — сябры КП(б)Б, а рэшта — «спачуваючыя ёй»іоо. Нічога дзіўнага, што групу беларускіх нацыянал-камуністых на зьезьдзе спаткаў поўны разгром.
Зьсзд апрабус ўсе, прадыктаваныя ЦК РКП(б),
вымогі: абвешчаньне БССР; адарваньне ад яе Віцебскай, Смаленскай, Магілёўскай і часткі Чарнігаўскай губэрняў, далучаных да РСФСР; неадкладны ўваход рэшты БССР у РСФСР і, урэшце, ліквідацыю БССР, ці зьліцьцё яе зь Летувіскай ССР у вадну для абодвых народаў ЛітБел, каб супольна змагацца зь «Лстувіскай Тарыбай і Беларускай Радай», якія нібы «выступаюць супраць работнікаў і сялянаў Бсларусі й Летувы адзіным контррэвалюцыйным фронтам»юі. Выбраны зьездам ЦВК БССР стварае 5.2.1919 г. пад старшынствам А. Мясьнікова новы Ўрад БССР ня толькі бяз Ф. Шантыра, У. Фальскага й Я. Дылы, але й бяз 3. Жылуновіча, А. Чарвякова й А. Квачанюка^. Із групы был. Беларус^іх сэкцыяў РКП(б) у новым урадзе застаюцца ўсяго 3. Чарнушэвіч і I. Пузыроўюэ.
У той-жа дзень (5.2.1919 г.) газэта «Звйзда» ў рэдакцыйным артыкуле «К іітогам сьезда Советов Белорусснн» сваім чытачом тлумачыць: «Почему сьезд сграннчнлся только пожеланнем о вступленнн в Росснйскую Советскую Федерацмю, почему он сразу не претворнл в дело свое пожеланйе о полном обьедйненйй с Россйей? Для этого былн очень й очень важные прйчйны международно-полйтйческого характера. Перед Белоруссмей был поставлен вопрос, как она прйнесет больше пользы... сушествуя как самосгоятельная республнка нлн слмваясь с РСФСР. 14 после зрелого н всестороннего обсуждення данного вопроса... полнтнческая мудрость говормт нам, что мы должны пока суіцествовать самостоятсльно»і(М. Разам з тым, працягвае артыкул, «сьезд подтвердйл, что потугй белорусской нацйональной йнтеллйгенцйй к созданйю «своего» белорусского языка, «своей» нацйональной культуры напрасны... Пусть прймут это к сведенйю белорусскйе пйсателй»^.
27.2.1919 г. на апошнім, сумесным паседжаньні ЦВК БССР і ЦВК Лстувіскай ССР спынілі сваё існаваньне БССР і Лстувіская ССР. На іхным месцы творыцца новы прадукт нацыянальнай палітыкі РКП(б) — Сацыялістычная Савецкая Рэспубліка Летувы й Беларусі (ЛітБел, із сталіцаю ў
Вільні). У кіруючыя органы гэтай новай рэспублікі ня ўводзіцца ніхто ізь беларусаў^.
За тры дні перад тым, 24.2.1919 г., выходзіць апошні [нумар] 5/49 «Дзяньніцы» ў Маскве. У ім чытачом паведамляецца, што «наша газэта зачыняецца, і гэты нумар зьяўляецца разьвітальным. Замест яе,— выказвае надзею рэдакцыя,— будзе арганізавана камуністычная газэта на беларускай мове ў адным з цэнтраў Беларускай Савецкай Рэспублікі: у Менску ці ў Вільні»ю7. у сакавіку ліквідуецца й Белнацкомюв. Адгэтуль на ўсім савецкім баку лініі фронту ўжо няма ніякае беларускае прэсы^ (пасьля столькіх беларускіх газэт н часапісаў у БНР!) і ніякіх беларускіх савецкіх установаў.
Ліквідацыя БССР і тварэньне ЛітБелу ня прынесьлі для РКП(б) спадзяванага эфэкту. А ўжо што казаць пра беларусаў і летувісаў. Гаспадарчы хаос, голад, беззаконьне й тэрор шалелі з тэйжа лютасьцю. Усе гэта выклікала ў Беларусі новую хвалю антысавецкіх паўстаньняў: у сакавіку — Рагачоўскаеію, Кармянскаеіп, Гомельскае й Рэчыцкаенг, у красавіку — Слуцкае й Старобінскаенз, НясьвіскаеН'», Барысаўскаеі'5, Полацкаеіів й іншыя.
У бальшавікоў зямля гарэла пад нагамі. У такіх акалічнасьцях польскас войска, падтрыманае заходнімі аліянтамі, пачынае наступ на ЛітБел, хутка пасоўваючыся на ўсход. 21.4.1919 г. яно займае Вільню, скуль урад ЛітБелу эвакуюецца ў Менск; a 17.7.1919 г., калі зь літбелаўскай тэрыторыі на савецкім баку застаецца колькі ўсходніх паветаў Меншчыны, ЦК РКП(б) распускае кіруючыя органы ЛітБелу, перадаючы ўладу ў гэтых паветах Менскаму губэрнскаму Вайскова-Рэвалюцыйнаму Камітэту (ВРК) у Бабруйску. ЛітБел перастала існаваць.
8.8.1919 г. палякі займаюць Менск і йдуць далей на ўсход да лініі р. Заходняя Дзьвіна — Полацк — Лепель — Барысаў — Рагачоў — Жлобін. ВРК выяжджае ў Смалснск.
У няспрыяльных умовах польскае акупацыі Рада і Урад БНР дзеюць у кірунку аднаўленьня БНР. Хутка ўмовы гэтыя спрычыняюць чарговую
ініцыятыву ў заснаваньні БКП. У скрайняй апазыцыі да польскай акупацыі БНР, 1.1.1920 г. ад Беларускай партыі эсэраў (БПСР), аднэй із партыяў Рады БНР, адкалолася найбольш левая група («Маладая Беларусь») і перайменавалася ў Беларускую Камуністычную Арганізацыю (БКА). Узначаленая некаторымі выкладчыкамі й студэнтамі Беларускага Пэдагагічнага Інстытуту ў Менску, настаўнікамі й грамадзка-культурнымі працаўнікамі — У. Ігнатоўскім, Я. Каранеўскім, А. Сташэўскім, М. Гурыным (Маразоўскім), Л. Родзевічам, М. Кудзелькаю (Чаротам), А. Капуцкім і іншымі — яна йдзе ў падпольле й арганізоўвае супраць польскіх вайсковых гарнізонаў партызанскі рух. Баявыя «сялянскія дружыны» БКА, кіраваныя ейным Беларускім Паўстанскім Камітэтам, дзейнічаюць у Менскім, Слуцкім, Ігуменскім, Слонімскім, Горадзенскім, Лідзкім і Дзісенскім паветахіі?.