• Газеты, часопісы і г.д.
  • На крыжовай дарозе  Аўген Калубовіч

    На крыжовай дарозе

    Аўген Калубовіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 318с.
    Мінск 1994
    69.2 МБ
    Загады Гіндэнбурга прычыніліся да неадкладнага й хуткага разьвіцьця беларускага школьніцтва, зьяўленьня беларускіх выдавецтваў, аднаўленьня прэсы й друку, паўстаньня Беларускага Настаўніцкага Саюзу (1916 г.), нацыянальнага тэатру, Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні (25.1.1918)6 і іншых арганізацыяў і ўстановаў на чале з Цэнтральным Саюзам беларускіх арганізацыяў, які выконваў тады ў Заходняй Беларусі ролю Беларускага Народнага Прадстаўніцтва. Для практычных патрэбаў у 1-ай палове 1918 году выйшаў з друку падрыхтаваны ў 1916—17 гг. Сямімоўны слоўнік, беларускую частку якога ўлажыла Г. Душэўская7. У прадмове
    да слоўніка пра беларускую мову сказана, што «гэта вельмі старабытная, найстарэйшая спаміж славянскіх моваў, (што) беларусы стараюцца адрадзіцца і разьвіваюць багацьці свае мовы»а.
    На другім баку лініі фронту, на тэрыторыі расейска-савецкай акупацыі Беларусі, беларускія арганізацыі таксама стараліся здабыць правы для беларускай мовы, хоць і натыкаліся тут усьцяж на ўсялякага роду перашкоды. Як мы ўжо мелі нагоду пісаць пра гэта’, у нацыянальным пытаньні РКП(б>ю і падпарадкаваныя ёй цэнтральныя органы савецкай улады працягвалі палітыку царскага ўраду, трымаючыся пазыцыяў вялікадзяржаўнага расейскага шавінізму й русыфікацыі нерасейскіх народаў. Вялікую няпрыхільнасьць да ўсяго беларускага меў і Смаленскі абласны цэнтар (якому падлягала Беларусь) і кіраўнік ягоны — старшыня Паўночна-Заходняга абласнога камітэту РКП(б) і Абласнога Выканаўчага Камітэту А. Мясьнікоў. Ужо нават тады, калі ў процівагу БНР была абвешчана БССР, газэта «Звйзда» (у тым часе — цэнтральны орган БССР у Менску) пасьля 1-га Зьезду Саветаў Беларусі ў рэдакцыйным артыкуле «К нтогам сьезда...» 5 лютага 1919 году тлумачыла сваім чытачам: «Почему сьезд ограннчнлся только пожеланнем о вступленнн в Росснйскую Совстскую Федерацню, почему он сразу не претворнл в дело свое пожеланне о полном обьеднненнн с Россней?.. Для этого былн очень н очень важные прнчнны международнополнтнческого характера. Перед Белоруссней был поставлен вопрос, как она прннесет больше пользы... суіцествуя как самостоятельная республнка нлн слнваясь с РСФСР. 14 после зрелого н всестороннего обсуждення данного вопроса... полнтнческая мудрость говорнт нам, что мы должны пока сушествовать самостоятельно». Разам з тым, «...сьезд подтверднл, что потугн белорусской нацноналнстнческой янтеллнгенцнн к созданяю «своего» белорусского языка, «своей» нацнональной культуры напрасны... Пусть прнмут это к сведенню белорусскне пясателн»н.
    Аднак, не зважаючы на такія няспрыяльныя акалічнасьці, БНК, выбраны на зьезьдзе ў Менску 26.III.1917 г., у сваёй дэклярацыі «Ад Беларускага Нацыянальнага Камітэту» выказаў патрэбу «нацыяналізацыі беларускай школы»й. 25.IV. 1917 г. БНК выслаў да Магілёўскага каталіцкага архібіскупа ў Пецярбургу дэлегацыю з мэмарыялам, падпісаным старшынёю БНК Р. Скірмунтам і іншымі сябрамі. БНК у ім прасіў:
    «1) Каб завясьці ад восені 1917 г. у Магілёўскай Сэмінарыі ў Пецярбургу лекцыі беларускай мовы, літаратуры й гісторыі Беларусі.
    2)	Прыпомніць усяму духавенству на Беларусі яго абавязак, на колькі хопіць сіл і магчымасьці, прамаўляць пабеларуску да людзей у навучаньню веры ў касцьёле й школе[... ]
    5)	Паручыць ксяндзом заняцца выданьнем беларускіх рэлігійных кніжак для касьцёла й іпколы, а таксама беларускай часопісі.
    6)	Камітэт просіць назначаць на Беларусь ксяндзоў беларусаў або тых, каторые ведаюць беларускую мову.
    7)	Камітэт просіць прычыніцца, каб на Беларусь быў назначаны біскуп беларус або такі, каторы ўмее пабеларуску гаварыць»й.
    Заступіўшая БНК Цэнтральная Рада Беларускіх Арганізацыяў на 1-ай сваёй сэсіі 5—6.VIII.1917 г. аб’яднала 23 беларускія арганізацыі, «каторыя прызнаюць патрэбу аўтаноміі Беларусі, роднай мовы й разьвіцьця беларускай нацыянальнай культуры»н. Наступніца ейная — Вялікая Беларуская Рада, што склікала 1-шы Ўсебеларускі Кангрэс — у вадозьве да беларускага народу 30.XI.1917 г. пісала, што «разьвіцьцё беларускае культуры, вывучэньне гісторыі краю й роднае мовы зьяўляюцца жыцьцевым інтарэсам бсларускага народу»і5.
    Адылі адсутнасьць пісанага правапісу й нарматыўнай граматыкі затрымлівалі канчальную ўніфікацыю літаратурных нормаў сучаснай бсларускай літаратурнай мовы. А ў падрассйскай частцы Беларусі, якая была пад уладаю царскай адміні-
    страцыі часовага ці савецкага ўраду, варожасьць гэтых уладаў да беларускай мовы яшчэ больш тармазіла гэтую патрэбу ўніфікацыі. Ды час не цярпеў. Нацыянальны інтарэс вымагаў завяршэньня працэсу нармалізацыі — прыняцьця адзіных устойлівых правапісных і граматычных нормаў, распрацоўкі беларускай тэрміналегіі.
    Праца гэтая распачалася на двух бакох падзеленай лініяй фронту Беларусі. Пачалася яна ад правапісу. Былі апублікаваныя:
    1)	Ant. tuckiewid. Jak prawilnu. pisac pa bietarusku (facinskimi literami). Case I. Wilnia, 191716;
    2)	Я. Л(ёсік). Наш правопіс (кірылічнымі літарамі), (§ § 1 — 17)п;
    3)	Prosty sposab stacca й karotkim base hramatnym. Napisali prf. d-r Rudolf Abicht u Breslawi i Janka Stankiewii u Wilnl. Drukam wydaii d-r Feliks Pribai. Breslau, 1918.
    (Тут робіцца й спроба зрэфармаваць на лацінскім шрыфце беларускую графіку — прапануюцца некаторыя новыя літары, паказ на пісьме мяккасьці гукаў і г. д.)і»;
    4)	Б. Тарашкевіч. Разьдзел V ягонай Граматыкі. Вільня, 1918.
    Із нарматыўных граматыкаў назавем:
    1)	Hramatyka А. Луцкевіча, напісаная ў канцы 1917 году як далейшы працяг ягонага правапісу, але ня выдадзеная друкам«;
    2)	В. Palobka. Hramatyka bietaruskaj mowy. Wilnia, 191820;
    3)	Беларуская граматыка для школ. Напісаў кандыдат філялегіі Петраг. Унівэр. Б. Тарашкевіч. Выданьне «Беларускага Камітэту». Вільня, 1918;
    4)	Над беларускай граматыкай (як і над гісторыяй беларускай літаратуры) у 1918—19 гг. працаваў (але не закончыў) і праф. Р. Абіхт^.
    Падрыхтаваныя падручнікі беларускай граматыкі й правапісу разглядаліся Камісіяй Беларускага Навуковага Таварыства ў Вільні, выбранай на паседжаньні ўраду Таварыства 1.V.1918 г.22. Апрача таго, ужо перад тым у БНРаўскай прэсе (у Менску — у «Вольнай Беларусі», у Вільні — у «Нотапіе» пачалася публічная дыскусія, каб уз-
    гадніць разыходжаньні ў розных публікацыях правапісных і граматычных нормаў літаратурнай беларускай мовы. Яе распачала газэта «Нотап» артыкулам А. Луцкевічазз.
    «Справа беларускага правопісу,— пісаў ён,— гэта адна з найбольш пільных справаў нашага жыцьця. Асабліва-ж важная яна... (для) пэдагогаў і аўтараў школьных кніжак». Аднак, «...вітаючы кожную спробу норміроўкі правіл беларускага правопісу, мы асьцерагаем працаўнікоў на гэтай ніве, каб не сьпяшылі закоўваць мову нашу ў тые або іншые штучные рамкі...»24. А. Луцкевіч разглядае ўсе разьбежнасьці паміж нормамі правапісу ягонымі й Я. Лёсіка.
    «Выступленьне Я. Лёсіка ў «Вольнай Беларусі» й крытыка яго... Луцкевічам у «Ношапіе»,— пісаў Я. Станкевіч,— пачынае публічную дыспуту, і можа мець надзею, што ў хуткім часе нязгодныя пункты будуць выясьнены»25. Ад сябе ён дадае колькі слушных прапазыцыяў ці ўдакладненьняў да перадачы на пісьме аканьня, канчаткаў дзеясловаў, правапісу «не» («ня»), «ні» й інш.
    Цэлы шэраг правілаў А. Луцкевіча й Я. Лёсіка, прапазыцыяў Я. Станкевіча (адны — поўнасьцю, другія — зь меншымі ці большымі папраўкамі> былі прынятыя Б. Тарашкевічам у ягоную граматыку й правапіс і да сёньня ёсьць літаратурнай нормаю. Граматыка й правапіс Б. Тарашкевіча былі прынятыя ўсімі. Правапісныя й граматычныя нормы, прапанаваныя ў іх аўтарам, абапёртыя на народнае вымаўленьне (галоўна — гаворак паўночна-заходняй дыялектнай зоны зь цьвярдым «р» і вялікім аканьнем) і на агульнанацыянальныя рысы беларускай мовы, якія павольна, але няўхільна рабіліся ўстойлівымі ў практыцы беларускіх друкаў XIX і пачатку XX стст.26.
    У газэце «Вольная Беларусь» Я. Лёсік увёў і аддзсл «3 беларускага слоўніка» для друку там пераважна беларускай тэрміналёгіі (у № 13 за 1918 год — граматычнай і геаграфічнай, у №14 — анатамічнай і будаўлянай і г. д.). Друкі гэтыя таксама выклікалі публічную дыскусію2?. А. Луцкевіч у сваім выступе выказаў думку, што
    «гэтак прадложэные тэрміны, перш чым будуць уведзены ў школьные кніжкі, могуць быць абсуджаны публічна і спаміж іх можна будзе зрабіць... выбар»2«. Што тычыцца перакладных слоўнікаў, то к таму часу ўжо быў закончаны й падрыхтаваны да друку беларускім лексыкографам Я. Ціхінскім, супрацоўнікам «Нашай Нівы» й сябрам Беларускага Выдавецкага Таварыства ў Вільні «Наша хата», «Беларуска-польска-расейскі слоўнік» у 16-ці тамах (7.308 бб.), дзе ў польскую й расейскую мовы за 40 год працы ім перакладзена к[аля] 200.000 беларускіх слоў».
    Няхай ува ўсіх гэтых лінгвістычных працах ня ўсе было ўлічана, адпаведна сфармулявана й дэталізавана, але мінімум вымаганага зроблены. Таму на парадак дня ў БНР было пастаўлена пытаньне аб абвешчаньні беларускай мовы дзяржаўнай. Ужо Камісія народнай асьветы 1-га Ўсебеларускага Кангрэсу ў Менску выказалася за паступовы пераход на беларускую мову як дзяржаўную30. Урэшце, 12.IV. 1918 г. газэта «Нотап» паведаміла, што «Народны Сакратарыят Беларускай Народнай Рэспублікі прыняў пастанову аб апавяшчэньні беларускай мовы дзяржаўнай і абавязковай мовай Рэспублікі... Усе акты, дакумэнты й перапіска ўрадавых установаў павінна пісацца дзяржаўнай беларускай моваю»зі.
    Пераход на беларускую мову пачаўся таксама і ў дакумэнтацыі прыватных установаў і гаспадарчых прадпрыемстваў. За прыклад, як гэта адбывалася, можна ўзяць эканомію кн. Магдалены Радзівіл. У 1-ай палове 1918 году «...за 2 месяцы ўсе канцылярыі ў 18 (ейных) маёнтках перайшлі на беларускую мову. Былі ўведзеныя новыя кнігізг зь беларускімі загалоўкавымі тэкстамі, прынятыя шэраг новых працаўнікоў-беларусаў і, урэшце, было забаронсна ўжываньне іншага справаводзтва, як беларускае ня толькі ў маёнтках, а нават у 8-мі лясьніцтвах... Усім, хто ня ўмеў пабеларуску...», было прапанавана навучыцца, «даўшы (ім) на гэта 2-ухмесячны тэрмін; а хто не падпарадкаваўся, быў звольнены... У канторах на сьценах былі расклеены надпісы: «Гаварыць іна-
    чай, як пабеларуску ў часе ўрадаваньня забараняецца». Гэта было ўведзена, пачынаючы ад галоўнага ўпраўленьня кухціцкіхзз маёнткаў да малога хвальварку... Бсларуская мова была ўведзена ўсюды. Нярэдка сама княгіня зьяўлялася ў нейкі мала ведамы хвальварак і кантралявала, ці ўсё вядзецца пабеларуску. Яна вымагала, каб зь ёю гаварылі пабеларуску»^.