На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
У гэты час Гартнага ў жывых ужо ня было. Ён памйр (11.4.1937 r.iss) у Магілйўскім доме вар’ятаў»і5<> — куды яго перавезьлі з турмы менскага НКВД.
Праз 2 месяцы пасьля трагічнай сьмерці Ц. Гартнага склікаецца 16-ты зьезд КП(б)Б. Адбываецца 6н у Доме ўраду ў Менску. На ім тагачасны 1-шы сакратар ЦК В. Шаранговіч вельмі востра асуджае й абвінавачвае ня толькі арыштаваных незадоўга перад тым старшыню СНК БССР М. Галадзеда, народнага камісара асьветы А. Чарнушэвіча й іншых кіраўнікоў БССР157, але, разам зь імі, і прысутнага на зьезьдзе Алеся Чарвяковаізв, народнага камісара асьветы 1-га Ўраду БССР, нязьменнага ад 1920 г. старшыню ЦВК і Прэзыдыюму ЦВК БССР, сябру ЦБ і ЦККП(б)Б. Ня было ніякага сумніву, што чарга сталінскай
гільятыны тэрору дайшла да яго. Зьезд толькі фармальна павінен закляйміць яго «ворагам народу».
У часе аднаго із перапынкаў А. Чарвякоў ідзе ў свой габінэт, замыкае на ключ із сярэдзіны дзьверы й стрэлам з рэвальвэра ў сэрца канчае самагубствам. Калі дзьверы габінзту былі ўзламаныя, яго знайшлі мёртвым... на сваім урадавым крэсьле.
Гэта было 16.6.1937 г.і».
Назаўтра ўпоўдзень (пра сьмерць А. Чарвякова публічна яшчэ нічога ня было ведама) я йшоў Савецкай вуліцай у кірунку тэатральнага сквэра. Выпадкам із рэдакцыі газэты «Зьвязда» выходзіць мой добры знаёмы, паэта Р. К., які працуе там за стыльрэдактара. Пад вялікім сакрэтам ён расказвае мне, што, калі чарговы нумар газэты ўжо быў аддрукаваны поўным тыражом, уначы пазванілі із Дому ўраду, загадалі цэлы тыраж затрымаць, а ў газэту на апошняй, 4-ай, балоне пэтытам набраць паведамленьне з аднаго сказу: «Учора пакончыў самагубствам старшыня ЦВК СССР і БССР A. Р. Чарвякоў». Калі газэта (із спазьненьнем!) была аддрукаваная нанова, а экспэдыцыя сьпяшалася пакаваць яе на рассылку, із Дому ўраду пазванілі ізноў. Загадалі затрымаць і гэты тыраж, цалкам яго зьнішчыць, а ў паведамленьне пра самагубства А. Чарвякова ўставіць словы: «...на глебе сямейных непаразуменьняў».
Пра лёс сяброў 1-га Ўраду БССР У. Фальскага, А. Квачанюка і 1. Пузырова мы ня маем ніякіх інфармацыяў. Зьмітро Чарнушэвіч, былы народны камісар сацыяльнага забясьпечаньня, пазьней сябра ЦВК БССР (1919, 1921—31 гг.), сакратар ягонага Прэзыдыюму (1924-27 гг.) і старшыня Упраўленьня дзяржаўнага страхаваньня БССР, 28.6.1938 г.ібо расстраляны НКВД у Менску. Такіж лёс 30.10.1937 г.'бі спаткаў і Янку Пятровіча (Нёманскага), пісьменьніка й эканамістага, былога сябру петраградзкай і маскоўскай Беларускіх сэкцыяў РКП(б), супрацоўніка Белнацкому й сурэдактара газэты «Дзяньніца». У часе арышту ён
займаў становішчы заступніка старшыні Дзяржпляну БССР і дырэктара Інстытуту эканомікі Акадэміі Навук.
22.4.1937 г.іб2 у вадным із вагонаў цягніка, які йшоў із Уладзівастока на Маскву, застрэліўся пасажыр. Наўрад ці хто із ехаўшых тым цягніком ведаў, што страляўшы ў сябе — былы старшыня СНК БССР Язэп Адамовіч.
Відны беларускі камуністы Я. Адамовіч, хоць і не належыў да Беларускіх сэкцыяў РКП(б), на 6-ай Паўночна-Заходняй абласной канфэрэнцыі РКП(б) (тады вайсковы камісар Смаленскай губ.) галасаваў за абвешчаньне БССР.
У 1920 г., будучы сябрам Вайскова-Рэвалюцыйнага Камітэту Менскай губ., разам з А. Чарвяковым, У. Ігнатоўскім і іншымі, падпісаў дэклярацыю пра 2-ое абвешчаньне БССР, у якой займаў становішчы народнага камісара вайсковых спраў (1920 г.), заступніка старшыні ЦВК і СНК (1921—24 гг.), а ад 1924 г.— старшыні СНК.
Пасьля адкліканьня яго ў 1927 г. із БССР у Маскву ен працуе там у цўкратрэсьце. «У цяжкім 1932 г.,— прыгадвае ягоная жонка С. Шамардзіна,— над... галавой Адамовіча «грымнуў гром». Ён быў незаслужана зьняты з пасады (і, паводля вусных пераказаў, арыштаваны.— A. К.). Але Язэп Аляксандравіч не ўхапіўся за «выратавальныя кругі», якія яму кідалі тыя, хто быў сьведкам «расправы з Адамовічам». Ён нікога не пацягнуў за сабой, але не падумаў і пра зьмякчэньне свайго асабістага лёсу». 3 дапамогаю сяброў яму ўдаецца ўхіліцца ад большае кары, ды цяпер яго ўжо «накіроўваюць ува Усурыйск... будаваць на Далёкім Усходзе цукровы завод...
Аднак і на Далёкім Усходзе Адамовіч ня траціў сувязі зь Беларусьсю. Выпісваў беларускія газэты, сустракаўся із старымі беларусамі, якіх партыя накіроўвала на самую далёкую ўскраіну СССР... з I. Васілевічамібз... Ува Усурыйск да Адамовіча прыяжджаў Б. С. Гарбачоўк*, калі па вайсковых справах бываў у Хабараўску і Ўладзівастоку.
Апошні пэрыяд свайго жыцьця Язэп Адамовіч правёў на Камчатцы, куды з амаль пабудаванага цукровага заводу ўва Ўсурыйску (у 1936 г.іб5.— A. К.) яго накіравалі начальнікам АКОібб»іб7.
I вось у часе, калі найбольш шалеў тэрор і шматлікіх ягоных сяброў ужо катавалі ў засьценках НКВД, Я. Адамовіча з Камчаткі выклікаюць у Маскву. Відаць, у падарожным роздуме ён прыходзіць да перакананьня, што сам, дабраахвотна едзе ў пашчу НКВД. Дык ці ня лепей тады згінуць ад свае рукі?
Астатнімі із «айцоў» 2-ое БССР (наколькі гэта ведама сёньня) да канвэеру сьмерці падвялі былых бліжэйшых сяброў і памочнікаў У. Ігнатоўскага ў тварэньні падпольнай Беларускай Камуністычнай Арганізацыі .ў 1920 г.— рэктара Беларускага Дзяржаўнага Унівэрсытэту Язэпа Каранеўскага; першага сакратара ЦВК і СНК БССР (1921—24 гг.), народнага камісара юстыцыі (1928—30 гт.) Алеся Сташэўскага; «пачынальніка пралетарскай беларускай паэзіі», ініцыятара й старшыню літаратурнай арганізацыі «Маладняк» (1923—27 гг.), рэдактара газэты «Савецкая Беларусь» (1925—29 гг.) Міхася Чарота (Кудзельку).
Я. Каранеўскага пасьля засуду ў канцэнтрацыйны лягер, у канцы 1937 г. прывезьлі ў асобны камэнданцкі лягер сталіцы Байкала-Амурскіх лягероў — г. Свабодны (!). Разам зь ім у партыі вязьняў зь Менску быў і нацыянал-камуністы з 1919 г. С. Гарбузівв. На трэці дзень із Свабоднага іх пагналі на «закрытую» калёну № 66^9, дзе сьлед іхны гіне. А. Сташэўскага й М. Чарота пасьля доўгіх катаваньняў расстралялі. Першага — 11.12.1938 г.по, другога — тры дні пазьней, 14.12.1938 г.пі.
Беларускі паэта Мікола Хведаровіч, які ў тым часе таксама сядзеў у менскім НКВД, сьведчыць, што ў 1939 г., калі яго перавялі ў адзіночную камэру, у каторай перад расстрэлам сядзеў М. Ча-
рот, ен знайшоў там «тэкст апошняга чаротаўскага верша... выкалупаны нечым вострым на сьцяне. Гадамі... захоўваў... у сэрцы» яго, каб некалі апублікаваць. Разьвітваючыся з жыцьцём, у гэтым вершы «Прысяга» М. Чарот пісаў:
...Прадажных здрайцаў ліхвяры Мяне заціснулі за краты. Я прысягаю вам, сябры, Mae палі, Mae бары, Кажу вам: я не вінаваты.
Паверце: я не вінаваты!!77
...Якая гіронія лёсу! «Бацька» «айцоў» БССР, Казімер Петрусевіч — адзін із 9 дэлегатаў 1-га зьезду РСДРП (зьезду, каторы адбыўся ў 1898 г. у Менску й арганізацыйна даў пачатак гэтай партыі), беларус і зямляк 3. Жылуновіча, Ф. Шантыра, А. Сташэўскага, абодвых Чарнушэвічаўі” — на шмат год перажыў усіх іх, пазьнейшых спадкаемцаў РСДРП, першатворцаў БССР, не далучыўшыся (як і ніводзін із дэлегатаў 1-га зьезду!) ні да бальшавіцкае фракцыі РСДРП і РКП(б) і ня прызнаўшы ні СССР, ні БССР (!!). Перажыў, мажліва, толькі таму, што пасьля перамогі балыпавіцкай рэвалюцыі ў Расеі й акупацыі Чырвонай арміяй БНР уцёк замежы. У 1928 г., будучы віленскім адвакатам (і прафэсарам Віленскага Унівэрсытэту), на «Працэсе 56» бараніў кіраўнікоў Беларускай Сялянска-Работніцкай Грамады (як і ў 1908 г. на судзе ў Менску — Я. Коласа й ягоных сяброў із Беларускага Настаўніцкага Саюзуі^). Перажыў... пад «фашысцкімі рэжымамі» Польшчы й Нямеччыны, a ў канцы 2-ой сусьветнай вайны, калі «вызваленая» Вільня настала адышла да СССР, падаўся далей на захад і ў 1949 г. памёр у Варшаве сваёй сьмерцюі75.
У 1969 г. зь вялікай помпаю сьвяткавалася 50-годзьдзе БССР.
Тады яшчэ быў жывы Язэп Дыла.
Ужо было па 20-ым і 22-ім зьездах КПСС, якія «асудзілі культ Сталіна». Былі абвешчаны
«адліга» й «рэабілітацыі»... Вы думаеце, па Я. Дылу паслалі самалёт? Каб прывезьці на юбілейныя ўрачыстасьці ганаровага госьця — адзінага, хто застаўся яшчэ ў жывых із сяброў 1-га Ўраду БССР? I ня блізка!
Менск гарэў ад чырвані сьцягоў. Грымелі аркестры. Янычарам Масквы раздаваліся ордэны... A дзесь далёка, на глухой ускраіне чужога Саратава, самотна дажываў свой век (яму было каля 89) апошні «айцец» БССР. Ён пражыў там яшчэ да 1973 г. і на 42-ім годзе ссылкі із БССР памёрі76.
АКТ 25-га САКАВІКА Й АДРАДЖЭНЬНЕ НАЦЫЯНАЛЬНАЙ БЕЛАРУСКАЙ КУЛЬТУРЫ
Гісторыя гэтая дагэтуль не напісана. У БССР пісаць яе маскоўскія ўлады не дазволяць: там ёсьць зь яе толькі некаторыя паасобныя фрагмэнты, параскіданыя па розных публікацыях, ды й то найчасьцей — у скажоным сьвятле. Тут, на эміграцыі, ніхто за яе ня бра'ўся. Наш нарыс таму — першая спроба, абапёртая на абмежаваныя, даступныя нам крыніцы, дзеля чаго не пазбаўленая недахопаў і не прэтэндуючая на вычарпальнасьць.
Знаёмства з крыніцамі гэтай гісторыі паказвае, што беларускае нацыянальнае адраджэньне ў пэрыяд тварэньня Беларускай Народнай Рэспублікі за кароткі час (1917—21 гг.) дасягнула ўва ўсіх сваіх аспэктах нябывалага перад тым пад расейскім каляніяльным скіпэтрам росквіту. Таму нарыс абмежаваны часам ад падрыхтовы й праклямаваньня БНР 1-ым Усебеларускім Кангрэсам у Менску 30.XII.1917 г. да Рыскае ўгоды 18.III.1921 г., калі тэрыторыя ейная была падзеленая паміж Расеяй (РСФСР) і Польшчаю.
1
Беларускія партыі й арганізацыі, пачынаючы ад БСП, Беларускага Настаўніцкага Саюзу2 й іншых арганізацыяў, у сваіх праграмах ці дэклярацыях заўсёды ставілі патрэбу дамагацца ад расейскага ўраду ўвядзеньня беларускае мовы ў школах і краёвай адміністрацыі Беларусі.
Увосені 1915 году, у часе 1-ай сусьветнай вайны, Беларусь была падзелена на дзьвс часткі — на заходнюю, якая трапіла пад нямецкую акупацыю, і ўсходнюю, якая засталася пад акупацыяй Расеі. Фронт падзелу Беларусі да канца лютага
1918 году стабілізаваўся па лініі Дзьвінск—возера Нарач—Баранавічы—Пінск. Вось-жа ў заходняй частцы Беларусі ўпяршыню за два апошнія стагодзьдзі, на стараньні Віленскіх беларускіх арганізацыяў, беларуская мова, паводля загаду галоўнакамандуючага нямецкім усходнім фронтам фэльдмаршала фон Гіндэнбурга ад 16.1.1916 г., здабыла правы ўжытку ў публічным жыцьці — грамадзкім, культурным, асьветным і адміністрацыйным. У загадзе тым падкрэсьлена, што «беларуская мова, як адменная ад расейскай, дапускаецца да ўжытку без аніякіх перашкодаў»\ Пры штабе галоўнакамандуючага ў Коўні быў прызначаны перакладчык-беларус, які пачаў перакладаць усе датычныя беларусаў загады й распараджэньні штабу зь нямецкай мовы ў беларускую4. «У ўрадавых зносінах з народам нямецкія ўласьці атрымалі загад карыстацца гэтай мовай нараўне зь іншымі краёвымі мовамі. Было загадана, каб усе афіцыальные апавешчаньня ў Беластоку, Горадні (,..і Вільні) друкаваліся й пабеларуску...» Ад сярэдзіны 1916 году «...зьявіліся й пашпарты, друкаваные ў беларускай мове побач зь нямецкай, і афіцыальные квіты, павесткі й т. п. Урэшці, цяпер, як мы ўжо пісалі, пры новым выпуску пазычковых квітоў... на іх будуць зроблены надпісы й пабеларуску»5. А ў газэце «Нотап» беларускія пераклдды нямецкіх урадавых папераў ужо друкуюцца толькі пабеларуску, безь нямецкага тэксту.