• Газеты, часопісы і г.д.
  • На крыжовай дарозе  Аўген Калубовіч

    На крыжовай дарозе

    Аўген Калубовіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 318с.
    Мінск 1994
    69.2 МБ
    Такім чынам, да паэтычнага й публіцыстычнага стыляў беларускай мовы, якія ўжываліся ў друках і прэсе XIX і пачатку XX стст., цяпер далучыліся юрыдычны й навуковы стылі. Наступіў завяршальны акт: беларуская мова ў БНР пасьля доўгага перапынку ізноў сталася і літаратурнай, і дзяржаўнай.
    2
    За царскіх часоў ува ўсёй Беларусі ня было ніводнае беларускае школы, калі ня браць на ўвагу спробаў арганізацыі нелегальных і тайных школак. Адраджэньне беларускага школьніцтва пачалося ў часе 1-ае сусьветнае вайны на нямецкім баку лініі фронту пасьля згадванага намі загаду фон Гіндэнбурга ад 16.1.1916 году.
    Фактычна першая бсларуская пачатковая школа была адкрыта ў Вільні 13-га лістапада 1915 году. У 1916 годзе там было адкрыта яшчэ 5 беларускіх пачатковых школаў, а іншыя — у Горадні, Лідзе, Крынках і па ўсёй Заходняй Беларусізз. Часта, як у Сьвянцянскім павеце, дзе былі адкрытыя 4 беларускія школы, іх «утрымліваюць сяляне сваім коштам»».
    Наагул трэба заўважыць, што дакладнейшай статыстыкі беларускага школьніцтва канца 1915—1920 гг. па гарадох і раёнах Бсларусі мы ня маем. Бсьць розныя сьведчаньні з розных гадоў: яны ня поўныя й могуць мець недакладнасьці, хоць мы ў паказе лічбаў і апіраемся тут на друкаваныя крыніцы.
    У 1917 годзе на заходніх землях Беларусі пад нямецкай акупацыяй (г. зн. у Горадзеншчыне й Віленшчыне) працавала ўжо 126 беларускіх па-
    чатковых школаўз?; у 1918 — паводля пазьнейшых польскіх крыніцаў — іх было болей за 350зв; у 1921 г. — на тых землях, каторыя, згодна Рыскае ўгоды 1921 году, былі аддадзеныя Полыпчы, колькасьць іхная дайшла да 514з«; зь іх 153 было ў Горадзеншчыне, рэшта — у Наваградчыне й Віленшчыне4°.
    Ад лютага 1918 году, калі расейска-савецкія ўлады ўцяклі зь Менску й сярэдняе Беларусі ў Смаленск, тут таксама пад кіраўніцтвам Ураду ■БНР пачалося адраджэньне беларускага школьніцтва. У самім Менску было адкрыта каля 20 беларускіх пачатковых школаў4і. Колькасьцьжа ўсіх беларускіх школаў на Меншчыне ў 1919—20 гг. дасягнула да 193«. У пачатку 1920 году пры Міністэрстве Асьветы БНР для кіраваньня беларускім школьніцтвам із прадстаўнікоў Школьных Радаў Меншчыны, Віленшчыны й Горадзеншчыны (якія апіраліся на паветавыя школьныя рады) была створана Беларуская Цэнтральная Школьная Рада«.
    Беларускіх гімназіяў і прагімназіяў к таму часу было адкрыта 13«. 4-га верасьня 1917 году яшчэ пры Часовым урадзе Керанскага выкладчык Менскага Настаўніцкага Інстытуту праф. Р. Астроўскі зарганізаваў у Слуцку першую беларускую гімназію й быў ейным дырэктарам; у 1917/18 школьным годзе ў яе было прынята 412 вучняў45; у сьнежані 1917 году пачала працаваць гімназія ў Будславе на Віленшчыне4» (дырэктар — Я. Васілевіч), дзе вучылася 300 вучняў; у 1918 годзе — у Менску47, Наваградку, ГораднРв; ад пачатку 1919 году — у Вільні (першы дырэктар — М. Кахановіч)4» і г. д. Ізь сярэдніх прафесійных школаў (апрача пэдагагічных, аб чым будзе мова асобна) больш ведамыя: Беларуская Народная Кансэрваторыя ў Віцебску, зарганізаваная ў 1918 годзе беларускім кампазытарам, хормайстрам і пэдагогам М. Анцавым» і Каталіцкая Духоўная Сэмінарыя ў Менску (ізь беларускай выкладовай моваю й катэдрай беларускай мовы), засцаваная ў пачатку лістапада 1918 году (рэктар — др. філязофіі архімандрыт Фабіян Абрантовіч)5і.
    Што тычыцца вышэйшага школьніцтва, то
    Камісія народнай асьветы 1-га Ўсебеларускага Кангрэсу выказалася «за неадкладнае адкрыцьцё ў Беларусі Беларускага Ўнівэрсытэту, Сельскагаспадарчага Інстытуту й Палітэхнікі»52. У выкананьне гэтай пастановы Народны Сакратарыят Асьветы БНР у красавіку 1918 году паклікаў Камісію, якой даручыў падрыхтоўчую працу для адкрыцьця ў Менску Беларускага Ўнівэрсытэту. У склад Камісіі ўвайшлі: народны сакратар асьветы А. Смоліч, праф. М. Доўнар-Запольскі, праф. Я. Карскі, праф. М. Масоніюс, былы дырэктар Менскай гімназіі В. Самойла, др. I. Кодзіс і іншыя. Праф. М. Доўнар-Запольскаму й праф. Я. Карскаму было даручана ўлажыць праекты ўнівэрсытэцкага статуту, што яны й зрабілізз. Праф. Доўнар-Запольскі ўлажыў і сьпіс 36 прафэсараў з розных унівэрсытэтаў, якія далі згоду выкладаць у Менску54. Із ужо працаваўшых вышэйшых школаў у БНР былі Беларускі Пэдагагічны Інстытут у Менску, рэарганізаваны ў 1918 годзе ізь Менскага Настаўніцкага Інстытуту55 (лектары — праф. Я. Карскі, праф. В. Іваноўскі, праф. У. Ігнатоўскі, кандыдат філялёгіі Б. Тарашкевіч і іншыя)» 1 Беларуская Кансэрваторыя ў Менску (дырэктар — былы праф. Варшаўскай кансэрваторыі Жураўлёў), таксама рэарганізаваная Народным Сакратарыятам Асьветы БНР ізь Менскай Вышэйшай Музычнай Школы, адкрытай у красавіку 1918 году57.
    Адраджэньне беларускага школьніцтва, асабліва хуткі рост пачатковых школаў, спаткаліся зь дзьвюма праблемамі, якія трэба было неадкладна разьвязаць,— зь недахопам настаўнікаў і нястачаю беларускіх школьных падручнікаў. Із настаўнікаў адны ў пачатку вайны былі мабілізаваныя ў расейскае войска, другія — расейцы-русыфікатары — былі ворагамі беларускае мовы й беларускага школьніцтва, трэція — патрабавалі перападрыхтоўкі ў беларускай мове й наагул у беларусаведзе. Для гэтай апошняй групы настаўнікаў трэба было арганізаваць пэдагагічныя школы, напачатку хаця-б кароткатэрміновыя настаўніцкія
    курсы, а для падрыхтовы новых кандыдатаў у школы — настаўніцкія сэмінарыі.
    Першыя настаўніцкія курсы, на стараньні I. Луцкевіча й Цеткі, былі адкрытыя ў лістападзе 1915 году ў Вільні58. Гэта былі:
    1)	бяз малага гадавы курс — ад лістапада 1915 да 23.IX.1916 rr.se і
    2)	шасьцімесячны, які пачаўся ад 19.X. 1916 г.бо.
    15.X.1916 г. расейская Настаўніцкая Сэмінарыя ў Сьвіслачы Ваўкавыскага павету рэарганізавана ў беларускую6! (дырэктар — Б. Пачобка). У ёй для паскоранай падрыхтоўкі настаўнікаў напачатку былі адкрытыя сталыя ад 3-ох да 6-ці месяцаў настаўніцкія курсы:
    1)	першы курс — ад 17.X.1916 да 29.1. 1917 гт.62;
    2)	другі — ад 5.II.1917 да 5.VI.1917 гт.«;
    3)	трэці — ад 1.IX.1917 да 10.1.1918 гг.м;
    4)	чацьверты пачаўся 1.II. 1918 г.« і
    5)	пяты — ад 15.VIII.1918 г.«.
    Настаўніцкія курсы для ўжо працуючых настаўнікаў у розных месцах Заходняй Беларусі былі на летніх вакацыях у часе ад 1.VII да 31.VI1I.1917 г.67.	.
    У Менску 3.IV.1918 г. Народным Сакратарыятам Асьветы БНР былі адкрытыя Курсы беларусаведы. Тут для настаўнікаў Меншчыны чыталіся лекцыі з гісторыі Беларусі (праф. У. Ігнатоўскі й Я. Варонка), геаграфіі Беларусі (А. Смоліч), беларускай мовы (праф. М. Масоніюс і Я. Лесік), беларускай літаратуры (Т. Грыб), гісторыі беларускага права (Ст. Лянкоўскі) і іншыя<>«. У 1920 годзе ў Барунах Ашмянскага павету С. Рак-Міхайлоўскі заснаваў другую Беларускую Настаўніцкую Сэмінарыю й быў ейным дырэктарам». Із вышэйшых пэдагагічных школаў у Менску працаваў ужо згадваны намі Беларускі Пэдагагічны Інстытут.
    Горш выглядала справа зь беларускімі школьнымі падручнікамі. Да 1915 году для прыватных нелегальных школак і хатняе адукацыі беларускае выдавецтва ў Пецярбургу «Загляне сонца і ў наша ваконца» выдала 3 падручнікі (лемантар і
    чытанкі) у 5-цІ кніжках (2 зь іх і лацінскім і кірылічным шрыфтам)’». Як падручнікам для пачатковых і сярэдніх школаў часова можна было карыстацца гісторыяй Беларусі Власта, выдадзенай Віленскім выдавецтвам «Нашай Нівы», і дзьвюма кніжкамі навукі рэлігіРі.
    Зразумела, што гэтых падручнікаў (яны яшчэ прадаваліся ў Віленскай беларускай кнігарні72) было недастаткова для ўсё ўзрастаючай колькасьці легальных беларускіх школ у Заходняй Беларусі. Таму Беларускі Камітэт у Вільні ўжо пры канцы 1915 году заснаваў Выдавецтва Беларускага Камітэту, із прыватных ахвяраў тварыў фінансавы фонд і зарганізаваў укладаньне й друк новых (ці перакладных) школьных падручнікаў першай неабходнасьці’з. у 1915—18 іт. гэтым выдавецтвам і Выдавецтвам В. Ластоўскага ў Вільні было выдадзена 9 падручнікаў у 12 кніжках — 2 лемантары, 3 чытанкі для пасьлялемантарнага чытаньня, беларускі правапіс, 2 задачнікі й літаратурная хрэстаматыя7< Як тымчасовы дапаможнік па гісторыі беларускай літаратуры — кніжка А. Луцкевіча із нарысамі пра Я. Коласа, Я. Купалу, Ц. Гартнага, М. Багдановіча, Цётку, К. Буйлу, 3. Бядулю7^.
    «У скорым часе,— паведаміў «Noman»»,— выйдзе з друку другое выданьне «Rodnych Zierniat» — кніжка для школьнага чытаньня, год II і III; Pa&tki geografii; «Botanika» й «Historyja Віеfarusi dla pa6atkowych Skol» W. tastoiiskaha».
    Ад лютага 1918 году, калі расейска-савецкія ўлады пакінулі Менск і сярэднюю Беларусь.выданьнем школьных падручнікаў заняўся Урад БНР. Пры Народным Сакратарыяце Асьветы было створана адмысловае «Бюро па ўкладаньню й перакладах падручнікаў на беларускую мову»77. Для выданьня іх было заснавана Менскае Асьветнае Выдавецтва7», а таксама каапэратыўнае Выдавецтва «Заранка», якое абвесьціла, што «...мае на мэці выдаваньне кніг для пачатковай школы, для студэнтаў і вучняў вышэйшых школ...»7«. У працягу 1918—20 гг. у друкарнях Вільні, Менску, Кіева й Коўні з друку выйшла 9 падручнікаў у 11 кніжках (дзьве кніжкі мслі 2 выданьні) — дзіця-
    чая чытанка, граматыка беларускай мовы, гісторыя й геаграфія Беларусі, літаратурная хрэстаматыя, гісторыя беларускай літаратуры, фізыялёгія й анатомія чалавека, батаніка й школьны сьпеўнікво. А ўсіх падручнікаў у 1915—21 гг. было выдадзена 19 у 23-ох кніжках.
    Сюды можна дадаць і друкі праф. Я. Карскага (акруговага начальніка асьветы БНР) у БНРаўскіх пэрыядычных выданьнях (газэтах «Звон», «Беларусь» і час. «Рунь») ад 17.IX.1919 да 4.VII. 1920 гг. — усіх 17 публікацыяў з гісторыі беларускага пісьменства, якія потым увайшлі ў т. III, вып. 2 і 3 ягоных «Бйлорусов...», выдадзеных у 1921 і 1922 гг.
    Для школьных драматычных гурткоў Міністэрства Асьветы БНР выдала зборнік п’есаў 81.
    Трэба думаць, што ня ўсе тут падручнікі й дапаможнікі намі названыя, бо, апрача віленскіх выданьняў, згадванае вышэй «Бюро па ўкладаньню й перакладах падручнікаў на беларускую мову» пры Народным Сакратарыяце Асьветы БНР толькі за 4 месяцы свае працы ў 1918 годзе падрыхтавала да друку 16 школьных падручнікаў8^.
    3
    У часе 1-ай сусьветнай вайны, «з восені 1915 году... па ўсім «Паўночна-Заходнім краі» было забаронена друкаваньне кніг і газэт на беларускай мове»8з. У выніку гэтай забароны мусілі спыніць сваю дзейнасьць усе беларускія выдавецтвы ў Расеі: