На крыжовай дарозе
Аўген Калубовіч
Выдавец: Бацькаўшчына
Памер: 318с.
Мінск 1994
Яны, актыўныя творцы 1-ае й 2-ое БССР, былі далучаныя да арыштаваных у тым-жа часс былых дзеячоў БНР, выдатных беларускіх навукоўцаў.
пісьменьнікаў, працаўнікоў асьветы й мастацтва, абвінавачаных у прыналежнасьці да няіснуючай «контррэвалюцыйнай нацыянал-дэмакратычнай арганізацыі Саюзу Вызваленьня Беларусі» (СВБ), і, разам з усімі імі, увесну 1931 г. бяз суда былі засуджаныя: Я. Дыла — на 5 гадоў ссылкі ў аддалбныя раёны РСФСР, a А. Баліцкі й 3. Прышчэпаў — на 10 год канцэнтрацыйных лягероў.
А. Баліцкі ў 1935 г. памёр у лягеры пры станцыі Мядзьведжая Гара Мурманскай чыгункі, дзе ён з рыдлёўкаю ў руках капаў Беламорска-Балтыцкі канал імя Сталінаі40. Пра лёс 3. Прышчэпава сьведчыць у сваіх успамінах былы вязень Салавецкіх канцэнтрацыйных лягероў, украінец С. Підгайны, які спатыкаў яго «на самім востраве, на камандыроўцы Філімонава, у 1937 г.»мі. Із Салаўкоў ён не вярнуўся.
Заснавальнік і кіраўнік Беларускай Камуністычнай Арганізацыі ў 1920 г., актыўны ўдзельнік 2-га абвешчаньня БССР, Усевалад Ігнатоўскі, былы выкладчык гісторыі ў Віленскім Настаўніцкім (ад 1914 г.) і Менскім Пэдагагічным Інстытутах, у БССР быў сябрам ураду (народным камісарам земляробства ў 1920—21 і асьветы ў 1921—26 гг.), прафэсарам гісторыі Беларусі ў Беларускім Дзяржаўным Унівэрсытэце, аўтарам шматлікіх навуковых працаў (і папулярнага «Кароткага нарысу гісторыі Беларусі», 1919 г.), Сгаршынёю Інстытуту Беларускае Культуры — прэзыдэнтам Беларускай Акадэміі Навук (1925 — пач. 1931 гг.).
He зважаючы на ўсё гэта, у 1930 г., калі было арыштавана шмат ягоных сяброў — дзеячоў беларускай навукі, асьветы й мастацтва — У. Ігнатоўскага абвінавачваюць у «нацыянал-апартунізьме». Супраць яго ў афіцыйнай прэсе ўзьнімаецца акцыя ачарненьня й цкаваньня. Урэшце, яго самога змушаюць выступіць у друку з пакаянным лістом, у якім-бы ён сам публічна асудзіў і апаганіў сябе й сваіх сяброў, што пакутавалі ў камэрах ГПУ.
«...Перажыткамі «адраджэнства»,— пісаў ён,— якія засталіся ў мяне ад эсэраўска-грамадаўскага мінулага... маім нацыянал-апартунізмам у тэорыі й на практыцы: незалежна ад таго, хацеў я ці не
хацеў... я зрабіўся, па правільнай фармулёўцы т. Геяі«, «нацыянал-дэмакратам з партбілетам у кішэні»... Зусім правільна плснум ЦК КП(б)Б (25.10.1930 г.і«.— л. ^.) пастанавіў вывесьці мяне са складу Бюро ЦК і ЦВК і перадаў справу аб далейшым маім знаходжаньні ў партыі ў ЦВК, дзе яна разьбіраецца. Як ні балюча, як ні цяжка гэта для мяне, але перад ЦК КП(б)Б і перад усёй партыяй я цьвёрда павінен прызнаць, што палітычна я зрабіў зраду перад партыяй, хоць і не хацеў зрабіць гэтага суб’ектыўна.
He дапамагло й гэта. У студзені 1931 г. яго выключаюць з партыі й здымаюць із становішча прэзыдэнта Беларускай Акадэміі Навук. Пачынаюць выклікаць на допыты ў ГПУ й патрабаваць, каб ён згадзіўся на ролю правакатара ў дачыненьні да арыштаваных сяброў, якім інкрымінуецца ўжо згадваная «контррэвалюцыйная нацыянал-дэмакратычная арганізацыя СВБ».
Перад ім такая прапазыцыя была зроблена Янку Купалу. Яго таксама выклікалі ў ГПУ й змушалі «прызнацца», што ён быццам-бы ўзначальваў СВБ. Я. Купала на прапазыцыю ГПУ адказаў спробаю самагубства: аднае начы ў канцы лістападу, вярнуўшыся з ГПУ дадому, ён распароў сабе нажом жывот. Лепей сьмерць, чымся роля нягодніка.
Ад сьмерці Я. Купалу адратавалі. У вадведзіны да яго прыехаў У. Ігнатоўскі.
— Табе трэба жыць, Янка... трэба жыць. Ты у нас адзін,— суцяшаў ён паэтуі«.
I вось цяпер, калі Я. Купала із ранамі ляжаў у цяжкім стане, ГПУ вырашыла змусіць на гэтую ролю праф. У. Ігнатоўскага. Ад яго вымагаюць выступіць на публічным працэсе ў характары «кіраўніка» гэтай «арганізацыі».
Пра фінал разьвязкі жонка Ігнатоўскага расказвала: «...У тое раньне (4.2.1931 г.і^.— A. К.) ён чуўся страшэнна знэрваваным і змучаным допытамі ГПУ. Прыйшоўшы да яе на кухню, ён пачаў гаварыць, што ніколі ня згодзіцца на тое, што яму прапануюць. Ён прасіў, каб яна ня вельмі сумавала, калі зь ім што здарыцца...
— Ці-ж я буду горшая за іншыя жонкі? Куды
вышлюць цябе, туды й я. Гэта-ж нам з табою не пяршыня,— яна ўспомніла першую, царскую ссылку Ігнатоўскага.— Што людзям — тое й нам.
Прафэсар пяшчотна пацалаваў жонку й пайшоў да сябе ў габінэт.
Хутка пачуўся адтуль стрэл.
Ігнатоўскі ляжаў у крыві, бяз памяці, але яшчэ дыхаў. Жонка кінулася да тэлефону выклікаць «хуткую дапамогу». Але раней, чымся «хуткая дапамога», у дзьвярах зьявіўся агэнт ГПУ. Сэрца жанчыны ня вытрывала. Яна кінулася на яго й пачала выпіхаць із свае кватэры:
— Я цябе ня клікала, кат! Прыбег цешыцца? Вон адгэтуль!
Але ня зь ейнай сілай было выпіхнуць ненавіснага ката з кватэры. Ды й па сходах падымалася яшчэ двох...
«Хуткая дапамога» пасьпела шмат пазьней ад спрытных агэнтаў ГПУ. Яны засталіся й пасьля бесьперапынна дзяжурылі ў доме. Відаць, іх непакоіла думка, што можа выбухнуць дэманстрацыя: яны ведалі, што У. Ігнатоўскага высока паважалі й горача любілі. Дзеля гэтага, абвесьціўшы спачатку, што пахаваньне адбудзецца а 2-ой гадзіне, вызначанага дня яны загадалі выносіць цела ўжо а 10-ай гадзіне раніцы.
Па бакавых брудных вуліцах Менску, амаль бягучы, пранесьлі труну... I калі пазьней пачалі прыходзіць людзі, прыносіць вянкі — усё было даўно скончана»і«.
Для большага расейскага кантролю над БССР (у дадатак да практыкі прызначэньня з Масквы 1-ых сакратароў ЦК КП(б)Б — паўнамоцных эмісараў Крамля й запраўдных уладароў БССР) Масква адных «айцоў» БССР пачала адклікаць із БССР у РСФСР: 5.5.1927 г. яна адклікала старшыню СНК БССР Я. Адамовіча — на становішча дырэктара цукратрэсту ў Маскве148. Другіх, на ейныя вымогі, звальнялі із высокіх і ўплывовых становішчаў, але пакідалі ў БССР: у жнівені 1927 г. быў звольнены із становішча сакратара ЦВК БССР 3. Чарнушэвіч; увосені 1929 г. із станові-
шчаў дырэктара Беларускага Дзяржаўнага Выдавецтва й рэдактара час. «Полымя» — 3. Жылуновіч (Ц. Гартны); із становішча галоўнага рэдактара цэнтральнай газэты «Савецкая Беларусь» — М. Кудзелька (Чарот); у студзені 1931 г. із становішча народнага камісара юстыцыі — А. СташэўСКІН9.
На месцы адкліканых і звольненых як правіла прызначаліся небеларусы (пераважна расейцы), або Масква пачала вышукоўваць на гэтыя становішчы сярод беларускіх камуністых самых паслухмяных і вернаподданых сабе кар’ерыстых.
Урэшце, у 1936—38 іт. трэцяя ў 30-ых іт. хваля тэрору ў БССР змыла з паверхні БССР усіх яшчэ жывых «айцоў» БССР. Яны былі абвінавачаныя па колькіх асобных справах, хоць сутнасьць абвінавачаньня была адна й тая-ж: тайная антысавецкая змова з мэтаю адарваць БССР ад СССР, зьліквідаваць у ёй савецкую ўладу ды ўстанавіць «буржуазна-капіталістычны лад».
Памятую асабіста, як у прэсе, на сходах і мітынгах яны былі абвешчаныя «ворагамі народу, пралезшымі ў партыю». Іх «прарабатывалі» за тое, што ў 1917—20 гг. яны прабавалі тварыць асобную й незалежную ад РКП(б) Беларускую Камуністычную партыю; а пазьней, стаўшыся «верхаводамі беларускіх нацыяналістых», «агэнтамі» ці «шпіёнамі замежных разьведак», тварылі розныя «контррэвалюцыйныя арганізацыі», выкрытыя «слаўным НКВД».
У арыштах іхных паўтарылася гістарычная храналёгія: арышты пачаліся ў 1936 г. ад ініцыятараў тварэньня 1-ае БССР — былых сяброў 1-га Ураду БССР і іхных бліжэйшых супрацоўнікаў, сяброў Беларускіх сэкцыяў РКП(б); а закончыліся ў 1937 г. на іхных пасьлядоўніках — творцах 2-ое БССР.
Нікога зь іх ня судзіў суд. Справы вяло НКВД. Яно-ж, на загады згарыія, і вырашала іхны лёс: выносіла прысуды й «прнводнло нх в нсполненне».
Пра лёс 3. Жылуновіча (Цішкі Гартнага), старшыні і-га Ўраду БССР, ёсьць цэлая літарату-
ра. Прывядзём зь яе толькі адно сьведчаньне — з кнігі ўспамінаў Масея Сяднёва «Ахвяры бальшавізму»і5і.
23.10.1936 г. аўтар (тады студэнт 4-га курсу Менскага Пэдагагічнага Інстытуту) быў арыштаваны НКВД. На першым допыце яму было прачытанае абвінавачваньне: «Вы обвнняетесь в прннадлежностн к контрреволюцнонной нацдемовской органнзацнн, целью которой было отторженне Белорусснн от СССР, чтобы сделать ее буржуазно-демократнческой республнкой тнпа Латвнн, Лнтвы н Эстоннн...»
«Сьледчы далей з гіроніяй зазначыў, што «вдейный вождь» гэтай арганізацыі — «ваш знаменнтый пнсатель» Цішка Гартны...і52
Аднойчы, як звычайна, мяне ад сьледчага вялі да камэры. У вузкім калідоры нечакана я сустрэўся з Цішкам Гартным, якога вялі на допыт. Ад зьдзіўленьня я спыніўся, чаго, зразумела, рабіць было нельга... Я крыкнуў:
— Добры дзень, дзядзька Гартны! .
— Молчать! — крыкнуў праваднічы.— Кто он вам? — I паставіў мяне тварам да сьцяны. Я стаяў да тых пор, пакуль ня змоўклі крокі Цішкі Гартнага.
Праз 10 хвілін пасьля гэтага мяне вельмі ганялі на паўторным допыце:
— Откуда знаете Гартного? — пытаўся сьледчы...
— Я ведаю яго як беларускага пісьменьніка — і ня больш гэтага.
— Гм-м «белорусского»... А лнчно знакомы?
— He,— адказаў я...
У камэры я доўга думаў над тым, як сталася, што арыштавалі Цішку Гартнага? У маіх вачох Ц. Гартны быў чалавекам, якога нельга было, здаецца, арыштаваць наагул...
Хутка я апынуўся ў камэры, дзе былі Цішка Гартны і Сымон Баранавых. Я вельмі абрадаваўся гэтаму... меў з кім гутарыць.
Цішка Гартны гаварыў, што... ідзе зьнішчэньне ўсяго беларускага... зьнішчэньне духовага
жыцьця народу, больш таго — ідзе яго фізычнае зьнішчэньне... Робіцца ўсй... каб ня даць нам жыць, як народу. Дзеля гэтага й «створана» сягодня органамі НКВД нацдэмаўская арганізацыя. Сяброў гэтай арганізацыі будуць цяжка абвінавачваць у дзяржаўнай зрадзе. Нікому з нас ня будзе літасьці...
Кожны дзень прыносіў нячуваныя навіны... Арыштаваныя народны камісар земляробства Еэнэк, народны камісар асьветы Чарнушэвіч, галоўнакамандуючы Беларускай вайсковай акругай Убарэвіч... паэты Чарот, Александровіч, Хадыка, Дудар, Кляшторны, Маракоў, Звонак... пісьменьнікі Галавач, Зарэцкі, Скрыган, Баранав.ых, Знаёмы, Мікуліч, Шашалевіч і г. д. Турма набівалася бітком.
На допыты цягаюць дзень і ноч, і б’юць»і53.
«...Ц. Гартны звар’яцеў. Вяртаючыся із допытаў, ён хаваўся пад лаўку й ціха, спалохана шаптаў: «Божа мой!.. Я хацеў забіць Сталіна?»і54.
«Праходзіць цэлы год... Я атрымліваю, нарэшце, «обвнннтельное заключенне»... (Зь яго) вынікае, што кіраўнікамі арганізацыі зьяўляюцца «ворагі народу» — Цішка Гартны, Зарэцкі, Чарот і Дудар.