• Газеты, часопісы і г.д.
  • На крыжовай дарозе  Аўген Калубовіч

    На крыжовай дарозе

    Аўген Калубовіч

    Выдавец: Бацькаўшчына
    Памер: 318с.
    Мінск 1994
    69.2 МБ
    «Загляне сонца і ў наша ваконца» ў Пецярбургу (ад 1906 г. да вайны выдала 38 кніжок);
    Выдавецтва «Нашай Нівы» ў Вільні (ад 1907 г. выдала 33 кніжкі; зборнік апавяданьняў К. Лейкі «Засеўкі», прысланы ў выдавецтва ў 1914 г., ужо ня быў выдадзены);
    Беларускае Выдавецкае Таварыства ў Вільні (у 1914 г. выдала 13 кніжок, у 1915 г. — толькі 2; выдавецтва плянавала выданьне літаратурнага часапісу, школьных падручнікаў — лемантара, чытанкі, беларускай граматыкі, арытмэтыкі, слоў-
    нікаў^, кніжкі вершаў «Лірнік» М. Арла^ й іншых, але да выданьня іх ужо не дайшло);
    Выдавецтва Антона Грыневіча ў Пецярбургу (у 1910—14 гг. выдала 10 кніжок);
    Выдавецтва «Biei’arusa» ў Вільні (у 1913— 15 гг. выдала 9 кніжок);
    Выдавецтва «Саха» ў Менску (у 1914— 15 гг. — 5 кніжок);
    Выдавецтва «Вясёлка» ў Менску, заснаванае ў пачатку 1915 году — толькі 1 кніжку.
    Адраджэньне беларускага друку й арганізацыя ў сувязі зь ім беларускіх выдавецтваў пачалося таксама ў заходняй частцы Беларусі, пад нямецкай акупацыяй, яшчэ перад згадваным намі загадам Гіндэнбурга ад 16.1.1916 г. Ужо ў канцы 1915 году ў Вільні паўстала два беларускія выдавецтвы:
    Выдавецтва газэты «Нотап» і
    Выдавецтва заснаванага там Беларускага Камітэту, а ў 1917 годзе —
    Выдавецтва В. Ластоўскага.
    Пасьля Лютаўскай рэвалюцыі 1917 году ў Расеі, пры Часовым урадзе, адраджэньне беларускага друку пачалося і ўва ўсходняй (падрасейскай) частцы Беларусі. Там у 1917 годзе БНК заснаваў у Менску —
    Выдавецтва «Вольнай Беларусі».
    Ад пачатку 1918 году ўжо ў БНР былі створаныя —
    Выдавецтва Народнага Сакратарыяту БНР у Менску;
    Выдавецкае Таварыства «Кгупіса» (як працяг Пецярбурскага Выдавецтва Беларускай Хрысьціянскай Злучнасьці «L. Chwiedzko і Spica», перанесенага ў 1918 годзе ў Менск, а ў 1919 г. — у Вільню);
    Выдавецкае Таварыства «Бацькаўшчына» ў Менску.
    Для выданьня школьных падручнікаў і дзіцячай літаратуры ў 1920 годзе Міністэрствам Асьветы БНР было заснована —
    Менскае Асьветнае Выдавецтва.
    У Вільні ў 1919 годзе аднавіла сваю дзейнасьць закрытае ў 1915 годзе —
    Беларускае Выдавецкае Таварыства, а ў 1920 годзе паўстала прыватнае —
    Выдавецтва У. Знамяроўскага.
    Па-за межамі БНР —
    Беларускае Выдавецкае Таварыства «Зорка» ў Кіеве (1919 г.);
    Выдавецтва Міністэрства Беларускіх Спраў у Коўне (1919—20 гг.);
    Выдавецкае Таварыства імя Ф. Скарыны ў Коўне (1919—21 гг.);
    Выдавецтва «Беларускай Midi» ў Бэрліне (1919—21 гг.);
    Выдавецтва Вайскова-Дыпляматычнай Midi БНР у Рызе (1920—21 гг.).
    Усе названыя вышэй школьныя падручнікі, дзясяткі іншых кніг і брашураў, беларускія газэты й часапісы былі выдадзеныя гэтымі выдавецтвамі. Зь іх із кніг усяго разам: у 1917 годзе — 23 кніжкі, у 1918 г. — 51, у 1919 г. — 36s«. За 1920 і 1921 гг. мы ня ведаем дакладнае статыстыкі. 3 мастацкай літаратуры — гэта творы В. ДунінаМарцінкевічав’, Ф. Багушэвіча^, Я. Купалы^, Я. Коласа», А. Гаруна’і, К. Каганца^, Ядвігіна UI.», А. Паўловіча94, Ф. Аляхновіча^, М. Гарэцкага^ й іншых беларускіх пісьменьнікаў. 3 мовазнаўчае й гістарычнае літаратуры — слоўнікі М. Гарэцкага, В. Ластоўскага й К. Дуж-Душэўскага”, публікацыі М. Доўнара-Запольскага, А. Цьвікевіча, К. Езавітава, А. Навіны (Луцкевіча), Я. Варонкі’в. Сьпеўнік А. Грыневіча", кніжка пра беларускія песьні А. Фарботкііоо й г. д.
    3 прыходам у Беларусь бальшавікоў дзейнасьць усіх менаваных беларускіх выдавецтваў была забаронена. Дзеля таго-ж, што савецкая ўлада ў БССР заміж іх не зарганізавала ніякага іншага беларускага выдавецтваім, у красавіку 1922 году ў Менску на сродкі сяброў-пайшчыкаў паўстала Беларускае каапэратыўна-выдавецкае Таварыства «Адраджэньне». За колькі месяцаў яно выдала шэраг кніжок мастацкай літаратуры (зборнікі вершаў «Дудка Беларуская» й «Смык Беларускі» Ф. Багушэвіча, «Спадчына» Я. Купалы, «Водгульле» Я. Коласа, «Пад родным небам» 3. Бядулі, паэма «Босыя на вогнішчы» М. Чаро-
    та — першыя іхныя савецкія выданьні), колькі беларускіх школьных падручнікаў, «Нарысы па гісторыі беларускай літаратуры» М. Янчука й пад рэдакцыяй Я. Лёсіка літаратурна-навуковы весьнік Інстытуту Беларускае Культуры «Адраджэньне», № ІЮ2, сканфіскаваны савецкай цэнзураю й зусім забаронены. I само Выдавецтва «Адраджэньне» праіснавала нядоўга, будучы ў канцы таго-ж 1922 году «рэарганізаваным» у Выдавецтва «Савецкая Беларусь».
    4
    Разам з друкам, дзякуючы новым беларускім выдавецтвам, адрадзіліся й беларускія пэрыядычныя выданьні — газэты й часапісы. Некаторыя выдавецтвы, як, прыкладам, Выдавецкае Таварыства «Бацькаўшчына» ў Менску (яно мела свае аддзелы ў Бабруйску, Горадні, Вільні, Рызе, у некаторых паветавых цэнтрах) асабліва было актыўным у выданьні беларускіх газэтаў і часапісаў («Беларусь», «Беларускае Слова», «Беларуская Думка», «Незалежная Думка», «Беларуская Ілюстраваная Часопісь», «Бацькаўшчына» й інш.).
    Пачатак адраджэньню беларускай прэсы паклала газэта «Гоман», якая ад 15.11.1916 г. двойчы на тыдзень пачала выходзіць у Вільні пад рэдакцыяй В. Ластоўскага, а ад № 33/125 за 24.IV.1917 г. — Я. Салаўя. Сьпярша газэта друкавалася толькі лацінскім шрыфтам, а ад 1.IX.1916 г. — лацінскім і кірылічным. Апошні, ведамы нам, мажліва, не апошні нумар газэты (№ 62/258) выйшаў 9.VIII.1918 г.
    1.XI.1916 г. ў Пецярбургу пачалі выдаваць беларускія газэты 3. Жылуновіч (Ц. Гартны) і Э. Будзька. Першы — газэту «Дзяньніцу», другі — «Swietat». Абодва выдалі толькі № 1—7, але дзеля немажлівых цэнзурных вымогаў 31.XII.1916 г. выданьне газэтаў мусілі спыніць.
    У 1917 годзе, пасьля Лютаўскай расейскай рэвалюцыі, пры Часовым урадзе, зьявіліся беларускія газэты і ў Менску:
    «Вольная Беларусь» (ад 28.V.1917 г.) як тыднёвік БНК (пазьней — Цэнтральнай Рады Беларускіх Арганізацыяў — Вялікай Беларускай Рады — Рады БНР), рэдактар газэты — Я. Лёсік;
    «Грамада», тыднёвік БСГ, рэдактар — А. Смоліч;
    «Беларуская Рада», орган Цэнтральнай Беларускай Вайсковай Рады, выходзіла тройчы ў тыдні;
    і ў Пецярбургу ад 8-га сьнежаня — «Кгупіса», пад рэдакцыяй кс. Л. Хведзькі.
    У 1918 годзе, ужо ў БНР, працягвалі выходзіць газэты «Гоман», «Вольная Беларусь», «Беларуская Рада», «Ктупіса» (перанесеная із Пецярбургу ў Менск і рэдагаваная тут кс. В. Гадлеўскім). Апрача таго зьявіліся новыя газэты:
    «Беларускі Шлях» (Менск), штодзеньнік Менскага Народнага Прадстаўніцтва, пад рэдакцыяй А. Прушынскага (А. Гаруна) ці П. Алексюка;
    «Родны Край» (Слуцак), тыднёвік Беларускага Нацыянальнага Камітэту ў Слуцку, пад рэдакцыяй А. Пяткевіча;
    і часапісы:
    «Беларуская Ілюстраваная Часопісь» (Вільня);
    «Варта» (Менск), ілюстраваны літаратурнаграмадзкі, навукова-гістарычны й эканамічны штомесячнік, пад рэдакцыяй Я. Варонкі;
    «Крывічанін» (Вільня), палітычна-літаратурны штомесячнік, пад рэдакцыяй В. Ластоўскага. (Два апошнія выйшлі толькі № 1 за кастрычнік месяц.)
    Ад сьнежаня 1918 году да красавіка — жнівеня 1919 году БНР, за выключэньнем Горадзеншчыны, Беласточчыны, Берасьцейшчыны і ўсходняй часткі Віленшчыны, была акупаваная савецкім войскам. На акупаванай тэрыторыі, на загад ЦК РКП(б) з Масквы, 30.XII.1918 г. у Смаленску, на абласным зьезьдзе РКП(б), была праклямаваная БССР, якую, на новы загад з Масквы, 27.11.1919 г. зьліквідавалі, улучыўшы яе ў г. зв. ЛітБел. I ў БССР і ў ЛітБел савецкімі ўладамі не выдавалася аніводнай газэты ці часапісу ў беларускай мове^з, Яны працягвалі ў гэтым часе выходзіць у Горадні й Вільні (да
    заняцьця яе савсцкім войскам), куды зь Менску выехалі Рада і Ўрад БНР. Тут выдаваліся газэты:
    «Беларусь» (Горадня), двойчы на тыдзень, орган Цэнтральнай Рады Горадзеншчыны;
    «Зорка» (Горадня), тыднёвік Горадзенскага Беларускага Камітэту;
    «Родны Край» (Горадня), орган Беларускай ' Партыі Эсэраў, пад рэдакцыяй Т. Грыба.
    Па заняцьці польскім войскам Вільні (21.IV.1919 г.) там пачалі выходзіць беларускія газэты:
    «Незалежная Беларусь», орган Беларускай Народнай Партыі, пад рэдакцыяй Я. Станкевіча;
    «Наша Думка»',
    «Беларуская Думка», тройчы ў тыдзень, орган Беларускай Партыі Эсэраў, пад рэдакцыяй I. Вайцяховіча.
    Але хутка палякі закрылі гэтыя віленскія газэты, як і горадзенскую газэту «Родны Край». Аднак, заміж іх, пад польскай акупацыяй БНР зьявіліся іншыя газэты:
    «Беларускі Народ» (Горадня), двойчы на тыдзень;
    «Беларускае Слова» (Горадня), пад рэдакцыяй С. Рак-Міхайлоўскага;
    «Грамадзянін» (Вільня), орган Беларускай Партыі Эсэраў, пад рэдакцыяй Т. Грыба.
    А па заняцьці палякамі Менску (8.VIII. 1919 г.) —
    «Zwon» (Менск), тройчы на тыдзень, пад рэдакцыяй I. Луцэвіча (Я. Купалы) ці Я. Лёсіка, якую ў канцы 1919 году замяніў штодзеньнік —
    «Беларусь», пад рэдакцыяй Я. Лёсіка.
    Па-за межамі БНР — у 1919 годзе Беларуская Дыпляматычная Місія ў Бэрліне выдавала для ваеннапалонных беларусаў у Нямсччыне газэту —
    «3 Роднага Краю», а ў Коўні для беларускіх вайсковых аддзелаў у Летуве выходзіла газэта —
    «Варта Бацькаўшчыны».
    Ізь беларускіх часапісаў у 1919 годзе выходзілі:
    «Бацькаўшчына» (Горадня), тыднёвік Беларус-
    кага Прасьветнага Таварыства «Бацькаўшчына», закрыты польскімі акупантамі;
    «Беларускае Жыцьцё» (Вільня), ілюстраваны тыднёвік, пад рэдакцыяй Ф. Аляхновіча;
    а па-за БНР —
    «Часопісь» (Коўня), ілюстраваны штомесячнік Міністэрства Беларускіх Спраў у летувіскім урадзе, пад рэдакцыяй Я. Варонкі.
    У 1920 годзе далей выходзіў у Менску штодзеньнік «Беларусь», а ў Коўні — «Варта Бацькаўшчыны». 3 новых газэтаў —
    «Незалежная думка» (Вільня), тыднёвік;
    «Наійа Каляіна» (Слуцак), двухтыднёвік Беларускай Партыі Эсэраў; і
    «Пагоня» (Вільня — Коўня), орган Міністэрства Беларускіх Спраў у летувіскім урадзе.
    Із часапісаў выходзілі далей «Беларускае Жыцьцё» (перанесенае зь Вільні ў Менск) і «Часопісь» Міністэрства Беларускіх Спраў у летувіскім урадзе. У Менску зьявіліся тры новыя часапісы:
    «Рунь», ілюстраваны тыднёвік літаратуры й мастацтва, пад рэдакцыяй I. Луцэвіча (Я. Купалы), які замяніў сабою часапіс «Беларускае Жыцьцё»;
    «Падарунак Беларускаму Жаўнеру», орган Беларускай Вайсковай Камісіі; і
    «Саха», штомесячнік сельскай гаспадаркі, пад рэдакцыяй А. Уласава, адноўлены пасьля закрыцьця яго ў 1915 годзе;
    у Коўні —
    «Наійа Зямля»;
    у Рызе —
    «На Чужыне», штомесячнік Вайскова-Дыпляматычнай Місіі БНР у Латвіі, пад рэдакцыяй сакратара Midi Г. Казячага.