На службе князя Радзівіла
Алег Рукаль
Выдавец: Юніпак
Памер: 196с.
Мінск 2013
Іван Жахлівы знаходзіўся ў атачэньні знатных баяраў, сярод якіх ён выдзяляўся дарагім царскім убранствам. На яго галаве паўзьверх шапкі быў апрануты залаты вянец, выкладзены алмазамі вялікіх памераў, у руцэ ён трымаў залаты скіпетар, з-пад расшпіленага футра быў відаць кафтан з чырвонага аксаміту, шыты буйнымі пэрламі. На шыі на залатым ланцугу віселі некалькі каштоўных камянёў. Перад князем, укленчыўшы, стаялі некалькі чалавек. Побач з імі з аголенымі шаблямі ўзвышаліся стральцы. Прыгледзеўшыся, Ян заўважыў, што тыя, хто стаяў на каленях, былі гебраямі, хутчэй за ўсё, гебрайскімі старэйшынамі. Ззаду ў іх, у шчыльным коле маскавітаў, стаяла рэшта полацкіх нашчадкаў Ізраэля.
- Да Абрагама іх, прагучала каманда Івана Жахлівага.
Занесеныя шаблі апусьціліся на галовы старэйшынаў. Пранізьліва закрычалі жанчыны. Маскавіты кінуліся да гебраяў і сталі гнаць іх на лёд, да палонкі. Некалькі чалавек вырваліся з атачэньня і паспрабавалі ўцячы. Іх падстрэлілі з лукаў. Ля палонкі маскавіты сьпіхвалі молячых аб літасьці людзей у ваду, тапілі іх дзідамі і баграмі. Хутка палонка была напоўнена мёртвымі целамі, ад яе і да берагу па лёдзе цягнуўся шырокі крывавы сьлед.
‘Тасудараў суд” тым часам працягваўся. Да маскоўскага князя, які прымушаў называць сябе царом, цэлымі грамадамі падводзілі палонных, запісвалі імёны і прапаноўвалі цалаваць крыж у клятве на вернасьць яму. Хто адмаўляўся, тых забівалі. Многіх Іван Жахлівы забіў сам невялікім перначом, ад чаго ягоныя рукі і вопратка былі заліты крывёю. Пратэстантаў і каталікоў, якія адмаўляліся перахрышчвацца ў праваслаўе, забівалі адразу.
Сярод гурту з дзесяці асобаў, якія сталі перад маскавітам, Ян пазнаў міністра, што прапаведаваў у зборы ў першую нядзелю іхняга побыту ў Полацку. Нехта пацалаваў крыж на вернасьць князю маскавітаў, нехта адмовіўся і быў забіты, а міністар застаўся стаяць адзін перад Іванам Жахлівым.
— Мне паведамілі, што ты распаўсюджваў лютараву ерась, зьвярнуўся да казнадзея маскоўскі князь Гэта так?!
Міністар моўчкі стаяў, апусьціўшы погляд долу, ня маючы ні сілаў, ні жаданьня ўздымаць вачэй на ўсходняга дэспата.
- Адказвай цару! закрычаў на яго адзін з баяраў.
- Так, ціха адказаў міністар.
- Калі раскаешся і вернешся да ісьціннай веры, я зьлітуюся над табой.
- Зараз пагодзіцца, прашаптаў зямянін, які стаяў побач з Заранковічам. Ян таксама вырашыў: міністар, напужаны тым, што адбывалася, хутчэй за ўсё, ня вытрымае выпрабаваньня.
Той нарэшце ўзьняў галаву і паглядзеў на тырана.
- He. Ня ерась я прапаведаваў, а праўду, якая грунтуецца на Слове Божым.
Іван Жахлівы махнуў рукой.
- Тады ідзі пад лёд.
Двое стральцоў схапілі міністра і пацягнулі да ракі.
- Малайчына, прашаптаў сусед Яна.
- Засталося і нам памерці таксама годна, прамовіў Заранковіч.
Іншаземцам, якія былі нанятыя на службу ў полацкую залогу, маскоўскі князь прапанаваў служыць яму. Хто адмовіўся, тых ён жорстка пакараў. Так, Андрэю Гесэ, які падчас аблогі камандаваў аховай вайсковага запасу, Іван Жахлівы загадаў прастрэліць абедзьве рукі, выкалаць адно вока, агнём выпаліць палову барады і гнаць разам з жонкаю і дзецьмі ў Маскву, дзе трымаць да сьмерці.
Ян паглядзеў на чарговую групу палонных, якія паўсталі перад Іванам Жахлівым, і ледзь стрымаў крык. Сярод іх знаходзіўся пан Вітковіч. Ягоны твар быў зьнявечаны страшным шнарам, правая далонь
была адсечана, уся вопратка ў крыві. Але дастаткова было паглядзець яму ў вочы, каб зразумець, што дух яго ня быў зламаны.
- Ну што, хто з вас будзе прысягаць вярнуўшаму свае спрадвечныя землі гасудару? спытаў баярын, які прыслугоўваў Івану Жахліваму.
- Хлусіш, сабака маскоўскі, гучна сказаў пан Вітковіч, ніколі гэтыя землі пад Масквой не былі.
Па натоўпе прабег выгук зьдзіўленьня. Так сьмела ніхто з палонных сёньня не размаўляў.
- Ды ты, халоп, я бачу, забываешся! закрычаў Іван Жахлівы.
Ян з захапленьнем глядзеў на пана Вітковіча. Hi ценю страху не прамільгнула на ягоным твары.
- Я ад нараджэньня вольны чалавек, спакойна адказаў ён, ніколі нічыім халопам ня быў.
Над натоўпам застыла цішыня. Нават Іван Жахлівы ў зьдзіўленьні ўтаропіўся на дзёрзкага ліцьвіна. А пан Вітковіч на яго ўжо не глядзеў. Ён узьняў вочы да неба і маліўся, разумеючы, што прыйшла гадзіна ягонай сьмерці фізічнай. Гэта яшчэ больш разьюшыла самадзержца. Схапіўшы свой акрываўлены пярнач, ён за тры скачкі пераадолеў адлегласьць да пана Вітковіча і занёс руку для ўдару. Пан Вітковіч адарваў погляд ад неба і гэтак жа спакойна, як і раней, паглядзеў у вочы маскавіту. Hi адзін мускул не здрыгануўся на яго твары. Такім Ян і запомніў свайго камандзіра назаўсёды: годную постаць бяз страху перад разьюшаным тыранам, са спакойным позіркам у страшныя вочы сьмерці.
Удар — і пан Вітковіч рухнуў на зямлю. Іван
Жахлівы кінуўся на палонных, што стаялі побач, і аднаго за адным засек іх.
- Ад нараджэньня вольныя! люта роў ён. Вось вам вашы вольнасьці! Усіх іх выразаць! ён паказаў на вялікую грамаду палонных, у якой знаходзіўся і Ян.
Маскавіты кінуліся выконваць загад.
“Ну вось і ўсё, падумаў Ян. Госпад, прабач мне грахі і прымі душу”.
Сямёнаў са слугамі стаяў непадалёк ад іх. Ён таксама выхапіў шаблю і на ўсё горла заклікаў да забойства. Але сваіх нявольнікаў ён не забіваў, а разам са слугамі пачаў выціскаць іх з агульнай масы палонных. Калі некалькі стральцоў занеслі шаблі над ягонай здабычай, іх спынілі людзі маладога баярына.
Яны беглі прэч са страшнага месца, падганяныя слугамі Сямёнава, а ззаду даляталі жудасныя гукі страшэннай бойні. Хутка іх загналі ў той хлеў, адкуль вывелі раніцай. Усе доўга маўчалі, узрушаныя пабачаным.
- Відаць, Сямёнаву моцна патрэбныя грошы, калі ён рызыкнуў не паслухацца загаду князя, прамовіў Малініч, які стаяў побач з Янам.
Здаецца, нават саміх маскавітаў напалохалі зьверствы, якія чыніў іхні князь. Сярод ваяроў папаўзлі чуткі, быццам у Івана Жахлівага на руках праступае кроў забітых ім людзей. I колькі ён яе не змывае, кроў усё адно зьяўляецца. Казалі, што калі маскоўскаму князю неабходна паставіць пячатку на якую-небудзь паперу, ён усіх выганяе з пакояў, каб
ніхто ня бачыў ягоных рук, што ён хавае ў футры. Але знаходзіліся людзі, якія сьцьвярджалі, што бачылі, як на пячатках потым выступала кроў.
Пасьля бойні на Дзьвіне Заранковіча і іншых палонных трымалі ў хлеве яшчэ два тыдні. Каб яны не акалелі ад холаду, Сямёнаў загадаў кінуць ім нейкую цёплую вопратку. Сам маскоўскі баярын увесь гэты час кіраваў рабаваньнем багатых дамоў Полацку.
Нарэшце надыйшоў дзень адпраўкі ў Маскву. Палонных вывелі на двор, зьвязалі рукі вяроўкамі, a потым злучылі іх яшчэ па трох. Пасьля гэтага іх пагналі на вуліцу. Вершнікі маскавітаў ехалі ўперадзе, за імі ішлі палонныя, якіх ахоўвалі пешыя ваяры, a ў канцы рухалася доўгая чарада грузавых санак з нарабаванай маёмасьцю. Баярын Сямёнаў вяртаўся ў Маскву.
Ліцьвінаў апошні раз гналі ўздоўж вуліцаў Полацку. Горад заўважна апусьцеў. Значная колькасьць маскоўскага войска ўжо пакінула яго. Іван Жахлівы таксама выехаў з Полацка. Горад ён пакінуў на адказнасьць баярына Пятра Шуйскага. Свайму ваяводзе ён загадаў навесьці ў горадзе парадак: пачысьціць старыя рвы і выкапаць новыя, аднавіць разбураныя сьцены і вежы. Маскоўскі вялікі князь аддаў загад не прапускаць мясцовых жыхароў у замак, толькі па вялікіх сьвятах у Сафійскі сабор, але ня ўсіх адразу, а невялікімі гуртамі і пры гэтым павялічыць ахоВУ*
Ад гораду, у які Ян прыехаў болып за паўтары месяцы таму, мала што засталося. Найбагацейшае
Іван Жахлівы знаходзіўся ў атачэньні знатных баяраў, сярод якіх ён выдзяляўся дарагім царскімубранствам...
У пакоі знаходзіліся вялікі князь і многія знакамітыя паны. Гэта былі людзі, якія кіравалі Вялікім Княствам Літоўскім...
Марыя дастала з-пад футра белую хустку і павязала яе Яну нарукаво дасыіеха...
Князь Радзівіл Руды ў атачэньні вершнікаў, сярод якіх быў ягоны шаснаццацігадовы сын Крыштап, заняў месца на ўзвышшы...
места Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага ляжала ў руінах. На месцы дамоў засталіся пажарышчы. У адным толькі Ніжнім замку згарэла болып за тры тысячы двароў. Яшчэ больш пацярпелі пасады. Ад Запалоцьця ўвогуле мала што засталося.
Ян быў зьвязаны з Малінічам і яшчэ адным полацкім зямянінам Юшкам Зайцам. Апрануты яны былі абы-як, на трох мелі адну пару рукавіцаў, якую па чарзе апраналі, каб хоць трошкі сагрэць рукі. Ян не ўяўляў, як ім жывымі дабрацца да Масквы.
Абоз ішоў па дарозе на Невель. Сустрэтыя па дарозе паселішчы былі ўшчэнт спалены. Калі месяц таму Іван Жахлівы падыходзіў да Полацка, то зьніштажаў усё на сваім шляху. Цяпер, калі войскі вярталіся назад, гэта павярнулася супраць іх: не было дзе рабіць прыпынкі пасьля доўгіх пераходаў. На першай начоўцы абозу Сямёнава на пажарышчы нейкай вёскі ледзь знайшоўся цудам ацалелы дом для самога баярына, усе астатнія і ваяры і палонныя прабылі ноч на вуліцы каля раскладзенага вялікага вогнішча.
Па дарозе ім пастаянна сустракаліся замерзлыя целы палонных, якіх гналі перад імі. Гэта былі людзі, што ня вытрымалі пераходу. Іх было шмат. Сотні. Мужчыны і жанчыны. Некаторых маскавіты дабівалі, і яны ляжалі ва ўласнай крыві, некаторых кідалі замярзаць яшчэ жывымі. Заяц, які пасьля першага дня пераходу пачуваўся вельмі дрэнна і ўжо зьвярнуў на сябе ўвагу аховы, пры выглядзе ляжачых у сьнезе трупаў панура прамармытаў, што хутка таксама будзе ляжаць і ён. Якуб і Ян ратавалі яго, але яны са-
мі былі зьнясіленымі і захварэлі. Ян адчуваў, што ён хутка таксама здасца. Між тым ахова прымушала іх рухацца яшчэ хутчэй. Сямёнаў сьпяшаўся.
Увечары Зайцу зрабілася зусім кепска. Заранковіч і Малініч фактычна цягнулі яго на сабе, і гэта ноша была для іх непасільнай.
Усё адбылося вельмі хутка. Ян, які не адрываў вачэй ад зямлі, нават не заўважыў, як адзін з ахоўнікаў падыйшоў да іх. Ён толькі пачуў гук шаблі, што расьсякала паветра, і глухі ўдар. Заяц бязгучна зваліўся ў сьнег і пацягнуў за сабой сваіх таварышаў. Заранковіч ускочыў на ногі і ў лютасьці кінуўся на маскавіта. Той ударыў яго рукаяткай шаблі, і Ян з залітым крывёю тварам зноў апынуўся ў сьнезе. Ахоўнік разрэзаў вяроўку, якая зьвязвала іх з Зайцам, і загадаў падымацца. Малініч дапамог Яну. Яны пайшлі далей.