На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

На службе князя Радзівіла

Алег Рукаль
Выдавец: Юніпак
Памер: 196с.
Мінск 2013
59.95 МБ
На службе князя Радзівіла дашчаным пакрыцьцём для разьмяшчэньня на іх гарматаў.
Паміж гараднямі цягнуліся сьцены, таксама рубленыя з сасновых бярвёнаў. Праз пэўную, хоць часам розную, колькасьць гараднёў былі пастаўлены вежы вышынёй каля дзьвюх-трох сажняў і даўжынёй каля пяці сажняў. Каб вораг не падпаліў іх зьнізу, яны былі абкладзены дзірваном на вышыню больш за чалавечы рост.
Пасьля агляду замку жаўнеры рушылі на KipMam. На драўляных і каменных сталах гандлявалі купцы, рамесьнікі і сяляне. Было шмат іншаземных гандляроў, у першую чаргу, з Рыгі галоўнага гандлёвага партнэра-канкурэнта Полацка. Нямецкія купцы прапаноўвалі пакупнікам сукно з Ангельшчыны, Францыі і Фляндрыі, палатно з Галяндыі, соль, жалеза, медзь, волава, воск. У выстаўленых імі вялікіх бочках прадаваліся рыба, піва, віно.
На кірмашы стаяў характэрны гул. Людзі гучна размаўлялі, зьбівалі кошты, абмяркоўвалі тавар.
Сябры выйшлі да радоў, дзе гандлявалі прадстаўнікі полацкіх майстроў-збройнікаў парахоўнікоў, мечнікаў, шабельнікаў і пішчальнікаў. Чаго там толькі не было! Мячы, палашы, шаблі з разнастайнымі малюнкамі эфэсаў, чаканы, кінжалы, сагайдакі з прыгожымі ўзорамі футаралаў. Прадавалася і агняпальная зброя. На сталах ляжалі гакаўніцы, у кожнай з якіх да ніжняй часткі ствала быў прывараны зачэпны крук. Гэтым круком гакаўніца прымацоўвалася да сьцяны, што гасіла аддачу пры стральбе.
Тур схапіў са стала цяжкі двухручны меч і некалькі разоў узмахнуў ім у паветры.
-	Вось такім мой дзед біў маскавітаў пад Воршай!
-	Твой дзед удзельнічаў у той бітве? спытаў яго Ян.
-	Так, ён доўгі час служыў у гетмана Астроскага. Ахоўваў Валынь, быў пры гетмане, калі той сустракаў Бону Сфорцу, біўся з татарамі пад Сокалам, на рацэ Алынанцы, хадзіў на Ачакаў.
-	Геройскі час, геройскае пакаленьне, сказаў Заранковіч і, таксама як і Тур, секануў шабляй, якая яму спадабалася.
Заранковіч і Тур так захапіліся аглядам зброі, што не заўважылі, як Радына іх пакінуў. Пазьней яны пабачылі сябра ля лаўкі з упрыгожваньнямі, ён купляў вытанчаную драўляную шкатулку. Бронісь хутка схаваў яе ў футра. Тур падыйшоў да яго.
-	Ну, цяпер распавядай.
-	Што распавядаць?
-	Каму купіў шкатулку?
Браніслаў пачырванеў.
Толькі не кажы, што сястры, працягваў Тур. Гэта Заранковіч можа маніць пра сёстраў. Ён мае чатырох.
Ян з другога боку падыйшоў да Радыны.
-	Але, калі патрапіў, то кажы. Тур ад цябе не адвяжацца.
-	Добра, раскажу, паабяцаў Бронісь пасьля некаторага роздуму, але вы першыя.
-	Што першыя?
-	Распавядайце першыя.
-	Пра што?
-	He пра сёстраў.
Заранковіч і Тур пераглянуліся.
-	А мне няма пра што расказваць, заявіў Тур і пачырванеў.
-	Як гэта няма пра што? зьдзівіўся Заранковіч.
Ты хіба не абяцаў мне ажаніцца з маёй сястрой?
-	Я ж яшчэ ніводнай з іх ня бачыў!
-	Ты што, мне ня верыш? Сам казаў, што я хутка стану харунжым. Я сваякоў не забуду.
Тур зьбіраўся нешта адказаць, але спыніўся і падазрона паглядзеў на Радыну.
-	Але як жа ты, Бронік, спрытна ўнік адказу.
Радына ўздыхнуў.
-	Гэта падарунак для маёй нарачонкі, панны Нарковіч.
-	Навошта ж ты на ваенную службу паступіў, калі ў цябе ўжо заручыны былі? спытаў Ян у Браніслава.
-	Яе бацька паставіў мне такую ўмову. Сказаў, што перш чым ажаніцца, шляхціц павінны паслужыць у войску.
-	У яе мудры бацька.
-	Бронісь, а можа ён хоча, каб нейкі маскавіт пазбавіў яго ад непажаданага жаніха? спытаў Тур і густа засьмяяўся.
-	А яна будзе цябе чакаць? запытаў Заранковіч.
-	Так, бяз ценю сумневаў адказаў Радына.
-	Тады, Ян, давядзецца табе саступіць рангу харунжага Броніку, сказаў Тур, за харунжага бацька хутка выдасьць яе замуж.
-	Дзеля панны Нарковіч ахвотна саступаю, сказаў Ян, абняўшы сяброў за плечы і моцна сьціснуўшы іх у абдоймах.
3
У нядзелю раніцай Заранковіч, Тур і Радына разам выправіліся да полацкага рэфармацкага збору. Гэта быў нядаўна пабудаваны драўляны храм. Перад невялікай брамай, што адкрывала шлях у зборавы двор, стаялі некалькі дзясяткаў санак і трохі большая колькасьць коней пад сядлом.
Юнакі ўвайшлі ў сярэдзіну. Збор быў перапоўнены. Людзі, пераважна зямяне, былі апрануты па-сьвяточнаму. Большасьць была ў верхняй вопратцы, у падбітых лісіным і саболевым мехам футрах. Тыя, хто не баяўся холаду, красаваліся ў адзеньні з нямецкага, ангельскага і чэскага сукна, з шоўку і аксаміту.
Служэньне пачалося з выкананьня малітоўных сьпеваў. Усе прысутныя ўсталі са сваіх месцаў і ў адзіным духу славілі Бога. У рэфармацкай царкве маліліся пакладзенымі на музыку псальмамі. Пад дахамі збору гучала:
Багаслаў, душа мая, Госпада!
Госпадзе, Ты вялікі надзіў!
У веліч і красу апрануўся Ты!
Сьвятлом, быццам шатай,
Акутаўся Ты, нябёсы раскінуў,
Як палотны шатра.
Пасьля таго як сьціхлі малітоўныя гімны, да катэдры казнадзея падыйшоў міністар. Гэта быў немалады мужчына, апрануты ў доўгі барвовы балахон; на галаве барэтка такога ж колеру. У руках ён трымаў Біблію. Людзі прыселі на лаўкі. Пачалася казань.
Прайшло хвілінаў пятнаццаць, калі Ян адчуў на сабе нейчы позірк. Ён павярнуўся назад і ўбачыў, што высокі сівавалосы зямянін, які сядзеў ззаду трохі ўбаку ад яго, пільна ўзіраецца на яго. Заранковіч адвярнуўся, але да канца казані адчуваў, што гэты незнаёмец глядзіць на яго.
Пасьля служэньня юнакі выйшлі са збору. Стаяў марозны сонечны дзень. Прамяні сонца, адбіваючыся ад сьнегу, сьляпілі вочы. Юнакі глядзелі на плынь людзей, якія выходзілі са збору, з цікавасьцю вывучаючы полацкіх зямянаў. Хутка Заранковіч заўважыў таго, хто глядзеў на яго падчас служэньня. Гэты пан падыйшоў да іх і спыніўся насупраць Яна.
-	Заранковіч? спытаў ён.
-	Так, зьдзіўлена адказаў Ян.
-	Сын Лукаша Заранковіча з Залесься?
-	Так, Ян ня ведаў, што і думаць.
-	А ты вельмі падобны да свайго бацькі. Калі цябе ўбачыў, адразу зразумеў, што ты сын Лукаша. He здагадваешся, хто я?
Ян пачаў пасьпешліва ўзгадваць. Ён смутна памятаў, як бацька расказваў яму пра свайго ратнага сябра, які жыў у Полацку. Ян дапусьціў, што гэта быў менавіта ён. Аб існаваньні іншых людзей у Полацку, якія б ведалі ягонага бацьку, ён ня чуў. Уся
бяда была ў тым, што Ян не запомніў ягонага імя. Таму давялося адказаць з вінаватай усьмешкай:
-	Прабачце, вяльможны пан, не здагадваюся.
-	Я Лявон Габрушка. Чуў пра мяне?
-	Так, вядома. Вы служылі разам з маім бацькам у войску гетмана Юрыя Радзівіла. Тата распавядаў пра вас.
-	Ну вось, зямянін дабрадушна ўсьміхнуўся скрозь вусы, нарэшце пазналі адзін аднаго. Давай абдымемся.
Адпусьціўшы Заранковіча, які ледзьве не задыхнуўся ў яго абдымках, пан Габрушка прамовіў:
-	Ты, я думаю, меншы сын Лукаша. Калі памяць мяне не падводзіць, бацька назваў цябе Янам?
-	Так.
-	Як ён? Я ўжо даўно не атрымліваў ад яго вестак. Зрэшты, як і ён ад мяне.
Ян паціснуў плячыма.
-	Усё як звычайна. За апошнія некалькі год ніякіх значных падзеяў у нас не адбылося. Толькі я паступіў на службу да князя Радзівіла.
-	Чорнага?
-	Так.
-	Даўно?
-	Ужо чатыры месяцы.
-	А гэта твае баявыя таварышы? спытаў пан Габрушка, паказаўшы на Андрэя і Браніслава.
-	Так. Дазвольце вам іх адрэкамэндаваць. Гэта пан Тур з Мажэвічаў гербу “Равіч”. А гэта пан Радына з Ашмянаў гербу “Сокал”.
Сябры Яна пакланіліся.
-	Як я разумею, вы ў Полацку па справах службы?
-	Так. Мы ўваходзім у склад коннага аршаку, які ахоўваў абоз з порахам.
-	Калі прыбылі?
-	Учора.
-	А вяртаецеся?
-	Заўтра раніцай.
-	Чаму ж ты мяне не адшукаў?
Ян нават і ня ведаў, што адказаць.
-	Але добра, махнуў рукой пан Габрушка, калі ў вас няма іншых справаў, запрашаю вас да мяне на абед.
-	3 задавальненьнем прымаем вашу прапанову. Я прыняў бы яе, нават калі б у мяне былі іншыя справы, сказаў Ян.
-	Акрамя службовых, канечне, — паправіў яго пан Габрушка, ты жаўнер і не належыш сабе.
-	Вядома.
-	Тады за мною.
Яны селі на коней і рушылі за панам, з якім нядаўна пазнаёміліся. Па дарозе пан Габрушка апавядаў:
Пасьля таго як у мінулым годзе маскавіты зьявіліся пад Віцебскам і Воршай, я выправіў жонку і дзяцей да сваякоў у Горадню. У Полацку становіцца небясьпечна. He выпадкова адзін за другім прыходзяць абозы са зброяй. Вайна наблізілася да гораду ўсутыч.
-	Калі я слушна зразумеў пачутыя размовы, многія дасьведчаныя людзі лічаць, што Іван Жахлівы ў
хуткім часе павядзе свае войскі на Полацак, сказаў Ян.
-	Так, у горадзе гэта ні для каго не сакрэт. Шмат хто жыве з гатовасьцю ў кожны момант пакінуць Полацак.
-	А вы?
-	Ну што ты! Я меў на ўвазе жанчын і дзяцей. Выправіўшы сем’і, зямяне будуць бараніць горад. Гэта наша зямля, і нам няма куды ісьці.
Дом пана Габрушкі выгодна ўладкаваўся на ўскрайку Якіманскага пасаду. Ён стаяў у глыбіні вялікага двару, засаджанага дрэвамі і кустамі. Улетку ў ім, напэўна, было прыгожа, цяпер жа сярод голых дрэваў і кустоўя двор здаваўся вялізным і нейкім пустым.
Пахолкі павыбягалі з дому і ўзялі з рук вершнікаў лейцы. Юнакі накіраваліся за гаспадаром у вялізны драўляны гмах. Яны мінулі сені і апынуліся ў сьветлым пакоі, дзе гарэў агмень.
-	Разьмяшчайцеся. Зараз накрыюць стол.
Абстаноўка ўсярэдзіне дому была простай, але пэўныя рэчы дадавалі гэтай простасьці шляхетную зграбнасьць і нават вытанчанасьць. Напрыклад, мяккія ўсходнія дываны, габелены і зброя, што віселі на сьцяне.
Хутка абед быў гатовы. Чацьвёра жаўнераў коратка памаліліся і селі за стол. Юнакі адразу заняліся зьнішчэннем страваў, а пан Габрушка, які набыў маўклівых слухачоў, расказваў пра сваю маладосьць:
-	У пачатку 1534 году ў Вільні праходзіў вальны
сойм. На ім было вырашана адваёўваць у маскавітаў Смаленск і Северскую зямлю. Якраз памёр маскоўскі князь Васіль, які захапіў у нас гэтыя землі. Яго міласьць, вялікі князь Жыгімонт Стары, абвясьціў збор паспалітага рушэньня. Да Вялікадня войска павінна было сабрацца ў Менску. Камандаваў ім найвышэйшы гетман Юры Радзівіл, праслаўлены ў сечах ліцьвінскі Геркулес. Там, у Менску, мы пазнаёміліся з тваім бацькам, Ян. Мы адразу пасябравалі і бавілі шмат часу разам. А яго сапраўды было шмат. Калі казаць шчыра, ня лепшы тады быў дух у войску. He хацелі зямяне ісьці на тую вайну. У прызначаны час войска так і не сабралася. А тыя рыцары, якія ўсё ж прыехалі, толькі і рабілі, што п’янствавалі ды ганілі гетмана. Потым і ўвогуле пачалася дэзэрцыя.