На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

На службе князя Радзівіла

Алег Рукаль
Выдавец: Юніпак
Памер: 196с.
Мінск 2013
59.95 МБ
-	Я наступны, сказаў Заранковіч.
-	Трымайся.
Трэці дзень яны ішлі па лясной дарозе. Ззаду застаўся ляжаць ужо не адзін іхні таварыш. Сямёнаў, бачачы, як драбнее сума выкупаў, загадаў ахове дабіваць толькі самых безнадзейных.
Дарога зрабіла паварот. Упоперак яе, перагароджваючы шлях абозу, ляжала сасна. Справа да дарогі падыходзіла невялікая лясная горка з густым разлапістым ялоўнікам. Зьнячэўку для ўсіх, з гушчароў трэснулі стрэлы ручніц, пайшоў дымок, засьвісталі стрэлы, і з дзясятак маскавітаў пападалі з коней. 3 узгорку на дарогу з крыкамі вырваліся ваяры і кінуліся на ахову абозу. Усе, хто знаходзіўся
ў абозе і жаўнеры і палонныя,застыглі ў здранцьвеньні. Раптоўнасьць, з якой была зьдзейсьнена атака, у першыя хвіліны бою дала нападнікам перавагу і, хоць іх было меньш, чым маскавітаў, зраўняла шанцы.
Сярод палонных першым у сытуацыі разабраўся Малініч. Убачыўшы, што ахоўнікі павярнуліся тварам да атакі і пакінулі іх у сябе за сьпіной, ён закрычаў: “Наперад!”, і яны кінуліся на маскавітаў.
Малініча засек ахоўнік. Але ўдарыць бягучага побач Заранковіча ён не пасыіеў, і Ян, урэзаўшыся ў яго, зьбіў маскавіта з ног. Ахоўнік рухнуў на зямлю і выпусьціў з рукі шаблю, якая звалілася на сьнег. Ян, таксама не ўтрымаўшы раўнавагу, паваліўся побач з ім. Заранковічу першаму ўдалося прыпадняцца, і ён выцяў маскавіта па твары. Пакуль той не ачуняў, Ян схапіў шаблю і магутным ударам забіў ахоўніка.
Вакол ішоў жорсткі бой. Шмат каго з палонных ахова засекла, але сваю справу яны зрабілі: значная частка маскоўскіх ваяроў была на час адцягнута ад асноўнай бітвы і нічым не магла дапамагчы сваім таварышам у галаве абозу, а менавіта на іх прыйшоўся галоўны ўдар нападнікаў. Урэшце рэшт барацьба завязалася па ўсёй даўжыні вазоў. Зьвінела сталь, ляскалі ручніцы, ваяры падалі ў сьнег, на якім пунсавела кроў.
Заранковіч шабляй разрэзаў вяроўку, уварваўся ў гушчу змаганьня і пачаў секчы ворагаў. Перад вачыма мільгалі чалавечыя твары, скрыўленыя нянавісьцю, страхам і болем, зьяўляліся праціўнікі і падалі пад ягонымі ўдарамі, а на іх месца ўставалі
На службе князя Радзівіла новыя. Ян таксама атрымаў некалькі лёгкіх ранаў, але ў запале барацьбы амаль не зважаў на іх.
Пасьля гадзіны жорсткай сечы ўсе маскавіты ў галаве і ў сярэдзіне абозу былі выбіты. Маскоўскія ваяры, якія захавалі жыцьцё і зброю, адступілі ў хвост калоны, і бітва працягвалася.
Так атрымалася, што чалавечыя хвалі, якія пастаянна сутыкаліся паміж сабой, вынесьлі Заранковіча на Сямёнава. Два праціўнікі на імгненьне зьнерухомелі, ацэньваючы сілы адзін аднаго.
-	Зараз пабачым, што ты ўмееш без аховы, скрозь зубы працадзіў Ян.
-	Спадабалася быць маім халопам? з насьмешкай спытаў Сямёнаў. Прывыкайце, хутка наш гасудар усю Літву ўпакорыць.
-	Гэта вы ўсе гасударавы халопы. А мы вольныя людзі. Нічыімі рабамі ніколі не былі і быць не зьбіраемся, адказаў Ян.
-	He захацеў пакаштаваць майго бізуна, дык пакаштуеш маёй шаблі.
Ян зрабіў выпад і пачаў атаку. Шабляй Сямёнаў валодаў горш за яго. Але Ян быў вельмі зьнясілены, і гэта давала Сямёнаву перавагу. Натхненьне ад вяртаньня свабоды і надзея на ратунак, якія падвоілі сілы Заранковіча ў першыя хвіліны бою, цяпер зьніклі, адкрыўшы праўду аб тым, што ў гэты момант ён быў даволі слабы. Акрамя гэтага, сталі нагадваць пра сябе атрыманыя раненьні. Карацей, адбіўшы атаку Заранковіча, Сямёнаў стаў моцна насоўвацца на яго, і хутка адзін з ягоных удараў дасягнуў мэты ён зрабіў даволі сур’ёзную рану ў правым баку
праціўніка. Цяпер кожны крок правай нагой даваўся Яну з моцным болем. Сямёнаў заўважыў слабасьць праціўніка і падвоіў тэмп. Яшчэ два разы Ян проста цудам вывернуўся ад, здавалася б, апошніх удараў.
-	Канец табе! закрычаў Сямёнаў сарваным ад зьбітага дыханьня голасам. Ён біў удар за ўдарам. Заранковіч адступаў пад яго націскам, нават не спрабуючы атакаваць. Але частку перавагі Ян аддаў маскавіту наўмысна, чакаючы, калі ня вельмі вышкалены праціўнік занадта захопіцца стыхіяй атакі і зробіць памылку. I разьлік Заранковіча апраўдаўся. Пасьля чарговага выпаду Сямёнаў ня так хутка, як трэба, прыбраў назад руку з шабляй, і гэтага імгненьня хапіла Яну, каб ударыць маскавіта па руцэ. Шабля праціўніка адляцела ў бок. Сямёнаў адбег назад і схапіў шаблю ляжачага побач забітага ваяра. Ян з-за болю ў баку не пасьпеў яму перашкодзіць. Сямёнаў зноў быў узброены, але зараз шаблю ён трымаў у левай руцэ. На яго твары была напісана разгубленасьць. Ян зразумеў, што левай рукой ён не валодае. Заранковіч нанёс Сямёнаву некалькі ўдараў, якія той няўмела адбіў. Ян кінуўся ў атаку. Удар у левае плячо Сямёнаў адбіць не пасьпеў. Цяпер у яго дрэнна дзейнічалі абедзьве рукі. Гэта азначала паразу. Да яго гонару, ён ня страціў сьмеласьці. Сьціснуўшы шаблю ў левай руцэ, амаль непаслухмянай правай ён дастаў з-за поясу кінжал і кінуўся на Яна, зьбіраючыся перад сьмерцю паканаць праціўніка. Заранковіч ухіліўся ад шаблі, што прасьвістала ля самай галавы, і, перш чым Сямёнаў
На службе князя Радзівіла пасыіеў ударыць яго кінжалам, нанёс удар у адказ. 3 ціхім стогнам баярын рухнуў на зямлю.
Сілы амаль пакінулі Яна. Калі маскоўскі ваяр падскочыў да яго і нанёс удар зьверху, ён пасьпеў падставіць шаблю, але гэта ня надта дапамагло. Шабля праціўніка абрынулася на яго і расьсекла ключыцу. Ад моцнага болю пацямнела ў вачах, і ён зваліўся на сьнег.
8
Першым адчуваньнем, на якое Ян зьвярнуў увагу, быў моцны холад. Яго некуды везьлі. Ен ляжаў у цемры, у якую праз заплюшчаныя векі ўрываліся пробліскі сьвятла. Hi адчыніць вочы, ні варухнуцца сілаў у яго не было. Раптам з холаду ён апынуўся ў цеплыні. Ляжаць стала нашмат зручней. Ян заўважыў, што перастала трэсьці, значыць яго ўжо нікуды ня везьлі. Заранковіч спрабаваў расплюшчыць вочы, але праз гэтыя высілкі толькі правальваўся ў непрытомнасьць. Нарэшце, калі ён ачуняў чарговы раз, то змог разамкнуць векі. Рэзкае сьвятло асьляпіла яго і выклікала боль у вачах. Праз пэўны час, калі ён звыкся са сьвятлом, то выявіў, што ляжыць у ложку ў незнаёмым пакоі. Ложак стаяў ля сьцяны насупраць дзьвярэй, у сьцяне зьлева быў зроблены агмень, у якім гарэў агонь, справа знаходзілася вакно. Ян паспрабаваў прыўзьняцца, але тут жа ўся правая частка цела была працята моцным болем. Ён успомніў аб дзьвюх атрыманых ранах у бок
ад Сямёнава і ў плячо ад апошняга маскавіта, з якім змагаўся.
У пакой зайшла жанчына, мяркуючы па вопратцы, служанка, і накіравалася да агменю. Заўважыўшы, што Заранковіч ляжыць з расплюшчанымі вачыма, яна крыкнула ад зьдзіўленьня і выскачыла з пакою. Некалькі хвілінаў пазьней яна вярнулася, а разам з ёй да Яна прыйшлі тры чалавекі: пані і яе дзеці хлопец і дзяўчына, якія былі на некалькі гадоў маладзейшыя за Яна. Заранковіч затрымаў свой погляд на дачцэ пані. Гэта была прыгожая дзяўчына, вельмі падобная да маці. У яе былі блакітныя вочы, якія акаймоўваліся тонкімі чорнымі бровамі. Доўгія русыя валасы былі заплецены ў касу, якая спускалася з пляча. Пад занадта працяглым поглядам Заранковіча дзяўчына пачырванела і схавалася за сьпіну маці. Яе брат быў прыроджаным рыцарам: высокі, шыракаплечы, хутчэй за ўсё, здольны гэтак жа проста падняць цяжкі двухручны меч, як і звычайную шаблю.
Пані падыйшла да Заранковіча і прысела на крэсла каля ложка.
Як пан пачуваецца?
Ян хацеў адказаць, але выявілася, што язык абсалютна не паслухмяны яму.
— Алёна, прынясі вады, — сказала пані служанцы.
-	Дзякую, з цяжкасьцю выціснуў з сябе Ян, адпіўшы з кубка. Дзе я?
-	У Віцебску. Як вашае імя?
-	Ян Заранковіч.
-	Ганна Мяжэвіч, адрэкамэндавалася пані.
-	Ці гэта ваш дом?
-	Так.
Дзякую вам за клопаты. Які сёньня дзень?
-	Дваццаць чацьвёртага сакавіка.
-	Ці я ўвесь гэты час быў непрытомны?
-	Так.
-	Як я апынуўся ў Віцебску?
-	Вы нічога ня памятаеце?
-	Я памятаю шлях з Полацка, атаку невядомага войска, бітву.
-	Вас прывезьлі параненым бяз памяці. Шчыра кажучы, я не спадзявалася, што пан застанецца жывым. Але, пэўна, Госпад моцна трымае пана за руку.
-	Хто нас выратаваў?
-	Аддзел пана Збараскага, віцебскага ваяводы.
Ян меў намер задаваць новыя пытаньні, але пані Мяжэвіч паківала галавой.
-	Сёньня я больш ня буду размаўляць з панам. Пан яшчэ надта слабы. Адпачывайце.
Для Яна пацягнуліся дні выздараўленьня. Пані Мяжэвіч дазволіла яму ўстаць толькі праз два тыдні. Бо апроч таго, што яшчэ не зажылі атрыманыя раны, Ян быў моцна зьнясілены. Сілы аднаўляліся марудна, што выклікала ў Заранковіча скрайнюю нецярплівасьць. Пані Мяжэвіч з цяжкасьцю ўдавалася прымушаць яго заставацца ў ложку і пільнавацца вызначанага ёю парадку. Жанчына атачыла Яна сапраўднай матчынай любоўю. Яе муж і старэйшы сын загінулі ў бітве з маскавітамі. Засталіся васямнаццацігадовая дачка Марыя і шаснаццацігадовы
сын Мікалай. Мяжэвічы разам прыходзілі да яго ў пакой і бавілі з ім шмат часу. Яны разам чыталі Слова Божае і маліліся.
Ян распавядаў пра аблогу Полацка і пра службу ў князя Радзівіла, а яны яму пра поўнае небясьпекаў жыцьцё на памежжы. Ад іх Ян даведаўся, што аддзел пана Збараскага пранік на забраную маскавітамі тэрыторыю Полацкага ваяводзтва, высочваў на гасьцінцы Полацак-Невель варожыя абозы і нападаў на іх. Адным з такіх абозаў быў той, у якім на ўсход гналі Заранковіча. Заканчэньне бітвы, якое Ян прапусьціў, прайшло на карысьць ліцьвінаў: маскавіты былі зьнішчаны, а палонныя вызвалены. Відаць, нейкі жаўнер, аглядаючы тых, што ляжалі ў сьнезе, пабачыў, што жыцьцё яшчэ не пакінула Заранковіча. Параненых паклалі ў санкі, і аршак накіраваўся да Віцебска. Пасьля прыбыцьця ў горад пан Збараскі разьмеркаваў параненых па сем’ях. Так Ян апынуўся ў доме пані Мяжэвіч.
Была ўжо сярэдзіна красавіка, калі Яну дазволілі выходзіць на двор. Да гэтага часу надыйшла сапраўдная вясна. Стаялі сонечныя дні, прабівалася лістота, толькі вецер быў яшчэ халодны.
Выздараўленьне Яна пайшло хутчэй. Неўзабаве ён пачаў займацца практыкаваньнямі на шаблях з Мікалаем Мяжэвічам і спрабаваў езьдзіць конна.
Выявілася, што Мікалай бліскуча валодае шабляй. Яну давялося прыкласьці нямала намаганьняў, каб адбіць яго настойлівыя атакі. Шчырае зьдзіўленьне, якое застыла на твары Заранковіча, пацешыла юнака.