• Газеты, часопісы і г.д.
  • На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

    На службе князя Радзівіла

    Алег Рукаль

    Выдавец: Юніпак
    Памер: 196с.
    Мінск 2013
    59.95 МБ
    -	Дзе мы павернем на засьценак? запытаўся пан Магута.
    -	Неўзабаве будзе паварот.
    -	Тады едзем.
    Яны імчалі па вузкай дарозе на Варковічы. Зрабілася зусім цёмна.
    -	Ня трэба так гнаць, крыкнуў пан Магута. Зараз ува ўсіх паселішчах на ноч выстаўляюць варту. У цемры ніхто разьбірацца ня будзе.
    Праз дзесяць хвілінаў паказаліся абрысы дамоў. Яны амаль ужо ўехалі ў селішча, калі пачуўся голас:
    -	Стой! Назаві сябе!
    Пан Пагасевіч выехаў наперад і назваў сваё імя. з цемры да іх выехалі тры вершнікі. Ян разглядзеў, што недалёка ад іх застылі некалькі стралкоў, якія напялі лукі.
    -	А хто з табой? спытаў адзін з вартавых у пана Пагасевіча.
    -	Дзеці пані Мяжэвіч з Віцебску і суправаджэньне.
    Іх прапусьцілі. Пад’ехаўшы да аднаго з дамоў, пан Пагасевіч зьлез з каня і пачаў моцна грукаць у дзьверы. Пачуліся гукі крокаў, паўтарылася працэдура апазнаваньня, пасьля чаго гаспадар адчыніў засаўку. На шум прачнуліся суседзі. Некалькі чалавек прыйшлі даведацца, што здарылася. Сва-
    як Пагасевіча, пан Луцкі, папрасіў іх прыняць частку падарожнікаў, бо ў яго ў доме не хапала на ўсіх месца.
    Ян моцна стаміўся за дзень. Цела, якое даўно ня ведала фізічных нагрузак, востра патрабавала адпачынку. Апошнія некалькі гадзінаў ён з цяжкасьцю трымаўся ў сядле. Яго і яшчэ двух віцебскіх зямянаў узяў да сябе ў дом адзін з суседзяў пана Луцкага. Ян лёг на падрыхтаванае месца і імгненна заснуў, нібы праваліўшыся ў глыбокую, цёплую маРУ-
    Яго адразу ж пабудзілі. Прынамсі так яму падалося. На самой справе ўжо прыйшла раніца. Усё цела ламала пасьля ўчорашняй паездкі.
    Яны сабраліся ў доме пана Луцкага на сьнеданьне. Елі моўчкі. Усе дрэнна выспаліся і слаба адпачылі за ноч. Падзякавалі гаспадару за прытулак, памаліліся разам і рушылі ў дарогу.
    У Астроўну прыбылі толькі праз дзьве гадзіны, што пацьвердзіла слушнасьць рашэньня начаваць у Варковічах.
    На другі дзень яны рушылі з болыпай хуткасьцю і заплянавана прыбылі ў Мелехава. Гэта вёска належала пану Вялічку з Віцебска. Вершнікі праехалі паўз сялянскія хаты да панскага дому. Гаспадар з сям’ёй знаходзіўся ў Віцебску. Іх сустрэў аканом, высокі і маўклівы мужчына, пан Табяновіч. Ян падаў яму ахоўныя лісты, і ён, прачытаўшы паперы, павёў іх за сабой. Марыі ён выдзеліў асобны пакой, усіх астатніх разьмясьціў у іншым. Заранковіч і на гэты раз заснуў адразу, як толькі прылёг.
    9
    Ян сьніў Полацак. Сьніў, як маскавіты ўрываюцца ў палаючы Верхні замак. Быццам знаходзячыся там, ён чуў гукі змаганьня, толькі вельмі прыглушана, нібы ён знаходзіўся на пэўнай адлегласьці ад месца бою. Гэты факт не даваў яму спакою ў сьне. Нейкая важная думка зьяўлялася ў сьвядомасьці, але, так і не праявіўшыся ясна, хутка зьнікала.
    Ян адчайна спрабаваў зразумець, што гэта значыць, таму што дакладна ведаў, што Марыі, якая чамусьці была з ім у Полацку, пагражала небясьпека. I вось гэтая думка, якая то зьяўлялася, то прападала, несла ў сабе адказ на пытаньне, адкуль гэта небясьпека можа прыйсьці.
    Потым ува сьне Ян перамясьціўся ў нейкае паселішча. У ім таксама былі маскавіты. Ян спрабаваў зразумець, што гэта было за месца, а калі зразумеў, то на яго быццам вылілі вядро халоднай вады: гэта было Мелехава. Маскавіты былі ў Мелехаве! Ян прачнуўся і ўскочыў на ногі. Пачынала віднець. Начная цемра расьсейвалася слабымі яшчэ прамянямі сонца. Ян ня спаў, але гукі бою, як і ўва сьне, паранейшаму чуліся яму. Ён выбег з дому. На ўскрайку селішча ішоў бой! Астатнія, за выключэньнем Мікалая, таксама прачнуліся і далучыліся да Заранковіча. Некалькі вершнікаў прамчаліся непадалёк, заблішчэлі шаблі. Маскавіты! Ян кінуўся назад у дом і расштурхаў Мяжэвіча.
    -	Мікалай! Ляці будзі Марыю! Хутчэй!
    Мяжэвіч, дрэнна разумеючы, што здарылася, пабег да сястры.
    Да іх двара наблізіліся вершнікі. Насустрач ім выбег Табяновіч з шабляй у руцэ і некалькі слугаў з сякерамі.
    Стой! закрычаў пан Магута.
    Табяновіч не зьвярнуў на яго ўвагі і працягнуў сваю безнадзейную атаку. 3 трэскам і выцьцём маскавіты пасеклі ўсіх людзей і іхняга камандзіра пана Табяновіча.
    Віцебскія зямяне і Заранковіч з лукамі разьбегліся па ўзьлеску наўзбоч ад дарогі, якая вяла да дому. Маскавіты, відаць, разьлічвалі расправіцца з імі гэтак жа проста, як і з людзьмі Табяновіча, таму, не спыняючы коней, рушылі на іх.
    Шэсьць стрэл пранізалі паветра, і пяцёра вершнікаў пазвальваліся з коней. Рэшта, зразумеўшы, што ім супрацьстаяць добра ўзброеныя ваяры, а не сяляне з косамі, павярнулі назад. Адзін з іх так рэзка асадзіў каня, што жывёла, устаўшы на дыбы, скінула яго на зямлю. Пагасевіч падбег да яго і прыбіў да зямлі адным ударам шаблі.
    Мікалай і Марыя сьпяшаліся да сваіх. Трое віцебскіх ваяроў ужо выводзілі коней са стойла.
    -	Хутчэй, пакуль усе маскавіты не прыскакалі сюды! — прысьпешваў усіх пан Магута.
    -	Што мы будзем рабіць? спытала яго Марыя.
    -	Паспрабуем уцячы.
    -	А людзі ў паселішчы?
    -	Мы іх не ўратуем. Яшчэ пытаньне, ці зможам самі вырвацца.
    Яны выехалі з двара і наўскапыт паімчалі далей ад жахлівага месца. Трое віцебскіх зямянаў скакалі ўперадзе, за імі Марыя, па баках ад яе Заранковіч і Мяжэвіч, а яшчэ два ахоўнікі ззаду за ўсімі. Хутка яны ўбачылі маскавітаў, якія выехалі проста на іх.
    -	Трымайся, закрычаў Ян Марыі.
    Два аршакі сутыкнуліся. Віцебцы прарваліся ўсе, за выключэньнем аднаго вершніка, які, атрымаўшы ўдар шабляй, пачаў марудна завальвацца на бок і ў рэшце рэшт упаў з каня. Мяжэвічу перагарадзіў шлях маскавіт. Марыя спужана закрычала, але баялася за брата яна дарэмна. Мікалай лёгка адкаснуўся ад шаблі і сваім ударам паканаў ворага. Яна зноў зьдзівіла майстэрства, з якім Мяжэвіч валодаў зброяй. У сваю чаргу Заранковіч адбіў накіраваны на яго ўдар, і яны аднавілі сваю шалёную скачку. Маскавіты разьвярнулі коней і кінуліся ў пагоню.
    Цяпер яны ўсе зноў імчаліся праз паселішча. Многія дамы былі ахоплены агнём. У дварах гаспадарылі маскавіты, якія ўжо заняліся гвалтам і рабаваньнем. Але гэта было з рукі ўцекачам большасьці ўсходніх захопнікаў было ўжо не да іх. Толькі на ўскрайку Мелехава некалькі чалавек стрэлілі па іх з лукаў, і яшчэ адзін віцебскі ахоўнік зьляцеў на зямлю са стралой у сьпіне.
    Уцекачы вырваліся з паселішча і выскачылі на лясную дарогу. Маскавіты па-ранейшаму перасьледавалі іх. Заранковіч пастаянна азіраўся назад. Яму падалося, што адлегласьць паміж імі і ворагамі паступова зьмяньшаецца. Ён спадзяваўся, што маскавіты не рызыкнуць моцна аддаляцца ад сваіх, але час
    ішоў, а вораг не спыняў пагоню. I хутка зрабілася відавочным, што маскавіты даганяюць іх. Ян яшчэ раз азірнуўся. Іх даганялі сем-восем ваяроў.
    -	Пан Магута! закрычаў ён.
    -	Бачу. Трэба біцца.
    Ян павярнуўся да Мяжэвіча.
    -	Мікалай, вы з Марыяй ляціце далей. He спыняйцеся і нас не чакайце.
    -He!
    -	Слухайся! закрычаў Ян такім голасам, што Мяжэвіч адкаснуўся ад яго. Але загад выканаў. Яны з Марыяй памчаліся далей, а Заранковіч і трое зямянаў разьвярнулі коней і рушылі на ворага. Маскавітаў было восем чалавек. Двое з іх пакіраваліся ўбок, ухіліліся ад бітвы з ліцьвінамі, якія скакалі на іх, і працягнулі перасьлед Мяжэвічаў. Рэшта прыняла бой.
    Вынік сутычкі шмат у чым залежаў ад першага сутыкненьня. Магута і Заранковіч зрэзалі па адным праціўніку. Пагасевіч абмяняўся з маскавітам безвыніковымі ўдарамі, а трэці ахоўнік загінуў. Суадносіны сілаў сталі чатыры на трох. Закіпеў бой. Пан Магута біўся з двума маскавітамі. Заранковіч і Пагасевіч узялі на сябе двух астатніх. Першым адолеў праціўніка Ян. Ён паканаў маскавіта і кінуўся на дапамогу пану Магуце, але не пасьпеў. Віцебскі ваяр забіў аднаго маскавіта, але зараз жа лёг ад удару другога. Цяпер яны біліся два на два. Пан Пагасевіч быў паранены, і маскавіт моцна ціснуў яго. Урэшце рэшт маскавіт нанёс удар, які той ня здолеў адбіць.
    Ян застаўся адзін супраць двух маскавітаў. Вора-
    гі кружылі вакол яго, але пакуль яму ўдавалася адбіваць удары, якія сыпаліся з двух бакоў.
    Аднаго з праціўнікаў падвёў конь, які рэзка скочыў у бок. Маскавіт страціў раўнавагу, і Заранковічу хапіла часу, каб нанесьці яму шабельны ўдар.
    Цяпер двубой. Ян рашуча кінуўся на маскоўца і заатакаваў яго. Ён нанёс некалькі магутнейшых удараў і выбіў шаблю з рукі маскавіта. Заранковіч замахнуўся для апошняга ўдару. Але зрабіў ён гэта недастаткова хутка, дазволіўшы праціўніку наблізіцца да яго ўсутыч і ўдарыць па твары дзяржальняй бізуна, канец якой быў умацаваны металічнай набіванкай. У Заранковіча пацямнела ў вачах, і ён, нічога ня цямячы, апынуўся на зямлі. Маскавіт саскочыў з каня, падняў шаблю і кінуўся да яго. Ян не пасьпяваў устаць на ногі. Ён прыкінуўся, быццам ня можа ачуняць, але бакавым зрокам сачыў за набліжэньнем Bo­para. Калі той замахнуўся, Ян быў падрыхтаваны. Ён адскочыў убок, і шабля ўткнулася ў зямлю. Ударам у адказ Заранковіч паклаў ворага.
    Вось і ўсё. Сутычка скончылася. 3 дзевяці ваяроў застаўся толькі адзін. Але былі яшчэ два маскавіты, якія гналіся за Мяжэвічамі. Ян ускочыў на ногі, але тут жа зноў зваліўся ад моцнага болю, які працяў галаву. Зноў пацямнела ў вачах. 3 цяжкасьцю ён адарваўся ад зямлі. Боль у галаве не праходзіў. Перад вачыма ўсё плыло. Ён дайшоў да каня і зьлёг у сядло. Яму ўдалося праехаць ня больш як сто крокаў. Галава так моцна круцілася, што давялося зьлезьці з Ka­na. Паспрабаваў ісьці пешшу, але хутка паваліўся і самлеў.
    Прытомнасьць вярнулася толькі праз некалькі гадзінаў. Галава моцна балела, але цяпер гэты боль можна было трываць. Левая частка твару, куды прыйшоўся ўдар, апухла, левае вока заплыло. Ён узьняўся на ногі і ўбачыў каня, які мірна пасьвіўся побач.
    Ян ускараскаўся ў сядло і рушыў у той бок, куды паскакалі Мяжэвічы. Зямля была мокрая, на ёй добра былі відаць сьляды. Ян пачаў іх дасьледаваць. Ён знайшоў сьляды ад капытоў коней Мяжэвічаў і дваіх маскавітаў. Коні, якія ішлі наўскапыт, пакінулі на зямлі глыбокія, добра чытэльныя сьляды.
    Праехаўшы некалькі вёрстаў, ён пабачыў удалечыні каня, побач з якім ляжаў чалавек. Ян пад’ехаў бліжэй, з цяжкім адчуваньнем чакаючы распазнаць у забітым Мікалая. Але не, гэта быў маскавіт. Галава разьбіта магутным ударам шаблі. Як сьведчылі сьляды, у гэтым месцы маскавіты дагналі Мікалая і Марыю. Была барацьба, у якой загінуў маскоўскі ваяр. Потым, згодна са сьлядамі, вершнікі памчаліся далей у ранейшым напрамку, але чамусьці ўтрох. Сьляды выразна паказвалі, што трое коней ішлі побач. I гэта паставіла Яна ў тупік. Чаму другі маскавіт ехаў з Мяжэвічамі, працягваючы аддаляцца ад сваіх? Калі ён захапіў Мікалая і Марыю, то чаму не вяртаецца назад?