На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

На службе князя Радзівіла

Алег Рукаль
Выдавец: Юніпак
Памер: 196с.
Мінск 2013
59.95 МБ
-	Маскоўскі князь абяцае захаваньне жыцьця, свабоды і маёмасьці кожнаму, хто здасца яму. Полацкую залогу ён згодны выпусьціць са зброяй і артылерыяй.
Ваяры з нецярплівасьцю чакалі вяртаньня сваіх камандзіраў з апошняй нарады ў полацкага ваяводы. Калі пан Вітковіч зьявіўся на сьценах, яны атачылі яго.
-	Пан Давойна прыняў рашэньне здаць горад.
Хоць усе ўнутрана чакалі гэтага, крыкі абурэньня ўсё ж вырваліся з вуснаў ваяроў:
Гэта ганьба!
Згодны, сказаў пан Вітковіч, і я часткай гэтай ганьбы быць не жадаю. Цяпер выслухайце мяне. Я і яшчэ некалькі камандзіраў абвясьцілі пану ваяводзе, што мы не складзем зброю. Па-першае, я не давяраю абяцанкам маскоўскага князя. Гэты тыран ня верыць сам сабе, а хоча, каб яму паверылі нашы людзі. Ды і навошта яму адпускаць нас? Горад і так амаль у яго руках. Можа, ён ведае тое, чаго ня ведаем мы? Напрыклад, што гетман Радзівіл усё ж Ta­Ki падыходзіць да Полацка. Па-другое, нават калі маскавіты выпусьцяць нас, здача гораду не дадасьць нам гонару. Дзеля чаго тады гінулі нашы сябры? Іх кроў не вадзіца, і пралілася яна не дарэмна. Вайна з Масковіяй толькі пачынаецца. Вораг моцны, і нашай дзяржаве спатрэбяцца ўсе сілы, каб перамагчы яго. Калі мы не здамося, нашая ахвяра натхніць тых рыцараў, якія будуць змагацца з ворагам пасьля нас. Наш чын стане для іх прыкладам. Але калі мы здамо горад, як жа мы зможам вярнуцца да сваіх і ўзяцца за абарону краіны? Хто паверыць, што мы пакладзём усё, што маем, нават жыцьцё, каб абараніць яе? Вось што я думаю на гэты конт. Але гэта я казаў не як камандзір, а выказваў сваё меркаваньне. Кожны з вас хай вырашае сам.
Заранковіч падыйшоў да Радыны.
— Ну што?
Я згодны з панам Вітковічам.
А як жа панна Нарковіч?
Хай Госпад дасьць ёй годнага мужа. Памерці, абараняючы Радзіму, гэта добрая сьмерць для шляхціца. А што будзе ў выпадку здачы невядома.
Можа, усё ж такі рызыкняце і выйдзеце з гораДУ?
Ян павярнуўся. Перад ім стаяў пан Габрушка.
А вы?
Я застаюся. Але я ўжо ў гадах. У вашым узросьце я б выйшаў.
Хіба тут ва ўзросьце справа? запытаў Браніслаў.
15 лютага частка войска на чале з панам Давойнам выйшла з Верхняга замку. Многія ліцьвінскія рыцары і найманыя жаўнеры адмовіліся выканаць загад ваяводы і засталіся на сваіх баявых пазыцыях.
Пан Давойна вёў войска паміж маскавітамі, якія стаялі з абодвух бакоў. Ліцьвіны ішлі са зброяй, з харугвамі, цягнулі за сабой гарматы. Побач з панам Давойнам несьлі гарадзкі скарб. Хутка яны схаваліся за сьпінамі варожых жаўнераў. Тыя, хто застаўся ў замку, пачалі рыхтавацца да абароны. Пан Вітковіч зьвярнуўся да сваіх ваяроў:
Вось і ўсё. Напэўна, гэта наш апошні бой. Я дзякую вам за добрую службу. Змагацца побач з такімі сьмелымі жаўнерамі вялікі гонар для мяне. Захавайце ж да канца тую мужнасьць, якую вы праяўлялі ўвесь гэты час. Няхай Госпад нам дапаможа! Памолімся, браты мае мілыя.
Госпад Ісус, Тваё Слова кажа, што той, хто не клапоціцца пра хатніх сваіх, горш за нявернага. Няхай жа нашае жыцьцё будзе годным хрысьціянскага
імя. Дапамажы нам у апошнюю хвіліну, як Ты дапамагаў увесь гэты час. Амэн.
-	Амэн, выгукнулі сотні абветраных і абмарожаных жаўнерскіх вуснаў.
У тыя колькі хвілінаў, што заставаліся да штурму, жаўнеры разьвіталіся адзін з адным. Ян і Бронісь яшчэ раз праверылі зброю, агледзелі ручніцы, спраўдзілі, ці зручна дастаюцца корды з-за пояса, памацалі, ці не надламаліся шаблі. Апошняе, што запомнілася Яну перад бітвай, гэта незвычайны, глыбокі блакіт свабоднага неба, па якім павольна плылі аблокі.
Хутка маскавіты наблізіліся да разбураных і спаленых сьценаў замку. Іх сустрэў залп з ручніцаў. Ліцьвіны разрадзілі агняпальную зброю і ўзяліся за шаблі. Лавіна маскоўскіх ваяроў абрынулася на іх. Пачалася бязьлітасная сеча.
На вачах Яна палі многія ваяры. Броніся забілі ўдарам дзіды, і ён бязгучна рухнуў каля Заранковіча. Пану Карытку, які адначасова змагаўся з трыма татарамі, накінулі аркан на шыю. Харунжы паваліўся, і яго праціўнікі, думаючы, што ён ня ў стане працягваць барацьбу, кінуліся на яго. Але нечакана для іх пан Карытка прыпадняўся і ўсадзіў корд у грудзі аднаму з ворагаў. Разьюшаныя татары засеклі яго шаблямі, хаця спачатку, відаць, зьбіраліся захапіць у палон. Пан Габрушка, які сек цяжкім двухручным мечам, сабраў ля сваіх ног нямала праціўнікаў, перш чым сам лёг ад удару шаблі па галаве. Побач з ім біўся казацкі стольнік Жаба. Як і абяцаў Рольскаму, сваё жыцьцё ён аддаў ворагам дорага, і перад тым як
На службе князя Радзівіла загінуць, шмат маскоўцаў паканаў сваёй рыцарскай рукой.
Сярод масквітаў, якія змагаліся з аддзелам пана Вітковіча, вылучаўся малады ваяр у багатых дасьпехах. Хутчэй за ўсё, гэта быў нейкі багаты баярын, якому служылі ваяры, што былі побач з ім. Сам ён у бітву не ўступаў, але актыўна кіраваў сваімі людзьмі. Акружаны некалькімі ваярамі, якія ахоўвалі яго, гэты юнак апынуўся насупраць Заранковіча.
Ян зразумеў, што гэта канец. Нікога са сваіх побач ужо не было. Некалькі хвілінаў раней ён бачыў, як пяць ці шэсьць маскавітаў атачылі пана Вітковіча, і ён зьнік за іх сьпінамі, напэўна, загінуўшы. Ян гучна закрычаў і кінуўся на ворагаў, намеціўшы перад сьмерцю пакласьці камандзіра варожага аддзелу. Ён абрынуў магутны ўдар на галаву маскавіта, які стаяў бліжэй за ўсіх. Той нават не пасьпеў падняць шаблю і зваліўся на зямлю. Праціўнікі не чакалі ад Яна такога спрыту і трохі зьбянтэжыліся. Ён паклаў шабляй другога маскоўца і апынуўся твар да твару з юнаком у дасьпехах. Ян замахнуўся, але ўдарыць ня здолеў. На яго накінуліся ззаду і з бакоў, павалілі на зямлю, некалькі разоў моцна ўдарылі, але не вастрыём зброі, а рукаяткамі шабляў і кулакамі. Ян з жахам зразумеў, што яго не зьбіраюцца забіваць, а бяруць у палон. Мноства рук пацягнуліся да яго і пачалі зрываць ягоныя дасьпехі. Багаты юнак падыйшоў да Заранковіча.
-	Спрытны хлопец, усьміхнуўся ён і ўдарыў Яна нагой у жывот. Зьвязаць яго.
Асобныя баі ў замку ішлі на працягу ўсяго дня.
У ноч з 15 на 16 лютага супраціў быў канчаткова зламаны. Горад цалкам апынуўся ў руках маскавітаў.
1	8 лютага Іван Жахлівы ўехаў у Верхні замак і абвясьціў сябе князем полацкім. Яго сустрэла невялікая дэлегацыя мясцовых жыхароў, якія назвалі яго абаронцам праваслаўя ад засільля лютараў.
А што ж з войскам, якое выйшла з замку? Стаўшы на ўказанае Іванам Жахлівым месца ў полі, ліцьвінскія ваяры, атачоныя варожымі палкамі, дарэмна чакалі зьяўленьня маскоўскага князя. Пан Давойна прасіў, каб яго завялі да Івана Жахлівага. Калі маскоўцу перадалі просьбу ліцьвінскага ваяводы, ён пасьмяяўся з яго даверлівасьці і загадаў трымаць палонных бяз ежы пяць дзён. Гарадзкі скарб князь Іван загадаў сканфіскаваць і прынесьці да яго ног. Абяцаную свабоду ён даў толькі пяцістам польскім рыцарам. Кожнаму з іх ён падараваў футравую вопратку і залатыя манэты. Іван Жахлівы заявіў палякам, што з Каронай ён ваяваць не зьбіраецца, а хоча вярнуць толькі сваю вотчыну Валынь, Падольле і Вільню. На сталіцу Вялікага Княства ён паслаў баярскую коньніцу.
Гетман Радзівіл са сваім малалікім войскам нічым ня здолеў дапамагчы Полацку і вымушаны быў адступіць у Менск.
У Полацку пачаліся пагромы. Захопнікі ўрываліся ў дамы, рабавалі, забівалі, гвалцілі.
Татары проста на тэрыторыі касьцёлу засеклі манахаў-бэрнардынаў, а храм падпалілі. Даведаўшыся пра гэта, Іван Жахлівы накіраваў аналягічную “місію” ў дамініканскі касьцёл і аддаў
агульны загад забіваць кожнага, хто жагнаецца не па-праваслаўнаму.
Маскавіт, які ўзяў у палон Заранковіча, разьмясьціўся ў багатым доме ў Верхнім замку. Апрача Яна, у яго было яшчэ каля двух дзясяткаў палонных рыцараў. Іх кінулі ў хлеў і паставілі каля ўваходу варту. А тым часам прыводзілі ўсё новых палонных, ня толькі зямянаў, але і месьцічаў. 3 надыходам ночы палонным прыйшлося раскладацца спаць на земляной падлозе. Яны леглі ўсе разам, і шчыльна прыцісьнуліся адзін да аднаго, каб хоць неяк сагрэцца. Але гэта не дапамагло. Спаць на прамерзлай зямлі ў халодным хляве было немагчыма. Ніхто не заснуў. Усю ноч чуліся кашаль і стогны параненых.
Ян, адчуваючы, як ледзяны холад ахоплівае сьпіну і быццам пранікае ўсярэдзіну, устаў і, адыйшоўшы ўбок, прысеў каля сьцяны. Ён з цяжкасьцю змог паварушыць замёрлымі пальцамі. Глыбокі кашаль ахапіў яго і не адпускаў некалькі хвілінаў. Раптам з цемры падыйшоў адзін з палонных зямянаў.
-	Ня сьпіцца?
-	He. Яшчэ пару такіх начэй, і ім ня трэба будзе нас забіваць. Мы ўсе тут пакалеем.
Зямянін працягнуў яму руку.
—	Якуб Малініч.
Ян адказаў на поціск рукі.
-	Ян Заранковіч.
-	Я служыў у гарнізоне. А ты прыехаў у горад ратавацца ад маскавітаў?
-	He, я служу князю Радзівілу Чорнаму. Мы
ахоўвалі пасланы канцлерам абоз з порахам. Усе мае таварышы, напэўна, загінулі. Тут няма ніводнага з іх. Хутка і я пайду за імі сьледам.
-	Няма ведама, можа быць, і не.
Ян ускінуў галаву.
-	Што ты хочаш сказаць?
-	Ты ведаеш, хто нас паланіў?
-He.
-	Нейкі баярын Сямёнаў з Масквы.
-	Малады ў дасьпехах?
-	Так.
-	Я ледзьве не засек яго.
Малініч усьміхнуўся.
-	He нагадвай яму аб гэтым. Ці заўважыў, каго ён бярэ ў палон?
Ян задумаўся на хвіліну.
-	Зямянаў.
-	I багатых гандляроў, дадаў Малініч. Калі яго людзі бралі мяне і яшчэ некалькіх ваяроў, з намі былі людзі з атраду рамесьнікаў. Дык вось, рамесьнікаў Сямёнаў загадаў забіць, а нас прывялі сюды.
-	Ну і што гэта значыць?
-	Я думаю, ён бярэ ў палон тых, хто здольны заплаціць выкуп.
7
Наступнага дня іх усіх пад моцнай аховай вывелі з Верхняга замку і пагналі за горад да Дзьвіны. Пола-
цак уяўляў сабой вялікае папялішча. Да гэтага часу гарэў Запалоцкі пасад і шматлікія будынкі ў Верхнім замку. Паўсюль на зямлі ляжалі трупы. Маскавіты, што наваднілі горад, загрузьлі ў рабаваньнях і гвалтах. На вачах палонных некалькі п’яных стральцоў за валасы цягнулі жанчыну, якая адчайна крычала. Хмары груганоў кружылі ў небе, выглядаючы шматлікую здабычу.
Да Дзьвіны гналі ня толькі іх. 3 усіх канцоў ішлі новыя і новыя гурты палонных. За горадам сабралася большая частка маскоўскага войска, якая атачыла захопленых у горадзе жыхароў. На рацэ была прасечана вялікая палонка, і некалькі дзясяткаў чалавек працягвалі секчы лёд, пашыраючы яе берагі.