На службе князя Радзівіла
Алег Рукаль
Выдавец: Юніпак
Памер: 196с.
Мінск 2013
- Амэн.
- Ідзеце і змагайцеся. Выканайце свой абавязак сумленна. Бо няма большай любові, як тая, калі нехта душу сваю кладзе за братоў сваіх. Мы ўвесь час будзем маліцца за вас, прамовіў япіскап да ваяроў.
Ваявода сабраў сваіх памочнікаў і даваў ім апошнія ўказаньні. Аддзелы пачалі пакідаць месцы збору і накіроўваліся на ўказаныя ім месцы нясеньня службы.
Людзі пана Вітковіча паступілі пад камандаваньне Яна Глябовіча, які кіраваў абаронай Запалоцкага пасаду. Пан Вітковіч быў прызначаны адказным за абарону вялікага адрэзку пасадзкага астрогу. Да
ягонага аддзелу далучыліся шэсьцьдзясят зямянаў і аддзел рамесьнікаў.
Нясьвіскія жаўнеры прыбылі на месца. Пан Вітковіч загадаў ваярам разьмеркавацца ўздоўж астрогу. Жаўнеры займалі баявыя пазыцыі на сьценах. 3 каралеўскай клеці прынесьлі зьвязаныя па дзесяць штук ручніцы і пачалі раздаваць іх ваярам. На сьценах заканчвалі ладаваць гарматы. У асноўным, стаялі лёгкія фальканэты і сэрпантыны, паміж імі ўзвышаліся васьміпудовыя фальконы з доўгімі стваламі і кароткаствольныя буйнакалібэрныя мартыры. Побач разьмяшчаліся бочкі з порахам і складзеныя пірамідамі ядры.
Хутка першыя маскавіты зьявіліся на дарозе. Гэта былі конныя аршакі. Сярод іх, напэўна, былі тыя, каго разьбілі ваяры пана Глябовіча.
Жыхары Полацка сабраліся ля сьценаў і ўважліва глядзелі на прышлага ворага. Усьлед за перадавымі палкамі зьявіліся наступныя, і цяпер маскавіты ішлі бесьперапынным патокам. Адзін за адным зьяўляліся стралецкія палкі. Палачанаў уразіла, што гарматы і гружаныя сані цягнулі ня коні, a вялізарная колькасьць халопаў, якіх падганялі бізунамі.
To там, то тут маскавіты падыходзілі блізка да сьценаў гораду і выкрыквалі на адрас ліцьвінаў пагрозы ды зьнявагі. Ім адказвалі выстраламі з гарматаў, ручніцаў і лукаў. Група з васьмі стральцоў доўгі час стаяла насупраць Сафійскай вежы і асыпала палачанаў насьмешкамі. 3 вежы па іх вяла агонь гармата, але пры выстралах яны разьбяга-
ліся ў розныя бакі, а потым непашкоджанымі вярталіся на папярэдняе месца. Ззаду ў іх, на бясьпечнай адлегласьці, сабраўся вялізны натоўп, што крыкамі падбадзёрваў сьмельчакоў. Нарэшце ў вежу падняўся галоўны полацкі гарматнік Войцах Міклашэвіч. Два ягоныя выстралы таксама не дасягнулі мэты. Пасьля трэцяга стральцы, як звычайна, расьсеяліся, але ядро ўпала недалёка ад аднаго з іх, зрыкашэціла ад зямлі і ўдарыла ў яго, разарваўшы цела на дзьве часткі. 3 замку прагучаў трыюмфальны крык некалькіх тысяч палачанаў, якія назіралі за гэтай карцінай. Стральцы крычалі ім у адказ пагрозы, але ўжо з бясьпечнай адлегласьці.
Высака ўзьняўшы над сабою белы сьцяг, да брамы падыйшлі трое пасланцоў ад маскавітаў.
- Што вам? крыкнулі ім са сьценаў.
- Царскія граматы полацкаму ваяводзе.
Пасланцоў пусьцілі. Жаўнеры ўзялі іх у шчыльнае кола і павялі да палацу пана Давойны. Сярод мноства сабраных знайшліся тыя, хто пазнаў у іх полацкіх жыхароў. Натоўп разьюшыўся. Дзясяткі рук пацягнуліся да здраднікаў, каб разарваць іх. Жаўнерам з цяжкасьцю ўдалося стрымаць гэты націск і абараніць “маскоўскіх пасланцоў”. Яны схаваліся ў рэзідэнцыі ваяводы.
Суправаджальнікі не разыходзіліся і чакалі заканчэньня прыёму. Праз паўгадзіны Станіслаў Давойна выйшаў на вуліцу разам з пасланцамі, якія мелі спалоханы выгляд. У натоўпе падняліся моцныя крыкі з патрабаваньнем выдаць здраднікаў. Ваявода
На службе князя Радзівіла пачакаў, пакуль галас сьціхне, і падняў над галавой прынесеныя пасланцамі граматы.
- Маскоўскі князь Іван патрабуе, каб мы склалі зброю, і называе сябе нашым сапраўдным валадаром.
Крыкі гневу прагучалі яму ў адказ. Палачане таксама патрабавалі расправіцца з перабежчыкамі.
Ваявода кінуў маскоўскія граматы на зямлю і растаптаў іх нагой. На пасланцоў ён указаў ахове:
- Павесіць іх.
Прысуд навёў на здраднікаў жах і трымценьне:
- Яснавяльможны пан, зьлітуйцеся...
- Мы ж паслы цара маскоўскага.
- Падданымі вялікага князя літоўскага вы сталі раней, адказаў ім пан Давойна.
Ахоўнікі сьцягнулі іх з ганку, і далей іх лёсам заняўся натоўп, які і прывёў прысуд у выкананьне.
Маскоўскія войскі ішлі на працягу ўсяго дня 31 студзеня. Ваяводы растаўлялі палкі, разьбівалі табары. Ваяры капалі шанцы і будавалі артылерыйскія батарэі. Вораг атачаў горад, і хутка Полацак апынуўся ў коле. У многіх абаронцаў гораду сьціскаліся сэрцы пры выглядзе вялізарнага войска, якое падыйшло да яго сьценаў.
Іван Жахлівы накіраваў конныя аддзелы паліць бліжэйшыя вёскі. За тры вярсты ад гораду маскавіты пачалі будаваць абложныя туры. 3 надыходам змроку полымя вогнішчаў асьвяціла маскоўскія табары вакол гораду. Ваяры адпачывалі пасьля доўгага пераходу. А з другога боку сьценаў за імі назіралі тыя, хто падчас аблогі будзе ім супрацьстаяць. I мала хто ў гэтую трывожную ноч змог задрамаць.
5
Наступнага дня маскавіты пачалі абстрэльваць Полацак. Праз сьцены паляцелі ядры, камяні і агонь. 3 гораду распачалі страляніну ў адказ. Воблакі парахавога дыму ахінулі старадаўнюю сталіцу крывічоў. Страшэнны грукат гарматаў скаланаў паветра. Загарэлася шмат дамоў. Вялікі і Запалоцкі пасады напоўніліся чорным дымам, які рэзаў вочы і забіваў лёгкія абаронцам гораду.
Артабстрэл працягваўся каля васьмі гадзінаў. Пасьля гэтага маскоўскія ваяводы пачалі шыхтаваць войскі для штурму.
- Ну, Ян, зараз пачнецца, Тур змог перакрычаць грукат гарматаў, толькі нахіліўшыся да самага вуха сябра.
Заранковіч моўчкі кіўнуў галавой і мацней сьціснуў ручніцу вільготнымі далонямі.
Маскавіты рушылі на штурм. Першымі ішлі баярскія халопы, якія былі асуджаны на немінучую пагібель. Полацкая артылерыя залп за залпам высякала іх шэрагі. Ядры і карцеч уразаліся ў бягучую масу, разрывалі людзей на кавалкі, адрывалі ў іх галовы і канечнасьці, несьлі сьмерць і жахлівыя раны. Але па целах загіблых беглі наступныя ваяры, і натоўп рушыў да сьценаў гораду. Калі маскавіты апынуліся на дастатковай адлегласьці, да грукату гарматаў далучыліся ціхія пляскачы ад агню ручніц. Па наступоўцах ударылі лукі.
Заранковіч выстраліў па ворагу, які набліжаўся, быццам тысячагаловая пачвара, і аддаў ручніцу на
перазарадку. Непрыяцель быў зусім блізка. Магчыма было разглядзець тых, хто бег у першых шэрагах. Абарончай экіпіроўкі выстаўленыя наперад халопы ня мелі. Ядры, кулі, стрэлы касілі іх як траву. Але іх было вельмі шмат. Нават шквальны агонь ня быў здольны спыніць наступ. Некалькі разоў халопы спрабавалі павярнуць назад, але стральцы, якія ішлі ззаду, спынялі іх і гналі наперад.
Першыя шэрагі маскавітаў спусьціліся ў роў. Штурхаючы адзін аднаго, яны пачалі ўзьбірацца наверх. Сьцены гораду ашчэрыліся дзідамі і алебардамі.
Заранковіч стрэліў у ворага, які паказаўся з рову, той упаў, але ягонае цела зараз жа накрыла хваля чалавечага мора, што імкнулася наверх, да сьценаў.
Маскавіты, якія ішлі першымі, сьлізгалі на абледзянелых валах, падалі, спрабавалі адступіць, але натоўп, што напіраў ззаду, літаральна вынес іх да сьценаў астрогу.
Ян адкінуў ручніцу, ад якой ужо не было карысьці, і схапіў дзіду. Вось ужо захопнікі зьявіліся пад самымі сьценамі. Па прынесеных з сабой лесьвіцах яны пачалі лезьці ўгору. Зьверху на іх паліліся гарачая смала і кіпень. Ян ударыў маскавіта, які поўз па лесьвіцы, але яго месца адразу заняў наступны. Пачалася рукапашная. Людзі з абодвух бакоў звар’яцелі ад лютасьці і разьюшана забівалі адзін аднаго.
Пекла працягвалася некалькі гадзінаў. На адрэзку астрога, за абарону якога адказваў пан Вітковіч, толькі аднойчы зьявілася пагроза прарыву
маскавітаў. Некалькі чалавек праціўніка на чале з ваяром гіганцкага росту здолелі перабрацца цераз сьцяну. Ад мяча волата загінулі некалькі зямянаў, якія спрабавалі выбіць ворагаў. Да небясьпечнага месца адразу накіраваўся пан Вітковіч і скрыжаваў зброю з маскавітам. На імгненьне падалося, што і яго, спрактыкаванага ваяра, скрышыць сваёй вялізарнай сілай страшны вораг, такімі моцнымі былі ўдары маскавіта. Але не, меч паручніка рухаўся хутчэй. Колючым ударам ён праткнуў грудзі непрыяцелю. Са страшным крыкам той упаў на дол. Пан Вітковіч скінуў адоленага праціўніка са сьцяны. Астатніх маскавітаў, якія прарваліся разам з волатам, пасеклі яго жаўнеры.
Нарэшце націск маскавітаў саслабеў. Яны ўжо ня так разьюшана ішлі на сьцены. Нават стральцы, якія напіралі ззаду, не маглі прымусіць халопаў ісьці на ліцьвінскія мячы і дзіды. Па ворагу, які сабраўся каля сьценаў, павялі агонь з ручніцаў. Гэта вырашыла справу. Маскавіты павярнулі назад. Першы штурм Полацак вытрымаў.
Страшэннае відовішча адкрылася абаронцам гораду, калі вораг адступіў. Вялікая колькасьць трупаў ляжала на валах, унутры рову і на значнай адлегласьці перад ім. Засьпетыя сьмерцю людзі ляжалі ў самых разнастайных позах. Недзе са стогнамі варушыліся параненыя. Яны былі асуджаны загінуць ад рук сялянаў, якія высыпалі з места дабіваць праціўніка. Маскоўскіх ваяроў, ледзь жывых, зьнявечаных страшнымі ранамі, раздушаных сваімі
ж войскамі, сяляне жорстка забівалі, выліваючы на іх усю лютасьць да ненавіснага ворага.
Ян стомлена прыхіліўся да сьцяны. Жах ад убачанага за апошнія некалькі гадзінаў ён ня мог уявіць сабе нават у самым жудасным сьне. Гэта было пекла на зямлі. Падчас бою ён быў быццам у тумане і акрамя ворагаў, якія ўпарта лезьлі на сьцены, нічога болей не заўважаў, але зараз ад выгляду крыві, зьнявечаных трупаў, адсечаных рук да горла падступіла млыць.
Наступныя некалькі дзён маскавіты абстрэльвалі горад. Агонь вялі з усіх гарматаў. Полацак усейвалі запальныя зарады, якія вырабляліся з пораху, пакрытага смалой. Зарады імкліва праляталі над галовамі абаронцаў і, пакідаючы ў паветры вогненныя сьляды, падалі на дахі драўляных будынкаў. Пасады былі ў агні.
3 гораду вялі агонь у адказ. На астрожным адрэзку, што абаранялі людзі пана Вітковіча, працаваў полацкі гарматнік Мацьвей Воўк. Гарматаў у маскавітаў было ў пяць разоў болей. Каб хоць неяк кампэнсаваць гэтую перавагу праціўніка, полацкія гарматнікі імкнуліся пераўзыходзіць маскоўцаў у хуткасьці стральбы.
Мацьвей Воўк пасылаў праціўніку ядро за ядром. Па ягоным твары цяклі струмяні поту, ён скінуў з сябе футра і застаўся ў адной кашулі, якая на сьпіне прамокла наскрозь. Ад яго цела на марозе ішла пара. Пан гарматнік нізка прыгінаўся да рулі, старанна наводзіў гармату і прыкладаў пожаг да кноту. Гармата выштурхоўвала з сябе каменнае ці алавянае ядро,