На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

На службе князя Радзівіла

Алег Рукаль
Выдавец: Юніпак
Памер: 196с.
Мінск 2013
59.95 МБ
болыпую колькасьць праціўніка. Былі выведзены са строю пятнаццаць гарматаў, узарваны вялікі запас пораху. Падчас бою гарматнае ядро трапіла ў галаву камандзіру перадавога палка баярыну Шарамецеву. На яго месца Іван Жахлівы прызначыў князя Кашына.
6
Недахоп харчаваньня адчуваўся ўсё мацней. He было чым карміць нават ваяроў, якія ў першую чаргу павінны былі атрымліваць ежу.
Раніцай 8 лютага аддзел пана Вітковіча, як звычайна, заняў свае пазыцыі за астрогам. На сьценах ішла падрыхтоўка да чарговага баявога дня. Але тут Ян убачыў вялікую грамаду сялянаў, якія кіраваліся з глыбіні пасаду да гарадзкой брамы. Яны рухаліся да выхаду. Наперадзе ішоў высокі мужчына з белым сьцягам. Ваяры сыходзілі са сьценаў і, падыходзячы бліжэй да гэтай людзкой плыні, станавіліся з абодвух бакоў ад яе. I таксама маўчалі. Многія апусьцілі галовы.
-	Што гэта значыць? спытаў Заранковіч Карповіча, які стаяў побач.
-	Пан Давойна загадаў выпусьціць іх з гораду.
-	Чаму?
-	Каб паменьшыць лік едакоў.
-	Колькі іх? спытаў Ян, аглядаючы сялянаў, якія расьцягнуліся на вялікую даўжыню.
-	Кажуць, каля дзьвюх тысячаў.
-	Яны ж умацоўвалі сьцены пасьля абстрэлаў.
-	Зараз гэта прыйдзецца рабіць іншым.
Ваяры адчынілі браму, і сяляне выйшлі з гораду ў накірунку маскоўскага табару. Калі яны пераадолелі большую частку адлегласьці, насустрач ім выбеглі вялікія гурты маскавітаў. Маскоўцы дабеглі да сялянаў і пачалі выхопліваць з натоўпу людзей, у першую чаргу рослых, крэпкіх мужчынаў і прыгожых жанчынаў. Яны разьбілі сялянаў, якія спрабавалі трымацца разам, на шматлікія астраўкі і зьмяшаліся з ліцьвінамі. Жонкі былі разьдзелены з мужамі, дзеці адарваныя ад бацькоў. Да гарадзкіх сьценаў, на якіх сабраліся ледзьве ня ўсе, хто застаўся ў Полацку, даляталі жаночыя крыкі і дзіцячы плач. Жаўнеры ў жаху глядзелі на тое, што адбывалася, і ў гневе сьціскалі ў руках зброю, праклінаючы сваё бясьсільле дапамагчы няшчасным. А праціўны табар усё больш узбуджаўся. Новыя маскавіты імчаліся на конях і беглі пешкі да ліцьвінаў, імкнучыся ўзяць удзел у падзеле нявольнікаў. Пачаліся сваркі. Знатныя вяльможы забіралі ў простых ваяроў палонных, якія былі найвялікшай каштоўнасьцю.
Хутка ўсе палонныя былі падзелены. Маскавіты разыйшліся па баявых пазыцыях. На сьнезе засталіся ляжаць некалькі забітых. Верагодна, гэта былі сяляне, якія аказалі супраціў.
Зноў, як і ў папярэднія дні, загаварылі гарматы. Маскавіты абрынулі на Полацак сапраўдны вогненны сьмерч. Асабліва вялікую шкоду прыносілі выстралы вялікіх сьценабітных гарматаў, што білі ядрамі па дваццаць і болей пудоў у адны і тыя ж месцы астрогу.
У сьценах узьнікалі прарэхі, якія месьцічам заладжваць не ўдавалася.
Увечары таго дня, калі спыніўся абмен артылерыйскімі ўдарамі, у маскоўскім табары пачалося незразумелае ажыўленьне. Полацкія ваяры сабраліся на сьценах, жадаючы даведацца, што адбываецца ў непрыяцельскім стане. Доўга ім чакаць не давялося. Маскавіты адзін за адным падыходзілі бліжэй да сьценаў. Яны крычалі, размахвалі нечым у руках і адбівалі блазенскія паклоны. Але зразумець, што гэта азначае, пакуль не ўдавалася. Нарэшце з маскоўскага табару выйшаў чалавек з белым сьцягам. Ён наблізіўся да сьценаў і закрычаў:
-	He страляйце! Я свой.
Гэта быў адзін з выгнаных да маскавітаў сялянаў. Ён падыйшоў да астрогу Запалоцкага пасаду.
-	Яны прасілі перадаць падзяку за ежу, сказаў ён ваярам.
-	За якую ежу?
Селянін апусьціў галаву.
-	За тую, што была схавана ў лесе пад зямлёй.
I тут усе зразумелі. На тэрыторыі, занятай маскоўскімі войскамі, у глыбокіх ямах пад зямлёй знаходзіліся запасы харчаваньня. Верагодна, нехта з выпушчаных сялянаў ведаў іх месцазнаходжаньне і паказаў яго ворагам. Крыкі абурэньня разьнесьліся сярод жаўнераў:
-	Здраднікі!
Прыстрэліць падлюку!
Ціха! крыкнуў пан Карытка. Ён ні ў чым не вінаваты. Гэтых людзей саміх здрадзілі.
Ён зьвярнуўся да селяніна:
Ты можаш не вяртацца назад. Заставайся з намі.
Той адмоўна паківаў галавой.
He, ня трэба. Хутка маскавіты возьмуць горад, і тады яны нікога не пашкадуюць. Лепш знаходзіцца па-за сьценамі, чым усярэдзіне.
I пайшоў назад. Ягоныя словы, сказаныя, хутчэй за ўсё, без пабочнай думкі, нагэтулькі ўразілі ваяроў, што на некаторы час сярод іх запанавала магільная цішыня. Хутка возьмуць. I бяз гэтай заявы селяніна ў многіх жаўнераў паўставала пытаньне: “А ці верыць у горадзе нехта яшчэ, апрача іх саміх, у тое, што Полацак вытрымае аблогу? I калі ніхто ня верыць, то навошта яны днём і ноччу аддаюць апошнія сілы, каб спыніць захопнікаў?”
10 лютага пан Давойна выклікаў камандзіраў на чарговую раду. Тры гадзіны пазьней пан Вітковіч вярнуўся да сваіх жаўнераў. Ён выглядаў раззлаваным.
Усё, здымаем абарону.
Што? у жаху закрычалі ваяры.
Адыходзім у замак. Гэта загад пана ваяводы. Пасады будуць падпалены і аддадзены ворагу.
Чаму?
— Пан Давойна лічыць, што з такімі пашкоджаньнямі ў астрозе мы ня вытрымаем наступнага штурму.
-	Вытрымаем! Станем у праломах з шаблямі! пачуліся шматлікія воклічы.
-	Рашэньне прынятае. Мы жаўнеры, і выконваем загад пана ваяводы, сказаў пан Ві-
На службе князя Радзівіла тковіч як адрэзаў. Хоць сам ня быў згодны з гэтым рашэньнем, але заахвочваць парушэньне дысцыпліны паручнік князя Радзівіла ня мог. Полацкія зямяне яшчэ працягвалі абурацца, а ваяры з Нясьвіжу, ведаючы строгасьць камандзіра, пайшлі выконваць загад. Ян, адыходзячы, чуў, як пан Вітковіч нягучна сказаў пану Карытку:
-	А Давойна слабы.
Здача пасадаў азначала паланеньне вялізарнай колькасьці паспалітага люду за сьценамі замку ўсе, хто сабраўся ў горадзе, разьмясьціцца не маглі. На радзе ў ваяводы пан Глябовіч прапанаваў замест таго, каб аддаваць тысячы людзей маскавітам, выкарыстаць гэтыя чалавечыя сілы для маштабнай атакі на праціўніка. Малады афіцэр браўся сам узначаліць гэтую атаку, але ваявода ня даў згоду на яе правядзеньне, лічачы гэта занадта рызыкоўным.
Зноў паўтарылася карціна з выхадам палонных да маскавітаў. Толькі на гэты раз ворагу дасталася значна болып багатая здабыча. У адзін толькі царскі полк выйшлі адзінаццаць тысяч сялянаў. Астатнія палкі і татарскія станы таксама не засталіся без нявольнікаў. А ў Полацку ваяры здымаліся са сваіх пазыцыяў, падпальвалі дамы ў пасадах і адыходзілі ў замак.
Памылка пана Давойны стала відавочнай амаль адразу. Дым, які падымаўся з Запалоцкага пасаду, вецер пагнаў проста на замак. Пад прыкрыцьцём дыму маскавіты падцягнулі гарматы на блізкую адлегласьць і зараз білі наўпрост. Ваяры апынуліся
На службе князя Радзівіла пад шквальным агнём маскоўскай артылерыі, языкі полымя зьявіліся на сьценах і ўнутры замку.
Хутка прайшла чутка аб тым, што ў горад удалося прабрацца пасланцу князя Мікалая Радзівіла Рудога. Прынесеная ім навіна абвяшчала: ‘Тетман даў вялікаму князю слова выратаваць Полацак і ў гэты час падыходзіць да гораду”.
Гэтая навіна дайшла і да Івана Жахлівага. Здарылася гэта наступным чынам. Два палачаніны Марк Іваніч і Фядок Хлябовіч спрабавалі выбрацца з гораду. Але прайсьці незаўважанымі ім не ўдалося іх злавілі казанскія татары. На допыт іх павялі да самога маскоўскага князя. Ад іх Іван Жахлівы даведаўся пра набліжэньне князя Радзівіла. Выведка маскавітаў пацьвердзіла, што ліцьвінскае войска падыходзіць да Полацка. I нават назвала колькасьць ваяроў сорак тысяч чалавек. Адкуль узялася гэтая вялікая лічба, невядома. На самой справе гетман вёў усяго тры з паловай тысячы вершнікаў. Маскоўскі цар загадаў весьці па Полацку пастаянны абстрэл і не спыняць яго нават ноччу. 3 гораду павялі агонь у адказ, сканцэнтраваўшы яго на стаўцы Івана Жахлівага ў Барысаглебскім манастыры ў Бельчыцах. Білі з гарматаў, гакаўніцаў і навальных ручніц. Такога жорсткага агню з абодвух бакоў не было з пачатку аблогі. Зямля дрыжэла ад кананады, гучаў няспынны грукат, паўсюль плыў палены пах. Ядры са злавесным сьвістам пранізвалі паветра, уразаліся ў сьцены, руйнавалі будынкі, забівалі людзей. Іван Жахлівы ў мэтах бясыіекі перавёў сваю стаўку ў
царкву Георгія Вялікага, якая знаходзілася далей ад замку.
Маскавіты чаргавалі артылерыйскія абстрэлы са шматгадзіннымі штурмамі. Іван Жахлівы кідаў на замак вялікія лавы ваяроў, яны накатваліся на сьцены, нібыта гіганцкія марскія хвалі. Але на шляху гэтых хваляў паўставалі скалы стойкасьці і мужнасьці абаронцаў Полацка, аб якія яны разьбіваліся.
Ян ня мог зразумець, як ім гэта ўдавалася. Яны мала елі, амаль ня спалі, іх душыў дым, але яны ўсё адно стойка адбівалі адну атаку за другой. Многія загінулі, але тыя, хто застаўся, змагаліся за дваіх і за траіх. Ваяры чынілі сапраўдныя цуды на сьценах. Для Заранковіча ўсё бачанае ім у гэтыя дні стала неацэннай школай вайсковага мастацтва і прыкладам сапраўднай шляхетнасьці духу.
Падчас чарговай атакі, калі жаўнеры пана Вітковіча ярасна секлі маскавітаў, непадалёк ад іх паветра скалануў вялізнай сілы выбух. Выявілася, што праціўнік падвёў падкоп і ўзарваў частку сьцяны. У адной з гараднёў знаходзіўся вялікі парахавы запас, выбух якога прывёў да страшных разбурэньняў. Моцны агонь ахапіў замкавую сьцяну. Выгарэла сорак зьвёнаў сьцяны даўжынёй трыста сажняў. Маскавіты рынуліся ў пралом. Але там ім загарадзілі шлях полацкія рыцары. Пачалася крывавая сеча. Гэтая бітва пасярод палаючай, быццам у пекле, замкавай сьцяны, працягвалася некалькі гадзінаў. Маскавіты адступілі, так і не прарваўшыся ўсярэдзіну замку.
У ноч з 14 на 15 лютага Іван Жахлівы загадаў кня-
зю Васілію Сярэбранаму біць па замку запальнымі зарадамі. Яшчэ да сьвітаньня маскавітам удалося ў шмат якіх месцах падпаліць замак. Цяпер ужо ніхто не сумняваўся, што гэта канец. На прыход князя Радзівіла спадзявацца не даводзілася.
Пасьля сёмага адбітага штурму пан Давойна прыняў рашэньне выйсьці да маскоўскага князя і пачаць перамовы аб здачы гораду. Калі ваярам абвясьцілі пра гэтае рашэньне, у адказ пачуліся незадаволеныя крыкі. Жаўнеры занадта шмат заплацілі і гатовы былі плаціць яшчэ, каб не дапусьціць здачы аднаго з самых славутых местаў Вялікага Княства Літоўскага.
Пан Давойна, япіскап Арсэн з вялікім крыжом у руках і прадстаўнікі знатнай шляхты з белым сьцягам выйшлі з замку. Тыя, хто застаўся за сьценамі, назіралі, як яны марудна прайшлі паўз маскоўскіх ваяроў, якія раступіліся, і накіраваліся да стаўкі Івана Жахлівага. Абодва войскі замерлі ў чаканьні рашэньня сваіх правадыроў. Полацкая дэлегацыя вярнулася ў замак праз тры гадзіны. Пан Давойна сабраў камандзіраў і абвясьціў ім вынікі перамоваў: