На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

На службе князя Радзівіла

Алег Рукаль
Выдавец: Юніпак
Памер: 196с.
Мінск 2013
59.95 МБ
На тэрыторыі Вялікага і Запалоцкага пасадаў стаялі некалькі сотняў пакінутых насельнікамі падворкаў. На працягу двух дзён яны былі заняты, a новыя ўцекачы ўсё прыбывалі.
Войска Івана Жахлівага выйшла з Мажайску ў напрамку Тарапца, потым на Вялікія Лукі. 16 студзеня палкі прыбылі ў Невель і адтуль рушылі на Полацак. Гэтае войска налічвала болып за васямнаццаць тысячаў баяраў, з якімі ішлі дваццаць пяць тысячаў узброеных халопаў, каля васьмі тысячаў стральцоў і сямі тысячаў казанскіх, астраханскіх ды крымскіх татараў. 3 маскоўскім князем на Полацак ішлі казанскія ханы Аляксандар і Сімяон, царэвічы Ібак, Тактамыш, Бэкбулат і Кайбула. Артылерыя налічвала дзьвесьце гарматаў, у лік якіх уваходзілі чатыры вялікія сьценабітныя гарматы і трыццаць шэсьць каменеі вогнекідальных машын. Праз недахоп коней гарматы, боезапасы і іншы рыштунак
На службе князя Радзівіла цягнулі на сабе сорак тысячаў “чорных” людзей. Кожную з чатырох сьценабітных гарматаў цягнулі каля тысячы нявольнікаў.
Хто мог спыніць гэтае нашэсьце, задавалі сабе пытаньне палачане.
Дарога з Невеля да Полацка праходзіла праз лес і была занадта вузкай для вялікага маскоўскага войска. Рухацца магчыма было толькі з малой хуткасьцю. Акрамя гэтага, войска ішло ў вялікім беспарадку. Палкі перамяшаліся паміж сабою і валам сунуліся па дарозе. Іван Жахлівы вымушаны быў спыняць войска і разам з ваяводамі ставіць палкі ў баявыя парадкі.
31 студзеня загон Жабы сустрэў на подступах да гораду авангард маскавітаў. He ўступаючы ў бой, казакі вярнуліся ў замак і даклалі аб тым, што ўбачылі. Ваявода Давойна аддаў загад коннаму аршаку пад кіраўніцтвам маладога знатнага зямяніна Яна Глябовіча атакаваць праціўніка.
-	Пакуль маскоўскае войска расьцягнута па ўсёй дарозе, мы маем магчымасьць яго паскубсьці. У доўгі бой не ўвязвайцеся. Калі ня здолееце атакаваць іх раптоўна, вяртайцеся назад. Прывядзіце мне палонных, даваў указаньні Глябовічу пан Давойна.
Пан Глябовіч узяў з сабой сто вершнікаў, у тым ліку і пятнаццаць чалавек Вітковіча. Ледзьве ня ўсё насельніцтва гораду праводзіла іх. Усе разумелі: вялікай шкоды аграмаднаму маскоўскаму войску атака гэтай жменькі ваяроў не прынясе. Але чаму б не скарыстацца часовай слабасьцю праціўніка? Можа, дзякуючы такім “камарыным укусам” і ўдасца
На службе князя Радзівіла вытрымаць аблогу? Ці выйграць час да прыходу дапамогі.
Гарадзкая брама адчынілася, аршак выехаў на дарогу, і ваяры шпарка пашыбавалі насустрач ворагу. Толькі камякі сьнегу выляталі з-пад конскіх капытоў. Настрой у вершнікаў быў прыўзьняты. Чаканьне доўгай аблогі прыгнятала, а імгненная кавалерыйская атака гэта тое, што зямяне ўмелі рабіць лепш за ўсё.
У гэты час у Заходняй Эўропе пяхотніцкія фармаваньні па ступені важнасьці ў баявых дзеях выціснулі коннае рыцарства. На палях змаганьняў панавалі ляндзкнэхты найманыя нямецкія пяхотнікі. У войсках большасьці эўрапейскіх дзяржаваў пяхота колькасна перавышала кавалерыю. У суседняй Полыпчы вершнікаў і драбаў было прыблізна пароўну. А ў Вялікім Княстве Літоўскім па-ранейшаму галоўнай дзейнай сілай была кавалерыя. Ваяваць у Літве было справай шляхецкай, а служыць у драбах шляхта лічыла ніжэй за сваю годнасьць. Здаралася, што падчас выправы вершнікі не жадалі спыняцца ў адным абозе разам з пяхотай.
На ўзлеску даволі нечакана паказаўся авангард маскавітаў. Дзьве-тры сотні вершнікаў выехалі з лесу і рушылі да Полацку. Ян упершыню бачыў перад сабою маскоўскіх ваяроў. Адразу кінулася ў вочы іх слабая экіпіроўка. Дасьпехаў ці ўвогуле не было, ці былі толькі тонкія кальчугі. Узброены яны былі дзідамі, шчытамі, крывымі шаблямі і сагайдакамі. Маскоўскія коні былі нізкарослыя, прыземленыя. 3 гэткім рыштункам і коньмі яны не маглі вытры-
маць атаку ліцьвінскіх рыцараў, закутых у сталёвыя дасьпехі. Маскавіты засыпалі іх стрэламі, але вялікай шкоды не зрабілі: шчыты і дасыіехі баранілі рыцараў. Толькі пад некаторымі вершнікамі забілі коней.
Імгненьне і супраціўнікі сутыкнуліся ў конным баі. Першыя шыхты маскавітаў былі зьмеценыя і ўтаптаныя ў зямлю. Заднія шэрагі паспрабавалі атачыць колькасна меньшых за іх ліцьвінаў, але хутка зразумелі немагчымасьць гэтага. Ліцьвіны разарвалі шыхт, падзялілі маскавітаў на дзьве вялікія групы і, у сваю чаргу, самі падзяліліся пароўну.
Ян Заранковіч адкаснуўся ад нацэленай на яго дзіды і ў адказ ударыў праціўніка. Маскавіт паспрабаваў засланіцца шчытом, але Заранковіч у апошні момант адвёў сваю дзіду ўбок, і яе вастрыё ўдарыла ў край шчыта, зрыкашэціла маскавіту ў плячо і выбіла яго з сядла. Ян адкінуў нязручную ў блізкім баі дзіду і выхапіў шаблю.
Камандзір маскавітаў мужна змагаўся і забіў некалькіх рыцараў. Вакол яго адзін за адным падалі яго ваяры, але ён усё яшчэ быў на кані. Нарэшце, яны сустрэліся з панам Глябовічам. Два камандзіры сышліся ў паядынку. Зазьвінелі шаблі, пасыпаліся ўдары адзін мацнейшы за другі. Астатнія ваяры стварылі вакол іх вольную прастору, даўшы правадырам, паводле рыцарскага закону, высьветліць, хто з іх мацнейшы. Пан Глябовіч спрытна фэхтаваў. Ён абрынуўся на супраціўніка і двойчы параніў яго. Хутчэй за ўсё, ён збіраўся захапіць маскавіта ў палон і таму не сьпяшаўся дабіваць
яго. Але вораг настолькі адчайна супраціўляўся, што сам быў блізкі да перамогі ў двубоі. Адбіўшы некалькі небясьпечных выпадаў, пан Глябовіч нанёс яму трэцюю рану, на гэты раз сьмяротную.
Сьмерць камандзіра канчаткова зламала маскавітаў. Яны ўжо не абараняліся, а павярнулі коней да лесу ў марнай спробе ўратавацца. Гэтага ім зрабіць не далі.
Амаль увесь маскоўскі аддзел быў перабіты, калі з лесу з моцнымі крыкамі выскачылі татары. Цяпер Ян увачавідкі пабачыў яшчэ аднаго спрадвечнага Bo­para сваёй краіны, наезды якога былі сапраўднай бядой для Княства. Заранковіч адразу зьвярнуў увагу на тое, што татары таксама былі на нязвыкла малых для яго погляду конях.
Пан Глябовіч падаў каманду злучыць шыхт, і ліцьвінскія ваяры схапіліся з праціўнікам. Звон сталі заглушаўся крыкамі татараў. Аддзел пана Вітковіча змагаўся на правым фланзе. Супраць закутых у латы рыцараў татары, як і маскавіты, ня ўстоялі. I першымі іх шыхт прарвалі менавіта жаўнеры пана Вітковіча. Яны зьмялі татараў, з якімі сутыкнуліся, і прымусілі іх рассыпацца. Для астатніх ваяроў маскоўскага цара гэта паслужыла сыгналам да ўцёкаў. 3 тым жа дзікім гігатаньнем, з якім татары выскачылі з лесу, яны і памчаліся назад, пакінуўшы ляжаць на сьнезе многіх забітых.
Пан Глябовіч забараніў іх перасьледаваць. Усім была вядома ваенная тактыка татараў падманным адыходам завабліваць ворагаў у засаду. Да таго ж, прыйшла пара вяртацца ў горад. Сваёй мэты яны да-
На службе князя Радзівіла сягнулі. Працягваць змаганьне было небясьпечна. Напэўна, ужо падыходзілі вялікія сілы праціўніка.
Вершнікі паімчалі назад. На конях маскавітаў яны везьлі палонных. Калі аршак пана Глябовіча вярнуўся ў горад, жыхары радаснымі воклічамі сустракалі жаўнераў і афіцэраў. Разьлік пана Давойны апраўдаўся: гэтая невялікая перамога ўзьняла баявы дух абаронцаў, і цяпер ворага чакалі не з асуджанасьцю і страхам, а з рашучасьцю ўсімі сіламі супрацьстаяць захопнікам.
Доўга чакаць не давялося. Ужо ў той самы дзень званы ўсіх цэркваў білі ў набат. Жыхары рушылі да Сафійскага сабору. Перад галоўным храмам гораду было прызначана месца збору ўсіх абаронцаў Полацка.
Каля сабору перазвон заглушаўся барабанным пошчакам і гукам вайсковых трубаў ды літаўраў, пад якія шыхтаваліся зямяне, панцырныя баяры, гарадавыя казакі. Былі яшчэ найманыя ваяры, у асноўным, з Полыпчы.
Узброены рыцары былі “па-гусарску”: у руках дзіды даўжынёй каля чатырох сажняў і шчыты з выявамі асабістых гербаў, на баку шаблі ці мячы. Ліцьвінскія зямяне былі апрануты ў панцыры, на галовах шаломы з прылбіцамі. Польскія рыцары адрозьніваліся ад ліцьвінскіх бляхавымі дасьпехамі і шышакамі замест цяжкіх шаломаў. Казакі і панцырныя баяры таксама былі закутыя ў дасьпехі. Замест дзідаў у руках яны трымалі мячы і рагаціны. Усе яны былі ўзброены сагайдакамі.
Гэта была кавалерыя галоўная ўдарная сіла
войскаў Вялікага Княства Літоўскага. Але, паколькі аблога вымушала вершнікаў сыйсьці з коней, то гэтая сіла шмат у чым траціла сваю эфэктыўнасьць.
Побач з вершнікамі стаялі пяхотнікі. У асноўным, гэта былі рамесьнікі і купцы. Узбраеньне і абарончае абмундзіраваньне ў іх было самае разнастайнае. Са зброі яны мелі дзіды, алебарды, сякеры, сагайдакі. Шмат у каго былі ручніцы. Дасьпехаў у большасьці не было. Гэтыя пастаўленыя ў баявым шыхце аддзелы атачала чалавечае мора сялянаў і гарадзкой беднаты, якія таксама прыйшлі на збор з той зброяй, што мелі: з доўгімі завостранымі шастамі, баграмі, косамі, сякерамі.
Перад ваярамі стаялі ваявода Давойна, полацкі япіскап Арсэн і некалькі знатных зямянаў.
Ваявода абвёў войска позіркам.
-	Я ня буду казаць шмат. Вы ўсё ведаеце самі. Адзіны шанец уратавацца для нас гэта выстаяць з Божай дапамогай. Хай ніхто не спадзяецца на літасьць маскоўскага князя. Калі маскавіты ўварвуцца ў горад, яны не пашкадуюць нікога. I ведайце: дапамога да нас прыйдзе. Да вялікага князя, паноў-рады і канцлера выпраўлены вестуны. Нас не пакінуць адных. Галоўнае пратрымацца да прыходу нашых войскаў. Хай ніхто не шкадуе сябе, і тады мы пераможам. Нас ня так шмат, але перамога не ў вялікім мностве ваяроў, а ў сіле духу. Мы стаім на сваёй, Богам дадзенай, зямлі і будзем стаяць на ёй да канца. Усё, з Богам!
Да народу зьвярнуўся япіскап:
-	Усе справы чалавечыя марныя, калі няма на іх
Божага дабраславеньня. Давайце ў малітве зьвернемся да Госпада, бо ўсялякая перамога ад Бога.
У шматтысячным сходзе людзей наступіла цішыня. Тут сабраліся хрысьціяне розных канфэсіяў: праваслаўныя, пратэстанты, каталікі. Але ўсе яны верылі ў Аднаго Бога і ў Адзінага Збаўцу Ісуса Хрыста, а ў гэтую хвіліну перад агульнай небясьпекай тым больш забыліся на адрозьненьні. Сэрцы і вусны ўсіх сабраных зьвярнуліся да Госпада.
Пралунаў зычны голас япіскапа:
-	Літасьцівы Госпад! Усе мы просім Тваёй абароны ў гэты складаны час. Вораг падыходзіць да нашага гораду. Узмацні нашыя сэрцы, узмацні нашыя рукі. Дай нам сілы выстаяць і перамагчы. Спашлі нам выбаўленьне. Толькі на Цябе, Адзінага Бога, мы спадзяемся. Усё ў Тваіх руках. У імя Айца, і Сына, і Сьвятога Духа, хай так станецца, і ўсе разам сказалі: