На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

На службе князя Радзівіла

Алег Рукаль
Выдавец: Юніпак
Памер: 196с.
Мінск 2013
59.95 МБ
удару, выхапіў з рук князя дзіду і паспрабаваў паканаць маскавіта, але, аслаблены за доўгія месяцы палону, ён дзейнічаў недастаткова хутка, і ахова пасьпела засекчы яго бердышамі.
3 Вільні радзівілаўскія харугвы накіраваліся ў Нясьвіж.
Ян з нецярплівасьцю набліжаўся да замку. Адной з першых, каго ён убачыў пры браме, была Марыя. Яны пабеглі насустрач адно аднаму.
-	Марыя!
-	Ян! Ты жывы! Слава Богу!
Увечары Ян наведаў Марыю і распавёў ёй аб усім, што здарылася з моманту выхаду войска з Нясьвіжа. Перад тым як сыходзіць, Ян нарэшце набраўся сьмеласьці і прамовіў:
-	Марыя, я хачу нешта сказаць табе.
Дзяўчына ўважліва паглядзела на яго.
-	Так, я слухаю.
-	Марыя, я... я хацеў сказаць, што кахаю цябе і хачу, каб ты зрабілася маёй жонкай.
Яну падалося, што мінула цэлая вечнасьць, перш чым ён пачуў адказ.
-	Я згодна быць тваёй жонкай, Ян.
Заранковіч доўга ня мог падабраць патрэбных словаў. Яны моўчкі глядзелі адно аднаму ў вочы. Нарэшце ён прамовіў:
-	Які цудоўны час падараваў Госпад! Наша слаўная краіна здолела абараніць сябе ад нашэсьця захопнікаў, а самая прыгожая панна на зямлі згадзілася стаць маёй жонкай. Дзякую Госпаду Ісусу Хрысту за гэта!
Але да вясельля ім было яшчэ далёка. Неабходна было атрымаць згоду бацькоў з абодвух бакоў, правесьці заручыны і толькі потым рыхтавацца да шлюбу.
Пакуль князь Радзівіл Руды зброяй абараняў сваю краіну, яго стрыечны брат князь Радзівіл Чорны змагаўся ў дыпляматычнай бітве падчас аб’яднанага польска-ліцьвінскага сойму ў Варшаве. А сытуацыя там была ня меньш складаная, чым на палях баталіяў. Выкарыстоўваючы маскоўскую пагрозу, польскія паслы ў чарговы раз патрабавалі дзяржаўнай вуніі паміж Польшчай і Літвой. Пры гэтым іх бачаньне вуніі моцна адрозьнівалася ад Ta­ro, што было выпрацавана на ліцьвінскім вальным сойме ў Вільні. Палякі патрабавалі не аб’яднаньня Польшчы і Літвы як раўнапраўных дзяржаваў, a ўваходжаньня Вялікага Княства Літоўскага ў склад Польскага Каралеўства з амаль поўным скасаваньнем яго самастойнасьці.
Ліцьвінскі і польскі праекты вуніі супярэчылі адзін аднаму па большасьці пунктаў. I многія ліцьвінскія паслы пад уплывам няўдалага ходу вайны з Масковіяй гатовы былі згадзіцца на значныя саступкі палякам. Але калі ў Варшаву прыбыў вястун, які паведаміў пра перамогу над маскавітамі, галава дэлегацыі князь Радзівіл Чорны адхіліў польскі варыянт вуніі.
Вось так Вялікае Княства Літоўскае супрацьстаяла пагрозам, што паўставалі як з усходу, так і з захаду. Праўда, усе разумелі, што гэтыя пытаньні толькі адкладзены на час і хутка зноў прыйдзецца іх разь-
вязваць. I, акрамя таго, неабходна было вызваляць Полацак з рук маскавітаў.
А тым часам краіна перажывала найвялікшае духовае адраджэньне. Набываў моц рух Рэфармацыі. Біблія станавілася настольнай кнігай цэлага пакаленьня. Рыхтаваліся новая рэдакцыя Статуту, судовая ды іншыя рэформы, расла колькасьць гарадоў, друкарняў і школаў. Вялікае Княства Літоўскае, Рускае і Жамойцкае ператваралася ў дзяржаву, дзе пануюць хрысьціянскі закон і свабода.
Слоўнік імёнаў і тэрмінаў
Аканом гаспадарчы кіраўнік маёнтку.
Аршак невялікі конны атрад.
Астроскі Канстанцін (1460—1530) адзін з самых славутых гетманаў Вялікага Княства Літоўскага. Сучасьнікі называлі яго “другім Ганібалам”. Атрымаў 64 перамогі над маскавітамі і татарамі, у тым ліку і ў славутай бітве пад Воршай у 1514 г.
Бітва пад Воршай 1514 г. адбылася 8 верасьня 1514 г. на рацэ Крапіўне непадалёк ад Воршы паміж ліцьвінскімі і маскоўскімі войскамі. 35-тысячнае войска К. Астроскага дазваньня разграміла 80-тысячную маскоўскую армію і ўратавала краіну ад захопу.
Бона Сфорца (1494-1557) каралева польская і вялікая княгіня літоўская, маці Жыгімонта Аўгуста.
Гакаўніца ручная агняпальная зброя, якая выкарыстоўвалася для абароны фартэцаў, а таксама ў адкрытым баі.
Гарадзельскі прывілей заканадаўчы акт, прыняты ў 1413 годзе, які прадугледжваў перавагу каталікоў у Вялікім Княстве Літоўскім пры заняцьці дзяржаўных пасадаў.
Гарадня прастакутны драўляны зруб з бярвёнаў ці брусоў, частка сьцяны драўлянага абарончага збудаваньня (гроду, замку ды інш.). Для ўзмацненьня сьценаў гародні маглі рабіць у дзьве ці тры сьцяны, a ўнутраную прастору засыпаць зямлёй, друзам ці каменьнем.
Глябовіч Ян (1544—1590) кашталян менскі,
На службе князя Радзівіла пазьней падскарбі (міністар фінансаў) Вялікага Княства Літоўскага. Адзін з лідараў Рэфармацыі ў Вялікім Княстве Літоўскім. Знакаміты веданьнем Бібліі і гарачым патрыятызмам. Падчас захопу Полацку маскоўскім войскам у 1563 г. быў узяты ў палон. Цудам выжыў. У многім дзякуючы Яну Глябовічу быў прыняты Статут Вялікага Княства Літоўскага 1588 г., які зрабіўся асновай беларускага заканадаўства і дзейнічаў больш за 240 гадоў.
Дворныя і земскія ўрадоўцы прыдворныя і дзяржаўныя чыноўнікі.
Драб пяхотнік, пешы ваяр Вялікага Княства Літоўскага.
Жыгімонт Аўгуст (1520—1572) вялікі князь літоўскі з 1544 г., адначасова кароль польскі з 1548 г. Пры ягоным кіраваньні ў Вялікім Княстве Літоўскім пашырылася і перамагла Рэфармацыя, была праведзена аграрная рэформа 1557 г. і зацьверджаны Статут Вялікага Княства Літоўскага 1566 г. У 1569 г. падпісаў акт Люблінскай вуніі, паводле якой Вялікае Княства Літоўскае і Каралеўства Польскае стварылі канфэдэрацыю Рэч Паспалітую Абодвух Народаў (палякаў і ліцьвінаў). Апошні з дынастыі Ягайлавічаў.
Залога гарнізон.
Збор — эвангельская, пратэстанцкая царква (ад слова “збор” “сабраньне” вернікаў).
Земскі скарб нешта падобнае да дзяржаўнага бюджэту.
Іван IV Жахлівы (1530—1584) вялікі князь маскоўскі (1533—1584). У 1547 г. абвясьціў сябе царом
“усяе Русі”. Праводзіў вельмі жорсткую ўнутраную і замежную палітыку. Разьвязаў шэраг войнаў на захадзе і на ўсходзе, у тым ліку супраць Вялікага Княства Літоўскага. Увёў апрычніну. У расейскай гістарычнай традыцыі вядомы як Нван Грозный, у ангельскай як John the Terrible, у французскай Ivan le Terrible, y нямецкай як Iwan der Schrekliche.
Казнадзей прапаведнік.
Kana грашова-лікавая адзінка ў Вялікім Княстве Літоўскім роўная 60 грошам.
Карона Польскае каралеўства (Карона Польская).
Корд кароткі меч, у баі выконваў функцыі кінжала.
Літва Вялікае Княства Літоўскае, беларуская дзяржава ў XIII-XVIII стст. Утварылася ў сярэдзіне XIII ст. са сталіцай у Наваградку (цяпер раённы цэнтар Гарадзенскай вобласьці). У 1323 г. вялікі князь літоўскі Гедзімін перанёс сталіцу ВКЛ у Вільню.
Лютары — зьняважлівая назва эвангельскіх хрысьціянаў у XVI ст.
Людвізарня майстэрня, у якой адліваліся гарматы.
Маентнасьць маёмасьць.
Мартыра — гармата вялікага калібру з кароткай руляй. Прымянялася для разбурэньня ўмацаваньняў праціўніка.
Маярат атрыманьне ў спадчыну нерухомасьці паводле прынцыпу першародзтва ў сям’і.
Мікалай Радзівіл Руды (1512—1584) — най-
вышэйшы гетман Вялікага Княства Літоўскага, адзін з лепшых палкаводцаў краіны. У 1564 г. разьбіў маскоўскае войска пад Улай, чым уратаваў краіну ад захопу. Разам са стрыечным братам Мікалаем Радзівілам Чорным (“Чорным” і “Рудым” Радзівілы называліся паводле колеру барады) быў лідарам Рэфармацыі ў Беларусі.
Мікалай Радзівіл Чорны (1515—1565) канцлер Вялікага Княства Літоўскага, “некаранаваны кароль Літвы”. Галоўны лідар Рэфармацыі ў Беларусі. У 1553 г. публічна вызнаў эвангельскую веру. Заснаваў шэраг пратэстанцкіх збораў, школаў, друкарняў, дзякуючы чаму Вялікае Княства Літоўскае фактычна зрабілася пратэстанцкай краінай (большасьць эліты складалі пратэстанты). Удзельнічаў у распрацоўцы аграрнай рэформы 1557 г., рыхтаваў рэдакцыю Статуту 1566 г. Дзякуючы ягонай падтрымцы выдавалася шматлікая хрысьціянская літаратура, у тым ліку “Катэхізіс” Сымона Буднага ў 1562 г. і Берасьцейская Біблія ў 1563 г. Час ягонага канцлерства лічыцца адным з найболып слаўных пэрыядаў Залатога Веку Беларусі.
Міністар служыцель, так называлі пратэстанцкіх сьвятароў.
Паны-рада (у дакумэнтах на лацінскай мове — сэнат) — найвышэйшы орган дзяржаўнага кіраваньня Вялікага Княства Літоўскага, які разьвязваў галоўныя пытаньні палітыкі і эканомікі, адыгрываў істотную ролю ў абраньні вялікага князя, абароне дзяржавы, падрыхтоўцы законапраектаў.
Пахолкі слугі, слугі-збраяносцы.
Почт вайсковае фармаваньне, якое ствараў (наймаў) і ўзначальваў арыстакрат Вялікага Княства Літоўскага.
Прэнг эшафот.
Рагаціна разнавіднасьць дзіды. Найчасьцей выкарыстоўвалася пад час паляваньня, радзей на вайне.
Ручніца агняпальная ручная зброя.
Рыдван невялікая конная каляска.
Сагайдак камплект з калчана са стрэламі і лука ў налуччы.
Сойм парлямэнт у Вялікім Княстве Літоўскім.
Сэрпантына — палявая гармата, якая характарызавалася доўгім ствалом і малым калібрам.
Фартэца крэпасьць.
Фальканэт гармата малога калібру прымялася пры абароне невялікіх замкаў і як палявая зброя пяхоты.
Фалькон тое самае, што фальканэт, толькі фалькон мог мець болыпы калібар.
Цэйгаўз складзкое памяшканьне для захоўваньня запасаў зброі і вайсковага рыштунку.
Чакан разнавіднасьць баявой сякеры з вузкім кароткім лязом.
Зьмест
Разьдзел	Старонка
1 5
2 13
3 24
4 34
5 48
6 60
7 74
8 86
9	100
10 111
11 122
12 139
13 152
14 167
Слоўнік імёнаў і тэрмінаў 186
Літаратурна-мастацкае выданне
Рукаль Алег
НА СЛУЖБЕ КНЯЗЯ РАДЗІВІЛА
Аповесць
Рэдакгар Андрусь Унучак
Дызайн: Юрась Гецэвіч
Ілюстрацыі: Віктар Козел Pryhazosc@gmail.com
Карэктары
Марына Багародзь Сьвятлана Гецэвіч Вольга Жандарава
Подпісана да друку 04.12.2013
Фармат 60x90 1/16. Папера афсетная Друк афсетны. Улік.-выд. арк. 6,98. Умоўн.-друк. арк. 18,5 Наклад 500 эю. Заказ №3890.
Выдавецтва ЗАТ «Юніпак» ЛН №02330/1048 ад 06.06.2013 Вул. Старажоўская, 8, а/с 69 220002, г. Мінск, Беларусь E-mail: unipack.d@gmail.com
Друкарня «Палікрафт» ЛП №02330/0494199 ад 03.04.2009 Вул. Кнорына, 50, корп. 4, п. 401а 220103, г. Мінск, Беларусь