На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

На службе князя Радзівіла

Алег Рукаль
Выдавец: Юніпак
Памер: 196с.
Мінск 2013
59.95 МБ
-	Ваша каралеўская мосьць, просім Вас абараніць убогіх зямянаў, у якіх землі памераны на валокі, каб яны не страчвалі сваіх земляў і ня мелі шкоды для шляхецкай годнасьці.
-	Рэвізоры і мернікі ня маюць паўнамоцтваў пазбаўляць земляў і ставіць пад сумніў шляхецтва, сказаў вялікі князь. Я гатовы даць суд і ўправу кожнаму, каму была ўчынена падобная крыўда.
-	Ваша каралеўская мосьць, з памерай зямлі на валокі ў нас адняты ўваходы ў гаспадарскія пушчы, дзе мы бярэм дрэва і дровы, насуперак старадаўняму нашаму праву, зацьверджанаму Вашым слаўным айцом і Вашай каралеўскай мосьцю. А ў тых пушчах, дзе яшчэ не памераны на валокі, гаспадарскія лясьнікі Марцін Падскарбі і Мікалай Воўк рабуюць зямянаў ды іхных людзей, ураднікі забараняюць нам
На службе князя Радзівіла лавіць рыбу ў гаспадарскіх азёрах і рэках, хаця Вашай мосьці ад гэтага няма ніякай страты.
-	Я пакідаю вас пры старадаўніх правах і вольнасьцях і не забараняю вам уваходзіць у мае пушчы па дровы і дрэва для будоўлі, але я забараняю вырабляць у пушчах лясныя тавары на спуск, высякаць лес і рабіць разоры. Я ўжо распарадзіўся выдаць вам грамату, якая дазваляе браць дрэва і дровы з пушчаў для прыватных патрэбаў, таксама як і лавіць рыбу ў азёрах і рэках.
Ян чакаў, што князь Радзівіл ужо ў першыя дні паставіць яго перад сэнатам. Але час ішоў, паседжаньні праходзілі ад раніцы да позьняга вечару, і магчымасьці для ўключэньня ў парадак соймавых дзён дакладу Заранковіча не было і не прадбачылася. Ян ужо амаль забыўся, з якой мэтай князь узяў яго з сабой, тым больш, што яму вельмі цікава было назіраць за працай парлямэнту. Дні праляталі незаўважна. Ён з захапленьнем глядзеў на дзяржаўных мужоў, якім была нададзена ўлада ў Вялікім Княстве. Яны здаваліся Заранковічу тытанамі, зважаючы на тую адказнасьць, якая была ўскладзена на іх плечы. Сапраўды, лягчэй было працаваць шабляй на полі, чым прымаць рашэньні, ад якіх залежалі жыцьцё і дабрабыт сотняў тысяч людзей.
Аднаго дня, надвячоркам, у перапынку паміж паседжаньнямі князь Радзівіл загадаў Заранковічу кіравацца за ім. Яны ўвайшлі ў невялікі пакой, дзе сабраліся каля дваццаці асобаў, і калі Ян пазнаў іх, ён зразумеў, дзеля чаго князь прывёў яго сюды. У пакоі знаходзіліся вялікі князь і многія знакамітыя
паны. Гэта былі людзі, якія кіравалі Вялікім Княствам Літоўскім, Рускім і Жамойцкім. За час побыту на сойме Ян ужо ведаў з твару многіх уплывовых вяльможаў. Тут знаходзіліся найвышэйшы гетман князь Мікалай Радзівіл Руды, падчашы Мікалай Кішка, віцебскі ваявода князь Стэфан Збараскі, ваяры якога ўратавалі Заранковіча, падстолі Станіслаў Пац, польны гетман Рыгор Хадкевіч, віленскі біскуп Валяр’ян Пратасевіч, кіеўскі біскуп Мікалай Пац ды іншыя магнаты.
Сэнатары сабраліся вакол вялікага князя, які сядзеў у цэнтры пакою.
Жыгімонту Аўгусту ішоў сорак трэці год. Ужо амаль дваццаць год як ён быў абраны манархам дзяржавы. Вялікі князь меў ламаны рымскі нос, чорныя задумлівыя вочы, невялікія вусы і бараду, што зьлёгку спускалася на грудзі.
Князь Мікалай Радзівіл Чорны стаў па правую руку ад вялікага князя і сказаў Яну:
-	Распавядзі ўсё, што ведаеш.
Ян за час сойму амаль не ўспамінаў аб полацкіх падзеях. Ён падрыхтаваў даклад у першы дзень, як толькі атрымаў распараджэньне князя, але той дзень быў адзіным, калі ён думаў пра даклад. Далей яму было не да гэтага. Таму ён пачаў свой расповед не зусім выразна, але па меры таго, як ён казаў, падзеі нядаўняга мінулага адна за адной паўставалі ў яго перад вачыма, і працягваў ён усё болып упэўнена. Калі ён распавёў усё, што ведаў, паны-рада задалі яму з дзясятак пытаньняў, на якія ён з ахвотай адказаў.
У	канцы Жыгімонт Аўгуст запытаў яго:
-	Як тваё імя?
-	Ян Заранковіч, Ваша каралеўская мосьць.
-	Слаўны род. Дзякую за службу. Можаш ісьці.
Ян пакланіўся і выйшаў.
У той жа дзень яго паклікаў да сябе пан Хвароўскі.
-	Князь дазваляе табе адправіцца ў адпачынак. У Нясьвіжы мусіш быць 15 чэрвеня. Ад гэтага часу ты вольны.
12
Перад тым як выправіцца дамоў, Заранковіч накіраваўся ў Ашмяны, дзе жыла сям’я Броніся.
У горадзе ён даведаўся, як праехаць да маёнтку Радынаў. Аказалася, ён стаяў за дзесяць вёрст ад Ашмянаў. Праехаўшы каля пяці вёрстаў, Ян дагнаў рыдван, у якім ехаў зямянін гадоў пяцідзесяці.
-	Слава Ісусу Хрысту, выгукнуў Заранковіч.
-	На векі вечныя.
-	Ці я траплю ў маёнтак пана Радыны гэтай дарогай?
-	Так. Я менавіта туды кіруюся. Калі пан жадае, паедзем разам.
—	3 задавальненьнем. Ян Заранковіч, —
адрэкамэндаваўся ён.
-	Міхал Валошыч.
-	Ня ведаеце, ці засьпею я пана Радыну дома?
-	Засьпееш, пан, і яго самога, і ягоную сям’ю.
-	Ці вялікая яна ў яго?
-	Панства Радыны маюць трох дзяцей. Праўда, большага сына цяпер няма дома. Ён служыць у князя Радзівіла Чорнага.
-	Большы? перапытаўся Ян.
-Так.
Выходзіла, што Бронісь успадкаваў маёнтак бацькі і ня меў скрайняй неабходнасьці ісьці на службу да князя, каб забясьпечыць сабе будучыню. А менавіта гэта прычына была галоўнай для большасьці зямянаў, якія выбіралі вайсковую кар’еру.
-	Ці пан таксама служыць? запытаў Валошыч.
Ян зьбянтэжыўся, ня ведаючы, што яму адказаць. Першым, каму ён зьбіраўся расказаць пра гібель Броніся, быў ягоны бацька. Адкрываць гэта каму-небудзь іншаму ён не хацеў. А распавёўшы зараз, што служыць князю Радзівілу, абавязкова пачуе пытаньне, ці ня мае ён зьвестак пра маладога пана Радыну. Падумаўшы, Заранковіч адмоўна паківаў галавой і сказаў, што зьбіраецца пайсьці на службу бліжэйшым часам.
—	Я таксама хачу выправіць сваіх сыноў да харугвы, сказаў пан Валошыч, пара ім станавіцца сапраўднымі мужчынамі.
-	Працы ў нас будзе шмат, прамовіў Ян, — трэба адбіваць у маскавітаў Полацак.
-	Так, але перад гэтым неабходна заключыць вунію з Польшчай. Сваіх сілаў на гэтую вайну ў нас ня хопіць.
Ян уважліва паглядзеў на пана Валошыча. Князь Радзівіл быў праціўнікам аб’яднаньня Літвы з Польшчай. Адпаведна, падобныя перакананьні былі
і ў яго людзей. Таму тых, хто патрабаваў вуніі, у Нясьвіжы не любілі.
-	I што, вы думаеце, палякі будуць ваяваць замест нас? спытаў ён.
-	Калі будзем мець супольную дзяржаву, то, вядома, будуць. Разам з намі.
-	А я думаю, што нам хопіць тых пагадненьняў з палякамі, якія ёсьць, навошта новая вунія? Ды і сваіх сілаў у нас дастаткова.
-	Тады чаму капітуляваў Полацак?
Таму што паспалітае рушэньне, якое павінна было сабрацца яшчэ ў сьнежні мінулага году, ня зьехалася нават у лютым, і гетман вымушаны быў ісьці на пяцідзесяцітысячнае маскоўскае войска, ня маючы нават чатырох тысячаў ваяроў. Калі б усе, каму трэба ісьці на вайну, выканалі б свой абавязак сумленна, мы бы прагналі маскавітаў.
-	А ці сам пан паехаў у войска гетмана? запытаў пан Валошыч.
Ян пачырванеў.
-	He. Акалічнасьці склаліся так, што я ня змог гэтага зрабіць.
Пэўны час яны ехалі моўчкі, зьбянтэжаныя гэтым невялікім разыходжаньнем у поглядах.
-	А вы сусед пана Радыны? спытаў Ян, каб перапыніць маўчаньне.
Валошыч усьміхнуўся.
-	He, я аканом ягонага маёнтку.
-	Маёнтку? зьдзівіўся Ян. А як вялікі маёнтак мае пан Радына?
Ня надта вялікі, але і не малы. Ён мае тры вёскі.
Ян ажно сьвіснуў ад нечаканасьці. У гусарскіх харугвах служылі, у асноўным, сыны з нябедных сем’яў, але, падобна, нават на агульным, далёка не гаротным узроўні сваіх таварышаў, Бронісь быў сапраўдным багацеем, і, да таго ж, галоўным нашчадкам свайго бацькі.
Валошыч, бачачы зьдзіўленьне Яна, паказаў рукой у кірунку дарогі.
-	Ці пан бачыць лес наперадзе?
-	Так.
-	Там пачынаюцца маентнасьці Радынаў.
-	Іх маёнтак?
-	He, да яго ехаць яшчэ добрых некалькі вёрстаў. Мы яшчэ падзівімся на лясныя абшары і палі, якія належаць ім, перш, чым убачым маёнтак.
Калі яны мінулі лес і наблізіліся да маёнтку, Ян з сумам падумаў аб тым, што вось так павінен быў вяртацца дадому Бронік пасьля годнай службы, дзеля таго, каб ажаніцца з прыгожай паннай і разам з бацькам кіраваць сваім вялізарным маяратам. A пасьля, з цягам часу, зрабіцца яго гаспадаром. Але ўсё выйшла па-іншаму, ня так, як магло бы быць.
Яны заехалі ў двор, мінулі некалькі гаспадарчых пабудоваў, і апынуліся каля панскага дому. Насустрач ім зараз жа выйшаў пахолак.
-	Ці трэба паведаміць пану пра вас? запытаў ён у Валошыча.
-	Так.
-	А пан? — зьвярнуўся ён да Яна.
-	Паведамце, што пан Заранковіч, з пільнай справай, просіць яго прыняць.
Увайшоўшы ў дом, Валошыч накіраваўся да пакою, дзе яго чакаў гаспадар, Ян кіраваўся за ім. Янава прозьвішча, зразумела, нічога не сказала пану Радыну, таму Валошыча ён прыняў першым. Такая пасьлядоўнасьць адпавядала жаданьню Яна. Ен не хацеў, каб нехта чакаў аўдыенцыі ў пана Радыны пасьля той весткі, што ён прынёс.
Страх Заранковіча перад гэтай размовай увесь час нарастаў. Як тут перажывуць сьмерць старэйшага сына?
Ян чакаў каля гадзіны. Урэшце рэшт да яго падыйшоў пахолак і нягучна запытаў:
-	Пан Радына прасіў пацікавіцца ў пана, ці магчыма, каб пан прыбыў заўтра. У яго зьявіліся неадкладныя клопаты, і ён ня можа прыняць вас.
-	Прашу пераказаць пану Радыну, што ён сам будзе зацікаўлены як мага хутчэй выслухаць мяне.
Але гаспадар дому не дачакаўся вяртаньня пахолка. Дзьверы ягонага пакою расчынілася, і на парозе зьявіўся ён сам разам з Валошычам.
Ян узьняўся і пакланіўся айцу Броніся.
-	Ну што? Ці прыйдзе пан да мяне заўтра? нецярпліва спытаў ён у Заранковіча.
Гэта быў мужчына, які меў трохі больш за сорак гадоў, сярэдняга росту, з вайсковай выпраўкай. На правай шчацэ быў знаць шнар ад удару шаблі. У маладосьці, пэўна, ён ваяваў з татарамі і маскавітамі. У рысах твару Ян убачыў шмат падобнага да рысаў Браніслава. Толькі гэта быў твар чалавека, які
звык камандаваць. У Броніся падобнага выразу на твары не было. Ян нават думкі ніколі ня меў, што той задуменны юнак быў нашчадкам вялікага маярату і мог бы ня ісьці на вайсковую службу.
-	Пан Радына, я думаю, пану неабходна выслухаць мяне менавіта зараз.
Выраз незадаволенасьці прамільгнуў на твары Бронісевага бацькі.
-	Добра. Заходзьце. Міхал, зьвярнуўся ён да Валошыча, пачакай мяне тут.
Яны зайшлі ў пакой. Пан Радына запытальна зірнуў на Яна, жадаючы пачуць тлумачэньне ягонай настойлівасьці.