На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

На службе князя Радзівіла

Алег Рукаль
Выдавец: Юніпак
Памер: 196с.
Мінск 2013
59.95 МБ
Ваколіцу ўжо абляцела вестка аб тым, што меньшы сын пана Заранковіча вярнуўся жывы з Полацку. Як толькі сямейства Яна пад’ехала да збо-
ру, ён апынуўся ў цэнтры ўвагі. Яго пачціва віталі, а тыя, хто ня быў у іх дома ў дзень прыезду, спрабавалі даведацца падрабязнасьці аблогі Полацка. Такая ўвага пачала ўжо абцяжарваць Яна, і ён з цяжкасьцю дачакаўся пачатку служэньня. Але і пасьля заканчэньня малітоўнага збору да яго працягвалі падыходзіць людзі, пачыналі размовы, запрашалі ў госьці. Бацька, відаць, зразумеў настрой сына, таму ветліва адмовіў усім, сабраў сям’ю і накіраваў яе дадому.
Праз тыдзень Ян паехаў у Берасьцейскі павет пад Кобрын. Там жыла сям’я Андрэя. Зноў яго чакала цяжкая місія носьбіта страшнай весткі.
Разам з бацькамі Тура жылі два браты і сястра Андрэя. 3 плачам даведаліся яны пра сьмерць, якая прыйшла ў іх дом. Яну было невыносна глядзець на іх бедаваньне. Прабыўшы ў Тураў тры дні, ён вярнуўся дадому.
Апошняя частка адпачынку праляцела хутка. Трэба было вяртацца ў Нясьвіж. Што хаваць, не асабліва Ян радаваўся атрыманаму адпачынку, бо прагнуў хутчэй паразмаўляць з Марыяй, але ўсё ж з цяжкім сэрцам пакідаў бацькоўскі дом. У атачэньні родных людзей яму ўдалося амаль забыцца пра жах, перажыты на вайне. Дома ён па-сапраўднаму адпачыў. Але трэба было ехаць.
Ян цёпла разьвітаўся з маці і сёстрамі. 3 бацькам і Станіславам асабліва не разьвітваўся: у хуткім часе яны павінны былі сустрэцца ў Крэве ў войску гетмана. Ян прыбудзе на збор у складзе почта кня-
зя Радзівіла, а бацька з братам у складзе павятовай харугвы.
У дарозе ўсе думкі Яна былі пра спатканьне з Марыяй. Два месяцы ён з нецярплівасьцю чакаў гэтага моманту, рыхтаваўся да важнай размовы, а зараз, чым бліжэй ён пад’яжджаў да Нясьвіжа, тым мацней яго ахапляла хваляваньне. Як сустрэне яго Марыя? Ці ўспамінала яна пра яго? Ці сярод бліскучых кавалераў нясьвіскага двару забылася пра яго? Можа, пакахала каго іншага?
Ян не разьлічыў час на дарогу, таму прыбыў у Нясьвіж увечары, незадоўга да закрыцьця ўезнай брамы. Жаўнеры, якія несьлі службу ў галоўнай вежы, не хацелі ўпускаць яго. Давялося выклікаць камандзіра варты, толькі ён дазволіў Заранковічу праехаць у замак. Ян даклаў аб прыезьдзе харунжаму пану Макоўскаму і накіраваўся да сваёй харугвы. Першым, каго ён пабачыў, быў Махвіч. Абодва былі радыя сустрэчы.
Ян даведаўся ад Пятра апошнія навіны і спытаў:
-	А панну Мяжэвіч ты часта бачыў?
-	Каго?
-	Панну, якая прыехала разам са мной і сваім братам з Віцебску.
-	Так, я памятаю іх. Але, ведаеш, мне здаецца, што зараз іх няма ў замку.
-	Як гэта няма?
-	Апошнім часам я іх не сустракаў.
-	А дзе яны дзеліся?
-	Ня ведаю.
Гэта вестка занепакоіла Яна. Ён нават не ўяўляў
сабе, куды маглі зьехаць Марыя і Мікалай. Але было ўжо позна высьвятляць гэта, таму малады жаўнер пайшоў спаць.
Наступнай раніцы ён пацікавіўся ў пана Макоўскага, ці ня ведае ён месцазнаходжаньня Мяжэвічаў. Харунжы ня ведаў, але паабяцаў даведацца ў пана Гурэвіча. У той жа дзень ён выклікаў Заранковіча да сябе.
-	Яны паехалі ў Барысаў, сказаў пан Макоўскі. Прыбыў пахолак з лістом ад іх маці, у якім яна прасіла іх прыехаць туды дзеля сустрэчы з ёю.
-	Нешта здарылася?
-	Наколькі зразумеў пан Гурэвіч, не. Проста маці захацела сустрэцца з дзецьмі.
Што ж, Яну трэба было чакаць, пакуль Марыя і Мікалай вернуцца з Барысава. Пані Мяжэвіч, хутчэй за ўсё, хацела даведацца, як дзеці ўладкаваліся ў Нясьвіжы. Верагодна, што дамоўленасьць пра падобную сустрэчу існавала яшчэ да выезду з Віцебску.
Да збору ліцьвінскага войска ў Крэве заставалася зусім мала часу. Паручнікі і харунжыя інтэнсіўна рыхтавалі ваяроў князя Радзівіла да будучых баявых дзеяў. Заняткі праходзілі з раніцы да вечару. Ян ужо паўгады ня меў так шмат цьвічэньняў, і яму з цяжкасьцю ўдавалася не адставаць ад сваіх таварышаў, для якіх падобныя заняткі былі больш звыклыя. Тым больш, што на яго цяпер глядзелі як на дасьведчанага ваяра і чакалі нечага выдатнага.
Пад наглядам камандзіраў рыцары раз за разам сыходзіліся ў вучэбных баях, што імітавалі розныя сытуацыі падчас сапраўдных бітваў. Болып за ўсё
ўвагі надавалася франтальным атакам галоўнаму прызначэньню цяжкой кавалерыі. Аддзелы дзяліліся на два шыхты, якія ў адкрытым полі, выцягнуўшыся ў доўгія лініі, атакавалі адзін аднаго. Нягледзячы на тое, што ваяры выкарыстоўвалі драўляныя шасты замест дзідаў, сутыкненьні пры такіх атаках былі вельмі небясьпечныя. Некаторым жаўнерам ламалі косьці, разьбівалі галовы, нявечылі коней. Але падчас такіх баёў ваяры набывалі навыкі, якія былі патрэбныя, каб захаваць жыцьцё і прынесьці перамогу ў сапраўдных сечах. Таму ўсе трывалі і з гатовасьцю працягвалі заняткі. Таксама харунжыя вучылі жаўнераў шыхтавым манэўрам: каб шыхт на вялікай хуткасьці мог паварочваць і разварочвацца, і пры гэтым захоўваць парадак, не распадацца на кавалкі. Калі атрымлівалася зрабіць манэўр узгоднена, то з боку гэта выглядала вельмі прыгожа. Але зноўтакі не ў прыгажосьці была справа, а ў тым, што такая ўзгодненасьць у дзеях была пытаньнем жыцьця ці смерці, перамогі ці паразы.
Неўзабаве харугвы князя Радзівіла накіраваліся ў Крэва. Праўда, загадзя было вядома, што баявых дзеяў у бліжэйшым часе ня будзе: мірныя перамовы з Масковіяй усё яшчэ працягваліся.
Ля муроў замку, у якім забілі вялікага князя Кейстута, адкуль уцёк малады Вітаўт і дзе была падпісана першая вунія з Польшчай, гетман Мікалай Радзівіл Руды правёў агляд войска і адпусьціў жаўнераў. Ян сустрэўся з бацькам і Станіславам, пасьля чаго вярнуўся ў Нясьвіж з надзеяй пабачыць там Мяжэвічаў. Але іх па-ранейшаму не было. Гэта
ўжо пачало турбаваць Заранковіча. Што можна было рабіць у Барысаве так доўга?
Тым часам, 4 верасьня 1563 году, на захадзе Княства, у Берасьцейскай друкарні князя Радзівіла Чорнага была надрукавана поўная Біблія. За гэта выданьне князь заплаціў 10 тысячаў дукатаў гадавы даход з усіх сваіх земляў. У Берасьце разам з князем прыехала большая частка Нясьвіскага двару. Ян таксама ўваходзіў у лік жаўнераў, якія суправаджалі Чорнага, і прысутнічаў пры выхадзе першых асобнікаў Бібліі з друкарскага варштату. Калі адзін з майстроў падаў князю толькі што надрукаваную кнігу, той прамовіў:
-	3 гэтага часу яшчэ больш жыхароў Княства і Кароны змогуць чытаць жывое і дзейснае Слова Божае і расьці ў хрысьціянскай веры.
Калі Ян другі раз вярнуўся ў Нясьвіж, яму паведамілі, што яго чакае Мікалай Мяжэвіч. Заранковіч радасна забег у пакой і аслупянеў. Мікалай выглядаў проста жахліва. Бледны твар зьмізарнеў, у вачах адчай.
-	Што здарылася? Дзе Марыя?
-	Яе скралі.
-	Скралі? Хто?
-	Рольскі.
Ян вушам сваім не паверыў.
-	Рольскі? Адкуль ён узяўся? Што яму трэба?
-	Тыя паперы, якія ён страціў, калі біўся з табой.
-	Нічога не разумею.
-	3 Віцебску прыбыў наш пахолак з лістом ад маці. Яна нібыта прасіла нас прыехаць у Барысаў. Па-
холка гэтага мы ведалі, на лісьце была пячатка маці. Ня маючы падставаў ня верыць яму, мы паехалі. Але непадалёк ад Барысава на нас напаў Рольскі са сваімі людзьмі. Марыю ён захапіў, а мяне пакінуў жывым, каб я пераказаў табе яго патрабаваньні. Ён чакае цябе праз два тыдні. Сказаў, каб ты прыехаў адзін, a то ён заб’е Марыю.
-	Чакай, дык адкуль ён меў ліст вашай маці?
-	Ліст быў фальшывы, пячатка выкрадзеная.
-	А пахолак?
-	Падкуплены. Я думаю, Рольскі падбіў яго яшчэ ў Віцебску, той выкраў пячатку, уцёк з дому і далучыўся да ягонай хеўры.
-	Рольскі ведаў, адкуль вы?
Так. Ён ведаў нашае прозьвішча і адкуль мы. Ён распытваў пра гэта Марыю, калі захапіў нас у першы раз.
-	Дык яму патрэбныя тыя паперы?
-	Так. Дзе яны?
-	У пана Гурэвіча. Хадзем да яго.
Хутка яны былі ў паручніка. Той быў узрушаны расповедам Мікалая яшчэ больш, чым Заранковіч.
-	Тут і князю крыўда ўчынена, сказаў пан Гурэвіч. Бо напалі на людзей, якія пад яго апекай знаходзяцца. Ён абавязкова павінны пра гэта ведаць.
Утрох яны пайшлі да князя.
-	Першы раз сустракаюся з такім прыкладам людзкой подласьці, прамовіў князь, выслухаўшы іх. I што ты маеш намер рабіць? -запытаў ён у Заранковіча.
-	Буду прасіць, мосьці княжа, дазволіць мне паехаць на сустрэчу з Рольскім.
-	Дазваляю. Калі трэба, дам табе людзей.
-	Дзякую, але думаю, што ня варта. Рольскі папярэдзіў, каб я быў адзін. Марыя можа пацярпець.
-	Тады едзь адзін. Дзе ён цябе чакае?
-	На мяжы Полацкага павету, адказаў Мікалай.
-	Хай Госпад дапаможа табе ў гэтай няпростай справе.
У вызначаны дзень Ян выправіўся на сустрэчу з Рольскім. За Барысавам ён узяў на поўнач. Паводле разуменьня Мікалая, Рольскі чакаў яго ў карчме на тэрыторыі, якая пасьля захопу Полацку Іванам Жахлівым невядома каму належала. Там можна было сустрэць і ліцьвінскія, і маскоўскія войскі, а з яшчэ большай верагоднасьцю тых, каму вельмі падабалася адсутнасьць любой улады.
Ян знайшоў гэтую карчму, якая стаяла на краі лесу на перакрыжаваньні двух дарог, і зайшоў усярэдзіну.
Нягледзячы на тое, што размяшчалася яна ў пустынным месцы, людзей у карчме было шмат. Але ўсе яны былі вельмі падобныя на разбойнікаў, што сабраліся тут у перапынку паміж рознымі цёмнымі справамі. На Яна, які сваёй вопраткай і выглядам вельмі вылучаўся сярод астатніх наведнікаў, утаропіліся з дзясятак параў зьдзіўленых вачэй, а крыклівыя размовы спыніліся. Ян агледзеў памяшканьне. Рольскага ў ім не было. Тады пасярод злавеснай цішыні і пад позіркам бадай усіх, хто быў у карчме, ён
На службе князя Радзівіла знайшоў сабе вольнае месца і са спакойным выглядам сеў за стол. Карчмар прыкінуўся, што не заўважыў новага чалавека і пазіраў у іншы бок.
Ян пачаў чакаць. Сярод гэтых галаварэзаў напэўна ж ёсьць людзі Рольскага. Ён не сумняваўся, што хутка ўбачыць свайго ворага.
Размовы паступова аднавіліся, і на Заранковіча больш ніхто не глядзеў. Узьнікла ўражаньне, што ўсе пагадзіліся і зьмірыліся з ягонай прысутнасьцю ў гэтым дзіўным месцы. Ён нават пачаў сумнявацца, ці добра ён зразумеў Мікалая. I калі трывога ўсё больш напружвала нэрвы Яна, да яго падыйшоў невысокі жаўнер.
-	3 вамі хоча паразмаўляць адзін пан, прамовіў ён, нагнуўшыся амаль да самага твару Заранковіча.
Ян з гатовасьцю падняўся з лавы.
-	Дзе?