• Газеты, часопісы і г.д.
  • На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

    На службе князя Радзівіла

    Алег Рукаль

    Выдавец: Юніпак
    Памер: 196с.
    Мінск 2013
    59.95 МБ
    Ян адмоўна павёў галавой.
    -	He магу.
    -	Чаму?
    -	Таму што на ягоным месцы я б таксама пайшоў у войска.
    -	Але ён яшчэ не жаўнер, ён жа зусім дзіця.
    -	Ён ужо не дзіця, ён рыцар.
    Войска князя Радзівіла выходзіла раніцай. Заранковіч, Махвіч і яшчэ некалькі конных жаўнераў сабраліся разам, чакаючы каманду на шыхтаваньне. Ян убачыў, што Махвіч глядзіць кудысьці за яго сьпіну. Ён азірнуўся. Да іх ішла Марыя. Ян саскочыў з каня і падбег да дзяўчыны. Ягонае сэрца моцна калацілася ў грудзях.
    -	Я прыйшла разьвітацца, сказала Марыя, учора, па вялікім рахунку, не атрымалася.
    Яна дастала з-пад футра белую хустку і павязала яе Яну на рукаво дасьпеха.
    -	Я хачу, каб гэта было з табой.
    -	Марыя, я...
    -	Ты ... галоўнае, вяртайся жывым.
    Прагучала каманда зьбірацца ў шыхт.
    -	Я мушу ісьці, прамовіў Ян.
    -	Хай Госпад цябе бароніць. Абавязкова вярніся.
    Хутка стройныя шыхты рыцараў адзін за адным пачалі выяжджаць з замку. Каля галоўнай вежы Ян азірнуўся. Марыя стаяла і глядзела ім у сьпіну. Ен падняў руку, на якой была павязана хустка, і пабачыў, як Марыя памахала ў адказ.
    Радзівілава войска рушыла знаёмым Заранковічу маршрутам: Сьвержань, Койданава, Менск, Барысаў. На працягу ўсяго шляху пры ўезьдзе калёны ў гарады іх сустракала вялікае мноства месьцічаў. Чутка аб новым маскоўскім нашэсьці ўжо абляцела ваколіцы. Мясцовыя зямяне таксама зьбіраліся на вайну. Хутка і яны пойдуць гэтай жа дарогай. Людзі дабраслаўлялі рыцараў і зычылі ім перамагчы і вярнуцца жывымі.
    Найвышэйшы гетман літоўскі князь Мікалай Радзівіл Руды знаходзіўся ў Барысаве. Там і павінна было сабрацца войска, перш чым рушыць насустрач захопнікам.
    Ян спадзяваўся пабачыць пры гетмане вялікае рушэньне, але нічога падобнага не было. Іхні аршак адным з першых прыбыў у Барысаў. Акрамя гетманскіх харугваў былі яшчэ почты некалькіх паноў. 3 паспалітага рушэньня не прыбыла ніводная павятовая харугва.
    Цягам некалькіх наступных дзён у горад
    На службе князя Радзівіла прыходзілі новыя аддзелы, але ўсе яны былі даволі малалікія. Чым болып Ян назіраў за такім павольным зборам войска, тым большая трывога нараджалася ў сэрцы. Няўжо сытуацыя будзе такая ж, як і год таму, і Літва зноў ня выставіць сапраўднага войска? Аб тым, што адбудзецца ў такім разе з Bro­Haft краінай, страшна было і падумаць.
    Тры дні пасьля прыезду ў Барысаў Ян з Мікалаем ішлі па вуліцы, калі насустрач ім выехаў конны аддзел. Сярод рыцараў, якія яго ачольвалі, Ян пазнаў паноў Каверскага і Даліву. Успаміны аб падзеях у Полацку адразу паўсталі ў яго перад вачыма. Ян выйшаў на сярэдзіну вуліцы і загарадзіў вершнікам дарогу.
    -	Пан Каверскі, ці памятаеце вы мяне? спытаў ён у рыцара, які зьдзіўлена глядзеў на яго.
    -	He. 3 кім маю гонар?
    -	Я бачыў вас год таму ў карчме каля Полацка. Я быў у аршаку пана Вітковіча.
    Пан Каверскі выскачыў з сядла.
    -	Ты быў там?
    -	Так.
    -	Што з вамі здарылася?
    -	Усе, акрамя мяне, загінулі.
    -	1 Вітковіч?
    -	Так.
    Пан Каверскі апусьціў галаву.
    -	А нас вестка пра захоп гораду засьпела ў Вільні. Мы толькі-толькі атрымалі ў людвізарні фалькон, але везьці яго ўжо не было куды. Ты прыбыў сюда з почтам князя?
    -	Так.
    -	А сёньня ўвечары не заняты службай?
    -He.
    -	Прыходзь да нас. Распавядзеш аб тым, як усё было ў Полацку.
    -	Добра.
    -	Я выпраўлю па цябе пахолка.
    Увечары Ян наведаў пана Каверскага і даў яму справаздачу аб падзеях, што адбыліся ў мінулым годзе. У сваю чаргу, ад былога полацкага ваяра, які служыў цяпер князю Радзівілу Рудому, Заранковіч даведаўся, што ў Барысаве сабраліся пакуль толькі шэсьць-сем тысяч ваяроў. He нашмат болып за тое, што было год таму, калі малалікае ліцьвінскае войска так і ня здолела нічым дапамагчы Полацку. Да гэтага часу толькі нямногія паны прывялі да найвышэйшага гетмана свае почты. У Барысаве знаходзіліся польны гетман Рыгор Хадкевіч і ягоны пляменьнік Ян Хадкевіч, чачэрскі стараста Юры Зяновіч, князь Раман Сангушка, рагачоўскі стараста Багдан Саламярэцкі, наваградзкі ваяводзіч Мікалай Сапега, луцкі стараста Богуш Карэцкі, пан Юры Тышкевіч. Астатнія магнаты і заможныя паны ў Барысаў пакуль не прыбылі, таксама як і паспалітае рушэньне. Што да рушэньня, то яно заўсёды зьбіралася павольна, а ў баявых дзеях істотна саступала рэгулярным войскам.
    Гэтая размова яшчэ больш пацьвердзіла засьцярогі Яна ў тым, што пакуль раскладка сілаў далёка не на карысць Вялікага Княства Літоўскага. У той час як ліцьвіны павольна зьбіраліся ў Барысаве, на
    іх краіну рушыла аграмаднае маскоўскае войска. Як і год назад, здавалася, што мінулыя паразы нічаму не навучылі, быццам дарэмнымі і бязьдзейнымі былі рашэньні, прынятыя вальным соймам.
    Мінула яшчэ некалькі дзён. Колькасьць войска нязначна павялічылася, але асноўныя сілы ўсё яшчэ не падыйшлі. I раптам па ўсіх харугвах прагучаў загад найвышэйшага гетмана выступаць. Князь Радзівіл павёў на ворага тых ваяроў, што былі ў шыхтах.
    Маскоўскае войска ішло на Літву дзьвюма калёнамі. Першая пад кіраўніцтвам князя Пятра Шуйскага выйшла з Полацку ў нядзелю 23 студзеня 1564 году. Да войскаў, што знаходзіліся ў Полацку, паступіла ўзмацненьне са смаленскай, пскоўскай, наўгародзкай, тарапецкай і вялікалуцкай земляў, так што пад рукой князя Шуйскага было дваццаць пяць трыццаць тысяч ваяроў. Другая калёна, пад кіраўніцтвам князя Пятра Сярэбранага, ішла са Смаленска і налічвала каля пяцідзесяці тысяч жаўнераў.
    Абедзьве групоўкі павінны былі злучыцца пад Друцкам і далей рушыць на Менск, Наваградак і Вільню. Іван Жахлівы плянаваў нанесці скрышальны ўдар у самае сэрца Вялікага Княства Літоўскага.
    Перад гетманам Радзівілам паўстала дылема: ці дзяліць сваё нешматлікае войска і сустракаць кожную калёну паасобку, ці кінуць усе свае сілы спачатку на адно маскоўскае войска, а потым на другое? У любым выпадку нельга было дазволіць злучэньня вялізарнага войска праціўніка.
    Князь Радзівіл прыняў рашэньне з асноўнымі
    сіламі ісьці на полацкую групоўку, а каля дзьвюх тысячаў вершнікаў, пад кіраўніцтвам чарнігаўскага старасты Філона Кміты і амсьціслаўскага ваяводы Юрыя Осьціка, накіраваў пад Воршу з загадам як Ma­ra даўжэй затрымаць рух смаленскай калёны ўглыб Літвы. Неабходны быў час, каб спачатку разьбіць Шуйскага, а потым ісьці на Сярэбранага.
    3 Барысава войска гетмана зрабіла кідок да невялікай крэпасьці Лукомаль, што стаяла непадалёк ад Полацка. Князь Радзівіл разьмясьціўся ў фартэцы і прымаў зьвесткі пра рух праціўніка ад конных разьездаў, якія ён высылаў насустрач маскавітам.
    26 студзеня ліцьвінскае войска выйшла з Лукомля, па лёдзе перайшло раку Улу каля мястэчка Чашнікі і заглыбілася ў лес. Непадалёк ад вёскі Іваньск, на полі каля Улы, што зрабіла выгін, абодва войскі сустрэліся лоб у лоб.
    Маскавіты першымі выйшлі з лесу і занялі палову поля. Князь Шуйскі пашыхтаваў свае палкі ў баявыя пазыцыі і стаў чакаць выхаду праціўніка.
    Трохі пазьней, з іншага боку, на поле вывеў сваіх жаўнераў князь Радзівіл. Пры гэтым ліцьвіны, выходзячы з яроў, парослых кустоўем, з цяжкасьцю маглі разгарнуць свае шэрагі. Бачачы, што праціўнік можа не ўступіць у бітву, маскоўскі ваявода загадаў сваім палкам адступіць назад, каб даць ліцьвінам месца і час для расстаноўкі і ўпарадкаваньня шэрагаў. Шуйскі меркаваў скончыць усё адным ударам, зьнішчыўшы як мага большую колькасьць ліцьвінскіх сілаў.
    Два войскі сталі адно насупраць аднаго, і толькі засьнежанае поле падзяляла іх.
    Вакол навісла цішыня, быццам надыйшло зацішша перад навальніцай. Войскі былі пашыхтаваныя, загады зробленыя. Цяпер заставалася даць сыгнал атакі і пачаць бітву. Кожны з некалькіх дзясяткаў тысяч ваяроў, якія сабраліся на полі, з трымценьнем чакаў, калі гэты сыгнал прагучыць, і думаў пра тое, ці давядзецца яму пабачыць неба, сонца і лес, калі ўсё скончыцца.
    Ян глядзеў на гуфы маскавітаў, якія стаялі далёка, а ў яго перад вачыма паўставалі карціны нядаўняга мінулага. Ён успамінаў, як год таму непадалёк ад гэтых мясьцінаў праяжджаў па дарозе на Полацак, успамінаў Андруся Тура і Броніся Радыну, астатніх сяброў, што загінулі, успамінаў Марыю і тое, як яна праводзіла яго на вайну.
    Князь Радзівіл Руды ў атачэньні некалькіх вершнікаў, сярод якіх быў ягоны шаснаццацігадовы сын Крыштап, заняў месца на ўзвышшы і аглядаў сваё войска. Жаўнеры былі пашыхтаваныя да атакі, над іх галовамі ўзвышаўся лес дзідаў і луналі харугвы з Пагоняй. Гэта была эліта ліцьвінскага войска, адборныя сілы, якія прайшлі не адну бітву. У іх перавазе над праціўнікам гетман не сумняваўся. Адзінае, што трывожыла, іх было мала. Шыхты ліцьвінаў стаялі толькі насупраць непрыяцельскага цэнтру, супраць флангаў маскоўскага войска князю Радзівілу не было каго паставіць.
    Гетман у малітве аддаў у рукі Госпада войска і сябе і махнуў булавой, падаўшы знак пачынаць бітву.
    Атаку ўзначаліў Рыгор Хадкевіч, а з ім пайшлі ў бой почты Юрыя Зяновіча і князя Саламярэцкага.
    Дзіды, якія дагэтуль глядзелі ўверх, нахіліліся ў бок ворага, вершнікі крануліся з месца і, павольна набіраючы ход, пайшлі на маскавітаў. Коні правальваліся ў снег, і Ян спачатку турбаваўся, што яны ня здолеюць набраць неабходнай хуткасьці, але, пераадолеўшы некалькі дзясяткаў сажняў, рыцары разагналіся і наўскапыт імчалі на ворага. Насустрач ім рушыла маскоўская кавалерыя. На сярэдзіне поля ваяры сустрэліся. Дзіды ўдарыліся ў шчыты і дасьпехі, забліскалі шаблі, пачуўся лязгат жалеза і чалавечыя крыкі. Бітва пачалася.
    Лінія маскавітаў, што ўступілі ў бой, была значна даўжэйшай за ліцьвінскую, але ўжо пасьля першага сутыкненьня яна выгнулася ў сярэдзіне і даволі хутка парвалася. Маскоўскія ваяры, якія знаходзіліся на флангах, пачалі адступаць, а ліцьвіны працягвалі рух наперад, падмінаючы пад сябе варожае войска. Лёгкая маскоўская кавалерыя была няздольная на роўных супрацьстаяць закутым у браню цяжкім ліцьвінскім вершнікам. Толькі колькасная перавага магла забясьпечыць маскавітам перамогу.
    Шуйскі выслаў у бой новыя аддзелы, і цяпер ужо ліцьвінскія ваяры пачалі адступаць. Князь Радзівіл таксама ўводзіў у бітву сьвежыя сілы, хоць у яго не было столькі жаўнераў у рэзэрве, колькі іх меў у сваім распараджэньні маскоўскі ваявода, і ён толькі назіраў, як ліцьвіны, пакінуўшы ззаду сябе вялікую колькасьць пасечаных і растаптаных маскавітаў, сутыкнуліся са сьвежымі сіламі праціўніка.