• Газеты, часопісы і г.д.
  • На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

    На службе князя Радзівіла

    Алег Рукаль

    Выдавец: Юніпак
    Памер: 196с.
    Мінск 2013
    59.95 МБ
    -	На двары. Хадземце за мной.
    Яны выйшлі на двор.
    -	Дзе Рольскі? запытаў Ян.
    -	Хто?
    -	Рольскі.
    -	Ня ведаю я ніякага Рольскага, адказаў ягоны суразмоўца, злосна ашчэрыўшы зубы, але ведаю, што ты маеш грошы, якімі давядзецца падзяліцца са мной.
    Ён працягнуў руку да поясу Яна, дзе вісеў мяшэчак з манэтамі, але, атрымаўшы імгненны ўдар кулаком у твар, пакаціўся па зямлі. I тут жа яшчэ некалькі чалавек зьявіліся побач з імі. Заранковіч выхапіў шаблю і зрабіў некалькі крокаў на-
    зад да карчомнай сьцяны. Два разбойнікі наблізіліся да яго з шаблямі, але хутка адправіліся сьледам за сваім таварышам на зямлю. Праціўнікі Яна зразумелі, што перад імі добры ваяр і, абступіўшы яго, не рашаліся атакаваць. Толькі калі новыя людзі выбеглі з карчмы, яны пайшлі на Заранковіча. Ян як мог адбіваў удары, якія сыпаліся на яго з трох бакоў. Нават атакаваў, і тады разбойнікі разьбягаліся, але потым усё роўна вярталіся да яго. Бо ведалі, што доўга іх праціўнік так біцца ня здолее. I Ян ведаў гэта таксама, і ўжо адчуў, што ўсё болып стамляецца.
    Бадай усе наведнікі карчмы выйшлі на двор назіраць за бойкай. Але на дапамогу кагосьці з іх Яну разьлічваць не даводзілася. Нават для тых, хто ня быў замешаны ў гэтым гвалце, ён быў чужаком, і іх сымпатыі належалі яго праціўнікам. А тыя станавіліся ўсё болып задзірыстымі па меры таго, як Заранковіч губляў сілы і не пасьпяваў за іх шаблямі. Усе бачылі, што яшчэ крышачку і бойка скончыцца. Але раптам ззаду ў людзей, што атачылі Яна, зьявіўся рыцар на кані. Ён павольна набліжаўся да карчмы, але, калі ўбачыў, што там адбываецца, выхапіў шаблю, прышпорыў дрыкганта і паскакаў наперад. Ён урэзаўся ў праціўнікаў Заранковіча і пачаў секчы іх шабляй. Тыя з жахам кінуліся хто куды, але ўратаваліся толькі тыя, хто забег у карчму. Астатніх рыцар усіх пасек, нават тых, за якімі яму давялося кінуцца наўздагон. Калі на двары нікога не засталося, акрамя яго і Заранковіча, рыцар наблізіўся да Яна і зьлез з каня.
    Гэта быў пан Андрэй Рольскі.
    Пан Заранковіч, даю слова, што да гэтых абадранцаў я ня маю ніякага дачыненьня. Прабачце, што так атрымалася. Мне было б вельмі шкада, калі б яны вас забілі, ён усьміхнуўся.
    -	Дзе панна Мяжэвіч? цяжка дыхаючы, запытаў Ян.
    -	Ці пан прывёз тое, што я прасіў?
    -	Так.
    -	Тады паедзем да яе.
    -	Так, едзем.
    -	Ці не жадаеце наведаць карчму?
    -	Навошта?
    -	Там яшчэ засталіся тыя, хто на вас напаў.
    -	He, ня трэба.
    -	А я б наведаў.
    Яны селі на коней і паскакалі ў той бок, адкуль зьявіўся Рольскі. Хутка яны прыбылі ў самотнае месца. Калісьці тут, відаць, быў маёнтак, але зараз пасярод разбураных будынкаў расла высокая трава. Калі вершнікі заехалі за агароджу, з будыніны выйшла Марыя ў суправаджэньні нейкага селяніна. Рукі ў яе былі не зьвязаныя, ішла яна спакойным упэўненым крокам. Селянін крочыў за ёй.
    -	3 табой усё ў парадку? спытаў Ян.
    -	Так.
    Рольскі хітануў галавой у бок селяніна, і той моўчкі накіраваўся ў бок карчмы.
    -	Цяпер мы тут утраіх, прамовіў Рольскі. Рады прыняць вас у адным з маіх былых маёнткаў. Яго ў мяне некалі сканфіскавалі, і я яго спаліў.
    Ян працягнуў яму паперы.
    -	Ці мы можам ехаць?
    Рольскі ўсьміхнуўся і паклаў руку на шаблю.
    -	He. У нас з табой засталася справа, якую абавязкова трэба скончыць. Два разы табе моцна пашанцавала. Паглядзім, што будзе зараз.
    -	А панна Мяжэвіч?
    -	Тут больш нікога няма. Калі ў нашым двубоі пераможаш ты, разам з паннай будзеце вольныя. Калі перамагу я, то за некаторую суму я вярну яе маці. Ці князь Радзівіл заплаціць болей?
    Ян нічога не адказаў, але абяцаньне Рольскага, што той не зьбіраецца рабіць Марыі зла, трохі супакоіла яго.
    -	Я прапаную табе дзьве гадзіны адпачынку, працягваў Рольскі, — ты толькі што цяжка біўся і, пэўна, змарыўся.
    -	Ня трэба. Будзем біцца зараз.
    -	Ты настолькі ўпэўнены ў сваіх сілах?
    -	Я ўпэўнены, што на маім баку Госпад Бог.
    Апошнія словы Ян прамовіў з такой верай, што па целе Рольскага прайшлі лёгкія дрыжыкі. Каб схаваць гэта, ён патрос галавой і дастаў шаблю.
    -	Ну, паказвай, на што ты здольны.
    -	Хай дапаможа табе Госпад, Ян, прамовіла Марыя.
    Натхнёны гэтымі словамі, малады рыцар пайшоў на Рольскага. I так хутка ён стаў наносіць моцныя ўдары, што праціўнік у зьдзіўленьні адступаў назад і з цяжкасьцю абараняўся. Калі разбойнік паспрабаваў перахапіць ініцыятыву і перайсьці ў ата-
    ку, Заранковіч не адыйшоў ні на крок, адбіў ягоныя ўдары і працягнуў насядаць на ворага.
    Ніколі яшчэ Ян не змагаўся так добра, як зараз. Сапраўды, ён верыў, што Госпад не пакіне яго. Таму бяз стомы ішоў адважна наперад.
    А Рольскі, наадварот, з першых хвілінаў бою зразумеў, што сёньня не ягоны дзень. Да таго ж, у галаве яго круцілася адна думка, ад якой ён старанна хацеў уцячы, але гэта яму не ўдавалася. Думка была аб тым, што гэты юнак сапраўды пасланы на ягоны шлях Усявышнім, каб пакараць яго за ўсё ўчыненае зло. Як і ў любога злачынцы, недзе ў самых глыбінях сэрца Рольскага ўтойвалася дбайна прыхаванае разуменьне таго, што, рана ці позна, надыдзе хвіліна адплаты. I ўсё ў ягоных стасунках з Заранковічам сьведчыла, што хвіліна гэта набліжаецца. Падчас першага бою Рольскі быў нашмат мацнейшы, але “выпадак” дапамог Заранковічу перамагчы. Другі бой сілы праціўнікаў былі прыблізна роўныя, але Рольскі ўсё ж ішоў да перамогі, і зноў, дзякуючы таму самаму “выпадку”, Заранковіч уратаваўся. I вось зараз, падчас трэцяга іх паядынку, перавага была ўжо не на баку Рольскага. Як быццам Найвышэйшая сіла ўмешвалася ў гэтыя падзеі. Як быццам з кожным разам сілы Рольскага зьмяншаліся, а сілы Заранковіча прыбывалі.
    Але здавацца Рольскі не зьбіраўся. Як дасьведчаны ваяр, ён пачаў зьбіваць тэмп бою і зацягваць праціўніка ў доўгую цяжкую барацьбу, каб пазбавіць яго натхненьня, з якім той пачаў двубой. Да таго ж, ён ведаў, што Заранковіч, які толькі што біўся
    ля карчмы, хутка павінен выдыхнуцца. Час быў на баку Рольскага.
    Ян зразумеў, да якой тактыкі перайшоў праціўнік, і бачыў, што гэта прыносіць свой плён. Ён ужо ня меў той перавагі, якая была на пачатку бою, але што рабіць у гэтай сытуацыі, Заранковіч ня ведаў. Ён спрабаваў разарваць глухую абарону Рольскага, але той трымаўся моцна і не даваў яму шанца.
    Ян ня памятаў, як доўга яны так секліся. Яму здалося, што бясконца, бо сілаў амаль не засталося. Рольскі канчаткова выматаў яго. Практыка паказвала, што бой дасягнуў крытычнага моманту.
    I раптам Рольскі выбухнуў. Ён настолькі моцна пайшоў у атаку, што цяпер ужо Ян хутка адступаў назад. Ужо Рольскі быў гаспадаром становішча. Ён нанес мноства ўдараў, адным з якіх зьлёгку параніў Заранковіча, і на кашулі Яна зьявілася кроў.
    -	Гэта ўсё, прамовіў Рольскі, працягваючы наступаць.
    Ян, як мог, адбіваўся, але сілаў болей не было. Ён бачыў, што гэта сапраўды ўсё. Вось-вось Рольскі нанясе ўдар, які ён ня здолее адбіць.
    Раптам ягоны погляд, пастаянна прывязаны да Рольскага, на імгненьне выхапіў за сьпіной праціўніка Марыю, якая з пашыранымі ад жаху вачыма назірала за боем. Яна стаяла, нахіліўшыся наперад, так, як быццам працягвала Яну рукі дапамогі, і ўся яе пастава сьведчыла пра той неймаверны боль, які яна ў той момант цярпела.
    I нечакана пакуты каханага чалавека выклікалі ў Яна такую рашучасьць біцца да канца, што ў яго
    На службе князя Радзівіла зьявіліся дадатковыя сілы. Ён з такой моцай адбіў чарговы ўдар Рольскага, што рука праціўніка, у якой была шабля, пайшла далёка ў бок. Наступным ударам Ян на імгненьне апярэдзіў Рольскага, і яго шабля трапіла ў шыю разбойніка акурат у тое месца, куды кат б’е сваю ахвяру.
    Рольскі як падкошаны рухнуў на зямлю.
    Ян, яшчэ нават не асэнсаваўшы, што ён перамог, настолькі хутка ўсё адбылося замёр на месцы, ад стомленасьці ледзь трымаючыся на нагах.
    Марыя падбегла да яго, абняла, прыпала да ягонага пляча.
    -	Я так баялася за цябе.
    -	Я ведаю. Усё скончылася.
    Яны паглядзелі адно аднаму ў вочы і, хоць не было паміж імі нічога сказана пра пачуцьці, яны ўсё ведалі бяз словаў.
    Заранковіч пахаваў Рольскага, і яны выправіліся ў дарогу. Больш прыгодаў на шляху рыцар і панна не сустрэлі і хутка з трыюмфам уехалі ў Нясьвіж. Калі яны зьявіліся ля ўезнай брамы, вестка пра іх вяртаньне хутка абляцела замак, і ўсе, хто знаходзіўся ў гэты момант на тэрыторыі радзівілаўскай рэзыдэнцыі, выйшлі іх прывітаць. Шмат было сказана аб мужнасьці Яна і прыгожасьці Марыі. Такой пары Нясьвіж ня бачыў даўно.
    14
    Восень і пачатак зімы ў Нясьвіжы прайшлі адносна спакойна. Князь Радзівіл яшчэ да вяртаньня Яна і Марыі зьехаў у Варшаву на супольны польскаліцьвінскі сойм. На ўсходзе ўсё яшчэ працягваліся перамовы з маскавітамі, і чуткі аб вайне пакуль не прыходзілі. Заранковіч увесь вольны ад службы час бавіў з Марыяй. Яны сустракаліся кожны дзень, і такое складалася ўражаньне, што тэмы для доўгіх размоваў у іх ніколі ня скончацца. Ім было вельмі хораша разам, яны цешыліся сваім шчасьцем, але пра каханьне пакуль не было сказана ніводнага слова. Ян Заранковіч, гэты храбры пераможца пана Рольскага, ніяк ня мог набрацца сьмеласьці адкрыць Марыі свае пачуцьці.
    Аднойчы, адразу пасьля Сьвята Божага Нараджэньня, у замак прыляцеў вястун з навіной, якой чакалі, да якой рыхтаваліся, і якая, тым ня меньш, шмат у каго выклікала трымценьне. Перамовы з Масквой сышлі на нішто. Будзе вайна. Вялікі князь абвяшчае збор ліцьвінскага войска.
    У замку князя Радзівіла пачалі хутка рыхтавацца да ўсходняй выправы.
    Праз некалькі дзён прыбыў наступны вястун з навіной, яшчэ больш трывожнай. Іван Жахлівы фактычна па сьлядах ліцьвінскіх паслоў, якія выяжджалі з Масковіі, накіраваў даўно ўжо падрыхтаванае войска ў межы Княства. На Літву рушылі вялізарныя маскоўскія сілы. Часу на доўгія зборы войска найвышэйшы гетман ня меў зусім.
    Наступнага дня почт князя Радзівіла Чорнага выехаў з замку. Заранковіч напярэдадні ўвечары зайшоў да Марыі. Яна была нагэтулькі ўзрушана, што не магла стрымаць сьлёзаў. У Яна сэрца сьцялася пры выглядзе яе заплаканага твару. Абодва былі так усхваляваныя растаньнем, што размовы не атрымалася.
    Напрыканцы Марыя прамовіла:
    -	Ян, я хачу папрасіць цябе.
    -	Так,слухаю.
    -	Мікалай зьбіраецца ісьці разам з вамі.
    -	Я ведаю.
    -	Пераканай яго, што яму пакуль рана ваяваць.