• Газеты, часопісы і г.д.
  • На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

    На службе князя Радзівіла

    Алег Рукаль

    Выдавец: Юніпак
    Памер: 196с.
    Мінск 2013
    59.95 МБ
    У гэты момант да сябра падбег Тур.
    -	Ну, Ян, малайчына! Такога рыцара адолеў! Хутка зробішся харунжым.
    Аршак з перамогай вяртаўся назад. Калі яны прыбылі ў карчму, Рольскага, зьвязанага па руках і нагах, кінулі ў хлеў.
    -	Лепшага месца для зямяніна не маглі знайсьці? сьцюдзёна запытаў ён.
    -	Ты сваю высакароднасьць згубіў, калі рабаваць пайшоў, адказаў яму пан Даліва, — так што начуй са сьвіньмі. А ў Полацку табе сьсякуць галаву як вяльможнаму пану.
    У абавязкі вартавога, які ахоўваў сані, цяпер увайшло яшчэ і назіраньне за Рольскім.
    Пан Вітковіч прызначыў зьмену варты на ноч, а вольным жаўнерам загадаў ісьці спаць. У карчме назьбіралася шмат людзей, начаваць давялося ў цеснаце. Увесь аршак Вітковіча разьмясьціўся ў адным невялікім пакоі. Перад сном ваяры сталі на малітву, схілілі галовы і падзякавалі Госпаду за мінулы дзень. Потым яны прыладзіліся проста на падлозе, паслаўшы пад сябе футры. Але заснуць адразу ўдалося далёка ня ўсім. Першая ў жыцьці бітва была для многіх занадта моцным узрушэньнем, каб пагрузіцца ў сон. Старыя жаўнеры хутка напоўнілі памяшканьне моцным храпам, а моладзь доўга не магла заснуць.
    Ян Заранковіч таксама ня спаў. Перад вачыма стаяла тая паляна, кроў на сьнезе, мёртвыя целы. Чуліся гукі бою. Цяжка было асэнсаваць, што сам стаяў на парозе сьмерці і іншых пазбаўляў жыцьця.
    2
    Наступнага дня, разьвітаўшыся з Каверскім і яго ваярамі, пан Вітковіч рушыў са сваім аршаком да Полацка. Шыхт вершнікаў ехаў першым, за ім па сьнезе рухаліся санкі. Апошнімі ехалі людзі з купецкага абозу, якія засталіся жывымі. Целы забітых, складзеныя ў санках, яны везьлі з сабой.
    Аддзел набліжаўся да аднаго з самых буйных і
    На службе князя Радзівіла багатых гарадоў Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага.
    За пятнаццаць вёрстаў ад Полацка насустрач ім выехаў загон казакоў. Закутыя ў мэталёвыя панцыры ваяры, узброеныя шаблямі і сагайдакамі, нечакана зьявіліся перад імі і, заўважыўшы незнаёмы аршак, рушылі да яго. Гэта былі гарадавыя казакі, якія за атрыманую зямлю несьлі гарнізонную службу ў многіх гарадах на ўсходняй мяжы Княства.
    Пан Вітковіч выехаў наперад. Да яго зьвярнуўся камандзір казакоў.
    Стольнік Жаба. Ахоўная служба Полацку. Хто вы і куды кіруецеся?
    Пан Вітковіч, паручнік князя Радзівіла Чорнага. На загад канцлера едзем да полацкага ваяводы.
    А гэта хто? спытаў Жаба, паказаўшы на Рольскага, які са зьвязанымі рукамі сядзеў у сядле.
    Учора разбойны аршак пад яго правадырствам напаў на купецкі абоз. Мы прыйшлі на дапамогу, калі ўсё амаль было скончана. Нямногіх пасьпелі выбавіць, пан Вітковіч паказаў на купцоў, што засталіся ў жывых.
    Я праводзіў іх з Полацка, сказаў Жаба, a Якуба Барцэвіча, гаспадара абозу, ведаю асабіста. Я ня бачу яго сярод жывых, — ён запытальна паглядзеў на купцоў.
    Мы вязём яго цела ў Полацак, адказалі яму.
    -	I сыны яго таксама загінулі?
    -	Так.
    Жаба грозна паглядзеў на Рольскага.
    -	Хапае ў нас ворагаў, дык яшчэ і сярод сваіх знаходзяцца тыя, хто гатовы нажом у сьпіну ўдарыць.
    Ён пад’ехаў да Рольскага.
    -	I даўно ты, пан, людзей дзеля ражка забіваеш? Напэўна, не адзін абоз на тваім сумленьні?
    Той панура маўчаў.
    -	Пахолкі судзьдзі табе разьвяжуць язык. Усе свае грахі адкрыеш, працягваў Жаба.
    -	Сустрэліся б мы з табой, казак, у іншым месцы, яшчэ невядома, чый язык першым бы разьвязаўся, злосна адказаў яму Рольскі.
    Жаба падняў плечы.
    -	Усё можа здарыцца, але жыцьцё сваё я дорага аддам. Ці маскавіту, ці татарыну, ці свайму пярэваратню накшталт цябе.
    Ён зьвярнуўся да Вітковіча:
    -	У нас загад суправаджаць абозы, якія едуць у Полацак. Вы ня супраць, пан паручнік?
    -	Ня супраць.
    Ваяры рушылі далей.
    -	Як служба, стольнік? спытаў Жабу пан Вітковіч. Зімой маскавіты не турбуюць?
    -	Шпегі маскоўскія напоўнілі край. Увесь час іх ловім. Цягнуцца яны ў Полацак, нешта вынюхваюць. Нядаўна на гарадзкой плошчы чвартавалі двух гандляроў за сувязь з маскавітамі.
    -	Рыхтуюць выправу на Полацак?
    -	Так, хутчэй за ўсё, гэтак яно і ёсьць.
    -	Ваяваў супраць маскавітаў?
    -	Так, я змагаўся з імі пад Невялем.
    -	Што думаеш пра іх войска?
    -	Яны ваююць лікам, а не навукай. 3 кавалерыяй нашай ім не параўнацца. Але маскавітаў заўсёды шмат. Такіх вялікіх войскаў нам не сабраць.
    Пры пад’езьдзе да гораду яны дагналі сялянскія вазы з правіянтам. Сяляне саступілі з дарогі, прапускаючы аршак, і зьнялі шапкі перад шляхтай.
    -	На гарадзкія запасы ня скардзіцеся? запытаў пан Вітковіч.
    -	He, усё ў парадку. Вялікакняскі скарб спраўна пастаўляе правіянт для залогі. Пакуль ня скардзімся.
    -	Адкуль прыходзіць правіянт?
    -	3 розных месцаў: з Успольля, Анікшт, Браслава.
    Гадзінай пазьней яны наблізіліся да Полацка. Хутка ваярам выразна сталі відаць вышынныя будынкі гораду: цэрквы, вежы замку, астрог вакол Вялікага пасаду і Запалоцьця.
    Уязныя брамы ў Запалоцкі пасад ахоўваў аддзел месьцічаў, узброеных алебардамі і ручніцамі. Заўважыўшы людзей з абозу Барцэвіча і мёртвыя целы на санях, яны атачылі ваяроў і пачалі распытваць іх аб тым, што здарылася. Даведаўшыся аб нападзе на абоз, месьцічы разьюшана накінуліся на Рольскага, і вершнікам давялося яго абараняць.
    -	Гіцаль! Будзь пракляты!
    -	На сваіх руку падняў!
    — Мы прыйдзем паглядзець на тваю страту, разбойнік!
    -	Глядзі, герой, як цябе сустракаюць, зьвярнуўся да Рольскага пан Вітковіч, а мог жа ў войску гетмана Бацькаўшчыне паслужыць. Тады,
    калі б і налажыў галавою, то ў пашане і рыцарскай славе.
    Аршак мінуў Запалоцкі пасад, праехаў па мосьце над ракой Палатой і праз Усьцейскую вежу ўехаў у Верхні Замак. Па вузкіх пятляючых вулках яны накіраваліся да гарадзкой плошчы, дзе разьмяшчалася рэзыдэнцыя ваяводы.
    Побач з плошчай узвышаўся пяцівежавы Сафійскі сабор, гэты сымбаль велічы старадаўняй сталіцы Полацкага княства. Сафія мела чатыры баявыя вежы, а пятая, вялікая, узвышалася над цэнтрам храма.
    Яны праехалі паўз некалькі цэркваў, манастыр і спыніліся ля палацу пана Станіслава Давойны, які служыў полацкім ваяводам. Пан Вітковіч аддаў Рольскага пад адказнасьць Жабы, і казакі разам з ацалелымі купцамі накіраваліся да гарадзкога судзьдзі, а паручнік Вітковіч пайшоў да ваяводы.
    -	Як загадаеце дакласьці пра сябе? спытаў яго пахолак.
    -	Пан Вітковіч, паручнік князя Радзівіла Чорнага, прыбыў з асабістым пасланьнем канцлера.
    Праз дзесяць хвілінаў пахолак правёў яго ў апартамэнты, дзе знаходзіўся начальнік Полацкага ваяводзтва. Пан Вітковіч пакланіўся.
    —	Яснавяльможны пан ваявода, вам ліст ад яго сьветласьці князя Мікалая Радзівіла.
    Пан Давойна зьняў гербавую пячатку і заглыбіўся ў чытаньне.
    Полацкаму ваяводзе было каля шасьцідзесяці гадоў. Гэта быў высокі мажны мужчына, які
    захаваў яшчэ дастаткова сілаў, каб не выглядаць старым. У маладосьці пад кіраўніцтвам кіеўскага ваяводы Андрэя Няміровіча ён змагаўся супраць татараў і маскавітаў. За добрую службу пан Няміровіч узнагародзіў яго зямельнымі ўладаньнямі. Пан Давойна аказаўся добрым гаспадаром і хутка разбагацеў, так што ў паспалітае рушэньне выстаўляў са сваіх земляў каля сотні ўзброеных вершнікаў. Нейкі час ён служыў каморнікам вялікай княгіні Боны Сфорцы, а ў 1542 годзе быў прызначаны полацкім ваяводам. У Вільні яго ваяводзкай службай былі задаволены. Пры ім у замку пабудавалі новыя ўмацаваньні, колькасьць ваяроў залогі павялічылася, абароназдольнасьць узрасла.
    Пан Давойна адклаў ліст.
    -	Дык вы прывезьлі порах. Гэта своечасова. Давайце паглядзім.
    Яны спусьціліся ў двор. Пан Вітковіч загадаў жаўнерам зьняць пакрывалы з чатырох санак. На іх стаялі вялікія парахавыя бочкі.
    -	А пятыя санкі? запытаў Вітковіча ваявода.
    -	Пораху там няма. Гэта прыватны груз князя Радзівіла.
    -	Які груз, калі гэта не таямніца?
    -	He, не таямніца. Гэта надрукаваныя ў Нясьвіжы кнігі. Князь дасылае іх у рэфармацкі збор Полацку.
    -	Якія кнігі?
    -	“Катэхізіс” і “Апраўданьне грэшнага чалавека перад Богам”.
    -	А хто аўтар гэтых працаў?
    -	Сымон Будны.
    -	Князь Радзівіл клапоціцца аб распаўсюджаньні эвангельскай веры. Вы таксама пратэстант, пан паручнік?
    -	Так.
    -	А вашы людзі?
    -	Амаль усе.
    -	А як жа Гарадзельскі прывілей?
    -	Думаю, артыкулы, якія вы маеце на ўвазе, у бліжэйшым часе будуць адменены. Пратэстанты ўжо складаюць большую частку паноў-рады.
    -	У нас у Полацку таксама многія прынялі новую веру. У мінулым годзе я прысутнічаў на адкрыцьці ў горадзе кальвінскага збору.
    -	Заўтра я абавязкова буду ў ім на нядзельным набажэнстве.
    Яны накіраваліся ў каралеўскую клець. Так называлася разьмешчанае непадалёк ад галоўнай вежы замку памяшканьне, у якім знаходзіліся гарадзкія склады зброі, боезапасаў і харчаваньня.
    Ваявода загадаў пахолкам згружаць бочкі і заносіць іх у сярэдзіну. Пан Вітковіч папытаўся дазволу спусьціцца ўніз і агледзець арсэнал.
    У цэйкгаўзе стаялі дзесяць бронзавых фальканэтаў, дзьве жалезныя гарматы такога ж калібру і будовы, пяць сэрпантынаў, болей за семдзясят гакаўніцаў. Побач прыладзіліся жалезныя, медныя і каменныя формы для адліўкі ядраў і куль, запасы пораху, серы, сялітры, каменных і алавянных ядраў. Тамсама была складзена вялікая колькасьць ручніц.
    Тое, што пан Вітковіч убачыў у цэйкгаўзе, трохі
    На службе князя Радзівіла супакоіла яго: калі вораг прыйдзе, зброі і боезапасаў у горадзе дастаткова.
    -	Калі выяжджаеце з Полацку, паручнік? запытаў ваявода.
    -	Праз два дні.
    -	Я загадаў заняцца раскватараваньнем вашых людзей пану Мацевічу.
    -	Дзякую.
    Ваявода выпісаў паперу аб атрыманьні дваццацёх бочак пораху і, разьвітаўшыся, зьехаў. Разам з панам Мацевічам ваяры скіраваліся ў выдзеленую ім для жыльля адну з гараднёў замкавага муру. Для пана Вітковіча быў падрыхтаваны дом у Вялікім пасадзе.
    Пан Вітковіч пашыхтаваў жаўнераў каля гарадні.
    -	Мы выпраўляемся назад у панядзелак. А восьмай раніцы зборка. Усім быць гатовымі да выезду. Да гэтага часу вы вольныя. У горадзе паводзіць сябе годна, адпаведна званьню хрысьціянскага жаўнера.
    Заранковіч ледзь пасьпеў скласьці рэчы ў гарадні, як да яго прыляцеў Тур.
    -	Пайшлі ў горад.
    -	Я з вамі, крыкнуў Бронісь Радына, яшчэ адзін юнак з іх аршаку.
    —	Хадзем.
    Спачатку яны агледзелі ўмацаваньні Верхняга замку. Усе гарадні былі зроблены з сасновых бярвеньняў таўшчынёй у пяць сьценаў і даўжынёй каля трох сажняў. Унутры большасьць гараднёў былі засыпаны зямлёй і каменьнем, у некаторых знаходзіліся склады і жылыя памяшканьні для ваяроў. Дах у гараднях быў зроблены з тоўстых бярвёнаў з