На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

На службе князя Радзівіла

Алег Рукаль
Выдавец: Юніпак
Памер: 196с.
Мінск 2013
59.95 МБ
Вырушылі ў паход толькі 1 жніўня. Спачатку накіраваліся на Севершчыну, але па дарозе прыйшла вестка аб тым, што пад Смаленскам заўважана вялікае маскоўскае войска. Мы пайшлі на Магілёў. Там гетман падзяліў войска. Кіеўскага ваяводу Андрэя Няміровіча ён скіраваў на Северскую зямлю, князя Аляксандра Вішнявецкага на Смаленск, а сам застаўся ў Магілёве. Гетман зьбіраў весткі аб праціўніку, а яны прыходзілі трывожныя. У Маскве стаяла войска для паходу на Літву. Называлася неверагодная лічба ваякаў сто пяцьдзясят тысячаў. Так у чаканьні вайны прыйшлі халады. На зіму гетман распусьціў войска. Ня думаў ён, што маскавіты адважацца выступаць у паход да вясны. Мы выправіліся дадому. А вораг позьняй bo-
На службе князя Радзівіла сеньню рушыў на пакінутыя без абароннага заслону межы. Усходняя частка краіны была захоплена. Маскавіты выкарыстоўвалі татарскую тактыку: да вугольля выпальвалі гарады і паселішчы, забівалі люд паспаліты, а тых, хто застаўся ў жывых, гналі ў няволю ў сваю Масковію. Шмат тады было праліта крыві і сьлёз у Літве. Страх вісеў над усім Княствам. Вораг дайшоў аж да Маладэчна, а некаторыя іх аддзелы бачылі пад самой Вільняй.
Наступнага лета мы рушылі выбіваць маскавітаў з нашай зямлі. Гомель здаўся пасьля двух дзён артылерыйскага абстрэлу. Наступным быў Старадуб. Горад удалося ўзяць штурмам толькі ў канцы верасьня. Маскавіты, што заселі ў ім, былі добрымі змагарамі, ня ў прыклад тым, што здалі Гомель. Мы зрабілі падкоп і ўзарвалі частку сьцяны. А потым кінуліся ў пралом. Два разы маскавіты выбівалі нас, але ўсё ж замак быў узяты. Ваяры, разьюшаныя адчайным супрацівам, не шкадавалі нікога. Гэта была страшная рэзаніна. 3 цяжкасьцю гетману ўдалося спыніць яе.
У лютым 1536 году пад кіраўніцтвам яснавяльможнага пана Андрэя Няміровіча мы выправіліся пад Себеж. Нас было каля паўтарох тысячаў вершнікаў. Дарэчы, у склад харугвы разам са сваім почтам уваходзіў малады Мікалай Радзівіл, якому вы зараз служыце. Мы так і не зразумелі, чаму гетман паслаў на гэтую толькі што збудаваную маскоўскую крэпасьць гэтак мала жаўнераў. Калі Ha­ma войска падыйшло да яе, то замест штурму нам самім давялося адбівацца ад маскавітаў, якія выйшлі на вылазку. Завязалася бітва. Варожы націск быў Ta-
кі моцны, што мы пачалі адступаць. Нас выціснулі на лёд тамтэйшага возера. Мы адчайна біліся, але раптам пачулі жудасны гук, які прымусіў нашы сэрцы сьціснуцца ў жаху. Здагадваецеся, які? спытаў пан Габрушка юнакоў, якія ўважліва глядзелі на яго.
Трэск лёду, сказаў Ян, які чуў пра гэтую бітву ад бацькі.
Так. Пад намі паламаўся лёд. Многія ваяры апынуліся ў вадзе. I я ў тым ліку. Усё адбылося вельмі хутка. Конь пада мною праваліўся, і я не пасьпеў апамятацца, як сам ужо быў у вадзе. Гэта было страшна. Я не баяўся загінуць ад удару шаблі ці дзіды, але пайсьці на дно ў ледзяной вадзе! Я вельмі спалохаўся і ўзмаліўся Госпаду. Цяжкія дасьпехі цягнулі ўніз, вада была такой халоднай, што, здавалася, у цела ўваткнуліся тысячы вострых іголак.
Нейкім цудам мне ўдалося ўхапіцца за край лёду. Слава Госпаду! Твой бацька, Ян, і яшчэ адзін рыцар Мацьвей Сядзерскі кінуліся мне на дапамогу. Вакол чулася дзікае іржаньне звар’яцелых коней і страшныя крыкі людзей. Першым падбег Сядзерскі. Ён схапіў мяне за рукі і пачаў выцягваць з вады. У яго за спіной зьявіўся маскавіт з занесеным бярдышом. Я да канца дзён сваіх не забуду той хвіліны. Я паспрабаваў закрычаць, але Мацьвей па выразе майго твару ўжо зразумеў, што яму пагражае сьмерць. Ён хацеў павярнуць галаву назад, але не пасьпеў. Пачуўся глухі ўдар. Мне ў твар пырснула кроў, рукі Мацьвея аслабелі, і ён сам зваліўся на край лёду. А я з галавой пайшоў пад ваду.
Ад холаду скроні сьціснула такім абручом бо-
лю, што галава, здавалася, лопне. Ня ведаю, як мне ўдалося вынырнуць на паверхню. Я ўжо амаль чакаў, калі маскавіт ударыць мяне і спыніць пакуты. Але рана я сабраўся паміраць. Падасьпеў твой бацька і адным ударам зваліў маскавіта. Той рухнуў у ваду і сваёй вагой ледзьве не пацягнуў мяне на дно. Але Лукаш, твой бацька, і тут выхапіў мяне і дапамог мне выкараскацца. На лёдзе працягвалася змаганьне. Маскавіты кінуліся дабіваць і тапіць рыцараў, якія трапілі ў ваду. Пан Няміровіч выводзіў рэшткі войска ў лес. Мы ашчэрыліся дзідамі і мячамі і марудна адступалі са страшнага возера. Да нас даносіліся крыкі нашых таварышаў, але дапамагчы мы ім не маглі.
Так няўдала скончыўся наш паход на Себеж. Ініцыятыва ў вайне перайшла да маскавітаў. Яны абклалі Любеч і Віцебск. Замкаў не ўзялі, але пасады спалілі. Многія ў складзе паноў-рады тады вырашылі, што лепей пачаць з Масквой мірныя перамовы.
У сакавіку 1537 году было падпісана замірэньне тэрмінам на пяць год. Гомель заставаўся за Літвой, а Старадуб, за які было праліта так шмат крыві, адыходзіў да Маскоўскага Княства.
Пасьля падпісаньня мірнай угоды твой бацька зыйшоў са службы, а я служыў яшчэ сем гадоў, пасьля чаго пасяліўся ў Полацку. На шчасьце, мір працягваўся дастаткова доўга. Наступны раз я пачуў пра маскоўскае войска ў 1558 годзе, калі яно ўварвалася ў Інфлянты. Я тады адразу зразумеў: будзе новая вайна. Нельга дазволіць маскавітам захапіць
гэтыя землі. Інакш уся наша Літва апынецца безабароннай перад імі.
Пан Габрушка ўважліва паглядзеў на сваіх слухачоў.
-	Я думаю: хутка пачнецца сапраўдная вайна. Тое, што было ў папярэднія пяць год, гэта так, памежныя сутычкі. Хутка ўсе сілы прыйдзецца кінуць на вайну. У Маскве вырас магутны князь. Ён працягне справу свайго бацькі вайну з Літвой.
Пан Габрушка яшчэ доўга апавядаў пра сябе і пра жыцьцё ў Полацку. Нарэшце, заўважыўшы, што юнакі канчаткова стаміліся слухаць яго, усьміхнуўся Ў вусы:
-	Напэўна, я старэю. Раблюся занадта балбатлівым. А вы добра выхаваныя. Амаль заснулі, але ўсё роўна намагаецеся слухаць. Ужо позна. Заставайцеся ў мяне на ноч.
-	Прабачце, ня можам. Наш харунжы пераверне ўвесь горад, калі мы ня будзем начаваць разам з усімі. Тым больш, што заўтра выяжджаем.
-	Ну, тады выпраўляйцеся. Толькі пачакайце яшчэ паўгадзіны. Я хачу напісаць твайму бацьку ліст.
-	Ну, як вам сёньняшні вечар? Заранковіч зірнуў на сяброў, калі яны выйшлі з дому.
—	Выдатна. I ўвогуле час добра прайшоў у Полацку, сказаў Тур.
-	Заўтра ў Нясьвіж. Зноў у рукі пана харунжага.
Тур паківаў галавой.
-	Ці ён нам зараз страшны? Нарэшце прыйшоў
час станавіцца рыцарамі. Тым больш, што мы ўжо ўдзельнічалі ў бітве.
Радына ўсьміхнуўся.
-	Большасьць нашых таварышаў, напэўна, назвала б бойку з тымі абадранцамі хутчэй невялікай сутычкай, чым бітвай.
-	Нішто сабе сутычка! Ян ледзьве не загінуў ад рукі таго Рольскага з Воршы!
-	Гэта даказвае, што да сапраўдных рыцараў нам яшчэ далёка.
-	Бронісь, праз тваё нудоцтва панна Нарковіч ніколі ня выйдзе за цябе замуж.
4
У панядзелак 18 студзеня а восьмай раніцы, як і было загадана панам Вітковічам, аддзел пашыхтаваўся да ад’езду ў Нясьвіж. Харунжы пан Карытка дасьведчаны ваяр, які больш за трыццаць год служыў Радзівілам, агледзеў шыхт і да прыбыцьця камандзіра палічыў вершнікаў. Усе былі на месцы.
Пан Вітковіч затрымліваўся. Ваяры пачыналі хвалявацца. Яму гэта было не ўласьціва.
Ён прыбыў толькі праз гадзіну. Жаўнеры, прывучаныя да жорсткай дысцыпліны, увесь гэты час прастаялі ў конным шыхце, чакаючы свайго камандзіра.
Пан Вітковіч хутка скакаў з боку палацу ваяводы Давойны.
Усе на месцы? спытаў ён харунжага, асадзіўшы каня.
Усе, пан паручнік.
Пан Вітковіч абвёў вокам ваяроў. Яго ўсхваляваны твар казаў, што здарылася нешта важнае.
На Полацак ідзе войска маскоўскага князя.
Жаўнеры ўважліва глядзелі на яго.
Пры канцы месяца яно будзе тут.
Колькі іх? запытаў пан Карытка.
Шмат. Гэтым разам вельмі шмат. Сам Іван Жахлівы ачольвае выправу.
Пан Вітковіч зрабіў паўзу.
Я прыняў рашэньне застацца ў Полацку. Дзеля абароны гораду зараз важны кожны рыцар. Будзем змагацца з маскавітамі. Гатовыя?
Так! разам адказалі ваяры.
Махвіч, ты выпраўляешся ў Нясьвіж. Павязеш ліст князю.
Махвіч быў самым юным жаўнерам у іх аршаку. Яму ледзьве споўнілася сямнаццаць год. У тым, што для падобнага даручэньня камандзір выбярэ менавіта яго, ніхто не сумняваўся. Але самому маладому ваяру, якога тры дні таму не ўзялі на бой з разбойнікамі, рашэньне пана Вітковіча падалося несправядлівым. Кроў кінулася яму да галавы.
Ці можна пытаньне, пане паручнік? — дрыготкім ад хваляваньня голасам запытаў ён.
Кажы.
Дазвольце застацца ў Полацку!
He дазваляю. Праз гадзіну ты мусіш пакінуць
На службе князя Радзівіла горад і імчаць так хутка, як толькі здолееш. Ад гэтага шмат у чым залежыць наш ратунак. Князь павінны як мага хутчэй атрымаць вестку аб інвазіі.
Ён зьвярнуўся да астатніх жаўнераў:
-	Зараз я вяртаюся да пана Давойны. Вы застаяцеся чакаць мяне.
Пацягнуліся дні падрыхтоўкі да абароны гораду. Некалькі тысячаў сялянаў і месьцічаў пад кіраўніцтвам старасты ўмацоўвалі сьцены замку і астрогу вакол пасадаў. Жыхары вадой палівалі валы, на якіх стаялі гарадзкія ўмацаваньні, каб яны пакрыліся ільдом і сталі нязручнымі для штурму.
Многія насельнікі пакідалі Полацак. У асноўным зьяжджалі жанчыны, старыя і дзеці. Мужчыны праводзілі сваіх родных і вярталіся, каб бараніць свае дамы.
Аднаго дня конныя Заранковіч, Радына і Тур апынуліся перад Спасаўскім манастыром, што быў заснаваны ў дванаццатым стагодзьдзі Эўфрасіньняй Полацкай. Каля манастыра стаялі некалькі санак, на якія манахіні са сьлязьмі складалі рэчы. Даведаўшыся аб набліжэньні маскоўскага войска, яны прынялі рашэньне зьехаць. 3 плачам сёстры пакідалі муры роднага манастыра, дзе на працягу больш чым чатырохсот гадоў не спыняліся служэньні Госпаду.
Юнакі сыйшлі з коней і дапамаглі манахіням ладаваць вазы. Калі ўсё была сабрана, жанчыны ў апошні раз разьвіталіся са сваім домам і, ня ў сілах стрымліваць рыданьняў, выправіліся ў далёкі шлях. Ваяры правялі іх да гарадзкой брамы.
-	3 Госпадам, сёстры!
-	Дзякуй вам, браты. Мы будзем маліцца за вас.
Значна больш людзей прыбывала ў Полацак. Жыхары блізкіх і далёкіх ваколіцаў сьцягваліся ў горад на працягу двух тыдняў з таго моманту, як стала вядома аб набліжэньні маскавітаў. Усе ўцякалі ад страшнага ворага: зямяне, духоўныя, месьцічы, сяляне. Людзі ішлі сем’ямі, абцяжараныя скарбам. У сьветлы час сутак ля гарадзкіх брамаў зьбіралася шмат уцекачоў, пастаянна стваралася цісканіна. Чуліся лаянка і жаласьлівыя крыкі. Зямяне патрабавалі, каб ім саступалі дарогу і карбачамі разганялі сабраных ля брам сялянаў.