На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

На службе князя Радзівіла

Алег Рукаль
Выдавец: Юніпак
Памер: 196с.
Мінск 2013
59.95 МБ
якое ў воблаку дыму і агню вылятала з рулі. Біў ён трапна, псаваў гарматы маскавітаў і прымушаў Bopa­ra спыняць агонь.
Кожны полацкі жыхар удзельнічаў у абароне. Тыя, хто ня быў на сьценах, тушылі пажары. Як толькі маскавіты спынялі страляніну, месьцічы ў сьпешным парадку аднаўлялі пашкоджаньні астрогу.
Падыходзілі да заканчэньня шостыя суткі аблогі. Быў позьні вечар. Ваяры абодвух войскаў адпачывалі. Заранковіч і Тур, у гэтую ноч вольныя ад службы, разьмясьціліся разам з іншымі жаўнерамі пана Вітковіча ў адным з дамоў Запалоцкага пасаду, які гаспадары пакінулі пасьля пачатку абстрэлу. Самога пана Вітковіча не было. Ваявода Давойна выклікаў яго на раду.
Андрэй і Ян ляжалі на суседніх ложках. Нягледзячы на моцную стомленасьць, заснуць абодва не маглі. Трывожна было на душы.
-	Чуў, што гавораць пра запас ежы ў горадзе? спытаў Тур.
Ян, не расплюшчваючы вачэй, адмоўна памахаў галавой.
-He.
-	Харчоў зусім не засталося.
-	Гэта было ясна з таго, як нас кармілі апошнія два дні.
-	Ян, дык прайшло ўсяго шэсьць дзён! Некаторыя гарады месяцамі вытрымліваюць аблогу. Значыць, Полацак ня быў падрыхтаваны да прыходу маскавітаў.
-	Колькасьць жыхароў павялічылася. Тут увесь Полацкі павет сабраўся.
-	I што, цяжка было гэта прадугледзець?
-	Можна было. Але, па-першае, ніхто не чакаў ворага зімой. Лічылася, што маскавіты павінны прыйсьці з надыходам цяпла. Па-другое, як гэта заўсёды бывае, напэўна, не хапіла грошай.
-	Трэба было іх дастаць.
Дзе?
— Ня ведаю. Пан Давойна прызначаны на пасаду ваяводы ў тым ліку і для вырашэньня гэтага пытаньня.
Ён не ўсемагутны. Дарэчы, зброі і боезапасаў падрыхтавана дастаткова. I ў прынцыпе, калі выбіраць паміж запасамі пораху і ежы, то я выбяру першае.
Ну, пры доўгай адсутнасьці ежы запасы пораху таксама могуць не спатрэбіцца. А адкуль ты ведаеш, што пораху дастаткова? Можа, ён таксама хутка скончыцца?
-	Пан Вітковіч казаў.
-	Ты бачыў, якія праломы робяць у астрозе гэтыя аграмадныя гарматы маскавітаў? запытаў Тур.
-	Бачыў.
-	3 такімі пашкоджаньнямі сьценаў мы можам ня вытрымаць наступнага штурму.
-	Я чуў, як пан Карытка казаў, што, магчыма, пасады прыйдзецца падпаліць і адступіць за сьцены замку.
-	Але яго тэрыторыя зусім невялікая. Усе там ня зьмесьцяцца.
Я ня ведаю, Андрэй.
У дом увайшоў пан Вітковіч. Жаўнеры ўсталі.
-	Адпачываць нам сёньня таксама не давядзецца, сказаў камандзір, праз дзьве гадзіны робім вылазку на батарэю маскавітаў. Будзем адбіваць гарматы.
Адказным за гэту выправу ваявода прызначыў пана Глябовіча. 3 сабой ён узяў тых жаўнераў, з якімі хадзіў сустракаць маскавітаў. Праз патаемны ход, што ішоў пад астрогам, яны выбраліся за межы Запалоцкага пасаду. Наперадзе ў начной імгле знаходзілася батарэя маскавітаў. Ваяры накіраваліся да яе. Калі яны падышлі бліжэй, пан Глябовіч загадаў усім залегчы і далей рухацца паўзком.
Заранковіч, Тур і Радына знаходзіліся побач. Сьціскаючы ў руках шаблі, яны паўзлі па сьнезе сьледам за панам Вітковічам. На сабе яны таксама несьлі порах і карцеч, каб імі зарадзіць захопленыя гарматы, а не шукаць у цемры варожыя боезапасы.
Маскоўскія вартавыя іх прыкмецілі. Пан Вітковіч першым убачыў наперадзе агеньчык, што апускаўся да кноту.
-	Прыгнуцца, моцна закрычаў ён, і зараз жа начную цемру разадрала яркая бліскавіца. Ударыў грукат гарматнага стрэлу. Ян мацней уціснуўся ў сьнег. Зусім побач з ім нешта прасьвістала, нехта з жаўнераў коратка ўскрыкнуў і навекі змоўк.
-	Наперад! прагучала каманда пана Глябовіча. Ліцьвіны, ускочыўшы на ногі, пабеглі на ворага. У паветры засьвісталі стрэлы. Ударыў другі гарматны
стрэл, трэці. Многія ваяры паваліліся, скошаныя карцечай.
Вось і батарэя. Яны імкліва ўварваліся на яе тэрыторыю.
Ян убачыў перад сабой маскавіта і паласнуў яго шабляй па галаве. 3 цемры выбег яшчэ адзін праціўнік. Яны скрыжавалі клінкі, і Ян з цяжкасьцю адкаснуўся ад шаблі, але выпадам у адказ паканаў маскавіта.
Начная цемра агалашалася крыкамі. Сонныя маскавіты, дрэнна цямячы, што адбываецца, выбягалі проста на ліцьвінаў і гінулі пад іх шаблямі. Чуліся праклёны, стогны, просьбы аб ратунку. Невялікая група маскавітаў арганізавала абарону, астатнія кінуліся ўцякаць.
Ваяры Глябовіча спрабавалі зламаць супраціў рэшты маскавітаў. Звон шабель чуўся ўсё цішэй. Адзін за адным маскоўцы палі. Батарэя была ўзятая. Але бой толькі пачынаўся. На іх ішоў перадавы полк баярына Шарамецева.
-	Разьвярнуць гарматы! прагучала каманда пана Глябовіча.
Ваяры кінуліся выконваць загад.
Ім прыйшла дапамога з Полацку. 3 гораду пачалі страляць асьвятляльнымі зарадамі, вырабленымі з вугалю, серы, салетры і смалы, якія былі зьмяшаны з насечаным пакцялём.
Ноч асьвяцілася яскравымі бліскавіцамі. Асьвятляльныя зарады выхоплівалі з цемры вялікую колькасьць стральцоў, якія сьпяшаліся да батарэі. Яны знаходзіліся зусім побач.
Маскавіты асыпалі батарэю стрэламі. Мыслоўскі, які стаяў побач з Янам, ускрыкнуў і зваліўся на зямлю страла трапіла яму ў твар. Заранковіч нахіліўся да яго. Ён быў мёртвы.
Ліцьвіны зарадзілі гармату. Чарговы зарад з Полацку асьвяціў маскоўцаў, якія падыйшлі зусім блізка. Яшчэ хвіліна прамаруджаньня і яны возьмуць батарэю.
-	Агонь! скамандаваў пан Глябовіч.
Гарматы ўдарылі па ворагу. Залп зьмітузіў шыхты маскавітаў. Ад таго, што яны падыйшлі на малую адлегласьць, наступствы для іх былі жахлівымі. Стогны і крыкі данесьліся да ліцьвінскіх ваяроў.
Пан Глябовіч узьняў шаблю ўгору.
-	Рубо-о-о-н! прагучаў стары баявы кліч Полацка.
Яны кінуліся на ворага і шаблямі спынілі яго рух. Маскавіты ня вытрымалі і пачалі адступаць. Калі б яны ведалі, што ім супрацьстаіць усяго толькі невялікі гурт ваяроў! Але ў гэты момант начная цемра была саюзніцай сьмельчакам, якія, перш чым вярнуцца на батарэю, пасеклі нямала праціўнікаў.
Але тут зрабілася ясным, што батарэю не ўтрымаць. 3 таго боку, адкуль ішлі маскавіты, яна была неўмацаваная і яе лёгка было ўзяць штурмам. Акрамя таго, суседнія батарэі маглі накрыць шквальным агнём захопленую батарэю разам з людзьмі, што на ёй знаходзіліся.
Пан Глябовіч пакінуў людзей Вітковіча прыкрываць адступленьне, а астатніх ваяроў павёў да гораду. Маскавіты паспрабавалі перахапіць групу,
якая сыходзіла, і абышлі батарэю з флангу. Але па стральцах адкрылі гарматны агонь са сьценаў, і яны вымушаны былі адыйсьці.
Тым часам полк Шарамецева зноў рушыў на батарэю. Маскавіты бачылі адступленьне групы пана Глябовіча і вырашылі, што батарэю пакінулі ўсе ваяры, таму шчыльнай масай беглі наперад, не чакаючы сустрэць супраціў.
Ліцьвіны залеглі побач з набітымі карцечай гарматамі. На батарэі стаяла ціша, толькі чулася рыпеньне сьнегу пад нагамі маскоўцаў.
Тур узьняў галаву, жадаючы ў цемры выглядзець ворагаў, якія хутка набліжаліся. Ян рукой апусьціў яго галаву ў сьнег.
I ў гэтае імгненьне пачулася каманда пана Вітковіча:
-	Агонь!
Зноў ноч асьвятлілася кароткімі бліскавіцамі. Ударыў гром гарматаў, і першыя шэрагі маскавітаў былі зьмецены вогненным сьмерчам. Стральцы кінуліся назад, пакінуўшы за сабой мёртвыя целы.
-	Закляпаць гарматы, загадаў пан Вітковіч, і жаўнеры кінуліся выконваць яго каманду.
-	Сыходзім, скамандаваў ён, калі гарматы былі папсаваныя, і паходняй падпаліў выкладзеную ім парахавую дарожку, якая вяла да знойдзеных жаўнерамі запасаў пораху маскавітаў. Праз некалькі хвілінаў увесь гэты запас паляціць у паветра.
Яны беглі назад. Толькі зараз Ян зразумеў, як шмат сілаў было страчана падчас бою. Ён цяжка дыхаў шырока расчыненым ротам, і халод-
нае марознае паветра быццам іголкамі балюча абпальвала лёгкія. Адбівалася слабое харчаваньне і недасыпаньне апошніх дзён. Ногі дрэнна слухаліся яго. Некалькі разоў ён падаў, і Тур дапамагаў яму падняцца, сам ледзь жывы ад стомленасьці.
Ззаду на батарэі пачуўся выбух вялізнай сілы. На некалькі імгненьняў ноч зьмянілася днём. Хваля гарачага паветра ўдарыла ваярам у сьпіны і зьбіла іх з ног. Чуліся крыкі маскавітаў.
Сьцены Полацку высіліся перад імі ў цемры. 3 кожным крокам яны станавіліся ўсё бліжэй, але колькі гэтых крокаў неабходна было зрабіць яшчэ! Для хуткага бегу Яну не хапала дыханьня. Ён адчуваў у роце прысмак крыві.
Да збаўленчых сьценаў заставалася зусім няшмат, калі “загаварыла” батарэя маскавітаў суседка той, што была зьнішчана. Большасьць ядраў не даляталі да іх, але некаторыя рыкашэцілі ад зямлі і неслі небясьпеку.
Блізкасьць схову дадала Яну моцы. Цяпер ён быў упэўнены ў тым, што дабярэцца да астрогу. Ён нават абагнаў Тура, які бег трохі ўперадзе.
Побач у цемры па сьнезе пляснула ядро. 3 боку батарэі праціўніка гучалі ўсё новыя і новыя стрэлы.
Ян ці пачуў, ці адчуў, што гэтае ядро ляціць проста на іх. Але не пасьпеў ён зваліцца на зямлю, як ззаду пачуўся вусьцішны крык, ядро прасьвістала побач з Янам і ўрэзалася ў кагосьці наперадзе.
Усё ў сярэдзіне ў Заранковіча пахаладзела, калі ён зразумеў, хто бег ззаду за ім.
-	Андрусь! закрычаў ён, у надзеі пачуць знаёмы голас.
Ніхто не адказаў.
Ян апусьціўся на калені і папоўз назад. Маскавіты білі як звар’яцелыя. Яшчэ некалькі ядраў ляснулі побач з ім.
-	Тур! яшчэ раз крыкнуў Заранковіч.
Нічога.
Калі ён знайшоў сябра, той яшчэ быў жывы, бо сваёй рукой сьціснуў руку Яна. Але хутка хватка Тура саслабла і, як Заранковіч ні крычаў, ніякіх прыкметаў жыцьця Андрэй не падаваў. Ян падняў сябра на рукі і, не зьвяртаючы ніякай увагі на стрэлы маскавітаў, павольна панёс яго да астрога. Яму атрымалася дабрацца да схованкі, дзе цела Тура прынялі жаўнеры ягонага аддзелу, а сам Ян укленчыў зьняможаны. Над Андрэем схіліўся пан Вітковіч. Праз хвіліну камандзір падняўся на ногі. Ян з надзеяй паглядзеў на яго, але пан Вітковіч адмоўна памахаў галавой. Ян перавёў позірк на мёртвае цела сябра. Хацелася плакаць, але сьлёзаў не было, і ад Ta­ro стала яшчэ цяжэй.
Гэтая няўдалая вылазка моцна падарвала баявы дух абаронцаў гораду. Сярод месьцічаў усё часьцей гучалі галасы аб здачы Полацка. Пан Давойна загадаў павесіць некалькіх чалавек, якія распаўсюджвалі панічныя чуткі.
Нягледзячы на тое, што галоўная мэта атакі не была дасягнута і загінула шмат ваяроў, маскавітам гэтая вылазка таксама дорага каштавала. Зноў невялікая група ліцьвінаў зьнішчыла ў некалькі разоў