На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

На службе князя Радзівіла

Алег Рукаль
Выдавец: Юніпак
Памер: 196с.
Мінск 2013
59.95 МБ
Ціха! закрычаў ён. Пытаньні задаю толькі я, і гучна, так, каб яго чулі ўсе, хто сабраўся, зьвярнуўся да Яна:
Што з астатнімі?
Загінулі.
Нягледзячы на тое, што да такога адказу ўсе былі гатовыя, усё ж нейкая невялікая надзея на выратаваньне таварышаў у многіх захавалася. Цяпер і яна зьнікла. Ваяры апусьцілі галовы. Ня верылася, што такіх слаўных рыцараў, як пан Вітковіч і пан Карытка, больш няма ў жывых.
Увечары ўсе, хто застаўся ў замку, сабраліся ў адной з заляў дзеля таго, каб выслухаць аповед Заранковіча пра страшны лёс Полацку. Перад тым як Ян пачаў, яго паклікаў да сябе пан Гурэвіч. Пан ротмістар трымаў у руках два лісты.
-	Гэта ўручыш князю, сказаў ён Яну, перадаўшы адзін з лістоў, у ім я напісаў пра цябе. Калі яго мосьць зацікавіцца, распавядзеш яму ўсё, што бачыў. Другі ліст дасі пану Хвароўскаму, камандзіру харугвы, якая суправаджае князя. Пакуль ня вернешся ў Нясьвіж, ты паступаеш пад яго каманду. А зараз ідзі, цябе ўсе чакаюць. Хутка гэтак жа будзеш выступаць перад дыгнітарамі.
На працягу ўсяго вечара Ян падрабязна распавядаў сваю гісторыю. У залі была цішыня. Ян быў добры апавядальнік, слухачы баяліся прапусьціць хоць слова з ягоных вуснаў. Толькі два разы ён вымушаны быў перапыніць аповед, таму што слухачы занадта ўзрушана рэагавалі на ягоныя словы. Першы раз пры апісаньні таго, як полацкі міністар адхіліў прапанову Івана Жахлівага. Другі раз калі паведаміў пра сьмерць пана Вітковіча.
11
Наступнай раніцай на золку Ян выехаў з замку, мінуў места і памчаўся па дарозе на Сьвержань. Перад ад’ездам Заранковіч з сумам паглядзеў на вокны пакояў, дзе спалі Мяжэвічы. Сэрца сьціснулася пры думцы пра растаньне з Марыяй. А ён так нічога і не
сказаў ёй, не адкрыў ёй сваіх пачуцьцяў. Праўда, ён падазраваў, што гэтыя пачуцьці выразна чыталіся на ягоным твары, але ўсё роўна трэба было адкрыцца ёй на словах. Калі ж надарыцца наступная магчымасьць зрабіць гэта, ён ня ведаў. Сойм мог працягвацца не адзін тыдзень. За гэты час шмат чаго можа адбыцца ў Нясьвіжы. Было цалкам верагодна, што на такую прыгожую панну зьверне ўвагу які-небудзь кавалер з княскага двару. А яго ў гэты час ня будзе побач.
Падобныя невясёлыя карціны Ян маляваў у сваім уяўленьні на працягу ўсяго шляху да Вільні. Але па меры таго, як ён аддаляўся ад Нясьвіжа, гэтыя карціны станавіліся ўсё меньш яснымі. Дарога паглынула ягоныя думкі, тым больш, што ўздоўж яе было на што падзівіцца.
Пасьля Сьвержаня ён павярнуў на Мір, дзе спыніўся побач з велічным замкам, які належаў князю Юрыю Ільінічу. Князь быў апошнім прадстаўніком свайго слыннага роду па мужчынскай лініі. Пасьля заканчэньня будаўніцтва замку ягоным дзедам, таксама князем Юрыем, усе Ільінічы памерлі адзін за адным, не пакінуўшы нашчадкаў. Бацькі цяперашняга ўладара замку ня стала, калі ён быў яшчэ дзіцём, так што да дасягненьня паўнагадовасьці яго апякуном быў князь Мікалай Радзівіл Чорны.
Далей на шляху Заранковіча ляжаў Наваградак, першая сталіца Вялікага Княства Літоўскага. Тут у трынаццатым стагодзьдзі зараджалася магутная дзяржава ліцьвінаў. Хто б мог тады падумаць, што з маленькага Наваградзкага княства, з усіх бакоў аточанага моцнымі ворагамі, выйдзе адна
з найбуйнейшых краінаў Эўропы? Але ні галіцкавалынскія князі, ні крыжакі Тэўтонскага ордэну, ні татары ня здолелі падпарадкаваць маладое Княства.
Наваградзкі замак моцна адрозьніваўся ад Мірскага. Гэта была вялікая сярэднявечная цытадэля, у параўнаньні з якой замак у Міры здаваўся дэкаратыўным.
Сем вежаў, самай высокай з якіх быў дванаццацісажневы данжон, злучаліся тоўстымі мурамі, у якіх былі зроблены байніцы. Пяць вежаў стаялі на вяршыні гары, а яшчэ дзьве ля яе падножжа, ствараючы баявую галерэю. Менавіта з гэтага боку ворагі часьцей за ўсё штурмавалі замак.
Каменны замак побач з драўляным пачаў узводзіць пры канцы чатырнаццатага стагодзьдзя яшчэ вялікі князь Вітаўт, а апошнія дзьве вежы былі пабудаваны параўнальна нядаўна колькі дзясяткаў гадоў таму.
Гэты замак ніколі ня быў захоплены ворагам. Аб яго сьцены шматразова разьбіваліся нашэсьці крыжакоў і татараў.
Чым бліжэй Ян пад’яжджаў да сталіцы, тым больш ажыўлена станавілася на гасьцінцы. Шляхта з усёй краіны кіравалася на сойм і падцягвалася ў Вільню.
11 траўня праз Медніцкую браму Ян уехаў у велічнае места. Да гэтага ён ніколі ня быў у сталіцы. Горад быў абнесены каменным мурам з вежамі і брамамі, яшчэ здалёку быў відаць Верхні замак, над дахамі дамоў узвышаліся каталіцкія і праваслаўныя храмы, сярод іх сустракаліся ня так
даўно пабудаваныя рэфармацкія зборы. Пасьля Медніцкай брамы Ян мінуў царкву Сьвятой Тройцы, якую найвышэйшы гетман князь Канстанцін Астроскі зафундаваў пасьля легендарнай перамогі ў бітве пад Воршай, і апынуўся перад Ніжнім замкам. Ён праехаў паўз вялікакняскі палац і замкавую гару. Наблізіўшыся да касьцёлу Сьвятой Ганны, юнак спыніўся і сьпешыўся, доўгі час разглядваючы яго. Такіх прыгожых храмаў ён яшчэ ня бачыў. Заранковіча захапілі гатычныя формы касьцёлу: вострыя шпілі, якія цягнуліся ў неба, высокія вокны, невялікія вежы з дробным арнамэнтам. Касьцёл быў невялікім і хутчэй нагадваў капліцу. Асабліва маленькім ён здаваўся ў параўнаньні з храмам бэрнардынаў, які стаяў за ім. Гэта быў тыповы для свайго часу касьцёлкрэпасьць. Ён быў масіўны, шырокі, умацаваны байніцамі, контарфорсамі і вежамі для вядзеньня агню. Бэрнардынскі касьцёл быццам бы вырас для абароны невялікай зграбнай Ганны, якая зьявілася на гэтым месцы на некалькі дзесяцігодзьдзяў раней за яго.
Потым Ян вярнуўся назад у бок замкаў. На Дамініканскай плошчы ён зайшоў у рэфармацкі збор, пабудаваны з фундацыі князя Мікалая Радзівіла Чорнага. Там ён даведаўся, як праехаць да палацу Радзівілаў на Лукішках. Прыбыўшы на месца, Заранковіч падыйшоў да дзяжурнага жаўнера. Яго адвялі да пана Хвароўскага. Ротмістар расьпячатаў ліст пана Гурэвіча і пачаў яго чытаць.
-	Князя зараз няма ў палацы, сказаў ён, калі скончыў чытаньне, ён заняты апошнімі
прыгатаваньнямі да сойму, але калі вернецца, то скажу пра цябе адразу.
Князь прыбыў у палац толькі ўвечары. Даведаўшыся пра Заранковіча, ён загадаў прывесьці яго да сябе.
За чатыры месяцы службы Ян не аднойчы бачыў князя. Але да гэтага ніколі яму не даводзілася стаяць перад канцлерам Вялікага Княства гэтак блізка.
Князю-ваяводзе ішоў сорак дзявяты год. Ён меў высокі лоб, коратка падстрыжаныя цёмныя валасы і густую бараду, праз якую побач з яго імем заўсёды дадавалі прыдомак “Чорны”. Гэта было неабходна таксама дзеля таго, каб адрозьніваць яго ад стрыечнага брата, таксама Мікалая Радзівіла, найвышэйшага гетмана, якога дзеля колеру барады празвалі “Рудым”.
Князя Радзівіла называлі некаранаваным каралём Літвы. Ён быў самым багатым і ўплывовым магнатам дзяржавы. 3 вялікім князем Жыгімонтам Аўгустам яго зьвязвала даўняе сяброўства яшчэ з дзіцячых гадоў. Абодва гадаваліся ў Кракаве пры польскім каралеўскім двары. Калі ў 1544 годзе на Берасьцейскім сойме стаяла пытаньне аб выбраньні Жыгімонта Аўгуста вялікім князем літоўскім, самым гарачым яго прыхільнікам выступіў Мікалай Радзівіл Чорны. Пасьля таго як Жыгімонт Аўгуст быў абраны манархам, Мікалай Радзівіл атрымаў пасаду вялікага маршалка і распачаў актыўна займацца дзяржаўнымі справамі. У 1549 годзе ён зрабіўся ваяводам троцкім, у 1551 канцлерам, у 1552 віленскім ваяводам. Вялікакняскім прывілеем ён
атрымаў права трымаць у сваім Нясьвіскім архіве дзяржаўныя дакумэнты.
Яшчэ яго называлі галоўным пратэстантам краіны. У 1553 годзе князь публічна абвясьціў аб тым, што вызнае эвангельскую веру і закладае ў сваім палацы ў Вільні рэфармацкую царкву. Ад гэтага моманту пачаўся масавы пераход магнатаў і зямянаў Вялікага Княства на бок Рэфармацыі.
-	Распавядзі мне пра ўсё, што бачыў, зьвярнуўся князь да Заранковіча.
I Ян каторым разам павёў сваё апавяданьне. Князь уважліва слухаў яго, зрэдку задаваў пытаньні, хочучы даведацца пра пэўныя дэталі. Калі Ян распавёў пра Мяжэвічаў, князь спытаў яго:
-	Ці яны засталіся ў Нясьвіжы?
-	Так, ваша княская мосьць. На час адсутнасьці мосьці князя апеку над імі ўзяў пан Гурэвіч.
-	Добра. Ці ліст пані-маці Мяжэвічаў пры табе?
-	Так.
-	Дай яго мне. Я заапякуюся імі.
Ян, зусім зьнясілены пасьля далёкай дарогі і стамляльнага аповеду, скончыў сваё апавяданьне позьнім вечарам. На князя, відаць, зрабіла вялікае ўражаньне ўсё сказанае Заранковічам. Калі малады шляхціц змоўк, князь Радзівіл пэўны час працягваў задумліва сядзець у крэсле, ня робячы ніякіх загадаў. Нарэшце ён сказаў:
-	Заўтра я вазьму цябе з сабой на сойм. Калі знойдзецца час у перапынках паміж саймаваньнямі, ты паўторыш усё сказанае тут перад вялікім князем і панамі радай.
Вальны сойм 1563 году пачаў сваю працу 12 траўня. Прычынай яго скліканьня стала небывалая параза, якую ў Полацкай вайне Масковія нанесла Літве. Страта аднаго з самых буйных і заможных гарадоў Княства, славы якога не засланяла нават слава сталіцы, была моцным ударам па прэстыжу дзяржавы.
Атрымаўшы вестку аб падзеньні Полацка, панырада прасілі вялікага князя Жыгімонта Аўгуста як мага хутчэй прыехаць з Польшчы ў Літву і склікаць вальны сойм. Ува ўсе канцы Княства паляцелі ганцы з лістамі аб выкліку на сойм прадстаўнікоў рыцарскага стану.
Усім было відавочна, што вайна з Масквой, якая да гэтага часу праходзіла ў Інфлянтах ці на памежных землях, трывала і надоўга перакінулася на абшары Літвы.
Ян прыбыў на першае паседжаньне сойму ў складзе сьвіты князя Радзівіла. Уся прастора залы, дзе павінны былі праходзіць саймаваньні, была запоўнена пасламі. Тут сабралася эліта Вялікага Княства Літоўскага, Рускага і Жамойцкага: сьвецкія і духоўныя саноўнікі, якія складалі дзяржаўную раду, дворныя і земскія ўрадоўцы, князі і паны харугоўныя, а таксама земскія паслы. Кожны займаў вызначанае рэглямэнтам месца, так што паслы ўтварылі чатырохкутнік, пакінуўшы ўсярэдзіне пляцоўку для выступоўцаў. Самыя знакамітыя магнаты сядзелі ў першым шэрагу, за іх сьпінамі стаялі астатнія паслы, а вялікі князь Жыгімонт Аўгуст
На службе князя Радзівіла разьмяшчаўся на троне пасярэдзіне галоўнай лініі гэтага чатырохкутніка.
Сойм распачаў сваю працу. Адны паседжаньні зьмяняліся другімі, падымаліся і вырашаліся дзяржаўныя пытаньні, незаўважна праляталі дні.