На службе князя Радзівіла  Алег Рукаль

На службе князя Радзівіла

Алег Рукаль
Выдавец: Юніпак
Памер: 196с.
Мінск 2013
59.95 МБ
-	Бацька вучыў цябе? запытаўся Ян.
Так. Ён пастаянна займаўся намі з братам.
-	Там, дзе я вырас, мала хто ў тваім веку так добра валодае зброяй.
-	Там няма па суседзтву такога ворага, як тут. У нас кожны зямянін з дзяцінства гатовы да вайны.
Неяк пані Мяжэвіч запрасіла Заранковіча да сябе.
-	Сядай, Ян. Мне трэба паразмаўляць з табой.
-	Я слухаю.
-	Ты ўжо амаль выздаравеў. Што ты зьбіраешся рабіць далей?
-	Паеду ў Нясьвіж, да месца сваёй службы.
-	Я хачу папрасіць цябе пра адну паслугу.
-	Прасіце пра што заўгодна. Я жыцьцём вам абавязаны.
-	Я вырашыла адправіць Марыю ды Мікалая і хачу, каб яны паехалі з табой.
-	Адправіць?
-	Так. Я ня ўпэўнена, што Віцебск не спасьцігне лёс Полацка. Я ўжо страціла мужа і сына. Калі нешта здарыцца з малодшымі, я не перажыву гэтага.
-	А пані калі паедзе?
— Я застануся тут. Дзецям патрэбны будуць грошы, а наш маёнтак у Віцебскім павеце адзіная крыніца даходаў. Калі мы страцім яе, то застанемся бяз сродкаў.
-	Куды маю ехаць з імі?
-	У Нясьвіж. Я буду прасіць князя Радзівіла ўзяць маіх дзяцей пад апеку. Думаю, ён не адмовіць у дапамозе тым, чые бацька і брат загінулі,
абараняючы Радзіму. 3 гэтай нагоды я таксама папрашу цябе перадаць князю ліст і распавесьці пра маю патрэбу. Хоць ты і просты жаўнер, але князь, напэўна, захоча пачуць ад цябе падрабязнасьці аблогі Полацка.
-	Я зраблю ўсё, аб чым пані просіць. Але ці ня лічыце вы, што такая вандроўка можа быць больш небясьпечнай, чым чаканьне ворага ў Віцебску? Тут добры замак. Яго няпроста будзе ўзяць.
-	У Полацку таксама быў замак.
-	На чым паедзе панна Марыя? Дарогі зараз адольныя толькі для вершнікаў.
-	Яна паедзе конна. Для яе гэта не складана.
Ёсьць яшчэ адна цяжкасьць. Паветы, у якіх ідзе вайна, поўныя ліхімі людзьмі. Калі мы пад’яжджалі да Полацка, на нашых вачах банда зьнішчыла купецкі абоз.
-	Для гэтага я наняла ахову.
-	Калі вы цьвёрда вырашылі, што так будзе лепей, я з гатоўнасьцю правяду Мікалая і Марыю да месца прызначэньня.
Праз некалькі дзён пасьля гэтай размовы Ян неяк увайшоў у пакой, дзе каля вакна, адна, сядзела Марыя. Ён павітаўся:
-	Дзень добры.
-	Добры дзень, — сказала дзяўчына ў адказ.
-	Цяжка пакідаць бацькоўскі дом? Ян па сумным выглядзе Марыі здагадаўся, аб чым яна думае.
-	Ня проста цяжка, а страшна. He разумею, навошта патрэбна гэта рабіць.
-	Так вырашыла ваша маці.
-	Я ведаю.
-	Заставацца ў Віцебску небясьпечна. У кожны момант могуць заявіцца маскавіты і зрабіць з горадам тое, што яны зрабілі з Полацкам.
-	Я ўсё гэта разумею, але ўсё адно не магу прыняць, што прыйдзецца ехаць у незнаёмы горад да чужых людзей.
-	Гэта цяжка, згадзіўся Ян.
-	А Мікалай задаволены, прамовіла панна Марыя.
-	Ну, для яго ў Нясьвіжы адкрыюцца добрыя пэрспэктывы. Ён можа паступіць на службу да князя Мікалая Радзівіла. Аб гэтым многія зямяне мараць.
-	Як бы я хацела, каб усё заставалася бяз гэтых пераменаў, па-ранейшаму.
Настолькі прыгожай была панна, якая сядзела перад ім, што Ян з нейкім сорамам падумаў, што ён не падзяляе яе суму з нагоды будучай паездкі. У тым сэнсе, што ён паедзе разам з ёй.
Раніца ад’езду выдалася пахмурная. Апошнія некалькі дзён стаяла сонечнае надвор’е, але ўначы пайшоў дождж, які не спыніўся і раніцай. Цяжкія хмары зацягнулі неба. Было холадна і няўтульна, быццам у позьнюю восень.
Прыбыла нанятая паняй Мяжэвіч ахова. Яна складалася з пяцёх зямянаў — маўклівых, крэпкіх мужчын трыццаці пяці сарака гадоў. На паясах у іх віселі шаблі, за сьпінамі знаходзіліся сагайдакі. Ян, аглядзеўшы іх, вырашыў, што пані Мяжэвіч зрабіла добры выбар. У кожным быў відаць вопытны і
спрактыкаваны ваяр, які не аднойчы глядзеў сьмерці ў твар.
3	дому выйшла пані Мяжэвіч з дзецьмі. Марыя ў касьцюме для язды конна выглядала быццам юнакпадлетак. Яна ішла побач з маткай і плакала. У Яна нешта зашчымела ў сэрцы, калі ён глядзеў на яе. У чарговы раз яму з цяжкасьцю ўдалося адвесьці свой погляд ад гэтай прыгожай панны. Мікалай ішоў ззаду ў сястры, важна паклаўшы руку на эфэс шаблі.
Пані Мяжэвіч падышла да Яна.
-	Ці ўсё гатова?
-	Так.
-	Пан Заранковіч, я аддаю ў вашы рукі самае каштоўнае, што маю. Давязіце дзяцей да месца прызначэньня, гэта мая адзіная просьба да пана.
-	Я зраблю гэта з Божай дапамогай. Пастарайцеся не турбавацца і маліцеся за нас.
Пані Мяжэвіч зьвярнулася да аднаго з віцебскіх зямянаў:
-	Пан Магута, дазвольце мне даведацца, як вы паедзеце.
Ёй адказаў старэйшы з ваяроў:
-	У першы дзень даедзем да Астроўны і там заначуем. Далей павернем на поўдзень і будзем аддаляцца ад земляў, дзе гаспадараць маскавіты. За другі дзень пройдзем шлях да Мелехава. Калі зьявіцца небясьпека, трохі ў баку ад гасьцінца знаходзіцца замак Сарыца. У ім у выпадку чаго знойдзем паратунак. На трэці дзень даедзем да Сянна. Пасьля гэтага мы будзем у Аршанскім павеце, а ў Каханаве завернем на Барысаў. Далей паедзем магілёўскім гасьцін-
цам. Галоўнае даехаць да Барысава. Пасьля будзе спакойна.
Пані Мяжэвіч працягнула Яну некалькі папераў.
-	Гэта мой ліст да князя Мікалая, а таксама ахоўныя лісты, якія вам выпісаў пан Збараскі. У гэтых лістах загад віцебскага ваяводы ўсім урадам нашага ваяводзтва прымаць вас і аказваць усялякую дапамогу.
Пасьля кароткай малітвы падарожнікі рушылі ў дарогу. Шлях быў цяжкі. Коні пастаянна правальваліся ў размоклую гразь. Асабліва цяжка было Марыі. Для дзяўчыны яна даволі ўпэўнена трымалася ў сядле і на добрай дарозе мала ў чым саступіла б мужчынам, што ехалі з ёю, але ў той сытуацыі ёй даводзілася змагацца з разьбітай дажджом дарогай, і гэта барацьба давалася ёй з цяжкасьцю. Астатнія вершнікі мусілі чакаць яе. Хуткасьць руху была меньшай, чым плянаваў Заранковіч.
Ян пад’ехаў да Марыі і паспрабаваў адцягнуць яе ўвагу размовай.
-	Ці панна выяжджала калі-кольвек з Віцебску?
-	Толькі ў Полацак і Воршу, але гэта было даўно, у маленстве.
Марыя, можа, упершыню за гэты дзень адарвала вочы ад дарогі і паглядзела на яго.
-	А пан, напэўна, многія гарады пасьпеў наведаць?
-	Шчыра кажучы, не. 3 бацькам быў у Наваградку і Горадні. Потым, калі паступіў на службу да князя Радзівіла, стаў жыць у Нясьвіжы.
-	Я думаю, служыць у такога славутага пана было вельмі цікава.
Ян усьміхнуўся.
-	Цікава... Князь Радзівіл набраў у войска многа маладых зямянаў, якія яшчэ ня ведалі службы. Калі б вы бачылі, што з намі рабілі харунжыя, у рукі якіх мы былі аддадзеныя!.. Усе чатыры месяцы, што я там быў, нас вучылі ваеннай справе. 3 раніцы да вечара. Шэсьць дзён на тыдзень. Толькі нядзеля была вольная. Раніцай мы ішлі ў збор, а пасьля служэньня шпацыравалі ў горадзе. Увечары вярталіся ў замак, і ўсё пачыналася нанова.
Цяжка было?
Спачатку вельмі цяжка. Потым мы звыкліся, пасябравалі, пачалі дапамагаць адзін аднаму. А пазьней нам абвясьцілі, што мы выпраўляемся ў Полацак. Сябры глядзелі на нас як на шчасьліўцаў. Лепей падарожнічаць па краіне, чым па тысячы разоў выконваць адны і тыя ж загады пана харунжага.
Ці дапамаглі вам тыя заняткі падчас абароны Полацку?
I так і не. Безумоўна, шмат якія навыкі яны нам далі, і гэта спатрэбілася ў Полацку. Але мы служылі ў цяжкой кавалерыі. Нас вучылі франтальным атакам у полі. А ў Полацку давялося лезьці на сьцены і абараняць замак.
Ці сябры пана загінулі?
Так. Я думаю, усе ваяры майго аддзелу загінулі. А калі нехта і застаўся жывым, то, як і я, апынуўся ў палоне. Толькі наўрад ці яму пашанцавала гэтак жа, як і мне.
А што будзе далей? Няўжо мы пакінем Полацак у руках маскавітаў?
Гэта пытаньне і мне не дае спакою. Магчыма, адказ на яго будзе вядомы ў Нясьвіжы. Але ў кожным выпадку пачнецца вялікая вайна. Маскавіты зрабілі ў ёй ход першымі, а мы былі да яго непадрыхтаванымі. Цяпер наша чарга. Трэба рыхтаваць удар у адказ. Але зрабіць гэта будзе вой-як няпроста.
Чаму? Няўжо яны такія моцныя?
Так. Іван Жахлівы прывёў да Полацка вялікае войска. Наколькі мы здолелі вызначыць, адных толькі ваяроў было ня меньш за пяцьдзясят тысячаў. I яшчэ столькі ж халопаў, якія замест коней цягнулі на сабе вялізарны абоз. Мы столькі людзей сабраць на вайну ня здолеем.
А колькі мы зможам сабраць?
Як панна разумее, колькі мы можам сабраць і колькі зьбярэцца на самой справе гэта дзьве розныя рэчы. Паспалітае рушэньне здольнае выставіць некалькі дзясяткаў тысяч вершнікаў. Калі б такое войска сабралася... Мы бы хутка выкінулі маскавітаў з Полацку. Нашы ваяры ў вайсковай справе на галаву вышэй за іх. У нас лепшыя ўзбраеньне і рыштунак. Нашае войска больш арганізаванае і дысцыплінаванае. To бок у нас ёсьць шмат перавагаў перад ворагам. Але ўся бяда ў тым, што неабходная колькасьць ваяроў рэдка калі зьбіралася. Таму і церпім паразу за паразай. Усе апошнія баявыя дзеі праходзілі пры вялізарных колькасных перавагах маскавітаў. Зямяне вельмі марудна зьбіраюц-
ца на вайну. А некаторыя ўвогуле ігнаруюць збор рушэньня, ганьбуючы шляхецкае саслоўе. I гэта нягледзячы на тое, што пакліканьне зямянаў абарона Айчыны. На маё глыбокае перакананьне, тыя, хто адмаўляецца выканаць свой абавязак, нягодныя рыцарскага званьня.
Што ж будзе далей? Маскавіты зноў прывядуць аграмаднае войска, а мы?
Думаю, гэтым разам, калі небясьпека вялікая, мала хто застанецца дома. Страта Полацка гэта ўжо сур’ёзна. Часта шляхту ў заходняй частцы Княства цяжка зрушыць, таму што яны ня бачаць рэальнай небясьпекі для сябе. Многія лічаць, што падзеі, якія адбываюцца на ўсходняй мяжы, тычацца толькі жыхароў усходніх ваяводзтваў. Але цяпер уся Ha­ma дзяржава пад пагрозай зьнішчэньня. На Полацку маскоўскі князь ня спыніцца. Гэта справа ўжо непасрэдна тычыцца кожнага ліцьвіна.
Значыць, будзе вайна?
Так. Будзе.
Ужо цямнела. Віцебскія зямяне спыніліся і нешта абмяркоўвалі. Ян пад’ехаў да іх.
Я спадзяваўся да канца дня даехаць да Астроўны, казаў пан Магута, але бачу, што не пасьпеем. Будзем там позна ўначы. Гэтай парой нас ніхто да сябе ня пусьціць. Яшчэ палічаць за маскавітаў ці за разбойнікаў. Што будзем рабіць?
Калі б з намі не было панны Мяжэвіч, можна было б раскласьціся начоўкай у лесе і прабавіць ноч там. Але паненцы нельга спаць на голай зямлі. Трэба шукаць начлег.
-	Пагасевіч мае прапанову.
-	Сапраўды, маю, сказаў пан Пагасевіч. Недалёка адсюль знаходзіцца засьценак Варковічы. У мяне там сваякі. Можна пераначаваць там, а раніцай вярнуцца на гасьцінец і працягваць шлях.