Нацдэмы
Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
Анатоль Мяснікоў
ЯЗЭП ЛЁСГн-
^2®ШНТЫр
Днатоль Мяснікоў
«ЛМШій
ШШМЫ
Лёс і трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Мінск Беларусь 1993
ББК 63.3 /2Б/ М 99
УДК 343.432.3-052(476) (091)
Прадмова Барыса САЧАНКІ
Выпушчана па дзяржаўнаму заказу.
3 дзяржбюджэту выдаткавана на выданне 292 тыс. руб.
0503020903—016
М 13—93
-М 301 (03)—93
ISBN 5-338-00893-9
© А. Мяснікоў, 1993
© Прадмова. Б. Сачанка, 1993
Слова да чытача
Вялікая і слаўная гіспгорыя Беларусі. На жаль, болыаасць нават саміх беларусаў яе не ведаюць. На тое было іймат прычын. Пра адну з іх — ці не галоўную — пісаў калісьці Якуб Колас:
Тут схадзіліся плямёны Спрэчкі сілаю канчаць, Каб багата адароны Мілы край наш зваяваць. А нас цяжка ў сэрцы раніць, Пад прыгон узяць навек, Нашы скарбы апаганіць Душу вынесці на здзек. Каб у віры той ашукі Знішчыць нашы ўсе сляды, Каб не ведалі і ўнукі, Хто такія іх дзяды.
Пакаранне бяспамятнасцю — адна з самых жорсткіх караў, якія толькі ведае чалавецтва. Наш народ каралі гэтай караю на працягу стагоддзяў амаль усе зйваёўнікі. I, трэба сказаць, многага дамагліся. Адзін з самых гордых і таленавітых народаў, які стварыў шэдэўры ў шмат якіх галінах чалавечай дзейнасці, які меу сваю магутную дзяржаву — Вялікае княства Літоўскае, — ледзь не быў ператвораны ў людзей, што не помняць сваіх каранёў, папросту, у насельніцтва... Кажуць, калі чалавеку паўтараць увесь час, што ён не чалавек, а свіння, ён не вытрымае — зарохкае. А нам жа, беларусам, паўтаралі штодзёнь гадамі, што мы ніякі не народ, што мы не маем сваёй мовы, што ў нас не было і няма сваёй гісторыі, свайго мінулага і будучага. Хаваліся, замоўчваліся факты і імёны ншйай славы і велічы, а калі сёе-тое і ўспамінсцшся, дык талькі з адмоўнымі эпітэтамё Былі распрацаваны цэлыя праграмы па апалячванню, анямечванню, русіфікацыі Вось тто, напрыклад, пісаў пасля паўстання 1863 года папячыцель Віленскай вучэбнай акругі, у якую, як вядома, уваходзіла значная частка Беларусі, Шырыманскі-Шахматаў міністру народнай асветы Расіі Е. В, Пуцяніну: «Чрезвычайно важный вопрос для начальных учйлйіц округа составляет язык, на котором должна быть преподаваема грамота. Конечно, преподаванйе русского яз. й другйх предметов на этом языке обязательно для всех учйлйіц... В губернйях же
Вйленской, Гродненской й Мннской болыйая часть жйтелей прйнадлежйт к рймско-католйческому йсповеданйю, то, не нарушая свободы совестй каждого йз нйх, для доставленйя йм молйться на родном языке, следовало бы главнейшйе молйтвы й краткйй катехйзйс перевестй на русскйй язык. Равным образом пройзводйть на том же языке й преподаванйе Закона Божйя... Прйвлечь на службу в округ как можно более способных й знаюшдх людей чйсто русского пройсхожденйя, чего можно достйгнуть усйленйем содержанйя... Здесь следует воскресйть древнюю русскую народность... Поэтому, дйректорскйе й йнспекторскйе места должны быть предоставляемы преймуіцественно русскйм людям...» («Дакументы і матэрыялы па гісторыі Беларусі», Мн., 1940, т. 2, стар. 555-557).
«Нельга было, як пісаў М. Дабралюбаў, каб цэлы край так вось узялі ды і забілі... Паглядзім, шіпо яшчэ скажуць самі беларусы».
1 беларусы сказалі — у канцы XIX—пачатку XX стагоддзя ўзнікаюць адна за адной беларускія нацыянальныя арганізацыі, партыі, выдавецтвы, газеты — пачалося беларускае адраджэнне. Асаблівага ўздыму яно дасягнула ў часы рэвалюцыйных падзей 1905—1907 і 1917—1918 гадоў. Гэта і прывяло да ўтварэння спярша Беларускай Народнай Рэспублікі, потым — Беларускай Сацыялістычнай Савецкай Рэспублікі.
Такі ход падзей не ўсім быў даспадобы. Ужо ў сярэдзіне дваццатых гадоў у Заходняй Беларусі пачынаецца барацьба з усякім нацыяналыіым беларускім рухам — зачыняюцца беларускія школы, арыйітоўваюцца вядомыя дзеячы, спыняецца выданне многіх газет. Паступова гэтая барацьба перакідваецца і ў Савецкую Беларусь. Пад выглядам выкрыцця так званага нацыянал-дэмакратызму — нацдэмаўйічыны — вядзецца планамерае вынішчэнне ўсіх культурных слаёў грамадства, ганьбуецца мінулае беларускага народа, яго мова. Ствараецца «справа» як бы йрлай арганізацыі «Саюза Вызвалення Беларусі», якога ў сапраўднасці не было, і па гэтай «справе» арыштоўваецца каля двухсот самых выдатных дзеячаў нацыянальна-вызваленчага руху. Кіраўніцтва гэтай міфічнай, выдуманай у засценках ГПУ арганізацыяй сяму-таму захацелася прыпісаць Янку Купалу. Янка Купала не мог вытрымаць тых здзекаў, якія над ім чыніліся,— зрабіў спробу самагубства. Тагачасны першы сакратар ЦК КП(б) Беларусі К. В. Гей у лісце ў Маскву сакратару ЦК ВКП(б) П. П. Постышаву пісаў: «Счйтаю необходймым сообіцйть Вам, чпю вчера, 20 ноября утром покушался на самоубшіство Янка Купала — народный поэт Белоруссйй...
Янка Купала входйл в руководяіцнй цаітр «Саюза Вызвалення Беларусі», (...) являлся йдейным центром нацдемовской контрреволюшш, что нашло отражснйе u в его творчестве.
Прйглашенный для переговоров в ГПУ, Янка Купала упорно отрйцал свою прйнадлежность к какой бы то нй было контрреволюцйонной органйзацйй й не обнаружйл нй малеййіего желанйя пойтй навстречу нам в смысле хотя бы осужденйя контрреволюцйонной деятельностй свойх друзей — участнйков й руководйтелей СВБ...
Все это пройсшествйе рассматрйвается намй как протест npomue нашей полйтйкй борьбы с нацйонал-демократйзмом...
Самый факт покушенйя на самоубййство мы, конечно, огласке не предаем. ~
В связй в этйм прошу ускорйть прйсылку окончательной редакцйй йнформацйонного сообіценйя no делу СВБ. Работу средй йнтеллйгенцйй надо разворачйвать вовсю, й, конечно, молчанйе нашей прессы связывает нам рукй».
«Молчанйе прессы» было парушана, і «работа средй йнтеллйгенціш», ях таго і дамагаўся К. В. Гей, пачала разгортвацца «вовсю» — рукі новых катаў беларускага народа былі развязаны. Пад маркай ліквідацыі нацдэмаўшчыны толькі пісьменнікаў было рэпрэсіравана болый за 230 чалавек! Былі знішчаны ці накіраваны ў сталінскія гулагі ўсе болыа-менш вядомыя вучоныя, мастакі, кампазітары, артысты, журналісты, краязнаўцьц тысячы настаўнікаў і студэнтаў. Усё лепійае, што было створана на працягу стагоддзяў беларускім народам, было апаганена ў прэсе, а славутыя нашы героі — дзяржаўныя дзеячы, кіраўнікі паўстанняў, вучоныя, асветнікі — абяўлены хто цемрашалам, хто ворагам беларускага народа, хто феадалам-прыгоннікам ці яшчэ кім. He дзіва, што ў значнай часткі цяперашніх беларусаў такая нізкая нацыянальная самасвядомасць, а ў некаторай частцы нават Фявіўся нацыянальны кігілізм.
Сёння, калі Беларусь заявіла пра незалежнасць і суверэнітэт, калі яе прызналі больш 100 краін свету, калі мы вяртаем гістарычную памяць, вядома ж, надыйіоў час аддаць тое, што ў яго забралі. А найперш трэба ўзнавіць імёны тых, хто рабіў усё, што было ў змозе, каб беларускі народ адчуваў сябе народам, меў сваю дзяржаўнасць, расказаць пра кожнага з іх праўду. Да ліку такіх людзей, бясспрэчна, належаць і героі кнігі, якую напісаў Анатоль Мяснікоў. У кожнага з гэтых герояў — Усевалада Ігнатоўскага, Фабіяна Шантыра, Язэпа Лёсіка — свая біяграфія, свой жыццёвы і творчы лёс, урэшце, свая прафесія. Але, разам з тым, ва ўсіх іх было тое, ійто яднала, шчырая любоў да свайго народа і Бацькаўшчыны, жаданне зрабіць хоць што дзеля іх росквіту, глыбокая вера ў шчаслівую зорку. He ўдаваючыся ў аналіз кнігі, зазначу толькі: напісана яна ўдумлівым, дапытлівым даследчыкам, які ведае факты і ўмее іх аналізаваць, чалавекам нераўнадуйіным, улюбёным у мінулае і сучаснае свайго краю.
БАРЫС САЧАНКА
Фабіян Гіляравіч Шантыр нарадзіўся 4 лютага 1887 года ў Слуцку. Беларускі пісьменнік, публіцыст, грамадскі дзеяч. 3 сям’і муляра. Працаваў прыватным адвакатам і настаўнікам. У 1905—1907 гадах за рэвалюцыйную дзейнасць зняволены ў слуцкую турму. 3 1914 года ў арміі: наглядчык палявога шпіталя ў Бабруйску. Чытаў лекцыі ў Бабруйскай мужчынскай гімназіі. У 1916—1917 гадах удзельнічаў у рабоце «беларускай хаткі» ў Мінску.
У 1918 годзе — загадчык Смаленскага аддзялення Беларускага нацыянальнага камісарыята, супрацоўнік Слуцкага павятовага ваеннага камісарыята. У студзені 1919 года — народны камісар па нацыянальных справах Часовага рабоча-сялянскага Савецкага ўрада Беларусі У 1919—1920 гадах разам з A Р. Чарвяковым і В. Г. Кнорыным уваходзіў у Беларускую рэдак^ыйную калегію ЦК КП( б) ЛіпгБела.
Друкаваў вершы і публіцыстычныя творы ў газеце «Дзянніца». Аўтар апавяданняў «Захар» (1909), «Ноч», «Смерць убогага», «Пад шум лесу» (1910), «Святы Божа!» (1917).
Расстраляны ў 1920 годзе.
Змагар за нацыянальнае адраджэнне
1
Касгрычнік 1905 года, мястэчка Капыль... 3 боку ціхай вулачкі Свержанскай у напрамку местачковай плошчы пацягнуліся — па двое, трое, пяцёра — тутэйшыя рамеснікі, гандляры, сяляне. I з іншых вуліц збіраўся люд. А гэтых, што ішлі са Свержанскай, у Капылі ведалі ўсе. Інакш як «сіцылістамі» іх тут і не называлі...
Упэўненай, рашучай паходкай крочыў да плошчы Зміцер Жылуновіч. Побач — верныя сябры-аднадумцы: Хведар Станілевіч, Фабіян Шантыр, Хведар Чарнушэвіч. Па сутнасці, аднагодкі, 18—20-гадовыя маладыя людзі. Аднак у поглядах, ацэнках, развагах — сталыя і памяркоўныя сацыял-дэмакраты, сапраўдныя лідэры, якія аб’ядналіся ў Капыльскую арганізацыю РСДРП.
Яна ўзнікла ў мястэчку ў самым канцы 1904 года. Вярнуўся з Мінска на радзіму пілыпчык Хведар Станілевіч, паклікаў са Слуцка свайго сябрука муляра Фабіяна Шантыра, зблізіліся з мясцовымі хлопцамі. Пачалі збірацца вечарамі, чытаць забароненую літаратуру, абмяркоўваць падзеі, абменьвацца думкамі... А жыццё станавілася трывожным і, разам з тым, цікавым...
Крыху больш як праз два дзесяцігоддзі сведка тых падзей у Капылі, вядомы даследчык беларускай літаратуры Леў Клейнбарт адзначыць: «Новае пакаленне пачынае сваё існаванне іменна з выступленняў і спраў... Ужо пасля 9 студзеня (маецца на ўвазе «Крывавая нядзеля») сяляне і яўрэі разам прайшлі па вуліцах з рэвалюцыйнымі спевамі, з выгукамі пратэсту...
Моладзь ужо не толькі клеіць пракламацыі, але й сама піша іх; не толькі хавае зброю, але гатова-ўжыць яе пры першым спатканні з чорнай сотняй... .
He, гэта ўжо не «бацькі», якія жылі аднымі марамі. Гартныя, Станілевічы ўжо трымаюцца той думкі, што йдзе час паквітацца за ўсё, што стагоддзямі цярпелі іх бацькі і яны самі...»