Нацдэмы Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка Анатоль Мяснікоў

Нацдэмы

Лёс i трагедыя Фабіяна Шантыра, Усевалада Ігнатоўскага і Язэпа Лёсіка
Анатоль Мяснікоў
Выдавец: Беларусь
Памер: 110с.
Мінск 1993
35.99 МБ
* Цытаты і вытрымкі з афіцыйных дакументаў даюцца з захаваннем мовы і стылю арыгінала.
арганізацый, партый. Праўда, адносна даты прасочваліся разыходжанні: адны прапаноўвалі назначыць з’езд на 5 снежня другія — на 15-га*.
Але гэта было, натуральна, не самым істотным.
У брашуры «Краткнй очерк возннкновення Белорусской Народной Республнкн» Аляксандр Цвікевіч пісаў:
«Снстема представнтельства на Сьезде была задумана н осуіцествлена чрезвычайно шнроко. На Сьезд прмглашены представнтелн от волостных крестьянсклх земств л комлтетов всей этнографлческой Белорусслл, представлтелл уездных л губернсклх земств, городсклх самоуправленлй, Советов рабочлх, крестьянсклх н солдатсклх депутатов, войсковых белоруссклх частей всех фронтов л тыла, беженсклх союзов л комлтетов, кооператлвов, професснональных л лных органлзацлй Белорусслл, всех поллтяческлх партлй края, всех нацлональных органлзацлй н т. д.».
Такім чынам, усяго на Усебеларускі з’езд (у многіх першакрыніцах і навуковых распрацоўках яго называюць яшчэ і У себеларускім каніфэсам) прыбылі 1872 дэлегаты, з іх— 1167 з правам рашаючага голасу і 705 — з правам дарадчага. Надзеленым паунапраўнай уладай, ім і прадстаяла вырашыць далейшы лёс шматпакутнага Паўночна-Заходняга краю (альбо Заходняй вобласці, як паспелі назваць нашу Бацькаўйічыну балыйавікі).
Бальшавікі, і найперш у асобе сгаршыні Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і фронту К. Ландэра і камандуючага Заходнім, фронтам А. Мяснікова (Мяснікяна), дазволіўшы правядзенне з езда і выдзеліўшы на гэта 50 тысяч рублёў, тым не менш усяляк імкнуліся перашкодзіць яго скліканню, а потым — і рабоце. Адны з іх адкрыта заяўлялі аб непатрэбнасці з’езда, другія прапаноўвалі адкласці пачатак: маўляў, не той час... Тым не менш дэлегаты, абраныя на яго, сабраліся ў Мінску практычна усе да аднаго. Пасля трох дзён папярэдніх нарад і ўзгадненняў 8 снежня Усебеларускі з’езд пачаў работу. Бабруйскіх сацыялдэмакратаў на ім прадсгаўляў Фабіян Шантыр.
Тым, хто імкнуўся сарваць ці хоць бы адсунуць пачатак з’езда, трапна і адназначна адказаў у сваім выступленні дэлегат ад XII армп Язэп Мамонька: «Тыя, хто хоча адкласці з’езд, мабыць не ведаюць, як цяжка склікаць з’езд: ад імя XII арміі кажу, што мы можам аб явіць у краіне (маецца на ўвазе ў Беларусі) уладу...» Іфамсуца прывеў пры гэтым больш чым пераканаўчы доказ«Калі у Петраградзе балыпавікі без з’езду аб’явілі ўладу, то чаму мы не можам, аб’явіць уладу на з’ездзе?!»
ттт Тут’ на 3 ездзе, адбылася адна з першых сустрэч Фабіяна Шантыра з Алесем Гаруном, які незадоўга да гэтага вярнуўся са шматгадован ссылкі ў Сібір. Яны былі аднолькавых поглядаў,
Да 31 студзеня 1918 года ўсе даты даюцца па старому стылю.
перакананняў, планаў на будучыню. Гарун быў абраны адным з ганаровых старшынь з’езда, а Шантыр, паводле сведчання газеты «Беларуская Рада», сказаў на адкрыцці яго «прыгожую, поўную журбы і пяшчоты прамову...».
Цэлы тыдзень — ажно да 16 снежня — ішла ўнутраная арганізацыйная работа. У камісіях і фракцыях выпрацоўваліся даклады і рэзалюцыі, ствараўся наказ, вылучаліся кандыдатуры ў прэзідыум, Раду... Акрамя гэтага, дэлегаты прыглядаліся адзін да аднаго, знаёміліся з тымі, пра каго шмат чулі, але не ведалі асабіста...
16 снежня надышоў урачысты дзень. Першым пунктам у парадку дня стаяла пытанне аб абвяшчэнні Беларусі народнай рэспублікай. Старшыня Усебеларускага з’езда Іосіф Серада даў слова кожнаму, хто меў жаданне выказацца, унесці сваю прапанову. Палымяныя і разам з тым дзелавыя прамовы сказалі Алесь Гарун і Язэп Мамонька, Паўлюк Аляксюк (Вялікая Беларуская Рада) і Кастусь Езавітаў (Цэнтральная вайсковая рада), рэдактар газеты «Вольная Беларусь» Язэп Лёсік і прадстаўнік Маскоўскай арганізацыі Бедарускай сацыялістычнай грамады Язэп Дыла, вайскоўцы ''з Паўночнага, Заходняга, Паўднёва-Заходняга, Румынскага франтоў, Балтыйскага флоту, 1-га Беларускага палка, пасланцы Польскага дэмакратычнага саюза, Бунда, Віцебскага народнага саюза, вучняў-беларусаў Мінска, бежанцаў Гродзенскай губерні... Ад імя сацыял-дэмакратаў Бабруйска Фабіян Шантыр зазначыў:
— Калі нам кажуць забыць сваю радзіму — гэтага я... не разумею. Асіміляцыя — гэта рабства. Чаму вы сабраліся сюды? Вас прывяло сюды, браты, нацыянальнае пачуццё. Нацыянальнае адраджэнне ніколі не загіне...
Бурнае абмеркаванне пытання аб будучыні Беларусі /ўрэшце рэшт заканчвалася. Станавіліся відавочнымі два напрамкі.' Дэкларацыя, якую рыхтавалі мінчане, віленцы, смаленцы, гро^зенцы, прадугледжвала поўную самастойнасць Беларусі, а пазіцыя прадстаўнікоў Віцебшчыны і Магілёўшчыны зводзілася да адзінства з Расіяй... Кіраўнікі з’езда I. Серада, М. Вазіла, А. Гарун, прафесар Я. Карскі, адвакат А. Цвікевіч, тым не менш, змаглі знайсці кампраміснае рашэнне.
Рэзалюцыя з’езда была прынята аднагалосна. У ёй, у прыватнасці, адзначалася:
«Усебеларускі з’езд, абмеркаваўшы цяжкое становішча краіны і Беларусі, замацоўваючы сваё права на самавызначэнне і пацвярджаючы дэмакратычны рэспубліканскі лад у межах беларускай зямлі дзеля захавання цэласнасці Беларусі ў складзе Расійскай федэратыўнай дэмакратычнай рэспублікі, пастанавіў вылучыць са свайго складу орган краёвай улады ў асобе Усебеларускага Савета Сялянскіх, Салдацкіх і Рабочых Дэпутатаў,
2. Зак. 5452.
якому ўручыць кіраванне Беларуссю аж да склікання Беларускага Устаноўчага Сходу».
У другой сваёй працы — «Адраджэнне Беларусі і Польшча» — А. Цвікевіч падвёў вынікі работы з’езда:
«Абвешчаецца на беларускай зямлі рэспубліканскі лад, зазначаецца ў агульных рысах праграма чыннасьці беларускае ўлады; намечаецца арганізацыя гэтай улады; патрэбу якой зьезд адчувае надзвычайна ясна: на беларускай зямлі павінна быць улада беларускага народу...
...Але сьвядомасьць сваёй асобнасьці ў цэласнасьці сярод дэпутатаў яшчэ не зусім крэпкая; у іх яшчэ не дасьпела сьвядомасьць поўнага права на незалежнасьць і незалежную самаістную ўладу. Яны яшчэ баяцца гаспадарскага біча, і дзеля гэтага Беларусь мысьліцца імі толькі ў федэрацыйнай сувязі з Расеяй...».
Сам ход з’езда, а яшчэ ў большай меры — ягоныя дакументы нс спадабаліся бальшавікам, кіраўнікам Савета Народных Камісараў Заходняй вобласці і Заходняга фронту. К. Ландэр падпісаў спецыяльны ордэр аб разгоне з’езда. I гэта пры тым, што арганізатары яго акрамя афіцыйнага дазволу на правядзенне з’езду ад тых жа Ландэра і Мяснікова мелі яшчэ і пісьмовае пацвярджэннс ад народнага камісара па нацыянальных пытаннях I. Сталіна аб тым, што пастанова з’езда будзе абавязковай для Савецкай улады, а беларускі народ мае права на самавызначэнне аж да аддзялення ад Расіі. Больш таго, раніцай 18 снежня, усяго праз некалькі гадзін пасля разгону з’езда, Л. Троцкі ў звароце да саюзнікаў аб’явіў, што Рабоча-сялянскі Савецкі ўрад прызнаў аўтаномную Беларусь...
«Гэта быў, — не сумняваўся А. Цвікевіч, — самачынны акт улады на мясцох, угледзеўшых у працах зьезду небяспеку для свайго месцовага дабрабыту...»
Такім чынам, як і раней царскі Псцярбург, так і цяпер, стаўленікі Масквы ў Беларусі справядлівага вырашэння нацыянальных праблем на былых акраінах імперыі дапусціць не маглі. Падазрэнне, варожыя адносіны да ўсяго беларускага, нацыянальнага бачыліся ў кожным кроку і Ландэру, і Мяснікову, і Берсану... He хацелі яны прызнаваць і права «ўскраінных» народаў на ўладу на месцах. На ўскраінах па-ранейшаму насаджаўся «рускі дух».
Праблемы ж пабудовы палітычнага жыцця Беларусі, упарадкавання яго магла вырашыць толькі беларуская нацыянальная ўлада. Фабіян Шантыр гэта выразна разумеў. Працуючы ў гэты ж час над сваёй галоўнай тэарэтычнай працай — «Патрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народу», ён не сумняваўся, што толькі свая, беларуская ўлада «на спрадвечна беларускай зямлі забяспечыць яго народу нармальнае
цывілізаванае жыццё, заснаванае на спрадвечных нацыянальных асновах». Іх наш народ выпрацаваў на працягу ўсёй сваёй багатай гісторыі, бярог і развіваў ад пакалення да пакалення. I каб як мага хутчэй закончыць працу, Фабіян на пэўны час адыходзіць ад палітычнай барацьбы.
4
Перадавыя людзі свайго часу заўсёды былі ў кожнага народа. Яны выразней адчувалі рытм жыцця, пульс і хвалю народных спадзяванняў і настрояў. Менавіта рытм, менавіта пульс, менавіта хвалю, паколькі, адчуўшы і зразумеўшы іх разам, у сукупнасці, яны сапраўдныя выказвальнікі дум і памкненняў народа — былі гатовы ажно да самаахвяравання... I не проста былі гатовы, а і ахвяравалі сабой.
А ў народнай памяці — самым верным і надзейным «архіве» павагі і шанавання — такія самаахвярнікі павінны заставацца навечна.
Фабіян Шантыр, чуллівая і неўтаймоўная душа якога білася ў пошуках адказаў на пытанні рэчаіснасці, ужо звыш дзесяці гадоў не ведаў спакою. He, ён не кідаўся ад адной групы такіх жа няўрымслівых людзей, як сам, да другой, не шукаў для сябе нейкай прывілеі... Яго цягнула ў вір жыцця, якое на старце дваццатага стагоддзя прынесла чалавецтву столькі «сюрпрызаў»! Браджэнне розумаў, пачатае за некалькі дзесяцігодцзяў да нашага стагоддзя, дасягнула апагею ў 1917-ым, які потым, звыш сямідзесяці гадоў, памылкова апяваўся як «наступленне новай эры чалавецтва»... ' ’
Фабіян Шантыр чакаў рэвалюцыйных змен у родным краі. Ён спадзяваўся, што абуджаны рэвалюцыяй беларускі народ зажыве нарэшце свабодна, ва ўмовах свайго дзяржаўнага вызначэння. У змаганні за беларускую дзяржаўнасць, як і ва ўсялякай іншай барацьбе, ён верыў перш за ўсё ў моц і надзейнасць народных сіл. Шантыр быў упэўнены ў такіх жа сумленных беларусах, як і сам. I каб хоць крыху дапамагчы тым масам, якія павінны былі, на яго думку, пайсці-за імі, ён і ўзяўся за напісанне працы «1 іатрэбнасць нацыянальнага жыцця для беларусаў і самаадзначэння народу».
На творчасць Фабіяна Шантыра натхніла знаёмства і асабістае сяброўства з перадавымі людзьмі таго часу, і найперш такімі як Максім Багдановіч, Цішка Гартны, Алесь Гарун, Яўхім Карскі, Язэп Лёсік, Аляксавдр Цвікевіч. Ён бліскуча вытрымаў выпрабаванне на годнасць як даследчыка, так і літаратара. I як крыўдна, што на працягу сямі дзесяцігоддзяў ягоныя імя і справы заставаліся «засакрэчанымі» жорсткай партыйна-балыпавіцкай ідэалогіяй і прапагандай...